Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Запрашалі мы ўсіх, каго ведалі, нягледзячы на тое, пчаляр ён ці не, будзе карысны ці не. Абы была на пачатак патрэбная колькасьць. Наогул
людзі і цікавіліся праектам новай пчалярскай арганізацыі, і ахвотна абяцалі прыйсьці на сход.
Тым больш прыкрае ўражаньне зрабілі адносіны да нашай прапановы аднаго з “вялікіх дзеячоў”: “Пчалярскае таварыства? А каго ж можа цікавіць нейкае там пчалярства?” На гэта ў мяне не знайшлося адказу. He агітаваць жа... Тлумачыць аб значэньні такога таварыства праз сувязі з вёскай, эканамічныя магчымасьці? Завялікая была розьніца паміж “дзеячамі” і маленькімі, шэрымі людзьмі, якія складалі ініцыятыўную групу.
Арганізацыйны сход сабраўся ў назначаны дзень у памяшканьні Беларускага каапэратыўнага банку, які тады часова знаходзіўся на Віленскай вуліцы, 8. Пазнаёмілі мы прысутных з мэтамі Таварыства, дакладна абгаварылі статут, унесьлі пару паправак. Статут падпісалі: Людвіка Войцікава, Мікалай Манцэвіч, Піліп Назарук, Зіновій Майсяюк, Барбара Журанкова, Ігнат Біндзюк, Міхал Тулейка, Ігнат Мятла, Мікалай Сіняўскі.
Цяпер трэба было рабіць захады аб легалізацыі Таварыства. Цягнулася гэта даволі доўга, але ўсё ж давялі да канца: Беларускае каапэратыўнае таварыства “Пчала” было ўжо не праектам, а рэальнасьцю. Ужо было можна пачынаць работу, г.зн. зьбіраць сяброў, чые паі і створаць галоўны капітал. Перадусім запісаліся людзі з ініцыятыўнай групы, а і тыя, што падпісалі статут, не адмовіліся заплаціць паі. Але гэтага было мала, вельмі мала...
Тады мы адбілі на шапірографе адозву да сялян-пчаляроў і разаслалі часткова лістамі, часткова разам з газэтай. Некалькі чалавек, больш сьвядомых, адгукнуліся і прыслалі грошы — паі і ўпісныя. Адразу выявілася, што арганізацыя патрэбная, бо ўжо пасьля першай адозвы пасыпаліся лісты з запытаньнямі: “Чым “Пчала” можа дапамагчы?”
Той год для пчаляроў быў цяжкі. Мёду было мала, і трэба было пчолы падкормліваць цукрам. Купляць чысты цукар — дорага, не аплачывалася, а здабываць танны, спэцыяльна прыгатаваны для падкормліваньня (засьмечаны невялікай колькасьцю апілак або падфарбаваны) можна было толькі праз арганізацыі. Значыць, перш за ўсе нам трэба было здабыць цукар! I забясьпечыць ім хаця б тых пчаляроў, якія гатага найбольш патрабавалі.
Сабраўшымся сябрам Праўленьня я прапанавала зьвярнуцца да Украінскага каапэратыву “Рій”. У мяне быў знаёмы — той самы Міхайла Бароўскі, з якім мы некалі пісалі разам кніжку “Медадайныя расьліны”. Цяпер ён ужо быў інжынерам — закончыў аграномію ў Чэхаславакіі, працаваў у Львове, рэдагаваў пчалярскі часопіс “Украінскі пасічнік”. Сябры з праўленьня згадзіліся з маёй думкай і даручылі мне напісаць у Львоў. Адначасова мы выслалі грошы надзесяць кіляграмаў цукру для падкормліваньня пчол.
Адказ атрымалі даволі хутка. 3 Львова нам пісалі: “Отже годммося Вам поборгуватм на 10 кг воіднн і деьцо прмладів з умовою, ш,о дістанемо вексель гваранційнмй і замовлення. По продажі вузн гроші проснмо выслатн надругу партію і так далі. Цукор выслалм. Чм вже одержалм? Радм Вам поможемо, але невелнкою сумою”.
Такі адказ нас зусім задаволіў. У вялікія даўгі мы і самі залазіць не хацелі. А пачынаць работу можна было нават з невялікай колькасьцю тавару. Выпісалі 10 кіляграмаў вузы, крыху куродымаў, сетак, нажоў, долатаў і іншай пчалярскай драбязы. Паслалі гарантыйны вэксаль на 400 злотых. У адказ атрымалі падрабязны рахунак на 25 пазыцый — уключна з насеньнем меданосаў. Далі
нам 10 працэнтаў зьніжкі. Цяпер ужо работа пайшла як трэба. Мы паведамілі пчалярам, што прылады ўжо ёсьць, і хутка пачалі атрымлівацьзаказы ды высылаць заказаныя рэчы. Адначасна прыбывала ў сьпісках прозьвішчаў актыўных пчаляроў. Атрымлівалі просьбы залічыць у сябры “Пчалы”. Праўда, такіх сьвядомых было мала, але мы ня трацілі надзеі на лепшае.
