Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Цяпер справа зборніка Г. Леўчыка. Што вершы трэба ператрасьці — гэта напэўна. У тых, што меліся выйсьці ў “Бел[арускім] жаўранку”4, нямала
слабенькіх, апрача таго, ёсьць і чужыя, менавіта Л. Славінскага (з Ружаны). Колькітакіх —ня помню,апераглядаць“Бел[арускага]ж[аўран] ка”(машынапіс, што прыслаў С. Н[овік] П[яюн]), ня хочацца, неяк нядобра чуюся.
У сваіх успамінах аб Г. Л[еўчы]ку я ўспамінаю, што спаткалася з ім у Вільні вясной 1923 г., а пасьля, як ён прыяжджаў у 1926 г., я яго ня бачыла. Калі Вы маіх успамінаўаб Г.Л. ня маеце,тояны ёсьцьу С. Новікаіўбібл[іятэцы] рэдкіхдрукаў і рукапісаў — у Лідзіі Іванаўны [Збралевіч]. Ці маеце добрую фатаграфію самога Леўчыка? Тая, што на маіх успамінах, надта добрая — з 1913 году. Маем яе на плёнцы. Хатку Леўчыка высылаю. Гэта копія, мо ня вельмі добрая. У Новіка ёсьць, здаецца, арыгінал. Маю яшчэ фатаграфію-групу 1912 г.— Варшаўскі бел[арускі] гурток, дзе ёсьць і Леўчык. Мо зрабіць копію?
ЦІВынепрабаваліздабыцьу М.І. Рылко(Слонім)апошніхвестакабЛеўчыку? Ці, лепш сказаць, аб апошнім часе яго жыцьця? Добра было б не зрабіць той памылкі, якая паўтараецца ўжо шмат разоў, што Л[еўчы] к быў расстраляны. П. Ластаўка пісаў мне (на жаданьне, магу прыслаць гэты ліст): “Г. Л-к памёр сваёй сьмерцю ў 1944 г., а ня быў расстраляны, як гэта было дзесьці надрукавана”.
Вярнуся да А. Паўловіча. У часе, як я была ў Менску, ён трымаўся вельмі здалёк ад нашай групы, якая гуртавалася пры К [амітэ] це Т[аварыст]ва помачы ахвярам вайны. He бываў ніколі ні ў Бел[арускай] хатцы, ні на г.зв. суботніках. На суботніках яго сатырычныя вершы чыталі (ня толькі ў Менску, але і раней — у Гродз[енскім] гуртку).
Ядвігін Ш. усюды бываў і сам ня раз чытаў свае творы. А. Паўловіч — не. Толькі на спатканьне новага 1917 г. прыйшоў, запрошаны, са сваёй дачкой Уладзяй і яе мужам Я. Фарботкам (таксама крыху паэтам). Тады хіба і пазнаёміўся з Максімам Б[агдановічам]. Ці той апошні бываў у доме Паўловічаў? Нічога пэўнага сказаць не магу. Але няўжо ж ніхто з нас аб гэтым ня ведаў? Максім ня быў скрытным чалавекам, а да нас усіх адносіўся, як да блізкіх людзей. Ня ведаю...
Я выехала з Менска ў ліпні 1918 г. Перад тым, як выйшлі на арэну Купала, Колас... Сабралася публіка таленавітая, вартасная, тады і варта было ўвайсьці ў іх круг. Такое ўражаньне зрабілі на мяне ўспаміны дачкі А. Паўловіча. Пісаў ён добра і рысаваў добра. Крыху мова падводзіла. Маю на ўвазе пераклад М. Канапніцкай5.
Выбачайце за хаатычны ліст і мазаніну. Цягне легчы. Усяго Вам добрага і ўсім Вашым. Вераніка6 — малайчына! Няхай і далей так цешыць бацькоў. Ад Тоніка — прывітаньне.
Л.В.
Пішыце. Такія лісты — гэта жыватворная вада. Ня вельмі арыентуюся ў 2-м Бел[арускім] савец[кім] энц[ыкляпэдычным] слоўніку7, у яго зьмесьце. Ці ня можна там “усадзіць” словы “Бел[аруская] борць” і “Бел[арускае] каапэр[атыўнае] пчалярскае т[аварыст]ва “Пчала”? He магу сабе дараваць, што не прабавала прасунуць вестак аб іх у энцыкляпэдыі.
Яшчэаб П[аўлові]чу. Надтаняяснавыглядаюцьуспаміныяго дачкітаму, што німа хоць бы больш-менш дакладных датаў. Калі, у які час часта прыяжджаў у Менскпрафэсар Б.Э[пімах] Шыпіла?Якія пісьменьнікі жылі ад 1900 па1915 г. па-за Менскам і прыяжджалі ў Менск? Усё гэта цікава. А мо толькі я не арыентуюся? Што прыяжджала Цётка — ведаю з расказаў і лістоў дачкі Ядвігіна Ш. А вось А. Паўловіча, яго сям’ю, яна ніколі не ўспамінала.
