• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Трэба было сад ратаваць. Што і як трэба рабіць, я ведала, але выканаць усё ня мела сілы. Наша суседка, удава, узяла сабе да помачы ўкраінца, аднаго з інтэрнаваных у Чэнстахове, і радзіла зрабіць тое самае. Гэтакім чынам апынуўся ў нас украінец Міхайла Бароўскі — студэнт-аграном. Добры быў чалавек, спагадлівы, прыхільны ды замілаваны ў сваім фаху. А ўжо пчолак любіў — да фанатызму! Кожную вольную хвіліну праводзіў між вульлямі, не спускаючы вачэй з пчолак, якія нясьлі ў гняздо пажытак: мёд ды пылок.
    Бароўскі працаваў шчыра, як для сябе, але не пераставаў думаць, як бы вучыцца далей. Праектаваў унівэрсытэт, а дзеля гэтага трэба было вучыцца польскай мове ці, лепш сказаць, пісаць па-польску, бо гаварыць крыху ўмеў і чытаў нязгорш. Вечарамі я яго вучыла. V хуткім часе мы з ім пачалі супольна апрацоўваць кніжку “Медадайныя расьліны”. Ён — па-украінску, я — пабеларуску. Ён тэму ведаў шмат лепш за мяне,так што я нямаласкарыстала. Доля нашай працы была неаднолькавая, і ён выдаў прыгожую, багата ілюстраваную кніжку, а мае матэрыялы пайшлі ў “Беларускую борць”, і то ня ўсе.
    Знаёмстваз М. Бароўскім, якбудзе відацьз маіхдалейшыхуспамінаў, было вельмі прыдатнае для Таварыства “Пчала”. Пісаньне вечарамі польскіх дыктовак і праца над “Медадайнымі расьлінамі” мелі нечаканыя вынікі. У нас па старой традыцыі заўсёды жылі нейкія старушкі, удовы і г.д. На гэты раз мая цётка прыняла цэлую сям’ю — удаву і яе 6 дзяцей. Яна прыехала з Вільні да брата, які меў недалёка ад нас фальварак, але так яму з цэлай сям’ёй надакучыла, што ён яе проста выкінуў. Цёця — прыняла. I вось удава адудзячылася... Пайшла ў паліцыю і данясла, што ў нас вечарамі нешта пішуць, а пасьля некуды адвозяць... А гэта Бароўскі езьдзіўда пчаляроў, купляў для нас раі. Паліцыя на першы раз не зьвярнула ўвагі.
    V хуткім часе Бароўскі сабраўся паехаць у Варшаву — даведацца аб магчымасьцях далейшай навукі. Удава — у паліцыю. На гэты раз паліцыя яе паслухала. Бароўскага перахапілі на вакзале станцыі Бяляны і павялі ў Новы Двор у пастарунак. Ноч пратрымалі, раніцай спраўдзілі дакумэнты і — выпусьцілі. Ён вярнуўся да нас, расказаў аб гэтай падзеі і паехаў. Тады паліцыя пацікавілася маёй асобай. Зрабілі рэвізію. Забралі некалькі кніжак менскага выданьня і візытны білецік майго бацькі, бо ён быў у расейскай мове: Антон Мйхайловйч Сйвйтскйй. Капйтан 45-го пехотного Азовского полка.
    Забранае павезьлі ў Беласток, у ваяводзтва. Пару месяцаў пасьля ўсё ўзятае вярнулі. Трэба было паквітаваць. Паліцыянт, вельмі глупаваты, даў мне ў рукі цэлую сашпіленую пачку дакумэнтаў. Я глянула, а там напісана: “Сакрэтна”. Усьміхнуўшыся міла да паліцыянта, я сказала: зараз падпішу, а сама з усім гэтым — у другі пакой. Там разглядзела: гэта быў загад ваяводзтва — узяць мяне, пробашча суседняй парафіі ксяндза Хлявінскага і яшчэ трэцюю асобу (прозьвішча не запомнілася) пад нагляд. Я паперу аб прыняцьці кніжак падпісала, усё паліцыянту вярнула і таго самага дня паведаміла і кс[яндза] Хлявінскага, і таго другога чалавека, каб сьцерагліся.
    Паўтара года я апеку адчувала. Паліцыя складала візыты і г.д. Гаспадарыць было вельмі цяжка. Што можна было зрабіць, маючы аднаго каня? Падвярнулася неяк адна сям’я — бацька, матка і трое іхніх маладых сыноў. Шукалі яны сабе нейкай арэнды. Бацька з адным сынам узялі недзе ў арэнду фальварак, а матка з астатнімі сынамі — у нас зямлю напалову. Загаралі, засеялі, прыйшла восень — сабралі ўраджай. Ужо памалацілі, і трэба было прымаць належнае нам збожжа. Я не напісала, што як толькі мы з мамай прыехалі у Альхоўнікі, цёця мая пасьпяшыла зьдзейсьніць летуценьне свайго цэлага жыцьця і пайшла працаваць вучыцелькай у Нова-Дворскую школу. Раней гэтага зрабіць не магла, бо не хацела астаўляць бацькоў адных. I вось трэба прымаць, важыць зярно, а дома хвароба: грып — гішпанка. Насамперад захварэла мама, пасьля служанка, а яшчэ і дзяўчынка, што даглядала малога. Я адна на нагах. Прывезьлі доктара. Усіх аглядзеў, запісаў лякарствы, а разьвітваючыся, кажа мне: “Вам таксама раджу легчы, у вас, відаць, гарачка”. Я засьмяялася: “Што ж тады будзе? Паміраць нам усім?”.
