• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Ці атрымалі Вы мой ліст, у якім я Вам паслала прозьвішча першастрэчнай (дваюраднай) сястры М.Забэйды? Абавязкова пастарайцеся паехаць.
    Яна, хіба, магілу маткі М.З. Вам пакажа. Паглядзіце, у якім стане магіла, і напішыце мне. Толькі не кажыце там у вёсцы, што робіце гэта на просьбу і з ведама М. 3[абэй]ды. Кажыце, што гэта Вас асабіста цікавіць. У хуткім часе прышлем (ці я, ці Надзея Маркаўна) фатаграфію М. Забэйды з маткай. Вельмі добры здымак. Сын мой перафатаграфуе і павялічыць.
    Што тычыцца прозьвішча К. Буйлянкі1, то я Вам паведаміла тое, што мне напісала Паўлінка М[ядзёлка], а яна піша, што паўтарае словы самой Буйлянкі. Я не філёляг, але мне ніякія зьмены прозьвішчаў не падабаюцца, і не лічу іх магчымымі. Проста для мяне дзіка гучыць Бруна або Сукарна. Так некаторыя маё прозьвішча пішуць па-расейску Войтйк. Я з гэтым не згаджаюся. У якой бы мове ні было — гучаньне прозьвішча зьмяніцца ня можа. Ну, але гэта ўсё няважна.
    У справе 90-х угодкаў нараджэньня Г. Леўчыка я атрымала ліст са Слоніма — ад рэдактара радйовесцанйя, з просьбай аб успамінах аб Г. Леўчыку. Ліст — па-расейску! Я адказала па-беларуску і паміж іншым парадзіла, калі майго ліста не зразумее, каб узяў сабе перакладчыка! Калі выступяць з успамінамі аб Лейчыку ў расейскай мове, то ён у магіле перавернецца ад такой зьнявагі. Вылаюць мяне за гэта ці не?
    Пасылаю Вам фатаграфію Ядвігіна Ш. Дрэнная, бо — выхапленая з групы. Лепш зрабіць не ўдалося. А фатаграфіі Ядвігіна Ш. ніхто ня мае, нават унукі яго.
    Усягонайлепшага.Усім прывітаньне. Музэюжадаю — расьцПЛ. Войцікава.
    18.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    29 чэрвеня 1970 г. Паважаны пане Мальдзіс1.
    Як бачыце, даганяю Вас лістом. Прыйшло мне ў галаву, што магчыма добрых, праўдзівых інфармацыяў пра У. Самойлу2 той, хто цікавіцца У. Самойлам, мог бы дастаць у доктара Мікалая Міхайлавіча Марцінчыка ў Гродне. Др. Марцінчык, у той час студэнт мэдыцыны, стаяў блізка да грамадаўскай прэсы і, здаецца мне, быў з Самойлам добра знаёмы. Ня ведаю толькі, як др. Марцінчыка здароўе, бо сёлета я яго ня бачыла. Калі б трэба было, я магла б да яго напісаць. Калі ласка, паведамце.
    Што тычыцца вестак, здабытых ад Я. Шутовіча3, я б не радзіла на іх апірацца. Я. Ш[утовіч]віч быў інфарматарам М. Машары, калі той пісаў свой т.зв. раман “Сонца за кратамі”, дзе ўсё фальшывае, усё выдуманае. Галоўная тэндэцыя — абліць балотам А. Луцкевіча, хіба, каб падпарадкавацца цяперашнім вымогам?
    Усё, што Машара на гэтую тэму напісаў,— няпраўда, хлусьня. Зачапіў ён там і майго мужа. Ведаю напэўна, што Машара радзіўся ва ўсім з Шутовічам. Баюся, што яго інфармацыі аб У. Самойле таго ж характару.
    3 пашанай — Л. Войцікава.
    P.S. Прыміце шчырыя павіншаваньні ў сувязі з другім сынам. Новаму чалавеку — самыя лепшыя пажаданьні. Л.В.
    19.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    9 ліпеня 1970 г. Вільня
    Паважаны пане Мальдзіс.
    Сардэчна дзякую за кніжку. Люблю Вашыя працы за іх добрую мову і цікавую, сумленную апрацоўку.
    А ведаеце — я не давяраю С. Майхровічу1 пасьля яго “Мялеція Сматрыцкага” саўсімі недарэчнасьцямі ітэндэнцыяй.Да М. Марцінчыкая напісалаадразу пасьля Вашага выезду. Адказу ня маю. Нічога ня ведаю, што з М. Марцінчыкам, бо даўнаад яго ніякой весткі неатрымала. Кожны год адведываў мяне,хоць накоратка прыяжджаў, браў таксі. Хадзіць ня можа далёка: хворае сэрца і баліць нага. Можа, і дарэмна я спадзявалася дастаць ад яго зьвесткі. Магчыма, і сёлета быў у Вільні, але да нас ня мог дабрацца — раскапаная дарога, і німа даезду. Каб асабіста, то, магчыма, па старой знаёмасьці вяцягнула б з яго тое-сёе.
