• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Ліст Ваш (Вашай вучаніцы) аддадзены. Я. Б[агданові]ч абяцаў усё, што прасілі, зрабіць: вершы выпісаць і Вам выслаць. Апрача таго, ён казаў, што аднёс да Надзеі Маркаўны [Шнаркевіч] глёбус з беларускімі надпісамі-назовамі — для Вашага музэю. Глёбус паходзіць з Віленскай Бел[арускай] гімназіі.
    Надзея Маркаўна бядуе, што так доўга ня можа выслаць Вам лялькі, але часта перарывала работу, бо дрэнна чулася. Я ў яе даўна не была — не магу, але дачка мая была ў іх, адвозілатам нейкую драбязу, патрэбную для лялькі. Гэтая лялька будзе сапраўды цэнным экспанатам, бо да апошняй драбніцы касьцюм выкананы паводле старасьвецкіх вымогаў.
    Вы пішаце, што шкадуеце, задаўшы хворай такую працу? Але гэта дарма. I ня думайце так. Такая, у пэўным сэнсе творчая, работа дае ёй шмат задаволеньня, адрывае ад цяжкіх думак, якія мусяць міжвольна прыгнятаць хворага чалавека. Калі я бачыла Н.М. яшчэ перад Новым годам, то зьдзівілася, з якім энтузыязмам яна бралася за работу. Я яе зусім разумею.
    Я маю некалькі паштовак з сэрыі “Беларускія тыпы”. Вельмі хачу іх фотакопіі пераслаць Вам у музэй. На жаль, зрабіць фотакопіі, хіба, няхутка ўдасца. Хоць сын і абяцае, але ён так зьвязаны маёй хваробай (часта ляжу), што ня ведаю, калі гэта будзе. Аддала б арыгіналы, але такіх і бібліятэка Акадэміі навук у Менску ня мае і прасіла фотакопіяў. Прыйдзецца Вам пачакаць.
    Ларыса Антонаўна [Геніюш] пісала мне, што Вам вярнулі ліст да М. Забэйды-Суміцкага3. Што ж гэта такое? Па гэтакаму адрасу яму з Вільні пішуць. Ага, ці Вы пісалі яму на той адрас, што я Вам некалісь паслала?
    Аляксандра Ігнатаўна Смоліч4 прыслала мне крыху ўспамінаў аб Гарадзенскай Бел[арускай] гімназіі 20-х гадоў. Яна піша, што там галоўнай дзяячкай была Серафіма Кішко5. Ці Вам гэтае прозьвішча штось гаворыць? А ці наагул аб гэтай гімназіі Вы чулі? А можа, грамадзянка Петрашэвіч6 штонебудзь ведае? Калі будзеце ў Горадні, калі ласка, запытайцеся.
    Матэрыялы да гісторыі Віл[енскай] Бел[арускай] гімназіі памаленьку набіраюцца, шмат фатаграфіяў. У жніўні будзе ў Вільні выстаўка працаў мастака П. Сергіевіча. Трэба Вам абавязкова прыехаць паглядзець. Адначасна пазнаёміцца з гісторыямі беларускіх гімназіяў Заходняй Беларусі. Можа, і я дацягну да гэтага часу, то яшчэ раз пабачымся.
    Усяго Вам добрага! Усей Вашай сям’і шлем сардэчныя прывітаньні. Л. Войцікава.
    13.	АЛЕСЮ БЕЛАКОЗУ
    2 лютага 1970 г. Вільня
    Паважаны Аляксандр Мікалаевіч.
    Сягодня атрымала Ваш ліст. Дзякую. Адразу бяруся адказаць. Перадусім віншую з такой здабычай, як шкло! Нарэшці давядзеце да парадку этнаграфічны музэй.
    Тапаніміка — вельмі цікавая галіна навукі. Шчыра жадаю Вам як найбольшых посьпехаў. Каб павясьці працу ў такіх маштабах, як думаеце, трэба знайсьці супрацоўнікаў. А ці шмат знойдзеце людзей, якія б гэтак горача браліся за справу, як Вы?
    Ці ёсьць у Літоўскай АН аддзел тапанімікі — пастараемся даведацца праз Г. Кісялёва і зараз Вам паведамім. Паштоўкі для музэю ўжо перафатаграфаваныя, але нашы фатографы — мой сын і Лявон Луцкевіч — запрапанавалі, каб іх зрабіць у большым фармаце, бо цяпер яны велічыні паштоўкі і для музэю замала выразныя, бо на іх цэлыя групы людзей. I я ўважаю, што іх праект разумны, а значыцца — трэба яшчэ крыху пачакаць.
    Сягодня пасылаю Вам фатаграфію магілы с.п. Івана Луцкевіча ў Закапаным. Яна даволі цёмная, але такая ў кніжцы, з якой перафатаграфаваная. Фатаграфію гэтай магілы пасылаю таксама М. Пецюкевічу1 (ён цяпер у санаторыі), бо ён маніцца адшукаць у Закапаным магілу і паставіць на ёй хоць невялікі помнік. Ці ўдасца яму знайсьці? Ён ужо шукаў, але не знайшоў і таму прасіў прыслаць яму гэты здымак. Ці паможа — ня ведаю. Усё ж прайшло 40 гадоў! Крыж мог паваліцца. У найгоршым выпадку М. Пец[юкеві]ч хоча хоць прыблізна знайсьці кусочак мейсца, закупіць яго і помнік паставіць.
