Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
I фота, і біяграфію прыгатую, толькі паведамце, калі ласка, ці можна да Вас выслаць заказным. Пішу, што прыгатую, бо чуюся дрэнна. Толькі што быў у мяне доктар. Нібы ўсё добра — і ціск крыві, і пульс. Але знайшлася вада ў жываце, гэта, падобна, нягрознае, але вельмі мучыць і аслабляе. Запісалі ўколы — пабачым. Мучаць таксама болі галавы, склерозныя зьявы. Глытаю розную дрэнь, аж надаела...
Стараюся не дапускаць да сябе лені і адказываць своечасова на лісты, якіх, як заўсёды, шмат. Гэта добра — сувязь з жыцьцём, з людзьмі мне вельмі патрэбная.
Паправілася пагода — цёпла, сонца. Безьліч у нас кветак, самых розных. Ёсьць і грыбы, па якія часам хаджу. Бачыце, які з мяне герой? Як заўсёды, зьбіраю і сушу лекарскія зёлкі, не перастаю імі цікавіцца, а нават набіраю новай практыкі.
3 Гродна атрымліваю лісты толькі ад Мікалая Міхайлавіча [Марцінчыка]. Другі гродзенскі знаёмы — Аляксей Міхайлавіч [Пяткевіч] — піша вельмі рэдка. Mae шмат клопатаў — і на працы ва ўнівэрсытэце, і ў сям’і.
Усяго Вам найлепшага ў новых абставінах. He забывайце. Шчыра вітаю — Л. Войцікава.
89. АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
19 верасьня 1979 г. Вільня Паважаны Адам Язэпавіч.
Дзякую за ліст, за весткі, і то добрыя, бо калі ня будзе ўспамінаў само-
га Р.Р. Шырмы — ня будзе прычыны непакоіцца аб сапраўднасьці апісаных фактаў. Здаецца мне, што там яшчэ знайшлася б не адна памылка, ня толькі аб гімназіі. Падставы маю, бо ведаю, што ў партыйных архівах (кніжка Говіна “Заходнебеларускі друк’”) захоўваецца такі запіс: “ТБШ са сваіх невялікіх сум кожны месяц выплачывала дапамогу “Заранцы” і г.д. I гэта тады, калі “Заранка” ні аднаго разу ніякай дапамогі ад ТБШ не атрымала. Але што было — тое было.
Даўна мяне інтрыгавала прозьвішча кампазытара Войціка2. Скуль ён? Мо які сваяк майго мужа?
3 прыемнасьцю перашлю ўсё, што ведаю і помню аб Ф. Ш[антыру]. Перадусім трэба абгаварыць няяснасьці ў інфармацыі ў энцыкляпэдыі. Напрыклад, “чытаў лекцыі ў мужчынскай гімназіі ў Бабруйску” можна зразумець, што гэтыя лекцыі чытаў праз даўжэйшы час, а гэта была аднаразовая лекцыя.
Аб слуцкім часе ня ведаю амаль нічога. Хіба толькі, што рана страціў матку, меў мачыху і г.д., і што працаваў як хатні вучыцель у прыватных дамах — недзе пад Слуцкам. Затое час бабруйскі магу апісаць падрабязна, і то не з памяці, але паводле лістоў Ф. Ш[антыра]. Але тут адно “але”. У БабруйскуФ.Ш. адразу зарганізаваў аддзел Беларускай сацыялістычнай грамады і павёў вялікую работу: мітынгі — сялянскія і салдацкія і г.д., выданьне адозваў і распаўсюджваньне іх па вёсках. Гэта ад вясны (сакавік-красавік) 1917 г,— г.зн. пасьля лютаўскай рэвалюцыі.
Усё гэта — Б[еларуская] С [ацыялістычная] Грамада. Як гэта сяньня прымуць? Ня ведаю і таму чакаю на Вашую раду (хіба ў паразуменьні з працаўнікамі зборніка?). Калі такія весткі спатрэбяцца — напішу ўсё дакладна. Маю таксама, хіба, поўны сьпісак усіх твораў Ф. Ш[антыра]. Поўную бібліяграфію з датамі і г.д., якую мне ў свой час прыгатавала с.п. Юлія Бібіла. Так што чакаю на весткі і загад — што рабіць?
Аб часах слуцкіх мо што падасьць Сьцяпан Майхровіч. Ён сваяк (хіба далёкі) Ф. Ш[анты]ра. Ён (С.М.) мне некалісь пару разоў пісаў, гаварыў аб супольных сваяках сваіх і Ф. Ш[анты]ра — але так блытана, што я нічога не зразумела.