    Калі ласка, не забудзьце пра Гудзевіцкі музэй і яго кіраўніка Аляксандра Мікалаевіча Белакоза. Ён варты гэтага. I прашу вельмі — пашліце ў музэй сваю кніжку. Яны будуць вельмі рады. A А.М. Белакоз і на лекцыях па літаратуры яе выкарыстае.
    Усяго найлепшага. 3 пашанай — Л. Войцікава.
    Шчырае прывітаньне ад сына. Адрас А.М. Белакоза: п/а Гудзевічы, Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл.
    20.	АЛЕСЮ БЕЛАКОЗУ
    14 ліпеня 1970 г. Вільня
    Паважаны Аляксандр Мікалаевіч.
    Ліст Ваш атрымала — дзякую. Вельмі прыемныя весткі пра магілу А.Ф. Забэйда. Хацела сягодня паехаць да Надзеі Маркаўны [Шнаркевіч], каб яна паведаміла М. Шутавічанку, якая з М. Забэйдай карэспандуе, каб праз яе гэтыя весткі пайшлі далей — у Прагу. Але нічога ня выйшла — пачалася бура, паліў дождж. Гэта выклікала ў мяне падвойныя пачуцьці: жаль, што немагчыма ехаць, і радасьць з доўгачаканага дажджу! Ня ўсё выратуецца, бо шмат што аканчальна высахла, але мо што і паправіцца. Паеду да Н.М., хіба, пасьлязаўтра.
    Здаецца, я Вам пісала, штоўСлонімерыхтуюццада90-хугодкаўнарадзінаў Гальяша Леўчыка. Пісалі мне, што “знойдзецца каму выступіць у прэсе і па радыё ў роднай мове”. Але ці будзе так? Ці хопіць адвагі?
    С. Новік-Пяюн маўчыць. Ня ведаю, ці разашле па музэях мае ўспаміны аб Г. Леўчыку. ПрыяжджаўА. Мальдзіс. Прывёз мне сваю апошнюю кніжку “Падарожжа ў XIX стагодзьдзе”. Вельмі цікавая і карысная. Я прасіла, каб выслаў такую Вам.
    Абавязкова рабіце ўсё магчымае, каб наладзіць экскурсію ў Вільню. Экскурсавод будзе адпаведны — мой сын. Ён Вільню добра ведае, ведае гісторыю, архітэктуру, ну і аб’екты, зьвязаныя з беларускімі падзеямі. Апрача таго, будзе добра падгатаваны, бо якраз цяпер памагае сваёй знаёмай прыгатавацца да экзаміну на экскурсавода. Дзеля гэтага знаёміцца з адпаведнай літаратурай.
    Каб хоць Вам удалося зваяваць сваіх ня вельмі разумных праціўнікаў! I чаго яны баяцца? Паведамце, як будзе з Вашым праектам, ці ўдасца наладзіць. Вось былобдобра.Уапошнім выпадку прыяжджайцехоцьнавыстаўку П. Сергіевіча.
    У гэтую мінуту сын мне сказаў, што выстаўка будзе 10-га! Калі б дата была іншая — паведамлю.
    Усяго добрага. Сямейцы — прывітаньні. Mae Вам кланяюцца. Л. Войцікава.
    21.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    23 ліпеня 1970 г. Вільня
    Паважаны пане Мальдзіс.
    Атрымала адказ ад др. М.М. Марцінчыка. Цытую яго словы аб У.І. Самойле — даволі аднабокія: “Пра СамойлуУ.І. магу сказаць, што калі ставіць пытаньне аб яго беларускасьці, то ў кожным разе ў яго больш беларускасьці, чым рускасьці. Ён з нашаніўскай пары супрацоўнічаў у прагрэсіўным беларускім друку. Калі б было іначай, то не лічыліся б з ім і не паважалі яго такія беларускія дзеячы, як Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч ці Антон Навіна1, ці Антон Трэпка2. Ён быў вельмі адукаваны і здольны чалавек — мог і вершы пісаць...”
    Як бачыце, нічога новага не сказаў. Падкрэсьліваю псэўдонім Антон Навіна таму, што калі я расказала, як мне даручылі плаціць У. С [амой]ле ганарары, Вы высказалі думку, што гэта па ініцыятыве А. Навіны. Я на гэта не зарэагавала, бо вельмі шмат трэба было б гаварыць, каб “зьбіць” тую няслушна крыўдную апінію, якую вырабілі А. Навіне розныя М. Машары.
