Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Я наватня ведаю,дзе Вашародная мясцовасьць?Дзежывуць Вашы бацькі? Рада была б ведаць.
А цяпер адкажу на Вашыя пытаньні. Хто такія Шышэі? Гэта цікавая беларуская сям’я. Ён з Наваградчыны, жонка з-пад Слоніма (вучылася ў школе ў Слоніме разам з Алегам Лойкам, але не ў адной клясе). I ён, і яна (дзяўчынкай, толькі што акончыўшай 10 кл.) былі забраныя і адсядзелі сваё на Варкуце — разам з Л.А. Геніюш. Звольніўшыся, прыехалі ў Вільню. Ён працуе сьлёсарам, а яна здала экзаміны за 10 клясаў (бо ў Слоніме дакумэнтаў не дастала), пайшла ў эканамічны тэхнікум, скончыла і працуе ў банку. Маюць адну дачку — вучыцца ў школе, але адначасна і ў музычнай. Маюць добрую каапэратыўную кватэру. Гавораць па-беларуску, цікавяцца беларускай літаратурай. Мілая сям’я. Асабліва ён сам.
Што да кс. Грынкевіча, то прэфэкт — гэта проста выкладчык рэлігіі. Скончыўшы акадэмію ў Інсбруку, назначаны быў у Гродна пры Бэрнардынах (хіба, вікарыем, г.зн. памочнікам пробашча), прэфэктам быўу ніжэйшых клясах і ў 2 прыватных гімназіях — мужчынскай (недалёкадому Э. Ажэшковай) і нашай жаночай. 3 Бэрнардынаў перавялі яго як капэляна да сёстраў-брыгітак — кляштар і касьцёл Брыгіцкі. Пасьля гэты кляштар зьмянілі на сёстраў-назарэтанак.
Мне было вельмі непрыемна і крыўдна, калі кс. Ф. Грынкевіч адыйшоў ад нашага гуртка. Я ў сваіх успамінах (для друку) напісала, што ён гэта зрабіў пад націскам старшага духавенства. Было не зусім так, а мо проста не хацеў мне гэтага сказаць, а прызнаўся, што “ня бачыць пэрспэктываў” нашай працы...
Сёлета ад яго сястры даведалася, што пасьля 1-ай сусьветнай вайны, як толькі немцы выйшлі з Гродна, ён далучыўся да гродзенскай інтэлігенцыі (др. Тальгэйм, аптэкар Маліноўскі, адвакат Рэйнгард і інш.) і разам адчынілі 2 польскіх гімназіі — жаночую і мужчынскую. I пры мужчынскай (дзе раней была рэальная школа) дастаў памяшканьне. Там жыў, пакуль не пачаў хварэць на сэрца. Тады законьніцы сёстры-назарэтанкі ізноў запрасілі яго да сябе і, каб даць поўную выгоду, пабудавалі яму невялічкі дамок на другім баку вуліцы — vis-a-vis муроў кляштару. Там пражыў да сьмерці. Дамок і цяпер стаіць.
А вось яго малодшы брат — доктар Станіслаў Грынкевіч усяго сябе аддаў беларускай рабоце. Марыў аб бел[арускіх] народных унівэрсытэтах (яго брашуру “Асьвета” сканфіскавалі, яго судзілі). Праўда, працаваў у Бел[арускім] інстытуце гаспадаркі і культуры3, значыцца, з хадэкамі, але праца яго была шчырая і плённая для нашага руху. I канец яго быў перадчасны (меў 42 гады) і трагічны... Як доктар і як чалавек меў вялікую вартасьць.
Столькі напісала, што і скончыць пара. Пішыце.Усяго найлепшага Вам і Вашай жонцы.
Л. Войцікава і мае хлопцы.
Што Вы скажаце на артыкул у № 1 “Полымя”? Нарыс Васіля Якавенкі4 “Акно на плошчу” — стар. 132, радок 25 ад гары?
35. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
25 лістапада 1973 г. Вільня
Паважаны Аляксей Міхайлавіч.
Ведаю, як Вы ня маеце часу, але ўсё ж мушу зьвярнуцца з пытаньнем. Гэтая няясная справа вельмі мяне непакоіць. Мо Вы ведаеце выпадкам, хто такі Уладзімір Фадзеевіч Станкевіч’? Ён, падобна, паходзіў з В[ялікай] Бераставіцы.
А справа такая. Хіба, ведаеце ўсё пра Пятра Ластаўку — бел[арускага] пісьменьніка і публіцыста, які ад 1925 г. жыў у Польшчы — у Мілянувку каля Варшавы, а перад тым суджаны тут у Вільні за працу ў бел[арускім] руху.