    Пасылаю таксама фота Ганкі2 з камэдыі Каганца “Модны шляхцюк”, якая выступала на спэктаклі Горадзенскага гуртка беларускай моладзі ў 1911 годзе.
    Я таксама непакоілася аб здароўі Надзеі Маркаўны [Шнаркевіч]. Яна мне на ліст не адказала, кажаце, што і Вам ня піша, і С. Новік-Пяюн адказу ад яе не атрымаў. Сягодня дачка адшукала ў інстытуце студэнтку — сваячку Надзеі Маркаўны — і спыталася, у чым справа. Тая кажа, што ўсё нармальна, ня горш, як заўсёды. I тут я ўжо нічога не разумею. Я ў Н.М. вельмі даўна не была — месяцы тры. Вельмі дрэнная дарога ад нас да аўтобусу: то глыбокі сьнег, то сьлізка, і дзеці мяне не пускаюць. Можа, нарэшці, гэтая мука-зіма скончыцца, тады будзе лягчэй.
    Як толькі даведаемся што аб аддзеле тапанімікі — напішу. Пакуль што ўсяго добрага! Няхай усе Вашы намеры спаўняюцца як найлепш. Вітаю Вас і ўсю Вашу сям’ю.
    Л. Войцікава.
    14.	АЛЕСЮ БЕЛАКОЗУ
    27 сакавіка 1970 г. Вільня
    Паважаны Аляксандр Мікалаевіч.
    Ліст Ваш атрымала. Яшчэ раней я пісала да Вас, паслала адрас таго знаёмага этнографа. Можа, ён ужо да Вас напісаў? Крыху раней ці крыху пазьней напіша напэўна. V канцы месяца едзе на адпачынак, то будзе мець больш часу.
    Пару дзён таму пісаў мне Янка Багдановіч, што як выслаў Вам вершы М.Явара1, то атрымаў ад Вас вестку, а на другую пасылку (нэкралёг М.Явара і 2 фатаграфіі М.Забэйды) адказу ад Вас ня мае. Баіцца, што маглі яны недзе прапасьці. Ці атрымалі Вы другую пасылку? Напішыце, калі ласка, аб гэтым.
    Абурыла мяне вестка, што П. Сергіевіч не адказаў на ліст дзяўчынкі. Як жа гэта некультурна! Вы пытаецеся, скуль я ведаю, што ён меў даць у музэй свой абраз (цярпець не магу слова карціна — гэта ж чыста расейскае слова з адной зьмененай літарай!). Тут Вы мяне не зразумелі. Я пісала, што ён казаў аб высылцы ў Гудзевічы фотакопіяў, а гэта я і мой сын (які працы П. С[ергіевіч]ча добра ведае) думаем, што мог бы паслаць хоць які пэйзаж, бо ў яго іх шмат. У пэйзажах работы няшмат. Ён малюе хутка. Адзін пэйзаж маляваў у нас у садзе. Вельмі добры. Зрабіў 3 ці 4 копіі з яго і прадаў, а арыгінал падараваў мне на маё 75-годзьдзе. Я П. С[ергіевіч]ча ведаю вельмі даўна, яшчэ як ён быў студэнтам.
    Унучка Ядвігіна Ш.2 прыслала мне фатаграфіі сваёй маткі — дачкі Ядвігіна Ванды Лёсікавай, і фатаграфіі свайго ўнука, г.зн. прапраўнука Ядвігіна Ш.! Гэтыя апошнія — толькі паказаць, мушу адаслаць назад. Але, можа, удасца выпрасіць у яе фатаграфіі Ванды Лёсік і хлопчыка, а можа, і Ядвігіна Ш,— для Вас.
    Ці прыслаў ВамА.С. Ліс сваю кніжку пра П. Сергіевіча? Я яго аб гэтым прасіла, але адказу ня маю. Сьпяшаюся, бо сын выходзіць. Хачу, каб ліст гэты выслаў.
    3 прывітаньнем — Л. Войцікава.
    Яшчэ раз пасылаю адрас: Польшча — Polska, Torun-4, ul. Drzumaty, 14/24, m. 2, Magister Marjan Pieciukiewicz.
    15.	АЛЕСЮ БЕЛАК03У
    6 мая 1970 г. Вільня Паважаны Аляксандр Мікалаевіч.
    Ваш лістатрымала2 мая — дзякую. Выўжо.хіба, атрымалізаказную пасылку з фатаграфіямі? Здаецца, я ўсё напісала, як трэба. Толькі дакладнай даты, калі я фатаграфавалася, ня ведаю. У кожным выпадку ў 1911 г,— пасьля спэктаклю “Модны шляхцюк”1.
