• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Хіба, пакуль што ўсё. Чакаю адказу і пастановы, што да маіх прапановаў.
    3	паважаньнем — Л. Войцікава.
    6.	ЯЎГЕНУ ПЕТРАШЭВІЧУ
    2 верасьня 1968 г. Вільня Паважаны Яўген Канстанцінавіч1.
    Дзякую за ліст. Вельмі шкадуем, што Вы не змаглі да нас заглянуць. Гэта была б надта мілая неспадзянка. Пакуль што пасылаю Вам другую абяцанку — пару ўспамінаў аб Я. Хворасьце.
    Што тычыцца песьняў — далучаю сьпісак тых, якія мы з дачкой ведаем. Ведаем і мэлёдыі, але запісаць іх німа каму.
    Калі паміж гэтымі песьнямі ёсьць такія, якія Вы ня ведаеце, то напішыце. Тады я вышлю Вам тэксты. У выпадку, калі яны Вас зацікавяць, то ёсьць адзін выхад: прыехаць Вам самому і запісаць. Гэта ж недалёка! А за адным заходам паглядзелі б мой архіў: старыя фатаграфіі, лісты, часапісі, якіх і ў музэях німа. А мы ўсе былі б рады.
    Сягодня дадаю пару прыпевак з нашай Сакольшчыны. Кладу ў ліст галіначку
    сардэчніку. V хуткім часе прышлю некалькі пучкоў са свайго запасу, калі ў Вас німа. Бо, хіба, ужо перацьвіў.
    Слава шчыра дзякуе Вам за памяць і за пажаданьні. Сягодня пачаў свой працавіты год. Вашы выезды па артыстаў вельмі цікавыя. Буду ўдзячная, калі сваімі ўражаньнямі хоць коратка са мной падзеліцеся.
    Сардэчнае прывітаньне ўсёй Вашай сям’і.Л Войцікава.
    Песьні: 1) Умру, умру, бабка,/умру, умру, любка...1) Ой мамачка, не магу — / сеў мне качар на нагу... 3) Ой там у лесе пры даліне, / а там сталася бяда... 4) Учора казаў да шлюбаньку стаці, / а сёньня ідзеш другое шукаці... 5) Ты пойдзеш гарою, / а я даліною...
    Мая дачка ведае і другія песьні, але ўсім вядомыя: “А ў полі вярба...”, “Ці сьвет, ці сьвітае...” і г.д.
    Прыпеўкі
    Танцуй, танцуй, абы змог, не шкадуй маіх ты ног — мае ножкі сталёвыя, да таночку гатовыя. *
    Я на ганачку стаю, сьлёзкі коцяцца. Мяне замуж аддаюць, а мне хочацца...
    *
    Ой пайду я на гару, на жоўты пясочак — кавалера прыману на сыры кусочак!
    *
    Ой пайду я на гару ды пасею раману. Хоць сама я не хароша харошага прыману!
    Вёска Новы Двор Сакольскага павету.
    7.	ЯЎГЕНУ ПЕТРАШЭВІЧУ
    23 кастрычніка 1968 г. Вільня Паважаны Яўген Канстанцінавіч.
    Дзякую за ліст. Сапраўды, паўза была доўгая. Ці не аматар Вы музыкі, якая складаецца з адных паўзаў?
    Я рада, што пасылка зрабіла прыемнасьць усёй Вашай сям’і. 3 прыемнасьцю чытала аб Вашай працы — падрыхтоўцы да дэкады. Жадаю вялікага пось-
    пеху! I Вам, і гр. Я. Хворасту. Апошняму адрас мой, зразумела, дайце, а і мне — яго адрас. Маю да яго паважаную справу. Але не за пару месяцаў, а ўжо зараз...
    А да Вас такая справа. V Менску ў Акадэміі навук, у аддзеле фальклёру рыхтуецца да выданьня кніжка “Беларускі дзіцячы фальклёр”. Я напісала ліст, паслала ім крыху запісаў (той каток і г.д., што пасылала Вам). Сягодня атрымала ліст. Вельмі добра напісаны, прыгожай, чыстай беларускай мовай. Просяць прысылаць як найбольш запісаў — войдуць у кніжку. Паводле мяне, гэта наш грамадзкі абавязак — паслаць як найбольш праўдзівых запісаў, каб не дапусьціць нечага штучнага.
    Можа, і Вы пашлеце што са сваіх збораў? Гэта была б сапраўды вялікая карысьць. У Вас запісы захаваюцца для сябе і адначасна войдуць у кніжку. Падумайце. Добра? Я бы шчыра радзіла...
    Нашы запісы з Гродзеншчыны маюць найбольшую вартасьць, бо захоўваюць чыстую народную мову. Вам дасылаю пару дзіцячых песьняў, можа, у Вас іх німа? Я нядаўна дастала і ў Менск дала.
    Я Вам пісала, якія маю песьні. He пасылаю, бо ня ведаю, якія з іх Вам знаёмыя. Як будзеце ўжо мець час і напішаце мне аб гэтым, тады прышлю.
    Што тычыцца Вашага прыезду, то калі б ні прыехалі — заўсёды будзем рады. Аб значэньні назоваў напішу другі раз.