    Хоць гэтыя некалькі слоў др. М. Марцінчыка нічога новага ня ўносяць, лічу патрэбным паведаміць аб іх.
    3 прывітаньнем — Л. Войцікава.
    22.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    19 лістапада 1970 г. Вільня Паважаны пане Мальдзіс.
    Лічу патрэбным паведаміць, што ў мяне знайшлася брашурка У. Самойлы (Сулімы) “Які самаўрад гатуе беларускаму народу польская рэспубліка” (Вільня, выданьне газэты “Голас беларуса” 1924 г.). Калі б яна дасьледчыкам У. Самойлы была патрэбная, магу выслаць. Калі ласка, паведамце, каму пераслаць, на які адрас.
    Апрача таго, хутка будзе зробленая фотакопія групы беларусаў у перадвыбарчы час 1922 г. Там фігуруе і У. Самойла. Мой сын пастараецца зрабіць адтуль асобны здымак У.С. Можа, будзе патрэбны.
    Вельмі шкада, штоўтой час, як Вы былі ў Гудзевічах, Аляксандра Мікалаевіча Белакоза не было на мейсцы. Ён асабіста лепш бы Вас пазнаёміўз вартасьцямі лялькі Ганулькі-Паляшучкі. Справа ў тым, што вопратка — аўтэнтычна палеская і зробленая з аўтэнтычнай старасьвецкай вопраткі, а не з выпадковых кавалачкаў. А што яшчэ важней: да экспанатаў даданая падрабязная выкрайка ўсіх частак вопраткі з адумысловымі назовамі кожнай фалдачкі, кожнага кліночка... Так што экспанат мае вартасьць ня толькі для этнографа, але і для лінгвіста.
    Прыкра ўразілі мяне Вашыя словы: “Музэем называць загучна... Адзін пакойчык, благая экспазыцыя экспанатаў” і г.д. (Выбачайце — не даслоўна, а па сэнсу.) А ці А. Белакоз ці тая моладзь, у якой ён збудзіў пашану да старой нашай
    культуры, нясуць віну за гэты стан? На просьбу пашырыць мейсца для збораў раённае начальства сказала: “Ня трэба, музэй і так завялікі”.
    He віна тут Белакоза, так як і не заслуга Петрыкевіча1, што яму памагаюць партызанскія ўлады. Там жа дзяржаўны музэй. А ў Гудзевічах — пляцоўка, наладжаная саматугам, паміма перашкод, якія рабіліся на кожным кроку, як з боку раённых уладаў, так і мясцовых, школьных.
    А што гэтую пляцоўку чакае? Назначаны новы дырэктар, які з А. Белакозам не гаворыць... Гэта нешта значыць. Жах бярэ. I хто ім паможа? Хто ня дасьць загубіць высілкі моладзі?
    Марыцца мне, каб пазнаёміць Вас з Надзеяй Маркаўнай Шнаркевіч. Гэта чалавек вялікай сілы духу. Былая кіраўніца ТБШ, паміма 73 гадоў жыцыдя, з чаго больш 30 прыкаваная да ложка (але не спараліжаваная), дасюль поўная энэргіі, ініцыятывы, волі да грамадзкай працы.
    Ну і расьпісалася я — аж зашмат. Калі ласка, не пакрыўдзіцеся на мяне за маю шчырасьць і мо лішнюю гарачнасьць. He навучылася абыякава праходзіць побач такіх справаў.
    3 пашанай — Л. Войцікава.
    23.	ЛАРЫСЕ ГЕНІЮШ
    26 лістапада 1970 г. Вільня Паважаная і дарагая Ларыса Антонаўна.
    3 болем мушу паведаміць Вас, што 24 лістапада памёр Адольф Клімовіч. Даўна хворы на сэрца, падлечываўся і неяк трымаўся. 30 верасьня быў у мяне, адсюль паехаў да Шнаркевічаў. Пасьля напісаў мне, што “22-23 лістапада іду ў шпіталь: абяцалі мяне прыняць і падлячыць”. Каторага лёг у шпіталь дакладна — ня ведаю, але ўжо ад пачатку дактары казалі, што стан яго цяжкі. Ляжаў, хіба, больш 2-хтыдняў. Надзеі не было.
    Учора, 25 лістапада, прыехаў да нас П. Сергіевіч паведаміць, што с.п. А. Клімовіч памёр. Сягодня раніцай а 8-й было жалобнае набажэнства. Хаваць, паводле волі нябожчыка, павезьлі ў родную вёску ў Сьвянцяншчыну. Вельмі, вельмі яго шкада. Аж пакуль ня лёг у шпіталь, быў актыўны, рабіў усё, што мог і як мог для Бацькаўшчыны.
    Як здароўе Вашае і Вашага мужа? Вельмі даўна ня мела я весткі ад Вас. 3 шчырым прывітаньнем — Л. Войцік.