Калі будзеце пісаць, то лепш на адрас маёй дачкі. Бо ўсё баюся, што лісты гінуць. Нашу скрынку паштовую часта бачаць з адагнутымі дзьверкамі.
Адрас дачкі: Вйльнюс — 49, Архйтекту, 132, кв. 69. Індэкс232049 (тэл.: 49001),
Галіна Антонаўна Войцік-Луцкевіч. Наш нумар пошты зьменены: 232053, Вйльнюс — 53.
40. УЛАДЗІМІРУЯГОЎДЗІКУ
1 лістапада 1975 г. Вільня
Дарагі Валодзя1.
Думаю, што не загневаецеся за такую фамільярнасьць. Але бо сапраўды Вы маглі б быць маім унукам, і я адношуся да Вас, як да некага блізкага, так мяне цешыць Ваша прага грамадзкай дзейнасьці. У чым толькі змагу, ахвотна памагу.
Я ўжо зьвязаная з 2-ма музэямі: Гудзевіцкім і музэем Фр. Багушэвіча ў Жупранах пры сярэдняй школе імя Ф. Б[агушэві]ча. Цяпер з радасьцю прыйму ўдзел у “народзінах” новага музэю. Што да Вашых просьбаў, лічу так: у мае ўспаміны аб Г. Леўчыкуўвайшліўсеяголісты2.Так што перапісывацьлісты, лічы, німа патрэбы. Хіба нейкі адзін, які Вам найбольш спадабаецца, можна будзе перапісаць, а мо лепш сфатаграфаваць, каб захаваць яго аўтэнтычнасьць. Верш са свайго альбомчыка — перапішу, а пару старонак з яго папрашу зяця перафатаграфаваць.
Свае здымкі пастараюся адшукаць і дам Вам. Самыя ўспаміны ці ня лепш былоб папрасіць Сяргея Міхайлавіча[Новіка-Пеюна], каб аформіўтак, якя маю? Здымак Г. Леўчыка я прыслала б. Такі лепш выглядае, і чытаць кожнаму лягчэй, чым пісанае рукой. Калі б Вы не хацелі самі прасіць С.М., то магу гэта зрабіць я ад сябе. Шчыра кажучы, я вельмі ня маю часу. Хацела б да Новага году скончыць пісаць свае ўспаміны — віленскія гады, г.зн. ад 1923 году і да вайны.
А яшчэ маю заплянаваную такую работу: у апошнія гады памёрла шмат беларускіх дзеячоў, аб якіх ніхто ні словам нідзе ня ўспомніў. Я сабрала аб іх біяграфічныя дадзеныя (пераважна з іх жа лістоў да мяне) і фатаграфіі. Хачу гэта ўсё ўпісаць у адмысловы сшытак. Няхай жа хоць так памяць аб гэтых людзях захаваецца. А мо ў будучыні каму-небудзь такі матэр’ял спатрэбіцца. Тым больш цяпер, калі я зразумела, што нават аб такім заслужаным бібліёграфе, як Юлія Язэпаўна Бібіла, моладзь нічога ня ведае,— лічу сваю задуму вартай выпаўненьня.
Хатняя гаспадарка займае шмат часу, астаюцца вечары... Але калі б трэба было памагчы Вам — не адмоўлюся.
Нашу сустрэчу ўспамінаю з прыемнасьцю і рада буду зноў з моладзьдзю спаткацца. Але я вельмі хацела б, каб Вы раней прыехалі адзін. Хачу пазнаёміць Вас з такімі матэр’яламі, якія Вам асабліва варта ведаць. Варта арыентавацца ў цэласнасьці беларускага руху ў Зах[одняй] Беларусі па сапраўдных фактах. Я маю перапісаную хроніку ў час[апісе] “Шлях моладзі” амаль за 10 гадоў. Вы маглі б сабе спакойна перапісаць тое, што найбольш бы зацікавіла. Гэта дало б Вам магчымасьць ясна бачыць розьніцу паміж тым, што было, і тым, што бачаць (і пішуць) у фальшывым сьвятле. Там ёсьць таксама крыху і аб Г. Леўчыку. Як думаеце? Ці згаджаецеся са мной? Пішыце. I ў ніякім выпадку ня бойцеся дакучаць лістамі.
Усяго добрага. Усім Вашым таварышам шлю прывітаньне. Л. Войцікава.
3лістапада. Напісала ліст 1-га ўвечары, але ўчора выслаць не ўдалося. Учора ў нас быў дзень памёршых — Задушкі. Я езьдзіла з унукам на магілы сваіх родных, а таксама на могільнік Росы на беларускія магілы. Завязьлі кветкі, сьвечкі. Асабліва на магілу Ядвігіна Ш.
