• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    то, ня кажучы ўжо аб тым, што з беларускімі надпісамі вельмі мала, але якая іх мастацкая вартасьць? Гэта ж агідна ў рукі ўзяць! Абы ясна-красна, як найбольш яскравых колераў, сьцягоў і г.д.
    Чаму літоўцы і латышы могуць выпускаць цэлыя сэрыі паштовак мастацкай, далікатнай работы? Асабліва на Новы год, на 1 мая, а ў нас мусяць быць страшныя багамазы? Ад каго гэта залежыць? Але аб гэтым яшчэ пагаворым.
    А цяпер: менскія мастакі зьбіраюцца прыехаць на мае 88-я ўгодкі, мо і Вы былі б ласкавы далучыцца да іх? Мой дзень урадзінаў (30 верасьня) выпадае ў аўторак — рабочы дзень. I мы пастанавілі папрасіць гасьцей крыху раней — на суботу (27 верасьня). Вельмі просім.
    Перадайце, калі ласка, ад мяне шчырую падзяку гр. С. Панізьніку — за падараваны мне зборнік вершаў і за памяць.
    Усяго Вам найлепшага! Л.В.
    118.	ВЯЧКУЦЕЛЕШУ
    15 верасьня 1980 г. Вільня Дарагі Вячаслаў Міхайлавіч.
    Учора напісала Вам ліст і дала Лявону выслаць разам з паштоўкамі. А сяньня агледзелася, што забылася паслаць Вам адрас Новіка-Пеюна і не напісала, што аб Выдавецтве сувязяў беларускага працоўнага сялянства ніколі нічога ня чула. Магчыма, што Новік будзе што ведаць. Сьпяшаюся паправіць сваю памылку і адрас высылаю.
    А яшчэ маю такую просьбу. Можа, будзеце ласкавы запытацца гр[амадзяніна] С. Панізьніка, ці мае каго знаёмага ў Празе, праз каго можна было б даведацца, што там чуваць у нашага сызевака Міхася Іванавіча Забэйды. Доўга німа ад яго вестак. He адказывае на лісты ні мне, ні Новіку, а апошні яго ліст быў вельмі сумны і трывожны. У нас (у мяне і Новіка) німа там нікога, каму можна было б даручыць гэтую справу.
    Бывайце! Л.В.
    P.S. “Літаратуру і мастацтва” выпісываем, і чытаю дакладна, асабліва артыкулы знаёмых пісьменьнікаў. Цяпер, здаецца, усё.
    Адрас: БССР, 220036, Мінск-36, вул. Купрыянава, 9-108, Новік-Пяюн Сяргей Міхайлавіч.
    119.	ВЯЧКУ ЦЕЛЕШУ
    14 кастрычніка 1980 г. Вільня Дарагі Вячаслаў Міхайлавіч.
    “Успаміны аб Гродзенскім гуртку беларускай моладзі” атрымала, газэты з Вашымі артыкуламі — таксама. Дзякую.
    Добра, што хоць Ліда мае беларускую газэту, а Гродна і Ваўкавыск ня могуць гэтага здабыць. Прыкра гэта і сумна. А ведаеце, у 1912-13 гадах у Гродне выходзіла ўрадовая часапісь “Педагогмческое дело”, і там друкаваліся беларускія вершы сябра нашага гуртка Ёзіка Лявіцкага.
    Я рада, што Вас зацікавіў наш гурток. Да гэтай пары нідзе не ўдалося аб ім надрукаваць. У 60-я гады Я. Саламевіч даў гэтыя мае ўспаміны ў “ЛіМ”.
    Патрымалі з паўгода і — вярнулі...
    Цяпер кароткая зацемка аб гуртку мае ўвайсьці ў 1-ы том “Псторыі беларускага тэатру”. Добра, што мне прысылалі гэтую зацемку пераглядзець, хоць ёсьць пэўнасьць, што нічога не наблыталі.
