Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Ужс даўна атрымала Ваш ліст і лісты “бацькі”. Усё не было магчымасьці адказаць. I сяньня не адкажу на Вашыя пытаньні адносна “бацькі”. Пачакаю, пакуль усё выясьніцца, бо толькі цяпер паведамілі мяне (з Новага Двара), што нарэшці дасталі адрас сваякоў “бацькі” і паслалі ліст, пытаючыся, калі і як загінуў, бо ёсьць 2 вэрсіі. Адначасна прышлюць мне пэўны назоў вёскі, a то мне пісалі дваяка. Як усё будзе ясна — апрацую поўны жыцяпіс.
А цяпер пасылаю Вам пасьмертны ўспамін яшчэ аднаго з сяброў Гродзенскага гуртка. Якбачыце,таксамавельмі вартаснагачалавека.Трэбададаць, што гэта з малодшай сэкцыі гуртка. А той, хто пісаў успамін, таксама гуртковец. Аб
яго цяпер пытаўся ў мяне А.С. Л іс — ці я яго ведала, бо гэтае прозьвішча спаткаў у прэсе. Быццам Я. Натусэвіч1 у 20-я гады працаваў у Гродне ў Бел[арускім] камітэце, змагаўся за беларускія школы і г.д.
Я прасіла А. Ліса, каб напісаў мне больш падрабязна, бо я аб гэтым ня ведала. Неяк кантакту з Янкам Натусэвічам пасьля выезду з Гродна ня мела. Як відаць, у нашым гуртку хапала моладзі ідэйнай, глыбака сьвядомай. Гурток наш працаваў шчыра, горача і ахвярна. Вынікі былі.
Маю лісты (шмат іх) яшчэ аднаго сябра — Адольфа Зенюка. V свой час (2030 гады) дзейнага сябра Бел[арускага] студ[энцкага] саюзу ў Вільні. Лісты пераважна з Петраграду. Гавораць аб працы петраградзкіх студэнцкіх арганізацыяў і г.д. Аўтар іх — з самой Сухаволі. Мая мара — каб Вы іх прачыталі. Тады яшчэ лепш пазнаеце дух Гродз[енскага] гуртка.
Mae ўспаміны аб ГГБМ, якія Вы чыталі, усяго абняць не маглі. Але на тое, каб з лістамі А. Зенюка пазнаёміцца, Вам трэба ахвяраваць нейкую нядзелю і прыехаць. Я ведаю з практыкі, што кожны такі ліст патрабуе растлумачэньня, камэнтарыяў — іначай ня выйдзе.
Што гэта так, бачу на прыкладзе. Уладзімір Содаль2 (Вы яго па прэсе, напэўна, ведаеце), зацікавіўшыся Ядвігіным Ш., ня менш зацікавіўся яго дачкой — с.п. Вандай Лёсікавай. Каб лепш пазнаць яе, папрасіў у мяне яе лісты. Я яму дала. Ён іх сабе перадрукоўвае і што ж? Амаль кожную копію прысылае мне з цэлай масай пытаньняў. I яму клопат — і мне работа. А каб чытаў на мейсцы, адразу ўсё магла б выясьніць.
Назьбіралася цяпер у мяне шмат лістоў — кожны на іншую тэму. Для мяне такая работа не бяда, а радасьць. Чую, што яшчэ магу быць патрэбнай. Але чуюся ня вельмі добра, і таму ўсе адказы позьняцца.
Як толькі дастану весткі з Новага Двара (там жыве мой памочнік — Казімір Грынкевіч, які памагае мне зьбіраць весткі аб гурткоўцах), адразу вазьмуся за жыцьцяпіс “бацькі”. Я яго, зрэшты, як і іншых, вельмі добра помню. Розныя дробныя факты, супольныя прыгоды, падзеі.
Вельмі была б рада, каб Вас справа гурткоўцаў захапіла. Бо як мяне ня будзе, усё зьнікне. Тады ўжо камэнтарыяў ніхто ня дасьць.
Усяго Вам найлепшага! Прывітаньне Вашым родным.Л. Войцікава.
70. ФЁДАРУ ІГНАТОВІЧУ
20 верасьня 1978 г. Вільня Паважаны Фёдар Іванавіч.
Дзякую за ліст. Цікавая вестка аб 750-х угодках Гродна. Я гэтага ня ведала. Напэўна, будзеўдруку гісторыя Гродна? Цікава, ці будзе ўспомнены вялікі пажар гораду? Ня ведаю, у якім гэта годзе было. А цікава было б ведаць, бо мае дзяды (бацькі майго бацькі) пасьля пажару перабраліся на новую кватэру каля Фары, дзе і жылі да сьмерці. А сам пажар бацькі маёй маткі бачылі са свайго фальварку — 18 вёрст ад Гродна (за Нёманам), увайшоўшы на самую высокую частку млына-ветрака. Мне малой аб гэтым расказывалі.