    Даглядала хворых, прымала збожжа, не было часу думаць аб сваёй хваробе. Прайшлі гэтак восень і зіма. Дачакаліся вясны, а далей і лета. Пагода цудоўная. Горача. Усім горача, а мне зімна ды зімна: зябіць, дрыжыкі па плячах ходзяць. Мама кажа: “А памерай ты тэмпэратуру”. Памерала і аж ахнула: у белы дзень 38,9. Я да доктара. Дыягназ: занятыя вярхі лёгкіх. Гэта помста гішпанкі. Прымала розныя лекі, але паправы не было: тэмпература трымалася, пачаўся кашаль. Адзіная рада — трэба зьбірацца ў Закапанае.
    Пакуль здабылі грошы, пакуль сабраліся, ужо і Каляды прайшлі. Выехала ўсамы Новы год. Мелаадрасдобрагаі недарагога пансыянату і адрас доктара. Пансыянат быў далёка ад гораду, у гарах. Ціха. Сымпатычна. Кармілі вельмі добра. На другі дзень пайшлададоктара. Якзаўсёды ўЗакапаным, лекаў не было ніякіх, толькі паветра. Хадзіць мне можна было толькі адну гадзіну ў дзень! Рэшта часу — на адкрытай вэрандзе ляжаць на лежаку. Ляжаць то я паслушна ляжала, але хадзіла больш, праз дзень — у горад, у бібліятэку па кніжкі. Спала пры адчыненым вакне. Апэтыт шалёны. Вось гэты апэтыт ня даў мне пабыць у Закапаным даўжэй, як 6 тыдняў. Пачаліся клопаты са страўнікам. Але праз
    гэтыя 6 тыдняў перастала кашляць, і тэмпэратура зрабілася нармальнай. Доктар парадзіў ехаць дамоў. Прыехала ў Альхоўнікі ў палове лютага здаровая.
    Час праходзіў у хатняй працы, на гародзе, пры пчолах... Запісывала песьні, далей зьбірала назвы расьлін для слоўніка. Далей гэтак жыць было немагчыма. Цягнула да нейкай грамадзкай працы. Пастанавілі мы ехаць у Вільню. V1923 годзе, у сакавіку, якраз на Казюка, паехала я ў Вільню разглядзецца, як там з кватэрамі. Думала забіраць з Альхоўнікаў свае пчолы, таму і кватэру трэба было шукаць адпаведную — з агародам.
    У Вільні я спаткалася з Г. Леўчыкам. Ён тады ня меў працы, прыехаў з Варшавы з надзеяй, што знойдзе якую-небудзь працу ў Вільні. Але і тут яму не шанцавала. Г. Леўчык меў у Вільні нямала знаёмых беларусаў і памог мне знайсьці кватэру. На Антокалі — маленькай вуліцы — жыў сьвядомы беларус Мітрафан Кэпэль — працаўнік пошты. Брат жонкі Кэпэля Гур’янаў побач іх меў свой дом. Вось у яго была вольная кватэра. Два пакоі, кухня, вэранда, і пчолы ў садочку можна было паставіць. Усё як трэба. 3 гэтай добрай весткай паехала я ў Альхоўнікі. Адразу выслала Г. Леўчыку грошы, каб аплаціў гэтую кватэру, каб мець пэўнасьць, што гаспадар не аддасьць яе нікому другому. Але ехаць пастанавілі толькі ўвосені. Мама хацела ўзяць сваю часьць ураджаю з гаспадаркі, а я хацела праз лета зрабіць запас ягад, грыбоў, гарэхаў і г.д.
    Трэба было мець як найбольш розных прадуктаў, бо працу магла я знайсьці няхутка, а з адной мамінай пэнсіі (па мужу) пражыць нялёгка было б. А год 1923 выпаў на дзіва ўраджайны. Я цэлыя дні праводзіла ў лесе. Ягадаў-пазёмак, малінаў, чарніцаў, а пасьля брусьніцаў — аграмадныя колькасьці. А пасьля грыбы... Толькі пасьпявалі варыць павідлы, канфітуры, грыбы сушыць, саліць... Гарэхаў назьбірала з 16 пуда, а ў садзе валоскія гарэхі таксама ўрадзілі, і на нашу долю дасталося нямала. Да таго ж, выгадавалі сабе парсючка, закалолі і прыгатавалі вяндліны. Але ўсё ж гэтыя клопаты мелі немалы смак горычы. Ад’езьдзіны з мілых Альхоўнікаў, разьвітаньне назаўсёды з тым кутком, да якога з самага раньняга дзяцінства так цягнула, моцна прыгнятала.