Пасьля атрыманьня паёў і ўступнай платы мы высылалі сяброўскія кніжкі. Ужо ў 1929 годзе нам пачалі прысылаць воск на пераробку на вузу (у некаторых мясцовасьцях называлі яе наўза') і на абмен або на прадажу. Пчаляры запрапанавалі таксама прысылаць нам большую колькасьць мёду для камісійнай прадажы. Атрымалі мы 2 бочкі мёду агульнай вагой 218 кіляграмаў, пасьля — яшчэ бочку вагой 69 кіляграмаў. Частку прадалі гуртам у краму, частку — дэталічна. Заплаціўшы належную суму пчалярам, адлічыўшы расходы (перасылка бочак уласьнікам і г.д.), мы атрымалі 253 злотыя чыстага даходу.
Y 1930 г. зноў атрымалі на камісію бочку мёду вагой 131 кіляграм. Гэты прадалі дэталічна. Зарабілі нешта з 65 злотых. Заробак быў невялікі, а клопату шмат. Але пчаляры былі здаволены, бо атрымалі шмат больш, чым калі б яны прадалі мёд мясцовым гандлярам. 3 гэтай апошняй бочкі каля 30 кіляграмаў пайшло на пітны мёд, за які мы атрымалі 50 злотых.
А было гэта так. Беларускі студэнцкі саюз ладзіў баль сумесна са студэнтаміукраінцамі. За пару тыдняў перад заплянаваным балем пару студэнтаўбеларусаў прыйшлі даведацца, ці мае “Пчала” яшчэ мёд. “Ёсьць,— адказала я,— яшчэ з паўбочкі мёду маем. А нашто вам?” — “Ці будзе ён нам патрэбны, залежыць ад вас асабіста. Мы хацелі б зрабіць пітны мёд, каб мець яго ў буфэце. Гэта пітво не зусім звычайнае, і, думаем, пайшло б яно добра. Але ж ніхто з нашых сяброў ня мае такіх умоў, каб зварыць мёд у сябе. Таму мы і задумалі вас прасіць пра гэта”.— “Але я ня ўмею варыць пітны мёд!” — “Гэта не бяда,— адказаў студэнт-пчаляр М.Тулейка,— мы дамо выпрабаваны рэцэпт. У нас дома вараць мёд на ўсю ваколіцу. Каму на вясельле, каму на хрысьціны, a то і на хаўтуры”,— “Калі так, то іншая справа. Добра, звару”.
Пайшлі ў Беларускі банк. Бо трэба заўважыць, што “Пчала” ня мела ўласнага памяшканьня і ўвесь час тулілася пры Беларускім каапэратыўным банку і разам з ім мяняла кватэры. У той час кватаравалі на Гданьскай вуліцы, 1.
Адважылі каля 30 кіляграмаў мёду, адвезьлі яго да мяне, у Калёнію Каляёвую (цяпер Павільнюс). Далі мне студэнты рэцэпт, прывезьлі пару мяшкоў бутэлек, і я ўзяляся за работу. Зварылі пітны мёд, разьлілі ў бутэлькі, моцна закаркавалі і палажылі ў халодным месцы. Памагалі мне муж і сын. Выйшла 124 бутэлькі. Яшчэ крыху засталося, і я ўліла рэшткі ў вялікую пяцілітровую бутэльку. Праўда, ці то мёд быў звараны зарана, ці было зацёпла, але пачало рваць коркі, а нават лопаліся бутэлькі. Гэтыя выбухі нямала каштавалі нам нэрваў.
Адным словам, студэнты ўзялі 42 бутэлькі, заплацілі за іх 50 злотых. Ды яшчэ на дадатак дасталі тую пяцілітровую бутэльку, на якую падрыхтавалі білеты і пусьцілі яе на лятарэю. Пасьля казалі, што яшчэ ніколі буфэт ня даў такога даходу, як на гэты раз — і ўсё дзякуючы мёду. Праз удзячнасьць запрасілі мяне на гаспадыню балю, але якраз хварэла мая маці, і я мусіла ад гэтага гонару адмовіцца...
