• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    24.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    3 сьнежня 1970 г. Вільня Паважаны пане Мальдзіс.
    Сардэчна дзякую за адвагу. Я Вашыя шчырыя намеры разумею, але баюся, што мясцовая ўлада — чужаземцы і свае рэнэгаты — думаюць інакш. Як чую: “У Дзятлаве музэй дзяржаўны, вось яму і памагаюць. А ў Гудзевічах — прыватная ініцыятыва, ды яшчэ чалавека вельмі-вельмі “неблагонадёжного”, як гэта гаварылі чарнасоценцы царскіх часоў.
    Я ў кантакце з А. Белакозам амаль 4 гады. У1968 г. былаў яго 3 дні. Абставіны ў яго школе ведаю. Ён жа і ў сябе на мейсцы ня мае ніводнага спрыяючага ча-
    лавека, апрача сваёй жонкі. Усё ж пабачым, што далей будзе. Як жа бы хацелася, каб у яго хоць крыху былі зьмены на лепшае. Цяжка чытаць яго лісты...
    Паміж іншым, аб Петрыкевічу. Мяне ўжо даўна паведамілі, што ён былы вучань Наваградзкай Бел[арускай] гімназіі. Стараючыся сабраць матэр’ялы да гісторыі Навагр[адзкай] гімн[азіі], я напісала да яго, просячы дапамагчы здымкамі ці іншымі матэр’яламі. Адказу не атрымала.
    Магчыма, Арсень Сяргеевіч казаў Вам аб сьмерці старога беларускага дзеяча ў Вільні — Адольфа Клімовіча? Пахавалі яго тыдзень таму. Для нас гэта вялікая страта. Страцілі чалавека, страцім і тое, што ён прыдбаў: цэнныя дакуманты, падшыўкі часапісаў, вялікую колькасьць біяграфіяў людзей, якія мелі сувязь з беларускім рухам. He аставіў нікога, хто б яго скарбамі ўмела заняўся. Баімся, што ўсё пападзецца ў рукі чалавека, ад якога ніхто нічога не дастане, хіба — за грошы.
    С.п. Адольф Клімовіч у сувязі з Вашым артыкулам аб ахове помнікаў нашай мінуўшчыны напісаў ліст у Бел[арускае] т[аварыст]ва аховы помнікаў. Зьбіраючыся легчы ў шпіталь, на тыдні два перад сьмерцю, пісаў мне ды прыслаў копію таго ліста, просячы захаваць яе ў сябе. Прасіў таксама пастарацца для яго аб статут Т[аварыст]ва аховы... Я зьбіралася напісаць да Вас. Але яму так хутка пагоршала, і стан быў безнадзейны, што я і не пісала.
    Калі будзеце ў Вільні, заўсёды будзем рады бачыць Вас у сябе. Ведаю, як цяжка са мной гаварыць, але, можа, паразумеемся.
    Шчыра вітаю Вас і ад сябе, і ад маёй сямёйкі. Л. Войцікава.
    25.	ЛАРЫСЕГЕНІЮШ
    10 сьнежня 1970 г. Вільня
    Паважаная Ларыса Антонаўна.
    He хацела быць назойлівай і займаць Вам час сваім лістом, але дайшла да пераканаьня, што мушу зарэагаваць на Вашыя несправядлівыя закіды. Відаць, палякі і літвіны былі загадзя паведамленыя аб сьмерці с.п. А. Клімовіча, часе набажэнства і паховінаў. Мы — я і мая сям’я — даведаліся ў сераду а 3-й — прыехаў нам сказаць гр. П. Сергіевіч. Меўся ехаць яшчэ да Шнаркевічаў. Але гэту місію мы ўзялі на сябе. Каго П. Сергіевіч паведамляў, яшчэ ня ведаю. Шнаркевічы даведаліся толькі а 5-й. Іх пляменьнік з жонкай зараз жа нарэзалі хрызантэмаў і паехалі да Клімовічаў наведаць нябожчыка.
    Зразумела, што ўначы і раніцай а 8-й ніхто з працы звольніцца ня мог, нават калі б звольніцца было магчыма. А гэтага ня мог зрабіць ніхто ані з маёй сям’і, ані з сям’і Шнаркевічаў. Мой сын у касьцёле быў. Яго ня бачылі? Ён быў, каб пажагнаць нябожчыка, а не на тое, каб паказацца. Пасьля набажэнства сказаў П. Сергіевічу, што сьпяшаецца дахаты, бо матка ляжыць адна ў хаце. А больш якіх беларусаў Вы спадзяваліся бачыць? Я больш нікога ня ведаю, апрача тых, хто быў на хаўтурах.
    Мы — Надзея Маркаўна Шнаркевіч і я — успамінаем нябожчыка і доўга ўспамінаць будзем, бо нас зьвязывала ня простае знаёмства, а супольная праца амаль да апошніх яго дзён. Успамінаем добрым словам, але будзьце пэўныя, што не за “дзякуй”.
