• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    С. Рак-Міхайлоўскі, пагаварыўшы з А. Луцкевічам, кажа мне: “Вось што, панічка, мы вам прапануем заняць мейсца адміністратара ў рэдакцыі грамадаўскіх газэт. Згодзіцеся?” -“Згадзіцца то я магу, але ці дам рады? Я ж з такімі справамі ніколі дачыненьня ня мела”. Рак-Міхайлоўскі аж падскочыў: “А ў Менску вы да кожнай работы загадзя былі падгатаваны, ці што? А калі што трэба будзе на пачатку — паможам”,— “Ну, калі так, добра”.
    Дамовіліся мы з Ракам-Міхайлоўскім спаткацца на наступны дзень у “Беларускай кнігарні”. Тады пайсьціўдрукарнюЛевіна, пазнаёміццаз гаспадаром і з наборшчыкам, а адтуль — на Віленскую, 12, у рэдакцыю. Гэтак і было. Друкарня “Левін і сын” на вул. Нямецкай, 22 была невялічкай. Уваходзілася з брамы. У першым пакоі — наборныя касы ды маленькі столік для карэктара. Карэктаркай працавала тады Яўгіньня Шэлека. У другім — машына друкарская, якую абслугоўваў машыніст — стары Пэрловіч. Ён жа — памочнік Левіна-сына.
    Наборшчыкаў спачатку было трох: Уладзімір Рэшатаў, Дудка (імені ня помню) і старэйшы ўжо чалавек — латыш Магнус.
    С. Рак-Міхайлоўскі пазнаёміў мяне з усімі, цёпла зарэкамэндаваў і, ня трацячы часу, пайшлі мы з ім у рэдакцыю. Па дарозе расказаў, што ў гэтай самай кватэры за сьцяной ці, лепш сказаць, за дзьвярамі зьмяшчаецца Таварыства беларускай школы, а далей — калідор, з якога дзьверы вядуць у пакойчык Антона Грыневіча, пакой Беларускага студэнцкага саюзу6 і вялікі цёмны пакой, у якім жылі некаторыя зіц-рэдактары. Пакуль дайшлі, пасьпелі яшчэ вярнуцца думкамі да супольнай працы у Менску.
    Вось мы ўжо на мейсцы. Глыбокая брама вядзе на вялікі брукаваны панадворак, налева — даўгі 2-павярховы будынак. На партэры — рад вокан. Амаль на рагу — уваход у сені, з якіх направа — дзьверы ў рэдакцыю. Насамперад — маленькі цёмны перадпакойчык. 3 яго направа — кухня-экспэдыцыя, дзе фальцуецца газэта. Проста — у самую рэдакцыю... Уражаньне страшнае... He пакой, а нейкая пячора. Зімна, цёмна, брудна. Адзінае вакно зарасло павуціньнем і пылам... Падлога шэрая ад бруду, адзіны просты стол, 2 крэслы, вузенькая канцылярская шафа. Вось і ўсё.
    Газэту падпісываў у той час, калі не мылюся, М. Шыла (я яго ведала з Менска). Адміністратарам быў аграном Янка Пачопка7 — аўтар кніжак “Пчолы”, “Садаўніцтва” і інш. Якраз і ён прыйшоў. Ня ведаю, ці быў папярэджаны, што я займу яго месца, але да ветлівай сустрэчы было далёка. С. Рак-Міхайлоўскі хутка разьвітаўся і пайшоў. Я папрасіла Я. Пачопку, каб пазнаёміў мяне з працай, якую маю выконваць. На гэта атрымала дзіўны адказ: “Што тут паказываць? Як будзеце рабіць, так і будзе добра”,— “Хоць здайце мне кніжкі канцылярскія, дакумэнты і г.д.” — “I здаваць німа чаго. Вось вам адзіная адрасная кніжка, сюды і падпіска ўносіцца”.— “А рахункавая — расходная?” Паціснуў плячыма: “Німа”. Даў мне ключ ад дзьвярэй, і больш я яго ня бачыла.
    Становішча незайздроснае. Што ж, трэба ўсё наладжваць ад пачатку. Але першая работа, за якую я ўзялася на наступны дзень, ня мела нічога супольнага з рэдакцыйнай працай. Прынясла я з сабой фартух, хустку на галаву, мятлу і ўзялася рабіць парадкі, зачыніўшыся на ключ. Перад тым яшчэ агледзела ўсе куты: за шафай, у шафе, у шуфлядзе стала ды ўсе куточкі ў кухні за плітой і хлебавай печкай уключна. I ня думала, сколькі мяне чакае неспадзянак. Перадусім у шуфлядзе стала і на полках у шафе — нямала адрэзкаў аб грашовых пераводах. Чаму яны так валяюцца? Але на гэта адказу буду шукаць пазьней. Пакуль што ня менш непрыемнае зьдзіўленьне выклікала безьліч пустых бутэлек. Ад віна, ад гарэлкі... Зрабілася цяжка, сумна... Гэтае “багацьце” я пакуль што не чапала. Вымыла вакно, абмяла павуціньне, прыбрала стол. Каб адпачыць, пайшлаў кнігарню да С. Станкевіча, купіла зялёнай паперы настол і касавую кніжку. Заслала стол і, яшчэ тое-сёе паскладаўшы, пайшла дахаты.
