Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Усяго найлепшага! Пішыце.Л. Войцікава.
97. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
20 студзеня 1980 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Дзякую за клопаты аб мае ўспаміны. Прыкра мне, што забіраю Вам час, але што зрабіць? Карэспандэнцыя з такой установай нічога б не дала. А мне тых успамінаў шкада, бо былі прыгожа аформленыя і са здымкамі.
Нумару тэлефону Ф. Ігнатовіча ня маю, але адрас маю і пасылаю Вам. Толькі што ні імяні, ні па бацьку жонкі др. Ігнатовіча ня ведаю. Тэлефон мае др. Марцінчык, бо я некалісь прасіла яго нешта даведацца, і ён туды званіў. Вельмі ўсё гэта дзіўна. Бо др. Ігнатовіч у першым лісьце адтуль1 пісаў мне, што жон-
ка яго пыталася, што рабіць з атрыманамі ўспамінамі. Ён даручыў ёй занясьці ў музэй — асобе, з якой ён дагаварыўся. Аб якой “асобе” ішло — ня ведаю.
Ня мае наш гурток шчасьця. Вы, зразумела, ведаеце, што ў Менску выдаюць шматтамовы “Збор”, дзе апісаныя гарады, вобласьці — архітэктурныя помнікі, падзеі, людзі, якія там жылі-працавалі. Калі пісалі аб Менску, успомнілі і Т[аварыст]ва помачы ахвярам вайны і прасілі аб дэталі яго працы, нават артыкул для перагляду прыслалі. А калі я запыталася аб Гродна — Гродзенскім гуртку, мне адказалі, што Гродзенская вобласьць ужо зробленая, а аб гуртку ніхто нічога ня ведае. Цэлая надзея на Вас.
А я неспадзявана знайшла сябра нашага гуртка, праўда, аднаго з самых малодшых (яму было 12-13 гадоў), і я яго з тых часоў ня помню, бо такіх хлапчукоў у нас было шмат. Але ён помніць амаль усіх старэйшых сяброў (адзін з іх — яго сваяк), гюмніць вечарынкі, помніць, як сам дэклямаваў, а нават маю кватэру на Гараднічанскай. Цяпер маю з кім успамінаць супольных знаёмых і г.д. Праўда, жыве ён аж на Флёрыдзе2, і лісты ідуць доўга. А я і ня вельмі хутка адказываю — чуюся кепска, і цяжка доўга пісаць.
Маю яшчэ крыху няскончанай работы, хацела б усё аставіць у парадку. Таму вельмі чакаю, калі ў Вас знойдзецца час, каб аканчальна пазнаёміцца з падзеямі ГГБМ. Успаміны ўспамінамі, а ў гутарцы ўспамінаецца часта больш падрабязна.
Прыслаў мне Ю. Туронак беластоцкі каляндар. Добра яшчэ ўсяго не прачытала. Але мова магла б быць лепшая. На 100-годзьдзе Г. Леўчыка — мала, вельмі мала, бо што было сабрана, запраектавана — адкінулі.
Ну а ўжо А. Бэргманова... Чытаецца гладка, але для таго, хто сам у той час быў і бачыў, прычынаў да знэрваваньня хапае. Нават з кім жыла сям’я РакаМіхайлоўскага ў Гродне — і тое перакруціла. Я ёй выразна напісала, што жылі разам са Смолічамі (лепш — з жонкай Смоліча, бо ён даяжджаў толькі) і іх дзіцём. А напісана — зЛёсікамі. А Лёсікі тады жылі ў Менску, нават адрас ведаю. I як так можна адносіцца? Гэта ж ня казка пра белага бычка!
Цікава мне было б ведаць, якое ўражаньне робіць на Вас менскае тэлевізійнае “Роднае слова”? Мы яго ня бачым — у Вільню не даходзіць. Але маю сцэнарыі, выразкі, уражаньні паасобных слухачоў. I з гэтага ўсяго нічога радаснага выцягнуць нельга.
Усяго добрага Вам і Вашай сямейцы! Ад маіх — прывітаньне. Л. Войцікава.
98. МІКАЛАЮ МАРЦІНЧЫКУ
30 студзеня 1980 г. Вільня
Паважаны Мікалай Міхайлавіч.
Сяньня атрымала Ваш ліст з дня 25/І, а я Вам напісала 27/І, значыць — лісты разьмінуліся. Таксама сяньня прыйшоў ліст ад У. Содаля — з Ялты! Ад якога часу ён там — ня ведаю. Чаму ў Ялце? У яго гіпэртанія і нешта сэрцавае. Ня раз ужо ляжаў з такімі болямі сэрца, што ні падняцца, ні павярнуцца на бок ня меў магчымасьці.Аямужледзьсоракмінула...Алечамузтакіміхваробамі — уЯлце?