На закранутыя Вамі справы адказываю па чарзе. Пераглядзела я лацінскія альфабэтычныя сьпіскі свайго слоўніка і кніжкі аб лекарскіх зёлках. Аказалася, што ў слоўніку налічываецца лекарскіх расьлін — 92. V пачатку 20-х гадоў (1924-25) я друкавала матэр’ялы аб лекарскіх зёлках у гаспадарчых дадат-
ках да грамадаўскіх газэтаў. Гэта значыць, на гадоў 9-10 перад выхадам “Бел[арускай] борці”.
Відаць, М. Бобрык скончыла гэтую самую фэльчарска-акушэрскую школу? Бо вучылася яна ў Гродне. Нікуды не выяжджала. Скончыўшы навуку, яе першая праца была ў прыватным доме (у жыдоўскай сям’і) пры ўмыслова хворым. Чалавек быў спакойны, аддаваць у спэцклініку не хацелі, і Марыся Б[обрык] з цэлым адданьнем апекавалася ім. Таму, хоць і належала, да Гродз[енскага] гуртка бел[арускай] мол[адзі], рэдка мела час быць з намі. Усё ж часам прыймала ўдзел — найбольш дэклямавала. Выступаць на сцэне ёй было немагчыма з прычыны ненармальна высокага росту. Яна мела нешта 190 см, калі ня з гакам. Усе іншыя пры ёй выглядалі карлікамі. Гэта было яе няшчасьцем, бо хапала такіх людзей, якія не давалі спакойна прайсьці па вуліцы.
Пераклад верша “Школьны званок” яна мне дала яшчэ ў Гродне. Я яго захавала і пасьля дала ў “Заранку”. У “Коласе бел[арускай] нівы” ёсьць яе гумарыстычнае апавяданьне “Штосьці”, падпісанае — Наста. Думаю, што сюжэт народны. V апрацоўцы “Коласа...” прыймала самы беспасярэдні ўдзел.
Перагледжу яе лісты. Магчыма, калі што цікавае там ёсьць, прышлю Вам пазнаёміцца. Гэта мне не навіна — перасылаць лісты, факты і г.д. Вось нядаўна з Гродна вярнулі мне лісты Я. Лявіцкага — маладога лекара, аб якім я Вам гаварыла. Пасылалая іх Аляксею Міхайлавічу Пяткевічу — выкладчыку бел[арускай] мовы і літаратуры ў Гродз[енскім] пэдінстытуце (цяпер унівэрсытэт). Ён зьбірае матэр’ялы да кніжкі “Літаратурнае і культурнае жыцьцё Гродзеншчыны”.
Я думаю, варта было б Вам з ім пазнаёміцца. Вельмі сымпатычная сям’я — ён і яго жонка. Ды Вы, напэўна, ня раз чулі ў Гродз[енскім] тэлебачаньні штомесячны яго агляд новых бел[арускіх] кніжак пад загалоўкам “Наша кнігарня”.
ШтодаартыкулупраМ. Багдановіча,тояпераглядзелаўсю,якаяўмянеёсьць, “Маладосьць” і не знайшла яго. Мо я памылілася, і ён быў у “Полымі”? Пагляджу. А калі не знайду, запытаюся Аляксандра Мікалаевіча Бачылу — мы з ім добра знаёмыя. Мо ён паможа мне прыпомніць, дзе гэта было. А мо яшчэ што ведае, бо дагэтуль не перастае шукаць матэр’ялаў аб жыцьці Максіма Б[агдановіча]. Заўсёды дзяліўся са мной новымі знаходкамі. Цяпер даўно не пісаў.
Яшчэ справа “Коласа б[еларускай]н[івы] Маю я з ім шмат непрыемнасьці. Мой знаёмы ўзяў яго ў Менск, каб там даць перадрукаваць на машынцы ў 4-5 экз[эмплярах], бо знаёмыя і сваякі тых гурткоўцаў, што рабілі “Колас...”, хацелі яго мець. Як абяцаў — так і зрабіў, даў нейкім перапісчыкам, сказаўшы, што мае быць усё так, як ёсьць.
Але дзе там — пачалі ўводзіць новы — цяперашні — правапіс, перарабляць словы. Адным словам, змарнавалі работу. Што будзе — ня ведаю, бо нанава перапісываць ня хочуць. Вось прыслужыліся...
Зьдзівіць Вас, напэўна, што пасылаю Вам некалькі слоў аб гуртку і “Коласе...” па-беларуску. Бачыце, каб я пачала пісаць па-руску, то мне гэта заняло б шмат часу. Адвыкла я зусім паслугоўвацца рускай мовай, хоць чытаю шмат. Калі Вы палічыце, што гэта нечага вартае, то мо ахвяруеце крыху часу, каб пералажыць? А калі не — няхай будзе для Вас.
