Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
32. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
3 красавіка 1972 г. Вільня Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Дзякую за ліст. Хацела зараз адказаць, але ўсё нядобра чуюся. Цэлы дзень кратаюся каля хатняй работы, а ўвечары цяжка сядзець. Моцна дакучае катар
страўніка. Дастаў сын лякарства (булгарскае), якое летась памагала. Пачала піць. Пакуль што яшчэ паправы не відаць.
Вельмі благая пагода дрэнна адбіваецца на цэлым арганізме. Што да візыты ў Гродна — неяк пару дзянькоў вырвем у канцы чэрвеня або ў ліпні. Найхутчэй — з унукам. Сардэчна дзякуем за запросіны.
Значыцца, Ваша дачка перажывае тое, што мой унук летась... Усялякія экзаміны, асабліва ўступныя — гэта вялікая лятарэя. Незнаёмыя выкладчыкі, незнаёмыя вымаганьні... Ня дзіва, што моладзь нэрвуецца.
Гэта добра, што маеце шмат разнаякай працы. Я некалісь такі навал работы любіла. Тады чалавек адчувае, што жыве і нашто жыве. Толькі вось крыўдна было б, каб Вашага артыкулу не надрукавалі. Такія крытычныя артыкулы ой як патрэбныя! Бо з мовай сапраўды штораз горш. Часта німа цярплівасьці чытаць.
У “ЛіМе” быў маленькі артыкул М. Ермаловіча1. I гэта карысна. Але ці хто зьверне ўвагу? Ці ня будзе гэта гарох аб сьценку?
Маю некалькі новых вестак (сумных) аб сябрах ГГБМ. Зьбіраецца штораз больш. Усё натую ў нататніку, каб пасьля не шукаць у лістах. Але цяпер адказываю на тое, што Вас цікавіць.
М. Краўцова2 (Косьцевіча) я ведала вельмі мала, і амаль нічога аб ім не магу сказаць. Пачала ўжо зьбіраць весткі ў людзей. Мо што набярэцца. На яго плюс магу залічыць адно: ён, як і некаторыя іншыя беларусы (пасол Ф. Ярэміч3 і бугальтар Беларускага каапэратыўнага банку Ігнат Біндзюк) быў жанаты з варшавянкай. I ўтой час, калі ў сям’і пасла Я[рэміча] і бугальтара Б[індзкжа] запанавала польская мова, у Косьцевіча — наадварот!
Жонка навучылася добра гаварыць па-беларуску і гаварыла мовай мужа доўга пасьля, як ён загінуў. Якраз як яна асталася адна (вярнулася з нямецкага канцлягеру), я з ёю добра пазнаёмілася, і мы даволі часта бачыліся. Памёрла яна пару гадоў таму, зусім самотная. Дзяцей у іх не было. А ў апошнія гады яна неяк адчуралася ад людзей — нікога не хацела бачыць, і я ў яе перастала бываць.
Проста не прыпамінаю, дзе і калі М. К[осыдевіч] працаваў. Ведаю адно, што матэр’яльна ў іх было вельмі блага. Падрабязна — іншым разам, бо гэта доўгая гісторыя... А ці не прабавалі Вы здабыць якія весткі аб М. К[осьцеві]чу ад др. Марцінчыка? Помню два факты. Я з ім спаткалася 1-2 разы ў 1924 г., калі ён рабіў карэкту майго “Батанічнага слоўніка”. Я зрабіла яму ўвагу, што аставіў памылкі ў лацінскіх назовах. Ён адказаў, што лаціны ня ведае. Адказ ня вельмі дарэчы, бо трэба было толькі ўважна чытаць рукапіс.
Ведаю, што ў 1925 ці 26 г. ён сядзеў на Лукішках. За што — ня помню. А я ў той час насіла кожны месяц дапамогу яго жонцы, якая нідзе не працавала, чым выклікала абурэньне С. Рака-Міхайлоўскага. Ён кожны раз, даючы мне грошы (для жонкі К[осьцеві]ча), казаў: “Прыймаць дапамогу, будучы маладой і здаровай жанчынай — проста амаральна”. V канцы я зазлавала і сказала: “Нашто Вы мне кожны раз гэта гаворыце? Няўжо думаеце, што я ёй Вашыя словы паўтару?”
Што да хаўтураў Эл. Ажэшка — помню добра, бо я сама была і разам з моладзьдзю трымала ланцуг бясызекі, які стараўся ўстрымаць наплыў публікі з ходнікаў на вуліцу, дзе праходзіў хаўтурны караван, вянкі, дэлегацыі. Справа была цяжкая, бо натоўп аграмадны, стрымліваць было вельмі трудна.
