• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Добра тое, што і Галя, і Слаўка ў адпачынку, і я не адна. Нельга нахіляцца і г.д, а я ж так не люблю быць без работы. Мука... А як гэта Вы думаеце падлячыцца — узяўшы з сабой работу? Ці ня лепш было б адпачыць на 100%?
    Што да Рыгі, то я там нікога знаёмага ня маю. Пыталася Л явона [Луцкевіча] — таксама нікога ня ведае. Хіба, прыйдзецца каму-небудзь паехаць. Фартушок атрымала даўна. Дзякую за помач, за клопаты. Яшчэ не адаслала ў Гудзевічы, бо ня ведаю, хто там цяпер ёсьць. Гэтак званая Рада музэю (савет) разьехалася. А. Белакоз хворы, здаецца, ізноў у шпіталі, а яго дачка, хіба, яшчэ ў Гродне. Яна вучыцца ў Пэдінстытуце. Сьпішуся з ёю. Як будзе ўжо напэўна экспанат удома — адашлю.
    Ці доўга будзеце ў санаторыі? Мо, варочаючыся, заедзеце? Усяго найлепшага. Добрай і трывалай паправы здароўя зычу Вам шчыра. Ад маіх — прывітаньне. Шлю паклон майму дарагому Нёману...
    Л.В.
    61.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    26 сакавіка 1978 г. Вільня
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Дзякую за цікавыя весткі. Вось жа мой бацька (Вы, напэўна, помніце, што Я. Лявіцкі — Юрка Снапко — быў маім сцэнічным бацькам) нічога не казаў, што друкуецца ў часапісе “Пед[агогнческое] дело”1. Гэта вельмі цікава. Ці можна б Вас прасіць пару беларускіх вершаў ці хоць загалоўкаў, каб дадаць да яго бяіграфіі ў маіх успамінах аб ГГБМ? Магчыма, што гэтыя ўспаміны будуць надрукаваныя, хоць пэўнасьці німа. Хацела б тое-сёе дапоўніць, закончыць.
    Чуюся вельмі дрэнна. Моцна завастрылася хвароба страўніка — нічога не памагае. Таму сьпяшаюся, каб аставіць усё ў магчымым парадку. Весткі аб сьмерці маіх амаль аднагодкаў (Р.Р. Шырма) не паляпшаюць настрою.
    Найгорш, калі я адна ўдома. Дачка стараецца прыходзіць як найчасьцей, але ж не заўсёды можа. Толькі як ужо дачакаюся ўнука з працы, адчуваю, што маю апеку і помач. Але на гэта трэба чакаць 8-10-11 гадзін.
    Што да “Коласа бел[арускай] нівы” — у ім (калі не памыляюся) 15 старонак канцылярскай паперы. Мы яго назвалі аднаднёўкай, таму што выйшаў адзін раз. Што такі назоў па тэорыі не падыходзіць — хто ж з нас тады разьбіраўся? У кожным выпадку ні газэтай, ні часопісам, хіба, назваць нельга?
    Я “Коласа...” яшчэ ня маю. Я. Саламевіч паказаў мне і забраў, каб перадрукаваць на машынцы (узяў таксама і ўсе мае ўспаміны — цэлы сшытак). Гэта было ў канцы сьнежня. Дагэтуль ня даў знаку жыцьця. Я ведаю, што ён страшэнна запрацаваны, але я чакаць далей ня маю часу. Хацела б “Колас...” мець у руках.
    Паміж іншым, у “Коласе...” Я.Лявіцкі свае працы падпісаў Дзядзько (Dziadzko — “Колас...” пісаны лацінкай). I Вам бы хацела копію паслаць. Я прасіла Я. Саламевіча, каб дагаварыўся з С. Новікам і папрасіў яго аформіць “Колас...” так, як С. Новік рабіў з іншымі маімі работамі.
    Тым часам нештаС. Новікмаўчыцьужоад Новага году. Нечагапакрыўдзіўся на мяне, відаць, бо нават з Вялікаднем не павіншаваў, а раней кожны год прысылаў сваёй работы паштоўку з Велікодным яечкам. Іх у мяне цэлая калекцыя. Непрыемна, калі, канчаючы жыцьцё, астаўляеш неспадзяванага ворага. А чаму? He разумею...
    Праца А. Бэргман вартая як найбольшай увагі. Шкада толькі, што ўкралася некалькі дробных памылак. Але гэта няважна. Бо з цяперашніх чытачоў, хіба, ніхто не зарыентуецца.
    Твору У. Калесьніка2 ня бачыла, хоць чула нямала. А не назваў ён там нікога “дэфэнзыўшчыкам”? He магу дараваць яму такога абвінавачваньня Макара Косьцевіча.
    Я, нарэшці, дасталафотаЛастоўскага і маю цяпер рэдакцыю “Нашай нівы” ў поўным складзе.