Маю шмат работы пры гаспадарцы. Восень. Унук зьбірае паступова яблыкі — трэба горшыя сушыць, варыць і г.д. Ратуем памідоры, якія гніюць ад дажджоў... Збор лекарскіх зёлак скончыўся — асталіся ягады: барбарыс, абляпіха, рабіна. Трэба выкарыстаць.
Мой унук, хоць па прафэсіі фізык-інжынер, удома перамяняецца на садаўніка і добрага знаўцу лекарскіх ягадных кустоў. Сёлета знайшоў у лесе абляпіху — папрабавалі рабіць сыроп. Гэта ж добры лек. Так вось час на ўсё патрэбны. Яшчэ добра, што я ў свае гады магу ва ўсім памагчы. А мо якраз таму і жыву, што ва ўсім прыймаю ўдзел?
Усяго Вам найлепшага. Прывітаньне для жонкі. Л. Войцікава.
71. УЛАДЗІМІРУЯГОЎДЗІКУ
27 кастрычніка 1978 г. Вільня Дарагі Валодзя.
Цяпер я мушу прасіць прабачэныня — так доўга неадказывала Вам і не падзякавала за памяць аб маім дні нараджэньня. Тым больш было мне прыемна, што вельмі мала хто помніў аб гэтым. А ўсё ж 86 гадоў жыцьця і 69 гадоў у беларускім руху. Няшмат я зрабіла, але сумленьне маю спакойнае, бо старалася, як магла.
У гэтым годзе мела я і добрыя хвіліны. Раскажу падрабязна. Помніце, я Вам, хіба, гаварыла аб Гродзенскім гуртку беларускай моладзі, які працаваў у Гродне ад 1909 па 1913 г. уключна. I вось у гэты апошні 1913 год мы выдалі аднаднёўку “Колас беларускай нівы”. Вельмі скромны каласок, адбіты на шапірографе ў ліку 50 экзэмпляраў. У мяне астаўся, як памятка, адзін экзэмпляр. Вазіла я яго ўсюды з сабой. Аж тут, у Вільні, прапаў. Як я яго шкадавала... Помніла загалоўкі вершаў і артыкулаў, помніла прозьвішчы аўтараў. Але што з таго — тэкстаў не было.
Сёлета зімой прыехаў з Менска Іван Уладзіміравіч Саламевіч, каб папрацаваць у віленскіх архівах. Аднаго дня пасьля работы прыйшоў да мяне і кажа: “Ведаеце, што я ў архівах знайшоў? “Колас беларускай нівы”!
Мне проста верыць не хацелася. Аказалася, што “Колас...” вельмі зьнішчаны, і перафатаграфаваць нельга. Але І.У. Саламевіч не пашкадаваў часу і працы — перапісаў усё ад рукі... Пасьля ўжо ў Менску перадрукаваў на машынцы. Прыслаў мне машынапіс і пазычыў такі ж С.М. Новіку. А той, як заўсёды, цудоўна аформіў з рысункам каласоў на вокладцы — як у арыгінале. Так што цяпер разам з маімі ўспамінамі аб Гродзенскім гуртку — гісторыя гуртка поўная. Адно жаль, што апрача мяне нікога з рэдакцыйнай групы німа. Ды і наагул з гуртка, насколькі ведаю, німа нікога.
Вельмі Вам спачуваю, што дагэтуль не ўдалося наладзіць сабе добрай працы і памяшканьня. Ці думаеце і надалей жыць і працаваць у Брэсьце? Я неяк пыталася пра Вас С.М. Новіка, і ён мне крыху пісаў аб Вашых жыцьцёвых клопатах і пераездах. Нядобра, што Вы кінулі пісаць. Як бы жыцьцё ні складалася, ня варта губляць сваіх здольнасьцяў. Калі не пішацца, то хоць запісывайце стала, кожны дзень — свае думкі, уражаньні з перажытага дня і г.п. Гэта ж таксама трэнінг.
Пытаецеся, што я пішу? Лісты! Кучы лістоў на самыя розныя тэмы... Мяне пытаюцца аб розныя мінуўшыя справы. Кожны нешта іншае, вось і стараюся па магчымасьці кожнаму з сэнсам адказаць.
Вельмі дрэнная, ненармальная ў гэтым годзе пагода, а гэта моцна адбіваецца на здароўі. Летам было нават даволі дрэнна. Цяпер крыху лепш. He здаюся... Усім займаюся ўдома і на гародзе пакрысе. Найгорш тое, што
я цэлыя дні — па 10-11 гадзін — адна. Слаўка мае работу вельмі далёка, і гэта яму займае шмат часу. Дачка прыходзіць праз дзень таксама пасьля работы. Толькі ў суботу і нядзелю ўсе ўдома. На жаль, мінуў той добры час, калі с.п. сын быў са мной.