Вось мяне з ім скантактавалі, калі я зьбірала матэр’ялы да ўспамінаў аб Гор[адзенскім] гуртку бел [арускай] моладзі. Менавіта я шукала вестак аб жыцьці і працы нашага першага старшыні А. Бычкоўскага. П. ЛастаўкаА. Бычкоўскага ведаў і спатыкаўся ды працаваў з ім аж да сьмерці А. Б[ычкоўска]га ў 1937 г.
П.Ластаўка прыслаў мне свае ўспаміны аб А. Б[ычкоўскім] і яго здымак, зроблены незадоўга перад сьмерцю, а таксама абяцаў мне на маю просьбу напісаць аб апошнім часе жыцьця Г. Леўчыка. П. Ластаўка хварэў цяжка на cappa і пісаў з вялікімі перарывамі. У адным з апошніх лістоў пісаў: “Матэр’ялы аб А. Бычкоўскім, яго здымкі, рукапіс яго сцэнічнага твору “У сваты” ды клепсыдру адсылаю ў Горадзенскі музэй, няхай будзе там, дзе ён пачынаў сваю грамадзкую працу. А машынапіс сцэнічнага твору “У сваты” ды мае ўспаміны аб А.Б. пасылаю ў Беласток, у “Ніву”, каб надрукавалі ў 1967 г., у 30-я ўгодкі сьмерці А.Б. Аб Леўчыку для Вас напішу”. Лісты П. Л[астаў]кі маю.
Пасьля яго сьмерці я даведывалася ў Гродзенскім музэі. Адказ: нічога німа, не атрымалі... “Ніва” нічога не атрымала. Я — таксама. Дзе ж усё дзелася?
Летась піша мне журналіст і працаўнік Слонімскага радыё М.І. Рылко2, што “У.Ф. Станкевіч прыслаўмне матэр’ялы аб А. Бычкоўскім і рукапісды машынапіс “У сваты”.
Што за Станкевіч? Скуль ён узяўся і чаму прыслаў усё ў прыватныя рукі чалавека, нічым не зьвязанага з працай гродзенскай моладзі?
Я адказала М. Рылко, што калі гэтыя матэр’ялы маюць быць у прыватных руках, то хутчэй належацца мне, а не яму. У адказ атрымала ласкава ахвяраваны машынапіс “У сваты”. А рукапіс? “Рукапісу ня дам. Ён будзе ў маім архіве”.
Сёлета М. Рылко піша: “У.Ф. Станкевіч прыслаў мне працу П.Ластаўкі “Апошнія гады жыцьця Г. Леўчыка”, і цяпер я маю найбольш вестак аб Г. Леўчыку...”. Гэта ўжо да нічога не падобнае. Весткі аб Г. Л[еўчы]ку напісаныя спэцыяльна для мяне — на маю просьбу.
Трэба дадаць, што Рылко ў такі спосаб сабраў вялікі асабісты архіў, каб мець матэр’ялы да сваіх артыкулаў і выступленьняў па радыё. А што яшчэ горш — забірае патрэбныя яму матэр’ялы са Слонімскага музэю і так узбагачывае свой архіў.
I вось пытаньне — што за Станкевіч? Чаму ён бяспраўна гаспадарыць чужымі матэр’яламі і аддае іх у прыватныя рукі? П.Ластаўка ніколі аб некім такім не ўспамінаў.
Нядобра ў нас дзеецца. Гэтак і музэі раскрадуць. Калі Вам што вядома,
калі ласка, напішыце, але гэты мой ліст няхай астаецца паміж намі, бо некаторыя факты ведаю ад чалавека, які ня хоча і ня можа быць уцягнуты ў канфлікт з М.І. Рылко.
Усяго Вам найлепшага! Выбачайце, што раблю клопат. Як чуецеся Вы і Ваша жонка? 3 сардэчным прывітаньнем — Л. Войцікава.
36. АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
10 студзеня 1975 г. Вільня Паважаны пане Мальдзіс.
Сардэчна дзякую за памяць і за кніжку. Прачытала яе адным дыхам. Але, хіба, яшчэ ня раз да яе вярнуся.
У Новым годзе зычу Вам шчыра энтузыязму і вытрываласьці, ня меншых і як найлепшых вынікаў. Вашая праца прыносіць пачуцьцё радасьці пры шчасьлівых знаходках, але, хіба, і немалую згрызоту пры выяўленьні загубленых скарбаў. Маю на думцы Віленскі Бел[арускі] музэй імя I. Луцкевіча2. Так зьнішчыць народнае багацьце, шматгадовую ахвярную працу! Усё раскідана па сьвеце...
А дзе ж слуцкія паясы? Іх была цэлая вітрына... У 1930, а мо 1931 годзе ў Вільні ладзіліся штогод г.зв. targi ў Бэрнардынскім садзе. Тады Навук[овае] Бел[арускае] таварыства пастанавіла паказаць экспанаты Бел[арускаму] музэю. Зразумела, ня рукапісы і падобныя цэнныя рэчы, а толькі тканіны (дываны, посьцілкі, абрусы, андаракі і г.д.), а таксама абразы нашых мастакоў і цікавыя рысункі Драздовіча2. Дасталі адпаведную салю ў адным з будынкаў і там наладзілі выстаўку. I сяньня ў вачах стаяць рознакаляровыя тканіны...