    Хоцьвельміхалодная,аленадыходзіцьвясна. Вылезьлі белыя падсьнежнікі і пралескі. Днём +6, уночы мароз -4. Зьбіраюся сеяць памідоры, але ня ведаю, ці дам рады.
    Бывайце. Усяго найлепшага Вам у жыцьці і працы! Вашым — прывітаньне. Л. Войцікава.
    62.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    28 сакавіка 1978 г. Вільня
    Дарагі Адам Язэпавіч.
    Дзякую шчыра за сьвяточныя пажаданьні. А я дагэтуль так і ня ведаю, ці Вы традыцыйна сьвяткуеце Вялікдзень ці не? Я люблю ўсе старыя традыцыі і стараюся іх захоўваць.
    Дзякую таксама за добрую вестку. Прыемна, што Вы з сябрамі знайшлі такі выхад. Цікава было б мне ведаць, ці тая “ўпартая” рэшта — расейцы, ці, як мы калісьтакіх называлі, “тоже белоруссы”?
    Цікавыя весткі маю з Гудзевіч — аб працы іх музэю. Ёсьць перамены на лепшае. Прынамсі, німа адкрытых перашкодаў. А.М. Белакоз паміма цяжкой хваробы не пакідае працы.
    А цяпер да Вас пытаньне. Даю яго ўсім-усім, а мо ад каго-небудзь атрымаю канкрэтны адказ. Ці Вы, працуючы ў віленскіх архівах, не спатыкалі адрэсы друкарні Марціна Кухты1? Ведаю ад Г. Кісялёва, што ў 1914-17 гадах яна была на вул. Татарскай, 20. А пасьля? Г. Кісялёў радзіць шукаць у архівах даведнікаў з 20-х гадоў. Але тут у нас німа каму рабіць такіх пошукаў. А мне вельмі хацелася б выясьніць гэтую супярэчлівую справу. Вы, напэўна, здагадываецеся, чым выклікана маё пытаньне...
    V кніжцы “Rzecz о В. Taraszkiewiczu”2 аўтарка падае, што друкарня М. Кухты была разам з рэдакцыяй ТБШ і г.д. на Віленскай, 12, кв. 6. Я там працавала 5 гадоў — ад канца 1923 г.— і ніколі нічога падобнага ня чула.
    Пыталася тых, хто ў рэдакцыі часта бываў,— таксама аб друкарні пад гэтым адрасам ня чулі. Дадаю, што А. Бэргман такую вестку атрымала ад Веры Андрэеўны3 — першай жонкі Тарашкевіча. На маё пытаньне В.А. тлумачыцца “слабой памяцьцю”. Мне здаецца, што гэтую справу трэба неяк выясьніць дакладна. Друкарня М. Кухты для нас — гістарычная.
    Маё здароўе моцна пагоршылася. Вось і сьпяшу...
    Усяго найлепшага — Л. Войцікава.
    63.	УЛАДЗІМІРУЯГОЎДЗІКУ
    29 сакавіка 1978 г. Вільня.
    Дарагі Валодзя.
    Даўно я Вам не пісала. Усё не хапае часу, а калі ёсьць час, то заняты барацьбой з рознымі недамаганьнямі. Гэта зусім натуральна, я думаю, у мае гады.
    Як палічыла сяньня, то за 3 месяцы сёлетнія атрымла больш як 100 лістоў, і то пераважна з рознымі пытаньнямі на самыя неспадзяваныя тэмы. Пытаюцца аб справах 1916,17 гадоў, аб 1919-20, 21 і г.д. Чаго ня помню, шукаю ў лістах тых часоў, а часам пішу да іншых людзей, прашу інфармацыі. Усё гэта забірае шмат часу, увагі, клопатаў. А адмовіць нельга нікому, тым больш, што ў некаторых выпадках ня маюць людзі каго пытацца. Вось як дрэнна так доўга жыць... ды яшчэ шмат ведаць.
    Ці Вы чыталі “Маладосьць”1? У апошнім нумары ў пераглядзе маладых пісьменьнікаў ўспамінаецца і Ваша прозьвішча. Аўтар піша, што ў Вашым апавяданьні “Стрэл дуплетам” “прарэзываецца нейкі свой, непадобны на іншыя голас”. Вось гэты “свой, непадобны на іншыя голас” уразіў і мяне.
    I ўсё думаю — чаму Вы ня пішаце, чаму не падаеце таго свайго “іншага” голасу? Унясьлі б нешта новае, сьвежае да нашай вельмі ж ужо аднастайнай літаратуры. Або вайна, партызаны, або калгасы з іх старшынямі і даяркамі... Ды яшчэ ўсё расьцягнутае, да немагчымасьці шматслоўнае. Чытаеш, чытаеш і так хочацца сказаць аўтару: пішы карацей, больш сьцісла, кампактна!