Піша, што робіць усё, што дактары загадываюць, але рэзультатаў ня бачыць. Ужо 5 лютага варочаецца. Новая трывога, новая бяда... Ён рабіў усё, што мог і ў “Родным слове”, і раней у тэлебачаньні. Ваяваў за зьмест перадачаў, за мову. Даходзіла да таго, што яго да міністра асьветы Мінкевіча1 (гэта школьны сябра майго с.п. сына) выклікалі на размову. Відаць, за ўсё гэта цяпер расплачываец-
ца хваробай. Відаць, чуецца дрэнна, калі піша: “Мо Бог дасьць яшчэ пабачымся ў Вільні”. Дадае: “Пішу Вам, бо лічу патрэбным паведаміць, дзе я дзеўся”.
Вы пішаце, што трэба на помач выклікаць Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага? Я яго асабіста ня ведаю. Маю пару яго кніжак і артыкулаў з аўтографамі, пару разоў перакінуліся некалькімі словамі. Але вось у мінулую суботу зьявіўся ў нас прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту беларус Антановіч. Я Вам ужо аб ім успамінала. Ён быў у Менску, бачыўся з Ф. Янкоўскім, які прасіў наведаць нас і разам прыслаў свайго маладога вучня Несьцяровіча2 — з Інстытуту мовазнаўства. Вучань Ф. Янкоўскага варт свайго прафэсара. Вельмі чыста гаворыць (да мяне, зразумела, піша) па-беларуску, ясна і шчыра гаворыць аб становішчы беларусаўу сябе...
I вось Несьцяровіч кажа, што Янкоўскі вельмі слабы, часта хварэе, ляжыць. У яго арытмія. Кажа (гэта і мне раз пісаў): “Сэрца баліць (у пераносным разуменьні), хочацца ў Вільню, а сілы німа”. Такое гора...
А каб скуль што добрае. Аб Янку Хворасьце нічога ня ведаю. Як напісаў Новік, што ён у шпіталі, так больш нічога, ні слова. Аб усіх памылках у артыкуле аб Раку-Міх[айлоўскім] я да аўтаркі не пісала. Але ўжо напісала Ю. Туронку. Ён належыць да рэдакцыйнай калегіі календароў. Насколькі яго пазнала і з лістоў, і з асабістага спатканьня, з ім гаварыць можна. Разумны і шчыры беларус.
Пасылаю Вам вестку, калі, у якім нумары “ЛІМа” быў надрукаваны мой маленькі артыкул, а разам пасылаю і машынапіс з даслоўным зьместам таго, што я напісала. Я заўсёды, калі даю што Янку Саламевічу да друку, ён робіць з рукапісу 2-3 машынапісы і прысылае мне. Вось адзін экзэмпляр пасылаю, другі астаецца ў мяне. Цяпер то хоць у мяне астаецца тое, што я напішу, ато я ніколі не пішу начорна, а проста начыста. I як куды пашлю, у мяне і сьледу не астаецца (калі не надрукуюць). Ужо шмат чаго прапала.
Я Марыі Васілеўны даўна ня бачыла. Яна пісала, што зьбіралася прыйсьці, але балелі горла і зубы. Я адказала, але больш вестак ня маю. Цяпер сьнегу па калена, і няхутка можна будзе да нас дабрацца.
Мела я вельмі сымпатычны ліст ад Жэні Лобан (Казлоўскай3), і аж сорамна, ніяк не магу сабрацца адказаць. I на лісты іншых не пасьпяваю адказываць, бо як ня той, дык той з Менска аб нешта пытаецца, і ўсім сьпешна. Сьцяпан Хусэйнавіч Александровіч, як быў летась у нас і пераглядаў лісты сяброў Гродз[енскага] бел[арускага] гуртка, шмат чым зацікавіўся, запісаў сабе. Але запісаў недакладна і вось цяпер просіць, каб тое-сёе ўдакладніць-дапісаць.
Ідзе яму аб адносіны пецярбургскай моладзі (беларусаў) да творчасьці Янкі Купалы і яго самога як чалавека. Цэлы вечар пазаўчора сядзела, капалася ў лістах (1914, 15, 16, 17 гады) і рабіла выпіскі. А тым часам як доўга пасяджу, не магу распраставаць касьцей.
С.Х. Александровіч пасьля хваробы (цяжкае запаленьне лёгкіх) слабы і сам мала працуе — наглядае толькі, як працуе яго дачка і памагае ёй. Як добра, што мае таленавітую замену.