    3 паважаньнем — Л. Войцікава.
    26.	ЯЎГЕНУ ПЕТРАШЭВІЧУ
    [1970 г.] Паважаны Яўген Канстанцінавіч.
    Дзякую за памяць і за добрыя пажаданьні. Вам — узаемна — усяго найлепшага! Хоць позна, але ня менш шчыра.
    Крыху хварэла. Ведаеце, у ліпні (23.VII.70r.) мы са Славай былі два дні ў Горадні. Мелі шчыры намер быць і ў Вас. Часу было мала, усё ж бы зайшлі, але, ідучы па вуліцы Ажэшковай, Слаўка пабачыў Вас на другім баку вуліцы. Пакуль зарыентаваліся, Вы зьніклі. Ісьці да Вас дахаты ўжо не было сэнсу. Ды ці і знайшлі б? У Вас іншы адрас. Чаму?
    Шчырае і сардэчнае прывітаньне. I ўсім Вашым.Л Войцікава і Слава.
    27.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    [1970 г.]
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч1.
    Апрача абяцаных біяграфіяў с.п. Ю.Я. Бібіла і с.п. V. Паўлюкоўскага2 пасылаю Вам весткі аб 1-ай Горадзенскай Беларускай гімназіі. Няшмат гэтага, але ўсё ж хоць ведама, што такая гімназія існавала.
    V біяграфіі У. Паўлюкоўскага я ўспамінаю аб яго даволі саліднай працы, друкаванай у “Шляху моладзі”3. Я яе ўважаю за вельмі цікавую і цэнную. Там ён кожны месяц даваў адпаведна да месяца: народныя прагнозы пагоды, прыказкі, загадкі і г.д. Матэр’ял, якога цяперужо сабраць немагчыма.
    Я вельмі хацела перапісаць усё гэта на машынцы, стварыць такі цэлы машынапісны экзэмпляр. Нават пазычыла ў Янкі Багдановіча (былога рэдактара “Шляху моладзі”) гэты гадавік і паслала ў Менск С.М. Новіку (у Вільні перапісаць не было каму). Але Я. Багдановіч так паганяў, каб яму вярнуць гадавік, што Новік не пасьпеў перапісаць — быў тады заняты іншай сьпешнай працай.
    Увосені 1975 г.с.п. мой сын, хоць ужо дрэнна чуўся, хацеў узяць гэты гадавік і перафатаграфаваць. А калі Я. Багдановіч пазычыць адмовіўся (“зноў будзеце доўга трымаць”), сын пастанавіў пайсьці да яго з апаратам і на мейсцы перафатаграфаваць. Але ўжо не хапіла сілы...
    Цяпер ня ведаю, што рабіць. А шкада. Цікавы матэр’ял закансэрваваны навечна ў шафе Я. Багдановіча. С.М. Новік-Пяюн скончыў альбом “Віленская Беларуская гімназія”. Салідная праца. I тэкст цікавы, і шмат здымкаў. Пакуль што альбому мяне. Вамтрэбабылобабавязковагэты альбом пабачыць, прачытаць.
    Стараюся скончыць усё пачатае-задуманае, хоць гэта вельмі цяжка даецца. Чуюся, быццам палова маёй істоты ўжо адыйшла ў вечнасьць, а толькі другая палова неяк яшчэ затрымалася на зямлі. Я так прывыкла ўсім дзяліцца з с.п. сынам, часта радзіцца з ім. А цяпер німа з кім і пагаварыць. Mae астаўшыеся блізкія маюць сваё жыцьцё, свае праблемы. А я адна. I са сваім горам — адна. Бо гора мацеры ніхто не патрапіць разьдзяліць.
    Што да Янкі Шутовіча — ня ведаю, чаму Вы лічыце, што ён з Гродзеншчыны? Ён радзіўся ў в. Шутавічы Маладзечанскай вобласьці Смаргонскага раёну. А мо гэта раней была Гродзеншчына? Усе дэталі да яго біяграфіі ўжо маю, але яшчэ не пісала. Маю таксама ўсё, што трэба да біяграфіі Адольфа Клімовіча.
    Вялікую ласку зрабілі б, напісаўшы мне. Пішучы біяграфіі, жыву паміж памёршых — з жывымі зьвязываюць толькі лісты.
    Усяго найлепшага Вам і п. Марыі.77. Войцікава.
    Аб Горадзенскай Беларускай гімназіі пачатку 20-х гадоў (з ліста Алесі Смоліч, пісанага 16 студзеня 1970 г.)