    Ведаю, што Вашы жыцьцёвыя ўмовы не вельмі спрыяюць творчай працы. Але час ідзе, гады ўцякаюць. Нельга іх траціць. Пішыце хоць нешта дробнае. Замалёўкі з паездак: нейкія цікавыя тыпы, нейкія пэйзаж — усё можа быць тэмай. Гэта добры трэнінг. Выбачайце за такі павучальны тон, але мне сапраўды шкада Вашых здольнасьцяў, Вашага “непадобнага да іншых” голасу.
    Восьякая радасыдьчакае ВасІХлопчык! Амоякразняхлопчык,адзяўчынка? Адно ці другое — радасьцьдля бацькоў. Шчыра, шчыразычу Вам, каб усё было добра, шчасьліва.
    Даруйце, што так доўга маўчала, і пішыце. У нас усё па-старому. Кожны заняты сваёй працай, сваімі абавязкамі. Надыходзіць вясна, значыцца, і працы, і абавязкаў будзе больш. Мо я і сёлета яшчэ памагу сваім на гародзе, хоць бывае, што чуюся дрэнна і адпадае ахвота чым-небудзь займацца.
    Усяго Вам абаім найлепшага! 3 прыязьню — Л. Войцікава.
    64.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    11 мая 1978 г. Вільня Паважаны Адам Язэпавіч.
    Думаю, што нехта будзе пісаць рэцэнзію на кніжку Л. Арабей1 “Стану песьняй”. Магчыма, напішаце Вы, а мо нават ужо напісалі. Усё роўна на Вашыя рукі пасылаю некалькі заўваг, якія тычацца першых старонак кніжкі. Вядома, ні паэзіі Цёткі, ні яе рэвалюцыйнай дзейнасьці не бяру пад увагу, на гэта ёсьць спэцыялісты.
    Але, пачаўшы чытаць, адразу зь першых старонак пачала выпісываць ляпсусы, бо абмінуць іх немагчыма. Некаторыя сказы цяперашняму пакаленьню могуць паказацца адлюстраваньнем “дзікіх” паглядаў тых часоў. А па праўдзе, гэта непаразуменьне, дапушчанае аўтаркай.
    Падаю заўвагі па чарзе — па старонках.
    Стар. 9.— Ня Войцах, а Вайцех (па-беларуску).
    Стар. 13.— Залацілася лістамі сьліва...— Чаму гэта залацілася?
    Стар.14,— Ксёндз трымае крыжнад галавой...— Гэта, мусіць, апісана, якдзеці да споведзі прыступалі? Калі які пробашч сам прыгатаўляў дзяцей да споведзі (першай), то зьбіраў іх на касьцельным панадворку або ў плябаніі. Вучыў катэхізму, тлумачыў, што ёсьць грэх і г.д. Ніякага крыжа над галавой не трымаў і аб котках не гаварыў у дзень споведзі.
    Стар. 15.— Пасьля першага прычасьця дзеці лічыліся дарослымі...— Чаму прычасьця? Гутарка аб дзецях каталіцкіх, значыцца — пасьля першай споведзі або першай камуніі. Аўтарка зблытала першую споведзь з канфірмацыяй. Да споведзі ішлі дзеці ў 7-8-9 гадоў, а да канфірмацыі дапускалася моладзь у 16-17 г. Прытым, канфірмацыя ў каталікоў не існуе, а толькі ў пратэстантаў.
    Стар. 15. Нягледзячы на тое, што ўсе былі пісьменныя і лажыліся і ўставалі з малітваю...— Значыцца, мільёны веруючых людзей — непісьменныя? Што мае адно да другога? Далей,— Алаіза гадавалася ў строгай рэлігійнасьці... цалавала ў знак пашаны руку бацьку і маці...— Пры чым тут рэлігія?
    Стар. 23,— Была вуліца Сабачая...— Ніколі ў Вільні такой вуліцы не было. Была і ёсьць вуліца Субач. Пры якой, паводле А. Кіркора2, на рагу Бакшты пры вежы жыўкат. Але гэта было ў XV—XVII стагоддзях! А калі гутарка аб лоўлі сабак (іх лавілі гіцлі), то пры чым тут здраднікі і шпікі? Адно другога не трымаецца.
    Стар. 24,— He разумею, чаму трэба казаць не Катэдра, а Кафедральны сабор. Гэта ж не царква.
    Стар. 28.— Паводле мяне, на Беларусі ніколі скамарохаў не было. Батлейку насілі батлейшчыкі. Я ў Сакольшчыне запісывала словы батлейкі, як яшчэ была ў гімназіі. А ў Менску ў 1917 г. мы адшукалі на правінцыі старога батлейшчыка, прывязьлі ў Менск (зразумела — з батлейкай) і на Захараўскай, 24 у “Беларускай кнігарні” цэлы тыдзень ладзілі яго выступленьні.