Мяне чакаюць сумныя і непрыемныя дні. У дачкі канчаюцца зімовыя канікулы, а ўнук едзе на канфэрэнцыю па мікраэлектроніцы на 3-5 дзён. Трэба і гэта неяк перажыць. 3 вялікай прыкрасьцю і непакоем чытала Ваш ліст аб Вашых недамаганьнях. Усюды хваробы, усюды гора. А і маральных перажываньняў — ня менш...
Усяго найлепшага. Л. Войцікава.
99. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
1 лютага 1980 г. Вільня
Даражэнькая Данута Іванаўна.
Дзякую за ліст. Разумею, як Вы мусіце пільнаваць дыеты мужа, і буду цярпліва чакаць, калі знойдзеце магчымасьць пад’ехаць машынай хоць на некалькі гадзін, калі Вас гэта лішне не замучыць. Хацела б паказаць Вам старыя памяткі, альбомы. Тым больш што ў нядзелю, 22-га, прыедзе да мяне Новік-Пяюн і прывязе гатовы альбом “Наш сьпявак — Міхась Забэйда”. Цікавы тэкст: рэцэнзіі з канцэртаў, праграмы, успаміны знаёмых і вельмі шматздымкаў. Рабіў гэты альбом (афармляў) Новік-Пяюн, а матэрыялы зьбіралі мы тут супольнаў Вільні — яго(3абэйды)асабістыя знаёмыя і незнаёмыя. Альбом пакуль што будзе ў мяне. Я ведаю, шмат хто мае матэрыялы, пераважна лісты Міхася Іванавіча. Але хто адважыцца іх выкарыстаць? С. Панізьнік, напэўна, не зарызыкуе. За само знаёмства з М. 3[абэйда] м нямала паплаціўся, вярнуўшыся.
Мела я ліст і ад Янкі Хвораста — ізноў са шпіталя, дзе ляжыць ад 14/5. Адказала зараз ж:а, але аб сьмерці др. Марцінчыка не пісала, хоць Хвораст пытаўся, “як доктар чуецца”. Сама гэтую сьмерць моцна перажываю, што адбіваецца на здароўі. Вельмі шмат нас зьвязывала.
Я маю рукапісны зборнічак біяграфіяў і аўтабіяграфіяў беларускіх дзеячоў, якіх ніхто нідзе няўспомніць. Хачу ўнясьці туды і біяграфію с.п. др. Марцінчыка. Зрабіць гэта няцяжка, бо маю шмат яго лістоў (больш 80), успаміны з бежанства, здымкі, але не хапае галоўных датаў: нараджэньня, выезду ў ссылку і павароту адтуль. Прасіла яго жонку аб гэтыя даты, але, мусіць, лішне сьвежы яе боль, каб гэтым займацца. Адказу ня маю.
Аляксей Міхайлавіч [Пяткевіч] пісаў. Сапраўды, з кватэрай — цэлая эпапея. Павінен да мяне прыехаць па патрэбныя яму да кніжкі матэр’ялы і ніяк ня можа знайсьці часу. Але, пішучы апошні ліст, паведаміў, што мае ўспаміны “Гродзенскі гурток беларускай моладзі” ў фонд Гродзенскага гістарычнага музэю прыняты. Добра і гэта, бо я не была пэўная, які лёс гэтых успамінаў.
Пішаце аб знойдзенай яшчэ адной старой царкве. Але я аніяк не магу прыпомніць, дзе ў Гродне Базыльянскі кляштар? А ці Вы ведаеце, што проціў Фары, там дзе цяпер сквэр, быў калісьці стары-стары драўляны ратуш? На паверху была гарадзкая ўправа, а ўнізе з усіх бакоў — маленькія крамкі, пераважна жыдоўскія, у адной розная драбяза: іголкі, ніткі, гузікі і г.п. Паміж іншым, я дзіцём ня раз там бывала з мамай або са сваёй бабкай — у старэнькай гарбатай жыдоўкі Басі ўсё гэта куплялі. У іншых крамах — бочкі з селядцамі, бочкі з нафтай, а там ізноў — абаранкі, маца, ватрушкі з цыбуляй. Як усё гэта помніцца...
Усяго найлепшага — Вам і Вашым блізкім. Сардэчна вітаю.Л. Войцікава.
100. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
2 лютага 1980 г. Вільня
Даражэнькая Данута Іванаўна.
Дзякую сардэчна за верш. Пасылаю Вам верш літоўца — прыяцеля беларусаў. Ёсьць і такія... Ёсьць браты-літоўцы і паміж старэйшымі пісьменьнікамі, мастакамі. Даказываюць свае добрыя адносіны, наладжваючы выстаўку абразоў нашага П. Сергіевічаабо Дні беларускай культуры.Страш-