Недзе пісалі, што моладзі вучнёўскай было забаронена прыймаць удзел у хаўтурах. Можа, гэта тычылася ўрадовых школаў? Нічога не магу
прыпомніць... Я і мае каляжанкі вучыліся ў прыватнай гімназіі і ўсе на хаўтурах былі. Я ўжо пыталася аб гэтым факце свайго сваяка, але ён тады меў гадоў 13-14 і ня помніць.
Пасьля хаўтураў дом Э. Ажэшка быў нейкі час адчынены, і можна было аглядаць яе памяшканьне. Разумеецца, я там была. Умэбляваньне вельмі скромнае.Увагузварочвалі вянкі і букеты насьценах —ззасушанагавасеньняга лісьця. Сама пісьменьніцалісьцёзьбірала, сушыла, рабіла цікавыя кампазыцыі. Ая, праўду сказаць, маглахоць крыху пазнаёміццаз пісьменьніцай. Бо далёкая сваячка (пані Каляртова) маёй бабкі па бацьку была знаёмая з ёю і, як я чула, часта з пісьменьніцай хадзіла па мяшчанскіх і жыдоўскіх хатах у пошуках тыпаў. Праўда, я ў той час была малая...
А вось як гэта гурткоўцам не прыйшло ў галаву пайсьці да яе, выказаць словы пашаны? Цяжка сабе выбачыць такую няўвагу... Відаць, замала ведалі аб яе сувязі, напрыклад, з Багушэвічам, не ўяўлялі значэньня. Эх, маладосьць — дурнасьць. Сколькі памылак...
Можа, што даведаюся аб М. К[осьцеві]чу — напішу. Пакуль што бывайце! Усяго найлепшага. Прывітаньне Вашай сям’і.Л Войцікава.
P.S. Перад тым, як я зьбяруся ў Гродна, думаю, што Вам удасца прыехаць да нас.
33. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
30 лістапада 1972 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Вось ужо два тыдні прайшло, як я атрымала Ваш ліст. Рада была, чытаючы, што Вы па-належнаму ацанілі скарочаньне ўспамінаў аб ГГБМ. Толькі не магу згадзіцца, што “ў публікацыі больш радаснага, чым сумнага”. Што добрага ў тым, што моладзь прачытае такую публікацыю? Там жа амаль нічога не асталося ад дзейнасьці гуртка! Тры спэктаклі (першы, у Горадні, выкінулі), дзіцячы спэктакль і ёлкана вёсцы — гэта ўсё. Адзе бібліятэка, дзе летнія работы сяброў, дзе сувязь з выдавецтвамі? Нічога німа. Ці дзеля трох спэктакляў варта было арганізоўваць гурток? Як кажуць — курам на сьмех... Ня вельмі добра падумае моладзь цяперашняя аб такой “рабоце”...
Стараньне аб публікацыі ўспамінаў рабіў 3. Пазьняк. Вось што ён мне піша: “Калі выйшлі Вашыя ўспаміны ў скарочаным і, як я лічу, папсаваным выглядзе, я быў ня тое, што ўражаны, а проста зусім разгублены. Мне сто разоў абяцалі, што надрукуюць поўнасьцю, не паправяць і не выкінуць нічога. Я паверыў. Але вычытаць карэкту мяне не пазвалі (а то б не пусьціў) — і вось вынік! He апраўдваюся, бо вінаваты. Трэба было ня злазіць з іхняга карку. Але абяцалі такія харошыя і паважаныя мною людзі. Вось якая справа. Проста ашукалі”.
Усё ж я хацела гэты нумар “Маладосьці” таму-сяму паслаць. (Дачка з мужам езьдзілі ў той час у Радашкавічы, Маладзечна і Менск і купілі некалькі экзэмпляраў.) Але С. Новік-Пяюн мяне апярэдзіў і сам якраз тым асобам разаслаў. Але каб было ясна, што рэдакцыя зрабіла, дадаў да кожнага экзэмпляра перапісаную на машынцы копію арыгінала. Камэнтарыяў, лічу, ня трэба.
Што да нелегальнасьці гуртка, справа такая: у той час вучні гімназіяў і іншых сярэдніх школаў ня мелі права арганізоўваць і належаць да гурткоў, таварыстваў і г.д. А на розныя імпрэзы, вечарыны, спэктаклі і інш. трэба было
мецьдазвол ад мясцовай паліцыі. Мы брацьдазволаў не маглі, боафіцыяльна як гурток не існавалі. V горадзе рабілі спэктаклі пад фірмай імянінаў гаспадароў кватэры, ну а на вёсцы — ужо зусім нелегальна. Трупа I. Буйніцкага заўсёды прасіла дазволу. Думаю, што і іншыя — таксама. Але гэта не былі вучні. Іх становішча было зусім іншае.