    Так сышоў час аж да лістападу. Спакавалі ўсе свае мэблі (прывезеныя яшчэ з Кіева пасьля сьмерці майго бацькі), прадукты і г.д. Нанялі таварны вагон ад станцыі Бяляны (адна станцыя ад Гродна) — і ў дарогу! Я паехала з рэчамі таварным. Са мной — мамы хрышчоны сын, які меў нейкі час жыць з намі, і знаёмы ўкраінец Лявон Чарэп — для помачы. Мама з малым на другі дзень мелася выехаць пасажырскім. Па пчолы я зьбіралася прыехаць вясной.
    ВІЛЬНЯ
    Вось мы і ў Вільні... Пакуль упарадкавалі кватэру, наладзілі новае жыцьцё, прайшло пару тыдняў. Пара было думаць і аб працы. Дзе шукаць — ня надта я сабе ўяўляла... Але перш-наперш трэба было скантактавацца з беларусамі. Ці знайду каго знаёмага? Вайна ж параскідала людзей па ўсім свеце. Напэўны пункт — гэта кнігарня. А я нават няпэўная была, ці яна ёсьць на старым мейсцы — Завальная, 7.
    У памяці аджывае 1912 год, спатканьне ў рэдакцыі “Нашай нівы” і кнігарні з А. Уласавым, В. Ластоўскім, Іванам Луцкевічам. Аб сьмерці апошняга я, зразумела, ведала.
    Іду ў кнігарню. На шчасьце — знаёмы твар: Станіслаў Станкевіч1. Мы з ім пазнаёміліся ў Менску ўвосені 1917 г., ці ў пачатку 1918-га. Ён ехаў з Петраграду і затрымаўся быў некалькі дзён ў Менску. Цяпер спатыкаемся ў Вільні. Паведамляе, што кнігарня належыць да Беларускага Выдавецкага таварыства2, а ён працуе як загадчык. Расказывае мне пра розныя падзеі ў Вільні, хто з беларускіх дзеячоў тут ёсьць. Думала запісаць сабе некаторыя адрасы, і да аднаго, да другога пайсьці. Але не пасьпела яшчэ нічога запісаць, як зьявіўся Сымон РакМіхайлоўскі! Абое мы ўсьцешыліся са спатканьня. С. Рак-Міхайлоўскі перад усім пацікавіўся, калі я прыехала ў Вільню і ці назусім? Даведаўшыся, што ўжо 2 тыдні таму, абурыўся: “I дагэтуль нідзе не паказаліся?” — “Зразумейце,— кажу,— я прыехала настала і не адна, а з маткай і сынам. Трэба было ўладкавацца, стварыць больш-менш выгоднае жыцьцё. А вось цяпер я ўжо чалавек вольны і гатовы да кожнай працы. Аб гэтым вам ідзе?” Засьмяяўся Рак-Міхайлоўскі: “Вядома аб гэтым, гультаяваць мы вам не дамо. Ідзем да Антона Луцкевіча”3.
    Ідзем. Рада буду аднавіць знаёмства з ім. А пазнаёміліся мы з ім у 1912 г., калі мяне запрасілі прыехаць на спэктакль — ставілі “Паўлінку” ў Клюбе палескага чыгуначніка. Прыехаўшы на пару дзён раней, я затрымалася ў сваёй школьнай каляжанкі, якая прыехала з Горадні ў Вільню і жыла ў свайго брата. У дзень спэктаклю я даволі рана пайшла у рэдакцыю “Нашай нівы”, каб разам з працаўнікамі ісьці на спэктакль. Усе былі на мейсцы: Іван Луцкевіч, В. Ластоўскі, А. Уласаў ды яшчэ адзін, якога я дагэтуль ня знала,— Манькоўскі4.
    Крыху пасядзелі, пагаварылі, а тады Іван Луцкевіч кажа: “Ідзем! На спэктакль яшчэ рана, але зайдзем да Антона. Возьмем у яго гарбаты, а тады ўсе разам пойдзем на “Паўлінку”. Антон Луцкевіч працаваў тады у “Вячэрняй газэце”5, калі не мылюся, а рэдакцыя была пры Гарадзкой бібліятэцы. Там на месцы Антон Луцкевіч і жыў. Помніцца невялікая заля, вакол усіх сьценаўаграмадныя высокія, да столі, шафы з кнігамі. Пасярэдзіне маленькі столік. Прыйшоў са свайго пакою Антон Луцкевіч. Пазнаёміліся... Прынесьлі крэслы, талеркі з хлебам, вяндлінай, шклянкі і самавар. Будзьце гаспадыняй — мне кажуць. Што ж, гаспадыняй так гаспадыняй. Скінуўшы пальто, пачала наліваць усім гарбату. А ў памяшканьні — холад! А я ў лёгкай сьветлай сукенцы... Хоць невыгодна было есьці ў пальце, але прымусілі мяне яго надзець. Хутка пайшлі на спэктакль. Людзей — поўная заля... Вось цяпер, пасьля 2 гадоў, якія прайшлі з таго часу, усё паўстала перад вачамі.