Прычытала раней напісаны ліст і задумалася, ці высылаць яго з такім загалоўкам? Мо зарана на такую фамільярнасьць. Але ўжо няхай так будзе — па-багдановічаўску. Ён жа лічыў, што мы, беларусы, зьвязаныя ідэяй, не павінны быць чужымі.
Маю да Вас просьбу. Калі знойдзеце час, запытайцеся Сяргея Міхайлавіча [Новіка-Пеюна], ці атрымаў ад мяне бандэроль — матэр’ялы да альбому, і ці пісаў мне аб гэтым. Непакоюся... Мо ліст яго загінуў? У той пачцы, што прыслаў праз Вас, ліста не было, толькі яго вершы. У нас часта лісты прападаюць. Ну, усяго добрага. Чакаю адказу.
Алегу Антоновічу [Лойку] шлю сардэчнае прывітаньне. Л.В.
41. АЛЯКСЕЮ АНІШЧЫКУ
12 лютага 1976 г.
Паважаны грамадзянін1.
Дзякую за словы спачуваньня. Але маеце рацыю — ropy маткі ніхто і нічым не паможа. Цяжка, страшна цяжка... I фізычна чуюся вельмі блага.
Аб слухавым апараце ня думаю і не хачу яго. Быў час, калі мой с.п. сын быў разам, і я вельмі хацела дапамагчы майму слуху. Але не давялося гэтага зрабіць. А цяпер ужо ня варта.
С.п. сын хварэў на сэрца даўна. Ад вясны леташняй чуўся вельмі нядобра. Але ўсім займаўся ўдома: дровы, вада, гарод... Вазіў прадукты з гораду. Усё гэта адняло апошнія сілы — сэрца ня вытрымала...
Паведамляю, што альбом “Віленская Беларуская гімназія” ўжо гатовы. Пакуль што ён у мяне.
Усяго найлепшага.Л. Войцікава.
42. АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
14 лютага 1976 г.
Паважаны Адам Язэпавіч.
Дзякую Вам за спачуваньне і за добрыя, зычлівыя словы аб маім с.п. сыне. Мушу дадаць, што ён быў да таго ж найлепшым, адданым сынам. Яго стараньнямі і апекай утрымалася я да гэтай пары. Далей жыць мне німа чаго...
Пішаце, што мае ўспаміны патрэбныя ўсім. Я так ня думаю. Пераканалася, што іх наагул ня трэба было пісаць,— доказы ёсьць. Калісьці ў “ЛіМе” Я. Рамановіч1 напісаў аб пачатках беларускага тэатру ў Менску, аб трупе Ф. Ждановіча. Я пабачыла, што ён моцна памыляецца, бо трупа працавала шмат раней, чым яму здаецца. Я дастала яго адрас і напісала яму, як гэта сапраўды было. Ён мне адказаў, але так блытана, што я нічога не зразумела. Праз нейкі час выйшла яго кніжка — паўтарыў усё, як раней. А я ж якраз у сваіх успамінах пішу аб першым спатканьні з Ф. Ждановічам, аб яго працы апрача трупы...
Пасьля — яшчэ лепш. Друкаваліся мае ўспаміны аб М. Багдановічу. Усё так ясна бачу, так добра помню. Праз пэўны час мяне пазнаёмілі з “Страцімлебедзем” 3. Бядулі. Што я перажыла... Ён так подла абгаварыў маю с.п. матку! А адначасна і мяне, бо і я разам жыла — паводле яго. А ўсё, што ён піша — адна мана. Ані мы ў яго ў той час не жылі, ані М. Багдановіч ня жыў і ня мог бы жыць у такіх абставінах...
Я старалася падрабязна выясьніць — рысавала плян Бядулінай кватэры... Да нікога не дайшло. Мне ня вераць... Я не дабівалася, каб Н. Ватацы2 выкінула Бядуліную вэрсію, а друкавала маю, а проста, лягічна рэзюмуючы, прасіла: або — або... Калі Бядулін “твор” — маіх успамінаў ня трэба. Ніякай увагі...
А дзе сэнс? Трэба верыць або аднаму, або другому. Бо што ж выходзіць? Там жа ўсё пярэчыць адно другому. Вось у такі цяжкі, трагічны для мяне час прыйшлося зрабіць яшчэ адзін горкі, горкі глыток... Дык нашто пісаць? Для каго?
Калі змагу, перапішу прыгатаваныя біяграфіі тых бел[арускіх] дзеячоў, якіх ніхто нідзе не ўспамінае. I ўсё. Чуюся вельмі дрэнна — і духова, і фізычна.
Мо і добра, што лёс заашчадзіў сыну прыкрасьці і болю, бо калі б прачытаў Бядуліну брахню... Сын мой так любіў і шанаваў сваю бабку, якая і ў Горадні, і ў Менску шмат зрабіла для бел[арускай] справы. Ціха, ня гучна, але з усёй душы.