    Вельмі цікавая і важная ў Вас падзея — знаходка манетаў! Ці Вы напісалі аб гэтым хоць бы ў “Літаратуру і мастацтва”? Няхай бы ўсе ведалі.
    У справе літоўскай мовы ў школах я раджу Вам зьвярнуцца да Янкі Багдановіча. Ён жа вучыцель. Хоць вучыць у польскай школе, але і з іншымі школамі, хіба, мае кантакты. Ён чалавекуслужлівы, напэўна, Вам адкажа. Я якраз 2 мая яго бачыла, але гэта было на сьвяткаваньні 70-годзьдзя Адольфа Клімовіча, шмат было гасьцей, і гаварыць з Ян. Б[агданові]чам я ня мела магчымасьці.
    Дачка мая цяпер вельмі занятая і пакуль што не магла паразумецца з літоўцам-тапанімікам. Але зробіць гэта напэўна. А ці Вы ведаеце, што ёсьць беларуская кніжка (загалоўка ня помню) натэму тапанімікі. Аўтар — Алесь Бачыла2. Я днямі буду яму пісаць. Запытаюся, ці гэтую кніжку можна цяпер дастаць.
    Я доўга ня мела весткі ад Ларысы Антонаўны [Геніюш], але сягодня атрымала ліст. Скаржыцца, што вельмі баліць галава. Такая ў нас звар’яваная пагода, што цяжка вытрымаць. Учора раптам тэмпэратура паднялася да +27°! Сягодня было +26°. Слаўка зрабіў цяпліцу з плёнкі на агуркі. Я сягодня як адчыніла
    дзьверкі, то аж у вачах пацямнела — такое гарачае паветра адтуль бухнула. Ну, але можа, хоць расьці што пачне, калі халады мінулі. Толькі ізноў страх, каб не сушыла.
    Хутка ўжо і навука ў школах канчаецца. А калі Вы ідзеце на адпачынак? Праектаў на лета ў Вас, хіба, шмат.
    Усяго добрага Вам і ўсёй Вашай сям’і. 3 прывітаньнем — Л. Войцікава.
    16.	АЛЕСЮ БЕЛАКОЗУ
    16 мая 1970 г. Вільня
    Паважаны Аляксандр Мікалаевіч.
    Дзякую за ліст. Пакуль што на яго не адказываю — ня маю часу. Пішу толькі некалькі сьпешных слоў.
    14 чэрвеня надходзіць 70-годзьдзе М. Забэйды-Суміцкага. Можа, захочаце (калі гэта магчыма) павіншаваць яго. Апрача таго, быў нядаўна ад яго ліст. Ён просіць, каб хто-небудзь наведаўся на магілу яго маткі. Гэта недзе каля Ружаны’. На жаль, назову вёскі ня ведаю. Нашы тутэйшыя раздумываюць: далёка, німа каму і г.д. Яшчэ, напэўна, доўга будуць думаць. Каб я была крыху маладзейшая, напэўна, ня думала б!
    Якія ў Вас могуць быць магчымасьці? Можа, у ваколіцах Ружаны маеце знаёмых выкладчыкаў. Як бы наладзіць апеку над магілай? Гэта быў бы найлепшы падарак на яго юбілей.
    Тут у Вільні ёсьць яго піяніна. Ён просіць, каб яго прадаць і паставіць на магіле маткі помнік. Але гэта ўжо справы далейшыя. Паміж іншым, падобна, здароўе М. Забэйды-Суміцкага вельмі благое.
    Вось і ўсё. Вітаю! Л. Войцікава.
    17.	АЛЕСЮ БЕЛАКОЗУ
    20 чэрвеня 1970 г. Вільня Паважаны Аляксандр Мікалаевіч.
    Я ў “Полымя” напішу. Але не да Бачылы, а да таго чалавека (ня помню прозьвішча), які мае дачыненьне да старонак энцыкляпэдыі і які ў свой час прыслаў мне на перагляд карэктуру зацемкі аб “Заранцы”. Можа, гэта больш паможа. Я неяк на Бачылу не спадзяюся. Была ў мяне да яго справа (не мая асабістая), і ён мне не адказаў. Людзі мяняюцца, ці што?
    3 абурэньнем чытала ў Вашым лісьце аб паводзінах і парадах той жанчыны з Горадні. I гэтакая асоба загадвае літаратурным аддзелам музэю? Ды яшчэ вучыць моладзь? Чаго ж яна можа навучыць?
    Была я ў Надзеі Маркаўны [Шнаркевіч]. Яна як быццам крыху ажывілася, прынамсі, рукі перасталі балець. Але наагул — мучаніца яна.
    20 ліпня — 90 гадоў з дня нараджэньня Гальяша Леўчыка. Шкада, што якраз падчас канікулаў. Думаю, што да 20-га С. Новік-Пяюн пасьпее прыслаць Вам маеўспаміны аб Г. Леўчыку. Пасылаюяму фатаграфіі Г. Л[еўчыка] — да ўспамінаў. Ён хоча наклеіць на першай старонцы.