Прайшлі ўжо і Коласаўскія сьвяты. V Вас, хіба, часу болыл? Я памаленьку рыхтую матэр’ялы да ўспамінаў віленскага пэрыяду. Бяда толькі, што мокрае надвор’е выклікае ў мяне радзікуліт. Сільныя болі ў крыжы не даюць сядзець. Як ляжу — баліць менш або зусім перастае. А як тут пісаць, лежачы... Раблю нататкі і чакаю лепшай пагоды.
Усяго Вам найлепшага! Шчырае прывітаньне Вашай жонцы.Л Войцікава.
34. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
2 лютага 1973 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Вось маем ужо 2 лютага — Грамніцы. Як кажа прыказка: Грамніцы — зімы палавіца, а яна сапраўды толькі цяпер пачынаецца. Маеце рацыю — такое ненармальнае надвор’е вельмі блага ўплывае на здароўе і самапачуцьцё чалавека. Я зімой заўсёды горш чуюся, асёлета дакучаюць розныя болі: нэўральгічныя, атрэтычныя і г.д. Гаспадару, як заўсёды, але вечарамі не магу доўга сядзець. Mae хваробы не даюць ні памерці, ні жыць нармальна. Так — нешта-нейкае...
Добра, што маю амаль фаховую апеку ўдома, бо сын нядрэнна знаецца на патрэбных мне леках, уколах. Тое-сёе раблю. Дастала (пазычыла) 9 гадавікоў “Шляху моладзі”. Раблю нататкі, пераважна з хронікі. Гэта памагае мне прыпомніць даты і факты, аб якіх я забылася, а то і ня ведала. Думаю, што для поўнасьці ўспамінаў не зашкодзіць.
Больш чым фізычныя недамаганьні, псуюць настрой розныя непрыемныя, a то і сумныя весткі. Аляксандра Ігнатаўна Смоліч (удава па Арк. Смолічы — аўтары геаграфіі і іншых геаграфічных кніжак), мая старая прыяцелька, ужо месяц ляжыць у шпіталі пасьля другога інсульту (летась), дыябэту і інш. хваробаў — і не папраўляецца... Апрача таго, штораз горш бачыць. Піша мне часта. Лісты сумныя.
Я Вам расказывала аб сям’і Я. і Н. Шнаркевічаў. Яна ляжыць ужо каля 30 гадоў, але такой сілы духу і яснасьці розуму можна пажадаць кожнаму. Бывала ёй і лепш, і горш. Але вось гэтай зімой яе муж (арганізатар Нясьвіжскай Беларускай гімназіі1), якому ўжо 86 гадоў, усё хварэе. Меў запаленьне лёгкіх ужо 2 разы, а цяпер сухі плеўрыт. Зразумела, адбіваецца гзта і на яе стане.
Была я ў іх 25 студзеня г.г. Яна праз гэты час вельмі паблажэла. Я рэдка магу яе адведаць, і мы проста перапісываліся. Цяпер яна амаль ня можа пісаць — дрыжаць рукі. Сын мой, як толькі можа, езьдзіць да іх. Для мяне гэта цяжкое перажываньне, бо яна, Надзея Маркаўна [Шнаркевіч], адзіная мая старая знаёмая.
Здаецца, я Вам успамінала аб альбомах-гісторыях беларускіх гімназіяў. Гатовыя — Нясьвіжска-Клецкая і Радашкаўская2, а вось з Віленскай усё ня ладзіцца. Трэба заўважыць, што зьбіраньне матэр’ялу, здымкаў і г.д,— усё гэта заслуга Надзеі Маркаўны. Да гісторыі Віленскай Беларускай гімназіі сабрана шмат здымкаў (копіі рабілі мой зяць і сын), успамінаў былых вучняў і г.д.
Алеўсе гэтыя ўспаміны і іншы тэксттрэба неякзлажыць-апрацаваць. На гэта ў нас не хапіла магчымасьці, і Н.М. пры спатканьні прасіла А.С. Ліса, каб ён гэта зрабіў. Усе матэр’ялы ўзяў, але дагэтуль нічога не зрабіў... Праўда, ён вельмі заняты, адна тэрміновая работа другую гоніць, але Н.М. нэрвуецца, траціць надзею, што дажыве, пакуль альбом зробіцца. Усё гэта і на мне адбіваецца.
3 цікавасьцю чытала аб Вашым сямейным зьезьдзе. Як гэта прыемна — мець вялікую сям’ю, магчы з усімі пабачыцца. Шчыра кажучы, крышку Вам пазайздросьціла, бо наша сям’я на рэдкасьць маленькая — усяго 5 чалавек, лічачы і зяця. Ёсьць крыху далёкіх сваякоў, але ўсе ў Польшчы.