А музэй карыстаўся папулярнасьцю. За 1935 г. яго наведала 903 асобы і 42 экскурсіі, у 1936-1494 асобы і 64 экскурсіі, у 1937 — за першыя тры месяцы 777 асобаў, паміма таго, што музэй займаў памяшканьне ў куточку ў Базыл[ьянскіх] мурах.
Як там было з дырэктарствам Я. Шутовіча — цяжка сказаць. Ён свае заслугі, хіба, перабольшываў, але нарыс аб музэі напісаў нядрэнна, падрабязна, толькі дзе ён дзеўся? Пасьля сьмерці Я. Шутовіча яго архівы забрала пляменьніца ў Павільнюс. Там іх перабіраў А. Разанаў3. Пасьля, падобна, прыяжджаў нехта з Менска і забраў ці ня ўсё? I дзе ж той нарыс аб музэі?
3 прыемнасьцю чытала ў Вашай працы добрыя словы аб працы Белакоза. Толькі бяда, што Белакоз вісіць на нітачцы... А калі што з ім, то і ўся яго праца прападзе. Там такія адносіны, што ворагі рады будуць зьліквідаваць усё. Шкада, што ніхто не цікавіцца адносінамі ў г.зв. беларускіх школах. Доля сумленных выкладчыкаў беларускай мовы надта цяжкая, і беларускасьць школы стаіць пад знакам пытаньня. Дзецям на ніякую актыўную работу не пазваляюць.
У Гудзевічах гурток ткацтва ткаў на 20 кроснах паяскі, закладкі, гальштукі. Мелі намер выступіць са сваім ткацтвам па тэлебачаньні — не пазволілі (мусі, раённыя ці школьныя ўлады). Хацелі наладзіць спатканьне з паэтам А. Вярцінскім4 — не пазволілі... Маю справаздачу з абураючай школьнай нарады. Проста жах...
А Слонімскі музэй варта мець на ўвазе: там шмат цэнных экспанатаў пераходзіць (з ведама дырэктара) ў прыватныя рукі. He прадажа, ня кража, а проста той чалавек бярэ, што хоча, у свой прыватны архіў. Гэта нехта па-
добны да Р. Зямкевіча5... Ой, як добра, што Вы яго “раскрылі”. A то ўсе спасылаюцца на працы Р. Зямкевіча. Тое меў, тое напісаў, а гэта быў чалавек дрэнь, якіх рэдка... “Цёмная лічнасьць” — як яго называла дачка Ядвігіна Ш.
У Вас на 131 старонцы 2 песьні. Маю варыянт першай з іх, запісаны ў 1912 годзе ў ваколіцах Новага Двара Сакольскага павету (сяньня — Дуброўскага). Знойдзенае Вамі ня робіць уражаньня цэласьці, а як бы “зьлепак” прыпевак. Ці Вам так не здаецца? Як бы ні было — добра, што ёсьць, што было ў той далёкі час.
Думаю, што ведаеце, якія страты прынёс нам 1974 год.21 мая памёрла Надзея Маркаўна Шнаркевіч, 14 жніўня — Аляксандра Смоліч (пад Кіевам), 1 сьнежня — Язэп Шпаркевіч, муж Надзеі Маркаўны. Са старых беларусаў Вільні я засталася адна...
Тым больш ляжыць мне каменем на сэрцы няскончаная дагэтуль апрацоўка гісторыі Віл[енскай] Бел[арускай] гімназіі. Хіба, ведаеце, што ёсьць зробленая ў форме альбома гісторыя Нясьвіжска-Клецкай бел[арускай] гімназіі і Радашкоўскай бел[арускай] гімназіі. Пасьля з вялікімі клопатамі сабралі матэр’ялы да гісторыі Віл[енскай] Бел[арускай] гімназіі. Стараньнямі Надзеі Маркаўны здабылі (пазычылі) шмат здымкаў, з якіх мой зяць зрабіў копіі. Атрымаўся багаты матэр’ял.
Як папярэднія альбомы, так і гэты ўзяўся рабіць С.М. Новік-Пяюн. Яго работа надзвычайна дакладная, проста артыстычная. Ды адна бяда, што ён усё хварэе. У яго стэнакардыя, апрача таго, летам праходзіў некалькі апэрацыяў на разьбітай у Калдычаве6 сківіцы. Нядаўна гаварыў майму зяцю па тэлефоне, што работа над альбомам ідзе марудна, бо без акуляраў ня бачыць, а акуляры націскаюць, і баліць галава...