    Заўтра трэба прыйсьці раней. Зрабіць парадак з абрэзкамі, з адрасамі, бо праз дзень і газэта выйдзе. А я ня ведаю, як яе высылаць! Бо і экспэдытара пакуль ніякага не было. На шчасьце, С. Рак-Міхайлоўскі аб маіх клопатах не забыўся.
    На другі дзень, як толькі я прыйшла ў рэдакцыю, зьявілася два ці тры вучні Віленскай Беларускай гімназіі8, якія ўжо ня раз прыходзілі фальцаваць газэту, і з высылкай яе былі знаёмыя. Прыслаў іх Рак-Міхайлоўскі. Зрабілася крыху весялей на душы.
    Такім чынам, усе адрасы дзеля высылкі газэты трэба было кожны раз пісаць пяром на вузенькіх кусочках паперы, якія наклейваліся на газэту. Тады раскладаліся газэты па поштах, зьвязываліся ў пачкі і адвозіліся возчыкам у галоўную экспэдыцыю. Мне такая работа здалася вельмі нерацыянальнаю. Трэба было нешта зьмяніць. Але насамперад трэба было зрабіць парадак з параскіданамі ўсюды грашовымі квіткамі. Тут выявіўся поўны хаос. На большай колькасьці адрэзкаў прозьвішчы новыя, ня ўпісаныя у адрасную кніжку. I грошы ў кніжку ня ўнесеныя. А раз у кніжцы гэтых новых адрасоў німа, значыцца, газэта не высылалася. Што там людзі думаюць? Нямала часу заняло мне ўпісываньне новых адрасоў і натаваньне падпіскі ў касавую кніжку. Але гэта гарантавала парадак на будучыню. Пачатак быў зроблены. Выйшла пару нумароў газэты, на шчасьце, не сканфіскавалі. Адрасы я пісала ад рукі, але ў першы вальнейшы дзень напісала адрасы і аднясла ў друкарню. Там іх набралі, адбілі большую колькасьць такіх аркушаў. Цяпер аставалася іх рэзаць і адразу раскладаць па поштах. Адразу работы паменшала і мне, і хлопцам. Толькі кожны раз трэба было дапісываць прозьвішчы новых падпісчыкаў. Адначасна я папрасіла, каб у кожным нумары газэты давалі мне крыху месца на квітаваньне атрыманай падпіскі. Падавала: “Ад адміністрацыі: ад грамадзяніна такога-то атрымана...”
    Здаецца — драбнічка, а людзі, прачытаўшы, былі пэўныя, што рэдакцыя грошы атрымала і газэту вышле. Падпіска была штораз болылая і большая. Аплачываць перасылку трэба было мне самой загадзя. Так я пазнаёмілася ў паштовай экспэдыцыі з яе кіраўніком Каліцкім. Ён цікавіўся ўсімі беларускімі газэтамі і іншымі друкамі і заўсёды прасіў, каб яму па аднаму экзэмпляру прыносіла. V яго трэба было браць адумысловыя блянкі, у іх уносіць кошты і лік экзэмпляраў на кожную пошту, а падлічыўшы, аплаціць.
    Цікава, што 5 гадоў працы ў рэдакцыі і знаёмства з Каліцкім ператрывала доўгія гады. Спаткаўшыся неяк на вуліцы у 50-я гады, мы з ім успаміналі высылку беларускіх газэт. Маім абавязкам было купляць паперу. Купляла або на Завальнай, дзе раней быў магазын з гаспадарчымі прыладамі 3. Нагродзкага9, або на адным з жыдоўскіх складоў паперы ў ваколіцы Рудніцкай. Ня раз трэба было нямала пахадзіць, пакуль знаходзілася папера адпаведнага фармату і гатунку. Час ад часу трэба было заглядаць і ў друкарню, каб ведаць, як справа з паперай, калі выйдзе газэта і г.д. Наборшчыкі і карэктарка прыходзілі па плату да мяне ў рэдакцыю, Левіну адносіла я ў друкарню. Грошы прыносіў хто-небудзь з паслоў як складку ад Пасольскага клюбу. Кожны месяц, зрабіўшы разрахунак, я здавала яго разам з грашовымі дакумэнтамі найчасьцей С. Раку-Міхайлоўскаму.
