Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
тэрмінова даць адказ. Я рада, што яшчэ да мяне зварочваюцца з рознымі пытаньнямі,просяцьвестаксастарыхчасоўпралюдзей,прападзеі. Памяцьмая яшчэ, дзякаваць Богу, добрая, і я не баюся, што магу што-небудзь наблытаць.
У Літву менскае тэлебачаньне не даходзіць, так што магу мець уяўленьне аб “Родным слове” толькі з таго, што мне пішуць. I сам рэдактар “Роднага слова”, і гледачы: Вы, Аляксей Міхайлавіч [Пяткевіч], др. Марцінчык, а з Менска — Сяргей Новік. Рэдактар часам прысылае мне сцэнарыі і піша, як цяжка і не заўсёды па яго волі ідзе работа. Атыя гледачы, што мне пішуць, крытыкуюць, і то востра крытыкуюць, прычым маюць надзею, што я, пабачыўшы рэдактара, з гэтай крытыкай яго пазнаёмлю. Я зраблю гэта, напэўна, хоць ведаю, што гэта зробіць яму прыкрасьць. Але для дабра справы... Я рэдактара ведаю асабіста. Некалькі разоў прыяжджаў і цяпер зьбіраецца, але, мусі, ёсьць нейкія перашкоды, бо ня едзе.
Захапіла мяне Вашая думка, каб дзяўчаты наладзілі сардэчную апеку над тымі, хто гэтага патрабуе. Гэта будзе карысна для тых і другіх. Падапечныя ня будуць адчуваць сябе такімі самотнымі і бездапаможнымі, а апякункі ўзбагацяць свае душы і сэрцы, што пры арульным эгаізме вельмі важна. Толькі трэба падысьці да справы сардэчна і далікатна, каб часам не павеяла ласкай.
Наведываньне Новіка і з другога боку будзе карыснае. У яго добрая бібліятэка старых кніжак, здымкаў, малюнкаў (ён і сам добра малюе), старых дакумэнтаў. Пагаварыць, паказаць ён любіць. Калісь мой с.п. сын быў у яго. Расказываў мне, што яго пакой хутчэй падобны на музэй, чым на прыватную кватэру.
А Янка Маркавіч Хвораст — харэограф. У Віленскай Бел[арускай] гімназіі вёў танцавальны гурток, пасьля таксама студэнцкі. Ведае масу беларускіх танцаў. Цяпер апрацоўвае і дае апісаньне, каб выдаць кніжкамі. На жаль, хворы на сэрца, цяжка. Цэлы месяц люты ізноў пралежаў у шпіталі. Цяпер удома. Піша, што добра падлячыўся. Але ці надоўга?
Яны абодва з сабой у прыязьні — адведываць адзін аднаго не заўсёды могуць, але кожны дзень гавораць па тэлефоне. Найперш я думаю, каб дзяўчаткі першы раз спаслаліся на Вас, на мяне. Гэта адразу пераламае першы лёд.
Пані Данусі [Бічэль]1 дзякую за прывітаньні і сама яе шчыра вітаю. Яна мне блізкая тым, што жыве ў Гродне, любіць яго. Гэта ж горад майго бацькі, а і мой, бо я там канчала гімназію, і там праз Горадзенскі гурток беларускай моладзі стала на беларускі шлях.
Вера Андрэеўна [Ніжанкоўская] маецца лепш. У апошнім лісьце пісала, што яшчэ мае прайсьці рэнтген. Вось Вы абходзілі ўгодкі сьмерці Вашага с.п. мужа — першыя ўгодкі. А я 28 сакавіка буду ўспамінаць сьмерць свайго с.п. мужа ўжо 32-гі раз. Яшчэ 50 гадоў ня меў, як памёр.
Пішыце, калі ласка, ці ўдасца што наладзіць, як на гэта паглядзіць п. Дануся? Адрасы далучаю. Буду вельмі чакаць, што з гэтага выйдзе.
Ад 3. Абрамовіча я ліст мела — пісаў, што атрымаў ад Вас цёплы, сардэчны ліст. А я ўжо трачу цярплівасьць. Напішу да яго даўгі ліст — а заместа адказу на яго атрымліваю вымоўкі, што не пішу. Летась павіншавала з днём імянінаў (2 мая), урадзінаў — 25 лютага — і на гэта ні слова.
Цалую Вас сардэчна. Ад маіх — шчырыя прывітаньні. Л. Войцікава.
Адрасы: 220036, Мінск-36, вул. Купрыянава, 9-108. Сяргей Міхайлавіч НовікПяюн; 110068, Мінск-68, бульвар Шаўчэнкі, 9-41. Янка Маркавіч Хвораст.
105. ЛДРЫСЕ ГЕНІЮШ
24 сакавіка 1980 г. Вільня
Дарагая Ларыса Антонаўна.