    Усяго добрага Вам і ўсёй Вашай сям’і. Слава прывітаньні далучае. Л. Войцікава.
    Песьня пра камарыка
    Ладкі, ладкі, ладкі, ўпаў камарык з кладкі. Давялося страказе у балоце, улазе камарыка ратаваць, з быстрай рэчкі даставаць. Каб ня быстрая вада, то з камарыкам — бяда. Сеў камарык на траве як заплача,зараве: “Ой, замокла кашулька, будзе лаяць бабулька, а штаны у сажы што матулька скажа?” Ой ладкі ды ладкі, больш ня падай з кладкі.
    Вёска Студзёнкі, Нясьвіжскір-н. Пяяў Юра Гурын (6 гадоў).
    Калыханка (народная песьня з Браслаўшчыны)
    Люлі-люлі-люлі, пайшоў кот па дулі, памарозіў лапкі -
    скочыў на палаткі, а з палатак ды на печ, ўдарыў бабку паміж плеч. Тады коцік спужаўся ды на печцы схаваўся. Бабка коціка знайшла ды за вушкі патрасла. Пайшоў коцік, плачучы, за ім бабка, плачучы: “Ціха, коцік, не ўцякай, ціха, коцік, пачакай. Ціха, коцік, не тужы, яшчэ з гадок паслужы. Куплю табе боты слуцкае работы.
    Боты дарагія за тры залатыя. Ой ты, коце, коце, не сядзі на плоце, хадзі лепей к нам, к нам, нешта табе дам, дам. Люлі-люлі-люляшу, а я катка палажу, каб па ночы не хадзіў, маёй Насты не будзіў. Люлі-люлі-люлі, ўсе дзеткі паснулі, адзін Яначка ня сьпіць, ня сьпіць, не драмае вочкамі міргае.
    Адрас, куды пасылаць фальклёрныя запісы: Мінск, Інстытут мастацтвазнаўства Акадэміі навукБССР, сэктар фальклёру. Гр. Галіне Барташэвіч'.
    8.	ЯЎГЕНУ ПЕТРАШЭВІЧУ
    29 лістапада 1968 г.
    Паважаны Яўген Канстанцінавіч.
    Яўна адчуваю, што Вы на мяне — абразіліся! За жарт аб музыцы — раз, за наляганьне аб хуткі адказ — два. Праўда?
    А я пакрыўдзіць Вас нічым не хацела... Аб музыцы чытала якраз такую гумарэску, а прасіла хуценька адрасу гр. Я. Хвораста, бо хацела яго прасіць, каб што-небудзь напісаў аб часах навукі ў Віленскай Беларускай гімназіі. Манімся напісаць гісторыю гэтай гімназіі, а каб было больш матэр’ялу, пастанавілі прасіць былых вучняў аб іх успаміны з часоў навукі. I я вось шукаю былых вучняў па ўсім сьвеце. Так што — будзе згода?
    Я Вам абяцала напісаць аб назовах гарадоў. Крыху сабрала. Што тычыцца Вільні, то яшчэ няясна. Адныя кажуць, што ад слова воўк — літ[оўскае] vilkas,
    другія — ад вічкі, мейсца паміж дзьвюмя рэчкамі, дзе яны злучаюцца — Вільня і Віленка. Яшчэ буду шукаць.
    Далей падаю, што знайшла ў газэтах (польскі “Przgl^d Wilenski”): 1) Ліда — адно з найдаўнейшых паселішчаў літоўскіх, назоў паходзіць ад літ[оўскага] слова Iida — выцерабленае мейсца; 2) Ашмяна — літ[оўскае] слова aszmuo — вострыя (напрыклад, вастрыё кап’я); 3) Гродна — крыжакі называлі Gartena, Garten, усе гэтыя назовы былі сапсаванымі формамі літоўскага слова gardinas або gardas, што значыць абгароджанае мейсца.
    А ці ня чулі Вы якой беларускай легенды аб назове Горадні ці, як яшчэ інакш казалі — Горадзень?
    Аб назовах нашых гарадоў, мястэчкаў, рэчакды вадаёмаў, г.зн. абтапаніміцы ёсьць асобныя працы. У Менску сёлета выйшла кніжка В. Жучкевіча1 (парасейску) — “Топонммнка Белорусснм”, а пасьля ў “Полымі” за чэрвень зьявіўся вельмі добры артыкул нашага доктара гістарычных навук М. Улашчыка2. Артыкул крытычны — “Пытаньні тапанімікі Беларусі”.
    Што ў Вас чуваць? Як ідзе праца? Што робіць гр. Хвораст? Ці пачыналі пісаць музыку да верша “Рэквіем”3? Але, цяпер, хіба, німа на гэта часу...
    Жадаю выдатных посызехаў у працы і шлю прывітаньне Вам і Вашай сям’і. Л. Войцікава.
    Легенда аб рэках Нёмане і Лошы
    Нёман і Лоша, якія выплываюць з адной крыніцы, паспрачаліся паміж сабою, хто каму павінен першы пакланіцца. Пасьля полудня (абеду) Нёман і Лоша ляглі на ўзгорку адпачыць. Лоша прачнулася першая і ціхусенька пабегла па зялёнай сенажаці, хаваючыся пасярод кустоў і ройстаў.