    Гімназія была пры беларускім дзіцячым прытулку, і вучні пераважна прытулковыя. Нават у вялікі перапынак вучні харчаваліся прытулковым абедам, а разам з імі і мы, вучыцелі, садзіліся за стол. Душою гімназіі была Серафіма Кішко — загадчыца ў той час Беларускага прытулку. Сьвядомая, шчырая беларуска. Вельмі цікавілася нашымі пісьменьнікамі — Купалай, Коласам, Багдановічам, Ядвігіным Ш. і інш. 3 захапленьнем казала, што шчасьлівыя тыя, хто бачыўся і знаёмы з гэтымі вялікімі людзьмі. Часта прасіла мяне расказаць, апісаць ёй Я. Купалу, Я. Коласа. Перадавалася гэта і вучням.
    Выкладала я ў 5-й і 6-й клясе беларускую мову. Здаецца, была і 7-я кляса — добра ня помню.
    У гімназіі з дапамогай загадчыцы прытулку мы паставілі цікавы дзіцячы спэктакль “Хлопчыку лесе”Алеся Гаруна. У мяне быў машынапісны экзэмпляр, падараваны аўтарам. Я ніколі не забуду, з якім замілаваньнем і клапатлівасьцю ішла падрыхтоўка да спэктаклю. Куплялі гафраваную паперу, шылі з яе сукеначкі, шапачкі, рабілі кветкі, вянкі. Нямала вучні ўлажылі сваёй ініцыятывы і для палаца Чараўніка.
    Калі я не памыляюся, ставілі мы спэктакльдва разы. Першы—для вучняўі прытулковых меншых дзяцей, а потым ставілі па білетах, каб пакрыць нашыя выдаткі.
    3 настаўнікаў гімназіі помню маладую дзяўчыну, выкладчыцу матэматыкі Мальчэўскую, здаецца, Жэню. Потым у 1923 ці 24 г. яна прыяжджала ў Менск і заходзіла да мяне. Гісторыю выкладаўСымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі.
    Копію пасьведчаньня пасылаю:
    т. Crodno
    I Bialoruska Cimnazjum Grodzienska
    11.V.1921 r. № 69
    Пасьведчаньне
    Гэтым сьведчыцца, што Алеся Смоліч была вучыцелькай 1-ай Горадзенскай Беларускай гімназіі ад 15 лістапада 1920 г. да 1 траўня 1921 г.
    Дырэктар — П. Тамашчык (подпіс).
    Круглая пячатка: 1-я Беларуская Горадзенская гімназія.
    28.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    78 лістапада 1971 г. Вільня
    Паважаны Аляксей Міхайлавіч.
    Сягодня мінула 34 гады ад дня сьмерці першага старшыні Горадзенскага гуртка бел[арускай] моладзі Адама Бычкоўскага. Ен быў і адным з арганізатараў гуртка.
    Маю яго лісты і маю артыкул Пятра Ластаўкі “Адвакат Адам Бычкоўскі” — да 30-годзьдзя яго сьмерці, напісаны ў 1967 г. П.Ластаўка меў надзею, што гэты артыкул будзе надрукаваны ў беластоцкай “Ніве”. Але гэта была толькі
    абяцанка — не надрукавалі. У гэтым артыкуле гаворыцца аб працы адваката А. Бычкоўскага ў Варшаве ў апошнія гады перад сьмерцяй.
    НябожчыкіўВаршавепрацягіваўпачатуюўгурткупрацудляБацькаўшчыны. Маю сцэнічны твор А. Бычкоўкага “У сваты”, напісаны ў Гродне ў 1910 г. Праўда, твор пакуль што не ў мяне, а ў Менску — у 3. Пазьняка1, які піша дысэртацыю на тэму тэатру. Я бы вельмі хацела, каб Вы, пішучы аб гуртку, асаблівую ўвагу зьвярнулі на асобу А. Бычкоўскага. Каб яго імя не было забыта.
    Ня ведаю, ці Вы атрымалі мой ліст, які я пісала, атрымаўшы вернутыя матэр’ялы. Чакала Вашых запытаньняў, прыезду. Распрацоўка гісторыі гуртка для мяне важней за ўсё. Гэта радасьць — вярнуцца да маладосьці. Насколькі змагу знайсьці час, хачу напісаць асабістыя, не зьвязаныя з працай у беларускім руху, чыста прыватныя ўспаміны. Гэта будзе якраз тое, што Вас цікавіць.
    Я вельмі моцна была зьвязаная з дзедавым фальваркам — Альхоўнікамі. Маю нават вершы (на жаль, па-польску), у якіх вылілася гарачае каханьне да роднай зямлі. Любіла коней, гаспадарку, жала, палола, прала,ткала нетаму, што ад мяне гэтага вымагалі, а проста праз цікавасьць. Такі ўжо быў неспакойны дух дзіцяці.
    У мяне вельмі разьвітая памяць узроку, і гэта памагае “бачыць” усю мінуўшчыну. Але хопіць хваліцца. Праўда, крыху не выпадае?