Нядаўна я Вам пісала, але мушу яшчэ раз пагаварыць аб дапамозе хворым. Вельмі мяне Ваша прапанова захапіла, і патрэбная яна як найхутчэй. Аб чым яшчэ раз я пераканалася.
Я Вам пісала і паслала адрас Янкі Маркавіча Хвораста — харэографа. Я яго ведаю яшчэ з тых часоў, калі ён быў вучнем Віленскай Беларускай гімназіі. Як ужо ведаеце з майго папярэдняга ліста, ён цяжка хворы на сэрца — часта яго хуткая дапамога забірае ў шпіталь. Апошні раз ляжаў цэлы люты. Выйшаўшы адтуль, пісаў мне, што добра падлячыўся. Тым часам пазаўчора я даведалася, што зноў меў цяжкі прыступ (ад 12 гадз. ночы да 6 раніцы), але хуткай дапамогі ня выклікаў, баіцца шпітальнага лячэньня. Страх падумаць, што пасьля такога прыступу аслабелы чалавек у хаце адзін. Што ён есьць? Што п’е? Хто яму што купіць? Ведаю, што ў нармальным стане сам сабе варыць.
Учора ў польскай газэце прачытала арыкул, што нават па вёсках арганізуюць грамадзкую апеку над старымі і хворымі, не гаворачы аб гарадах, дзе ёсьць цэлыя арміі грамадзкіх апекуноў. Аў нас? У тэорыі “ўсё для чалавека”, а на практыцы? Хоць згінь — ніхто рукі не падасьць, асабліва ў вялікім горадзе. Яшчэ ў Вас у Зэльве добра. Шмат простых людзей, а яны яшчэ сумленныя і сэрца ня страцілі.
Ці Вы ўжо мелі магчымасьць пагаварыць з паняй Данусяй [Бічэль]? Як яна глядзіць на гэтую справу? Вельмі буду чакаць Вашага адказу.
Ці ў Вас таксама яшчэ маразы? У нас уночы было -17-18, але сяньня толькі -13, а ўдзень дайшло да нуля. Хмарыцца. Мусі, і Вялікдзень будзе яшчэ са сьнегам і марозам. Толькі ў Слаўкі ў пакоі ўжо вясна. У пакаёвай цяплярні растуць памідоры (расада), расада пазёмак і зялёная цыбуля. Цыбуля вымахала на паўмэтра — далікатная, смачная. Слаўка як толькі прыходзіць з работы, ідзе глядзець цяплярню: тэмпэратуру, вільгаць і г.д. Палівае, апрысківае. Вось дзе сапраўды замілаваньне. He ідзе абедаць, пакуль не прыгатуе для мяне на наступны дзень запас вады і дроў.
Маю ўсе палёгкі, бо і дачка прыходзіць і часта сама варыць, а я неяк не магу пахваліцца сваім здароўем. Як заўсёды, зімой — клопаты са страўнікам, і галава баліць. А думаць трэба, адказываць на лісты трэба, а ня раз і нэрваў напсаваць. Аж трудна. Пакуль чалавек жыве, ня мае права адмаўляцца ад таго, чаго ад яго вымагаюць. Канчаю, бо Слаўка дае вячэру...
УсягоВамнайлепшага!СардэчнацалуюВасічакаюадказу.Ваша Л. Войцікава.
106. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
6 мая[1980 г.]
Дарагая Данута Іванаўна.
Учора напісала Вам ліст, а пасьля агледзелася, што ня ўсе пытаньні парушыла. Так што даганяю другім.
Mae думкі часта лятуць у Гродна. Да ценяў дзядоў маіх, да ўспамінаў аб шчырай, заўзятай працы ў Гродзенскім гуртку беларускай моладзі, дзе я стала на беларускую дарогу, па каторай іду ўжо 71 год. У канцы існаваньня гуртка
ў 1913 г. мы выдалі на (шапірографе адбівалі) аднаднёўку “Колас беларускай нівы”. Аднаднёўка, якую я вазіла з сабой (адзін з 50 экзэмпляраў) і ў Варшаву, і ў Менск, і назад у Гродна, а пасьля ў Вільню, туту мяне зьнікла! Але, на вялікую маю радасьць, Іван Уладзіміравіч Саламевіч, працуючы ў віленскіх архівах, натрапіў на яе. Зьнішчанай сфатаграфаваць немагчыма было, але Саламевіч, добрая душа, перапісаў цэлую ад рукі, а пасьля Новік перапісаў на машынцы і прыгожа аформіў. I вось маю сьлед нашай гродзенскай працы.
Атрымала вестку з Менска, што Я. Хвораст ізноў у шпіталі. Новы атак сэрцовы. Вядома, цяпер ён мае і будзе мець апеку, але трывога за яго застаецца.