А ў мяне да Вас такая справа: помніце, я Вам пісала, што мой знаёмы з Гродна др. Ігнатовіч, зацікавіўшыся “Беларускай борцю” і “Пчалой”, напісаў артыкул “Таварыства “Пчала” і народная мэдыцына” і паслаўу “Нёман”. Вельмі доўга ня меў адтуль ніякай весткі. Нарэшці атрымаў — матэр’ял разгледжаны, і просяць дазволу на скарачэньне і некаторыя папраўкі. Аўтар дазвол такі даў... Каб сам быў тут на мейсцы (у Гродне), то няхай бы сам цікавіўся, што з тых паправак выйдзе, але яго (др. Ігнатовіча) паслалі на 3 гады на працу ў ГДР.
I восьсядзіцьтам і непакоіцца, штозягоартыкуламзробяць?Ая непакоюся, каб гэтыя “папраўкі” не зрабілі фактаў нязгоднымі з тымі маімі ўспамінамі, што цяпер у А. Разанава... Матэр’ял др. Ігнатовіча ў руках Ул. Глушакова3. Мо яго ведаеце? Проста ня ведаю, што рабіць... Праўда, час ёсьць, бо абяцаюць друкаваць за 6-10 месяцаў. Што Вы мне парадзіце? Выбачайце, што ўсё нейкія справы Вам падкідаю.
Усяго добрага. Ад маіх — прывітаньне. З.В.
P.S. А шкада, што Вы не змаглі прыехаць, у нас сёлета цудоўныя памідоры. I яшчэ доўга будуць.
90. МІКАЛАЮ МАРЦІНЧЫКУ
1 кастрычніка 1979 г. Вільня Паважаны Мікалай Міхайлавіч.
Дзякую за ліст, за павіншаваньне. Але чаму Вы мне дадалі адзін год? Каб бліжэй было да абяцанай сотні? Мне пайшоў “усяго” 88-ы...
Дзякую за весткі аб старых гімназіях. Якія былі тыпы — я ведаю, помню. Трэба яшчэ дадаць, што былі і дзяржаўныя, і прыватныя, і мужчынскія, і жаночыя. А вось што трэба было ведаць да экзаміну — я Вас ня вельмі разумею. Ці гэта значыць, што навука стаяла настолькі вышэй, і ў 1-ю клясу паступаючы, трэба было ведаць тое, што сяньня праходзяць у 2-й? Але сяньня вучацца шмат даўжэй — ня 8 (як у мужчынскіх было), a 10-11 гадоў. Мо гэта на адно выходзіць? Насколькі помню, прыймаліў1-ю клясу без дакладнага вызначэньня гадоў. Паступалі, маючы 9,10, a то і больш гадоў.
Штодакніжкі аб Р.Р. Ш[ыр] ме...Яе меўвыдавацьСаюз кампазытараў, ііхсакратар папрасіў у А. Мальдзіса мой адрас, маючы прасіць, каб я прыняла ўдзел у гэтым выданьні, а мо яшчэ парадзіла, да каго зьвярнуцца. Я падумала аб Вас, лічачы, што Вы ведалі Р. Ш[ырму] па працы ўТБШ. Я, зразумела, адмовілася — замала нябожчыка ведала, а што ведала — не надавалася да пісаньня.
Але справа зьмянілася. Падобна, прыймуць удзел у гэтай кніжцы і літаратары, і яны будуць выдаваць. Значыцца, людзей хопіць. Ясна, што аб віленскім часе жыцьця Р. Ш[ырмы] ведаюць там тое, што ён сам аб сабе казаў. Аб “вельмі дрэнных, цяжкіх умовах” і г.д. Ну, няхай пішуць. Крыху менш фальшу ці крыху больш — розьніца невялікая.
На “віну” літоўцаў я гляджу крыху інакш. Ёсьць і цяпер літоўцы, прафэсары, пісьменьнікі, якія цікавяцца бел[арускай] літаратурай і самі добра пабеларуску гавораць. У нашай мове вітаюць менскія дэлегацыі. А што яны вінаваты, што якраз беларускія дэлегаты адказываюць па-расейску? А гімназія? Яе зачынілі ў 1944 г. увосені. Хто зачыніў — Вы ведаеце. А польскую гімназію аставілі ў спакоі, і яна па сёньняшні дзень існуе. А нават пры Пэдінстытуце ёсьць польскі факультэт. Як жа літоўцы маглі ісьці проціў тых уладаў, якія нашую гісторыю зачынілі? Тут жа адзіная палітыка...
Учора адзін з гасьцей (паміж іншым — расеец) прынёс мне кніжку “І4сторня Внльнюского уннверснтета нменм Капсукаса”1, выданую да 400-годзьдзя. Я яе яшчэ дакладна не прачытала, але, хіба, самахвальства хопіць. Вельмі хачу здабыць гэтую кніжку і для Вас. Але ня ведаю, ці ўдасца, бо тыраж малы і, падобна, мамэнтальна хапаюць.