Рэшту пітнога мёду “Пчала” прадала за 1 злоты 30 грошай за бутэльку. I студэнты зарабілі, і “Пчала” грошы за мёд атрымала па гуртовай цане. Каб
ня лопнутыя бутэлькі, то яшчэ і невялікі даход быў бы. Ну, і нашая праца пры варцы — гэта ўжо на карысьць студэнтаў і “Пчалы”.
А лісты ад пчаляроў тым часам не спыняліся... Чаго ў іх толькі ні было! Розныя фаховыя пытаньні, просьбы выслаць пчалярскія кніжкі — а была толькі адна: “Пчолы” Я. Пачопкі. Карысталася яна вялікім посьпехам, і мы яе часта высылалі. Рабілі пчаляры і свае прапановы наконт пашырэньня дзейнасьці “Пчалы”. Напрыклад, прасілі, каб прыяжджаць і на месцах ладзіць папулярныя лекцыі... На вялікі жаль, не маглі мы гэтага зьдзейсьніць. Людзей то можна было б знайсьці, хоць было нас на месцы вельмі мала. Але на паездкі патрэбны былі грошы, а іх у нас не было. Hi граша лішняга. Толькі ў Гарадку каля Маладзечна ўзяўся ладзіць лекцыі і гутаркі наш актыўны сябра Пётра Прадуха, атрымаўшы ад “Пчалы” адпаведнае пасьведчаньне.
Другое пасьведчаньне на права ладзіць лекцыі і гутаркі атрымаў Сьцяпан Дараховіч з вёскі Мілявічы Слонімскага павету. Трэцім зацікаўленым гэтай справай быў Раман Салавей з вёскі Падбагонікі Горадзенскага павету. Гэты апошні пчаляр быў вельмі дзейным сябрам таварыства. Прысылаў ён артыкулы ў “Беларускую борць”, калі яна пачала выходзіць, стараўся прыдбаць сяброў, прысылаў свае меркаваньні, як і калі найлепш правесьці цыклі лекцый па пчалярству. Паведамляў, колькі і дзе налічваецца на Горадзеншчыне добрых пчалярскіх гаспадарак.
У адным лісьце ён пісаў: “У Горадні, у “Сындыкаце рольнічым” працуе аграном Афанасьеў (цяпер ён сябе называе Атаназэвіч, а часам, калі яму выгадна, лічыць сябе нават беларусам). Але гэта нічога. Калі б яго прыцягнуць да працы уТаварыстве“Пчала”, ён якпчаляр быўбы карысны. Могбы ў Горадні адчыніць аддзел “Пчалы”. Мы мелі б свой цэнтар. A то нам пасылаць аж у Вільню мёд і воск вельмі нязручна”.
Гэта была ўжо другая прапанова аб стварэньні аддзелу “Пчалы”. Першым выступіў з такой прапановай Аляксандр Матрэнчык з Беласточчыны. Разам з ішымі пчалярамі ён прасіўадчыніцьаддзел у Беластоку. Аддзелу наватдавалі зямлю пад Беластокам, у вёсцы Патока, каб арганізаваць там узорную пасеку і плянтацыю меданосаў.
Пераглядаю лісты пчаляроў, а іх нямала захавалася. Прыпамінаю, колькі радасьці прыносілі гэтыя лісты! Як падтрымлівалі наш дух. 3 другога боку, як балючаадчувалася нашабязраднасьць, немагчымасьць выканаць патрабаваньні пчаляроў... Зьвязывала рукі безграшоўе. Мы ўжо хацелі старацца аб пазыцы ў “Банку рольным”. Але для гэтага трэба было здабыць розныя паперкі-апініі ад Ваяводзкай арганізацыі земляробства і іншых устаноў, так што малая была надзея на зрэалізаваньне гатай задумы.
Вядома, калі б павялічыўся ліксяброўТаварыства, то сабраныя паі і ўпісныя ўжо далі б пэўны капітал. I справа была ня толькі ўтыхЮ злотых паявых і 2 злотых упісных, колькі ў тым, што, як выясьніў у сваім лісьце ўжо ўспомнены Раман Салавей, людзі проста баяліся.
У красавіку 1928 г. Салавей пісаў мне: “Прашу выслаць мне 10 штук дэклярацый. Быць можа, я ўцягну ў сябры асоб колькі. Павінен сказаць, што наш вясковы пчаляр баіцца цяпер быць сябрам любой арганізацыі, бо думае — a што, як каму там не ўпадабаецца гэта арганізацыя, а тады паліцэйскі будзе чапляцца і за сьвіньню, і за сабаку, і за комін... Вось якія былі вынікі 1925 году! Але што рабіць? Прыйдзецца працаваць. Можа, хоць