• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Калі зможаце калі мяне адведаць, буду рада. Абаім Вам з жонкай сардэчнае прывітаньне. Ад маіх таксама прывітаньне далучаю. Л. Войцікава.
    72.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    23 кастрычніка 1978 г. Вільня Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    He адразу адказала на Ваш ліст, бо Вы меліся выяжджаць з Гродна. Мне вельмі прыемна, што Вас цікавіць і хвалюе ГГБМ. Добра было б, каб Вы прыехалі. Апрача лістоў А. Зенюка маю яшчэ лісты Янкі Ляўковіча, які паходзіў з вёскі Біты Камень у Сакольшчыне. I лісты не абы якія: проста з духоўнай сэмінарыі ў Вільні, куды ён паступіў, вельмі зьдзівіўшы тым усіх нашых сяброў.
    Я даўгія гады — у вайну і пасьля вайны (1-ай) — нічога аб ім ня ведала, а пасьля, у 60-я неяк дастала яго адрас і паслала яму ўспаміны аб гуртку. Атрымала адказ па-беларуску і яшчэ адзін ліст. Усяго. Ён быў ужо паважна хворы і хутка памёр.
    Што да Я. Натусэвіча, то А. Л іс абяцаў, што як будзе ў Вільні (не раней вясны), перагледзіць больш дакладна “Бел[арускае] слова”1 і падзеліцца здабытымі весткамі. Папрашу яго, калі б я не дачакала, каб аддаў матэр’ялы Вам.
    А ведаеце, хто яшчэ цікавіцца гуртком і яго аднаднёўкай “Колас беларускай нівы”? Юры Туронак2 — супрацоўнік беластоцкай “Нівы”. Мы неяк пачалі сёлета з ім перапісывацца. А яшчэ адзін беларус, і то ў Вас у Гродне, доктар Ф.І. Ігнатовіч — выкладчык гісторыі мэдыцыны ў Гродзенскім мэдінстытуце. 3 ім то я пазнаёмілася асабіста. Быў у Вільні і быў у мяне. Ён зьбірае матэр’ялы аб беларускіх дактарах-пісьменьніках.
    А я ўсё яшчэ зьбіраю дэталі аб сваім “бацьку” — Я. Лявіцкім. Ніяк не магу дайсьці да ладу з назовам вёскі, скуль ён паходзіў. Яго былая нарэчаная (сама з-пад Сухаволі з маёнтка Жухава) падае назоў Chlewiska Dolne, a К. Грынкевіч з Новага Двара знайшоў сваякоў Я. Лявіцкага і падае адрас, атрыманы ад іх — Chlewsk Dolny. I адно, і другое неяк дзіўна гучыць — зусім не па-беларуску, і я ня ведаю, што з гэтым рабіць і каму верыць.
    Маеце рацыю, гэта вельмі сумна, што такія вялікія ўгодкі — 850-я — нічым не адзначаныя, не адсьвяткаваныя, як належыцца. Гэта, мусі, каб абмінуць слова Беларусь, беларускі... нават у сувязі з Беларуска-Літоўскім Княжаствам. А 60-я ўгодкі БССР то ўжо ўрачыста адсьвяткуюць, хоць гэтая Беларусь — адзін толькі міраж.
    Дзякую за юбілейныя капэрты. Калі ня трудна, то, калі ласка, прышліце яшчэ. Тыя я ўжо разаслала былым гродзенчукам, але яшчэ ёсьць людзі, каторым хочацца паслаць. А я ад др. Ігнатовіча атрымала 2 лісты, высланыя аднаго дня — 29.09, з юбілейнымі штампамі.
    Нядоўга трывала прыгожая цёплая пагода. V нас пазаўчора і ўчора падаў сьнег, а ўночы -прымаразкі. Учора і сяньня днём +4, +5. Няўжо пачнецца зіма? А наш лес яшчэ ў гэтую пару багаты ягадамі. Унук мой знайшоў (далёка ад нас) цэлыя зарасьлі барбарысу. Летась рабілі з яго сок і сёлета таксама. Вельмі до-
    бры на кісялі і да гарбаты — заместа цытрыны. Тыдзень таму назьбіралі цэлае вядро ягад, і гэта толькі невялікая частка таго, што асталося на кустах. Дзіўна, але ніхто яго ня ведае і не зьбірае.
    Маем у лесе і яшчэ адну ягадную расьліну — абляпіху. Яе ягады — лякарства. Пад Вільняй ёсьць плянтацыі абляпіхі на 4-х гэктарах. 3 ягад робяць алей, які ўжываецца ад хваробаў страўніка і вантробы. Але дастаць гэты лек у аптэках вельмі цяжка. Аў нас ягады — пад бокам у лесе. Але цяжка выкарыстаць, бо не хапае часу. Шмат яго ідзе на работу з яблыкамі, каторых сёлета ў нас шмат.