    Збудзіўся Нёман, бачыць — Лошы німа. Устаў ён тады, выпрастаўся і пабег праз лясы і лугі, выперадзіўшы Лошу. Выбегла Лоша з зарасьляў і балотаў, папоўніўшыся шматлікімі крыніцамі, глядзіць — а Нёман далёка-далёка наперадзе... I мусіла Лоша пакланіцца яму, уліваючы свае воды ў бурлівы Нёман.
    9.	ЛАРЫСЕ ГЕНІЮШ
    2 лютага 1969 г.
    Даражэнькая.
    Дзякую за ліст. Даўна я яго атрымала, але ўсё не магла сабрацца адказаць. 3 прыкрасьцю і болем чытала я аб Вашых жыцьцёвых труднасьцях. I цяжка, і дзіўна: столькі маеце шчыра прыхільных людзей, а памагчы Вам ніхто ня можа, хоць, не сумняваюся, не адзін хацеў бы, але, відавочна, усе не паны над сваёй воляй.
    ЛявонаЛ^цкевіча]1 я даволі даўна ня бачыла. Ня хочацца мне Вас расчараваць, але ніяк не магу дадумацца, якім чынам у Вас злажылася такая думка аб Лявоне? Эх, каб ён быў такі, як Вы думаеце! Ня буду пісаць яго характарыстыкі, адно скажу, што ён вельмі далёкі ад нашых беларускіх інтарэсаў, і гэта галоўны яго мінус. He выпісывае ніякіх беларускіх часапісаў, не цікавіцца нашымі балючымі справамі. Я заўсёды стараюся ўсунуць кніжкі, якія атрымліваю.
    Як былі яны з маім сынам у Менску, Тонік2 пазнаёміў яго з Саламевічам, С. Новікам3, атуту Вільні — з Кісялёвым. Я ўжо месяцытры прашу яго, каб напісаў
    свае ўспаміны з Беларускай гімназіі і зрабіў адбіткі фатаграфіяў, але рэзультату німа. Я не віню яго. Абставіны такія, што ён у маладыя гады не набраўся патрыятызму, а цяпер? У нас фактычна і беларусаў амаль німа. Адзінокаму чалавеку дзе дзецца? Найбольш кампанія чужая — расейцы. Наагул, ён добры чалавек, але актыўнасьці ад яго вымагаць трудна. Але хопіць аб ім.
    Зайздрошчу Вам, што чытаеце “Каласы”4. Калі А. Мальдзіс5 зьбіраўся ў Вільню, хацеў прывязьці нам “Каласы”. Але аўтар не пазволіў. Сказаў, што як выйдзе другі том, то сам прышле абодва разам. Пакуль што німа. Можа, проста забыўся. Трэба будзе пазычыць у Шнаркевічаў, бо ім нехта ўжо прыслаў. Я ў іх даўна не была. To мароз быў вялікі, то сьлізка. Сягодня папрасіла сына, каб пад’ехаў да іх, даведаўся, як яны маюцца. Сама пакуль што не зьбіраюся, бо ў нас грыпа: ляжыць Слаўка.
    Вельмі зацікавіла мяне, што Вы пішаце аб працы Івана Л[уцкевіча] “Кітаб”. Я аб гэтым ніколі ня чула. Ведаю, што “Ай-Кітаб” распрацоўваў Янка Станкевіч6. Але Іван Л[уцкевіч]?
    Вельмі добра, што С. Панізнік7 так цікавіцца тканінамі і наагул фальклёрам нашым. От каб ён пабачыў дываны ў Белакозаў! Цудоўныя, мне аж вочы “вылазілі”. Разумеецца, што Юлія Б[ібіла]ня дасьць рады ўсіх аматараў задаволіць, каб і ніткі мела. Пісала, што хутка мучыцца сама і — вочы. Я ёй шчыра радзіла, каб яна пастаралася знайсьці пару дзяўчатак і навучыла іх ткаць. Мусілі б гэта быць хоць менш-больш з артыстычным смакам і зразуменьнем. Трэба аддаць сваю ўмеласьць маладым, бо прападзе бескарысна.
    Ці грамадзянін С. Панізнік ня мае якіх “ходаў” у “Літаратуры і мастацтве”? Можа, пацікавіўся б, што рэдакцыя зрабіла з артыкулам Надзеі Маркаўны Шнаркевіч “Аб народным мастацтве”? Ён добра напісаны. Якжа ёй было б прыемна пабачыць яго ў друку! Н. Шнаркевіч апошні час вельмі дрэнна чуецца. Проста баюся, якую вестку сын мой ад іх прынясе. Я аб гэтым яе артыкуле ўжо шмат каму і гаварыла, і пісала, але ўсе астаўляюць без увагі. Я ўжо ў пэўным выпадку чула такі сказ: “Проста сьмешна: ідзе работа ў такіх маштабах, а ў Вас клопат аб адным чалавеку”. Ці з гэтым можна згадзіцца?