Пяройдзем да цікавейшых, прынамсі, важнейшых справаў. Якія зёлкі Вы хацелі б мець да ваннаў? Калі я ня маю, то мо тут у спэцыяльнай аптэцы зялярскай нешта знойдзецца. Зьбіраць, вядома, ужо не пара — нічога німа апрача мэлісы, якую я яшчэ пазаўчора зрэзывала. Я глядзела ва ўсіх сваіх зёлкавых кніжках — наагул да ваннаў нічога німа ў такой хваробе, як Вашая.
А для мяне пачаўся найгоршы час. Цэлы дзень адна, ад хаты не адыйду, а дзень штораз карацейшы. Як унук прыйдзе, то ўжо цямнее — німа калі парухацца на сьвежым паветры. Бо хатняя мітусьня ня мае таго значэньня. А бяз руху страўнік зусім бастуе. Думаю, што і сокаў у ім не хапае, таму ўсё камянее. А розныя сродкі па пэўным часе перастаюць дзеяць. Але неяк будзе.
Ледзь не забылася напісаць аб адной падзеі, хоць, магчыма, М. Маслоўская2 і сама напіша Вам. У прошлым тыдні адкрылі мэмарыяльную
дошку на Віленскай, 12 — у гонар Б. Тарашкевіча. Толькі, па-мояму, яна там прыбіта не як Б. Т[арашкеві]чу-беларусу. Праўду сказаць, у якой мове — ня ведаю. Але, як казала п. Марыся [Маслоўская], не было ў прамовах ні слова пабеларуску. Ды прыехала з Масквы “жонка” Б. Тар[ашкеві]ча, якая сябе лічыць яго “сподвмжннцей” і ўсюды выступае. Яна і ў Польшчу езьдзіла. Добра, што Вера Андрэеўна не прыяжджала...
Усяго найлепшага. Чакаю адказу аб зёлках. Ад маіх — прывітаньне. Л. Войцікава.
91. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
28 кастрычніка 1979 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Як жа я рада была, атрымаўшы Ваш ліст. А яшчэ больш буду рада, калі сапраўды зможаце прыехаць — хоць на некалькі гадзін. He забывайце, што мне пайшоў ужо 88-ы год — а гэта нешта значыць.
У чэрвені і ліпні я вельмі дрэнна чулася, але пасьля прыняла шмат розных уколаў і палепшала. He скажу, каб была зусім здаровая, але маю больш сілы. Па-даўнейшаму ўсё ўдома магу сама зрабіць, а і на гародзе крыху памагала пад восень, чаго вясной і летам рабіць не магла.
Ня помню, ці я Вам пісала, што др. Ігнатовіча паслалі на 3 гады працаваць у ГДР. Выехаў 23 красавіка, а я якраз у гэты самы дзень выслала на яго адрас бандэроль з успамінамі аб Гродзенскім гуртку — для Гродзенскага музэю. У гэтую бандэроль улажыла і ліст для адрасата. Даведаўшыся, што ён выехаў (перад выездам напісаў мне ліст), я зараз жа напісала да яго жонкі і яшчэ папрасіла др. Марцінчыка, каб пазваніў ёй, і прасіла выняць з бандэролі мой ліст і пераслаць яму. Так і зрабілі. Пасьля др. Ігнатовіч напісаў мне, што яго жонка пыталася, што рабіць з успамінамі. Ён ёй адказаў, каб аднясла ў музэй і аддала ў рукі той асобе, з якой ён раней аб гэтым матэр’яле гаварыў.
Вельмі было б добра, каб Вы змаглі заглянуць у музэй і паглядзець, ці мае ўспаміны аддадзеныя туды, і што з імі зрабілі. He думаю, каб яны трапілі ў экспазыцыю, але няхай бы хоць у фондах былі, а не дзе-небудзь пад лаўкай, дзе іх ніхто не пабачыць.
Пацікавіцца Горадзенскім гуртком бел[арускай] моладзі самая пара, бо якразу гэтым месяцы мінула70 гадоў аддня яго заснаваньня. Немалы юбілей. I для мяне асабіста, бо выходзіць, што я 70 гадоў таму пачала крыху кратацца пры беларускім руху. I таму цяпер я часта думкамі ў Гродне... He сягоньняшнім, а тым нашым, старым і вельмі для душы мілым, як родны горад майго бацькі і маёй маладосьці
Што да артыкула др. Ігнатовіча, то і аб гэтым ён мне пісаў, ужо адтуль. Нарэшці, з “Нёмана” яму напісалі, што калі згодзіцца на скарачэньне і на некаторыя папраўкі (якіх, праўду сказаць, баюся), то артыкул пойдзе праз 6-10 месяцаў. Ён такую згоду даў, бо, як піша: “Няхай хоць скарочана, абы пайшло”. Пабачым, што будзе.