    Але я і расьпісалася. I то аб драбніцах. Усяго найлепшага Вам і п. Марыі. Чакаю. Л. Войцікава.
    73.	МІКАЛАЮ МАРЦІНЧЫКУ
    25 кастрычніка 1978 г. Вільня
    Паважаны Мікалай Міхайлавіч.
    Гэта добра, што Вашае дрэннае самаадчуваньне было выклікана толькі змучаньнем. А ўсё ж шкада, што ня хочаце папрабаваць піць мэлісу. У ніякім выпадку не пашкодзіла б, нават калі б не памагла.
    А я перахвалілася сваім добрым станам. Праўда, у сэрцы не баліць і перабояў німа, але як толькі пачаліся дажджы з вялікімі вятрамі (а сяньня і з грымотамі), ізноў моцна дакучае галава. Але нічога. Стараюся трымацца, бо яшчэ ёсьць работа.
    Што да “Б. Тарашкевіча”1... Ня ведаю, чаму Вы палічылі за іранічныя словы nasz bohater2? Я не адчуваю надзвычайнай сымпатыі да Аляксандры Бэргман, але бачыла, як яна старанна і з захопленьнем зьбірала матэр’ялы да гэтай кніжкі, і я пэўная, што рабіла гэта шчыра. Тады яна была ў Вільні ці ня 2 месяцы і часта прыходзіла да мяне. Чытала-перачытывала лісты (да мяне) Марыі Галубянкі (пазьней па мужу-украінцу — Бучынскай). М. Галубянка, жывучы ў Петраградзе, часта спатыкалася з Тарашкевічам і шмат аб ім мне пісала. Я асабіста Б. Тарашкевічам ня так ужо захопленая. Маю на гэта прычыны...
    Скончыўшы з кніжкай “Б. Т[арашкеві]ч”, Бэргман занялася I. Дварчанінам. Напісала аб ім артыкул у беластоцкім календары. Мне ўдалося памагчы ёй дастаць копіі вершаў Дварчаніна і яго пераклад Блока “Дванаццаць”3. А пасьля пісала яна аб Л. Родзевічу. Адшукала ў Польшчы сястру Родзевіча п. Яніну, якой ужо 93 гады. Езьдзіць да яе і ў беластоцкай “Ніве” зьмясьціла ўражаньні з гэтых падарожаў.
    Я ведаю, што Вы паслалі А. Белакозу свае ўспаміны аб I. Дварчаніну. А ці маеце яго вершы? У мяне асталіся копіі. Калі хочаце, магу іх Вам выслаць. Мне не патрэбныя. Я Ігната Дв[арчаніна] ведала яшчэ з Менска. Але там мы з ім часта сварыліся. Старыя падзеі... А ўсё ж помніцца...
    Усяго найлепшага!/7. Войцікава.
    74.	МІКАЛАЮ МАРЦІНЧЫКУ
    30 кастрычніка 1978 г. Вільня Паважаны Мікалай Міхайлавіч.
    Добра з Вамі карэспандаваць — хутка адказываеце. Каб гэта так і іншыя
    рабілі... A то пару тыдняў таму выслала аж пяць бандэроляў. Дзьве ў Полыпчу, а тры тутэйшыя — дзьве ў Менск, адну ў Гродна (др. Ігнатовічу). 3 Польшчы ўжо атрымала адказы і спакойная, а тутэйшыя адрасаты маўчаць, як заклятыя... А я непакоюся, бо хто ведае, ці бандэролі дайшлі? На пошце ўсялякае бывае...
    Пытаецеся аб партрэт М. Забэйды. Ён быў увесь час у пляменьніцы Янкі Шутовіча. Як была выстаўка працаў П. Сергіевіча ў Менску, мастакі, якія выстаўку ладзілі, і гэты партрэт узялі. Што з ім зрабілі пасьля — ня ведаю. Пастараюся даведацца.
    Яшчэ астаўся ў Вільні і фартап’ян М. Забэйды. Ён таксама ў пляменьніцы Я. Шутовіча Ядзі Гарлуковіч. Сын яе на тым фартап’яне іграе...
    Што да альбому Забэйды, то ён быў бы вельмі цікавы. Здымкаў, хіба, каля сотні, а тэкст апрацаваў Янка Шутовіч на падставе лістоў сьпевака, артыкулаў у прэсе, праграмаў канцэртаў і г.д. Ён (Я. Шутовіч) прыносіў мне прачытаць. Добра, цікава напісана, толькі я яму радзіла крыху скараціць, бо вельмі ж паўтараюцца ацэнкі, эпітэты і г.д. Але ён, здаецца, не паслухаў. Гэта дробязь.