    Сваіх рэдактараў я мала бачыла — мяняліся яны вельмі часта. Як зьяўляліся, так і зьнікалі. Прыйдзе такі зіц-рэдактар на гадзінку, разьбярэ пошту... Што тычыцца адміністрацыі — аддасьць мне, карэспандэнцыі — супрацоўнікам газэты. Па пэўным часе далі мне і экспэдытара. Пацеха з яго была невялікая — падмяце падлогу, напаліць у печы, адвязе газэту на пошту — вось і ўсё. Часам экспэдытар рабіўся рэдактарам.
    Найбольш жыцьця ўносілі гімназісты. Працавалі ахвотна, сумленна. Заўсёды вясёлыя, у добрых гумарах і ветлівыя. Амал ь усе яны жылі ў інтэрнаце. Ня надта там было цёпла і сытна, але не наракалі, не бедавалі. У першы дзень, як мы пазнаёміліся, работу мелі незвычайную. Я ім загадала прынясьці мяшкі
    і грунтоўна ачысьціць рэдакцыю ад бутэлек. Прадайце іх, кажу ім, падзяліцеся грашамі. Яны так і зрабілі.
    Калі работа наладзілася, у мяне аставалася нямала вольнага часу. Перадусім дастала адпаведную скрыначку і зрабіла картатэку падпісчыкаў, падзяліўшы адразу на пошты. V выпадку перамены адразу было лягчэй адшукаць патрэбнае прозьвішча.
    Штораз больш людзей наведывала рэдакцыю. Часам прыходзіў хто з прыехаўшых у Вільню падпісчыкаў, заходзілі паслы, заглядалі студэнты. V той час вучыўся на юрыдычным факультэце мой калега з Горадзенскага гуртка беларускай моладзі Адольф Зянюк. Ён нейкі час падпісываў як рэдактар “Студэнцкую думку”10. Вось ён ад імя рэдакцыі запрапанаваў мне даваць ім у друк свае дробныя творы. Я ахвотна згадзілася, а са свайго боку дапамагла яму выпускаць часопіс, калі гэта выпадала падчас экзамінацыйнай сэсіі, і ён ня меў часу. Давалі мне матэрыялы, грошы, а я аддавала гатовы нумар, бо і карэктуру сама рабіла.
    Ведаючы ад А. Зенюка аб маёй працы ў Менску, часта прыходзілі студэнты — падзяліцца сваімі праектамі ў працы Студэнцкага саюзу, парадзіцца. Напрыклад, яны хацелі адчыніць студэнцкую сталоўку. Мы нават хадзілі з імі аглядаць адпаведныя кватэры, укладалі бюджэт. Але нічога ня выйшла. Проста не было патрэбнага капіталу.
    Пад восень 1924 г. зьявіўся новы рэдактар — Антон Войцік11, запрошаны на гэтую пасаду паслом Гаўрылікам12. Падпісываў газэту “Сялянская праўда”13. Адразу зазначыліся зусім іншыя паводзіны, чым ранейшых рэдактараў. Сядзеў у рэдакцыі, апрацоўваў карэспандэнцыі, цікавіўся усёй адміністрацыйнай і рэдакцыйнай работай. Немала памагаўу маёй рабоце. I людзей пачало больш прыходзіць, каб пагаварыць з рэдактарам.
    Часта ў карэспандэнцыях і ў лістах трапляліся пытаньні зьместу сельска-гаспадарчага. To пыталіся аб нейкай патрэбнай у гаспадарцы фаховай кніжцы, то дзе ёсьць і па якой цане штучныя гнаі і г.п. Я сумленна даведывалася ў адпаведных крамах, кнігарнях і г.д. і адказывала лістоўна. Але падумалася, ці ня трэба зрабіць які-небудзь гаспадарскі дадатак пры газэце?
    Канфіскаты тады здараліся вельмі часта, а тады наступны нумар выходзіў з белымі плямамі, або трэба было на замену набраць адзін артыкул. У такіх выпадках наборшчыкі цэлы дзень нічога не рабілі. А плацілася ім месячна, значыцца, і гэтыя пустыя дні былі аплачаныя. Магчыма, яны згодзяцца ў такі час набіраць гаспадарчы дадатак? Аплаціць трэба было друк і крыху паперы. Разумеецца, дадатак не да кожнага нумару, а адзін раз у месяц. 3 гэтым праектам я зьвярнулася да С. Рака-Міхайлоўскага. Ён мяне ведаў і яшчэ ў Менску да маіх праектаў прывык. “Значыцца, раскручываецеся? Добра! Пойдзем да Антона Луцкевіча, пагаворым”. Пайшлі. Я паўтарыла свае думкі. “А хто вам фахова паможа?” Я ўжо аб гэтым думала. Тут быў знаёмы яшчэ з Менска Янка Крыўка. Ён па спэцыяльнасьці садаўнік, але майстар на ўсе рукі. Напэўна, паможа. “Калі ўжо ўсё абдумалі — рабіце”.