Што да Новіка — ня ведаю, што і думаць. Або хворы, або выехаў у Слонім. Там у яго дзьве сястры, абедзьве хворыя, а трэцяя, таксама хворая,— у роднай вёсцы Лявонавічы пад Слонімам1. Ён часам месяцамі там сядзіць. Гэта для яго асабіста лепш, бо паміж сваімі людзьмі. Але я ўсё непакоюся, як той альбом М.Забэйды, які ён ніяк ня здолее скончыць. Баюся, што Ваш знаёмы мастак Новіка не застане. А ці зможа зарганізаваць хоць нейкі сьціплы напамінак аб 80-годзьдзі сьпевака? Ці ёсьць даволі матэр’ялу?
Я маю ад Міхася Забэйды 25 лістоў і 10 копіяўлістоў яго да Новіка. (Новік мне прысылае копіі, каб усё было ў мяне. Баіцца, што ў яго, адзінокага, лісты могуць прапасьці.) Я з М. Забэйдам асабіста незнаёмая, але калі сям’я Шутовічаў, з якой ён быў у сардэчных адносінах і перапісываўся, вымерла (усе памёрлі хутка адзін за другім), я падумала, што ў М.Забэйды цяпер ня будзе ніякіх з Вільняй кантактаў. Напісала яму, і так карэспандэнцыя трывае і цяпер.
V лістах ёсьць шмат фактаў з дзяцінства, розныя цікавыя думкі. Што той малады мастак цікавіцца М. Забэйдам — гэта добра, але падаць весткі шырэй грамадзтву — думаю, безнадзейна. Цяпер, хіба, усё.
Сардэчна Вас вітаю.Л. Войцікава.
107. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
11 мая 1980 г. Вільня Дарагая Данута Іванаўна.
Толькі што атрымала Ваш ліст і зараз адказываю. Клопатз Я. Хворастам1 адпадае (я ўжо аб гэтым пісала да Ларысы Антонаўны [Геніюш]). Атрымала я ад яго аж 2 лісты — адзін за другім. Выявілася, што ён цяпер будзе мець апеку — лепшай ня трэба. Гэтая школьная сяброўка, якая там гаспадарыла, калі Вашая дачка яго наведала,— старая сымпатыя са школьнага часу, і яны абое адзнокія. Пастанавілі дажываць жыцьцё разам. Можна ім толькі пажадаць шчасьця,праўда?
Што да Новіка-Пеюна Сяргея Міхайлавіча2 — справа іншая. Яму помач патрэбная. Але ні варыць яму, ні спратываць ня трэба. Ён гэта робіць сам. А вось час ад часу даведацца, мо што купіць, прынясьці, калі ён дрэнна чуецца і сам ня можа пайсьці ў горад... У яго стэнакардыя. У яго цікава. Ён любіць моладзь, любіць расказаць, пагаварыць. Ды я яму зараз напішу, ён ужо ўдома. Можна нават па тэлефоне дамовіцца з ім, калі будзе ўдома, ці нікуды не выходзіць. Зайсьці з прывітаньнем ад мяне...
Мызімзнаёмыяад1927 г. Ёнбыўмаімсталым,вельмірупнымсупрацоўнікам часапісі для дзяцей “Заранка”. I цяпер шмат добрага робіць — аформіў альбом “Віленская Беларуская гімназія”, альбомы “Беларуская Радашкоўская гімназія”,
“Беларуская Нясьвіжска-Клецкая гімназія”, а цяпер працуе над альбомам “Наш беларускі сьпявак МіхасьЗабэйда”. Для мянеасабіста аформіў шмат маіх невялікіх працаў. I гэта ўсё бескарысна. А перажыў дрэннага вельмі многа...
Пішаце, што цікава было б пабачыць Гродна маімі вачамі? Гэта вельмі проста. Будзе час — прыедзьце да мяне. Як жа я была б Вам удзячная — госьці з Гродна.
Я ня толькі помню Гродна з часу, як мне было 5,6,7 гадоў, але і маю некалькі старых паштовак з калекцыі майго бацькі: пантонны мост на Нёмане (іншага не было), агульны выгляд гораду, касьцёл Францішканскі ўночы і іншыя — усе менш-больш з 1904,1905 гадоў. Прыехалі б з мужам — зрабілі копіі.
Маю паштоўкі выдавецтва — суполкі “Загляне сонца і ў наша ваконца” ды і шматіншага. Мо Вас бы зацікавіла, як гродзенскую настаўніцу, бо і гродзенскім дзецям паказаць і расказаць варта. А дзе я жыла? Адзін год — амаль проціў муроў Брыгіцкага касьцёла (у 1970 г. гэты дом быў), а пасьля 4 гады на вул. Гараднічанскай, № 4. Цікава, што кватэра, дзе жылі бацькі майго с.п. бацькі, таксама існуе — побач з Фарным касьцёлам.