    А вось бяда, што Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн вельмі марудна гэты альбом робіць. Аж страшна, ці здолее скончыць. У яго стэнакардыя, а цяпер і іншыя хваробы прычапіліся. Я яму прапанавала, каб, друкуючы на машынцы тэкст, рабіў яго ў 2 экз. Адзін для альбому, а другі каб паслаць сьпеваку. Я думаю, што гэта зрабіла б яму прыемнасьць. С.М. Новік са мной згадзіўся. Але ці робіць так — ня ведаю. Паміж іншым, С. Новік з М. Забэйдай знаёмы асабіста, і яны карэспандуюць.
    А цяпер да Вас просьба. Ці ня чулі Вы, а можа, і ведалі ў Гродне доктара Нічыпарука? Магчыма, прозьвішча крыху пераіначанае, але падобнае. Аб яго пытаецца і просіць мяне даведацца родная сястра др. Станіслава Грынкевіча. Яна жыве ў Варшаве. Мы з ёю знаёмыя ад дзіцячых гадоў і стала перапісываемся. Вось яна піша, што добра ведала жонку гэтага доктара, яе сястру і матку і вельмі хацела б здабыць іх адрас.
    Сястра др. С. Грынкевіча скончыла ў Гродне гімназію, а і пасьля, ужо будучы замужам (на жаль, выйшла за паляка-шавініста, але ён памёр ня так даўна), нейкі час з мужам і дзяцьмі жыла ў Гродне. I цяпер успамінае Гродна з вялікім узрушэньнем — ня меншым, чым я. Гэта якраз яна пастаралася купіць і прыслала мне “Б. Тарашкевіча” для Вас.
    Якраз сяньня дастала я ліст з Менска ад знаёмага выкладчыка ўнівэрсытэту, з факультэту журналістыкі.Піша, што дастаў прачытаць Б. Тарашкевіча. Ізноў буду змушаная падымаць справу друкарні М. Кухты. A то ён яшчэ ў якой сваёй працы гэтую друкарню памесьціць на Віленскай, 12... Ён, Сьцяпан Васілевіч Говін1, напісаў і выдаў кніжку “Друк Заходняй Беларусі”. He абыйшлося ў яго без памылак. Але абяцаў у далейшым паправіць. Вось хачу папярэдзіць, каб не зрабіў новай памылкі. Такая, мусі, ужо мая доля.
    Адносна тых успамінаў, якія ляжаць у мяне... Аўтар там піша2, што Наваградзкая гімназія існавала вельмі коратка. А я дастала дэтальныя весткі ад былога вучня Нав[аградзкай] гімназіі, што яна існавала 15 гадоў. Падае, калі паўстала, як працавала і г.д.
    Але — хопіць. Усяго найлепшага! Л. Войцікава.
    75.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    4 лютага 1979 г. Вільня Паважаны Адам Язэпавіч.
    Дзякую Вам за ліст, дзякую, што мне паверылі. Разумею добра, якое ўражаньне магла зрабіць на Вас выдумка Ліса. Ён і цяпер ня хоча мне верыць, хоць тлумачыла яму тымі самымі словамі, што і Вам.
    А я — можа, Вас гэта і зьдзівіць — нават ня ведала, што там нешта друкуецца. Таксама ня ведала гэтага і мая дачка.
    Сваякі зяця часта адтуль пішуць, прысылаюць здымкі з фэстываляў, выставак, але аб якім-небудзь друку ніколі не ўспаміналі ні словам. А яны ж — людзі інтэлігентныя, прымаюцьудзел у беларускім грамадзкім жыцьці, надзвычайна пільна і старанна культывуюць мову, хоць выхаваліся, а нават радзіліся (апошняе пакаленьне — праўнукі роднай сястры Ант. Луцкевіча) так далёка. Відаць, той друк — справа малаважная.
    Я раблю ўсё магчымае, каб там самавольна чаго ў друк не пусьцілі. Нават ня ведаю, ці мая тая бандэроль дайшла, бо дагэтуль німа аб ёй весткі. Калі б, барані Божа, што непамыснае здарылася, адразу Вас паведамлю. Шмат здароўя мне гэтая гісторыя адняла.
    Усяго найлепшага! Яшчэ раз дзякую. Давер — гэта вялікая справа. Л. Войцікава.
    76.	ФЁДАРУІГНАТОВІЧУ
    21 лютага 1979 г. Вільня
    Паважаны Фёдар Іванавіч.
    Сяньня атрымала Ваш ліст — адказываю. Адаслаўшы папярэдні ліст і Ваш артыкул, я зараз жа напісала ў Менск да Адама Мальдзіса, у якога на руках мае ўспаміны і ўся выдавецкая справа таго альманаха, у якім мае ўспаміны маюць быць. Я запыталася яго, як ён глядзіць на друк Вашага артыкула ў “Нёмане”? Адказаў зараз жа. Перапісываю яго словы: “Шаноўная Л[юдвіка] А [нтонаў]на! Сьпяшаюся запэўніць Вас, што публікацыя ў “Нёмане” пра “Борць і Пчалу” ніяк ня можа перашкодзіць нам. Хутчэй, наадварот — узьніме цікавасьць”.