    Паслала я гэтыя ўспаміны ў Беласток, ужо даўна-даўна. Пасьля іншыя асобы папрасілі прыслаць. Зацікавіліся, бо ж наша дзейнасьць найбольш датычыла Сакольшчыны, Дуброўшчыны, Сухаволі, Сідры і ваколіц. Я паслала. Быццам хацелі надрукаваць у календары на1981 год.
    Ці што з гэтага будзе — ня ведаю, бо ёсьць там людзі, якія ня хочуць, каб успамінаць прозьвішча арганізатара і першага кіраўніка — ксяндза Францішка Грынкевіча. А я на ігнараваньне яго асобы не згаджаюся. Лічу гэтакі пагляд глупым і беспадстаўным. Гэта быў чалавек вялікага сэрца. Сотні бедных дзяцей і моладзі без увагі на іх мову і нацыянальнасьць, дзякуючы яго маральнай і матэр’яльнай падтрымцы, маглі вучыцца. Сяньня на яго магіле ў Гродне, як мне казалі, круглы год ляжаць сьвежыя кветкі. I вось ня ведаю, будуць друкаваць ці не...
    Калі Вас цікавяць справы Гродзеншчыны, то варта было б Вам пазнаёміцца заднаднёўкай, якую выдаў гуртоку 1913 г.,з лістамі сяброў ГГБМ да мяне — гэта лісты ўжо з часоў, калі гуртка не было, а сябры яго былі студэнтамі ў Пецярбургу. Але сьляды працы ў гуртку відаць... А таксама — з біяграфіямі 2 дактароў родам з Гродзеншчыны. Д-ра Станіслава Грынкевіча з мястэчка Новы Двор, які аставіў шмат навуковых працаў, а таксама папулярных — апошнія ў мове беларускай. I д-ра Міколы Міхайлавіча Марцінчыка — родам з вёскі Кубельнікі каля Гродна. Усе гэтыя матэрыялы маю.
    Ня ведаю, ці Вы знаёмыяз Аляксеем Міхайлавічам Пяткевічам — выкладчыкам бел[арускай] літаратуры ў Гродзенскім унівэрсытэце. Ён ужо даўна зьбірае матэр’ялы да кніжкі “Культурнае і літаратурнае жыцьцё Гродзеншчыны”. Я яму дала шмат матэр’ялаў. Меўся прыехаць, каб пазнаёміцца з лістамі сяброў гуртка, а таксама з біяграфіямі абодвух дактароў — Грынкевіча і Марцінчыка. Пісаў мне ў чэрвені (я з ім даўна знаёмая), што мае адпачынак да 10 ліпня і ў пачатку ліпня прыедзе. He прыехаў — ня ведаю чаму. Я напісала, пытаючыся, што сталася, але адказу так і не атрымала.
    Калі Вас цікавіць усё, аб чым пішу, калі ласка — прыяжджайце, надоўга не адкладаючы. Цяпер паміма дажджоў у нас сапраўды залатая восень. Нідзе ў іншым мейсцы я ня бачыла такога мноства адценкаў васеньніх фарбаў, як тут у нас.
    Вы пытаецеся, ці я была ў якіх гарадах Гродзеншчыны апрача Гродна? Толькі ў Лідзе і то коратка — праездам. Аў Сакольшчыне ведаю мястэчкі: Сідру, Сухаволю, Дуброву, Саколку... і шмат вёсак. Усё гэта ў дзяцінстве і раньняй маладосьці... I вось цяпер, чытаючы ў беларускіх аўтараў, як гэта ў бел[арускіх] вёсках трымалі ў хатах курэй і жывёлу (курэй зімой у падпечках — бывала) ды завешвалі вокны заместа шкла радзюжкай, дзіўлюся — дзе гэта і калі было?
    А як Вам здаецца? Дзе праўда? Чакаю адказу. Усяго добрага! Л.В.
    120.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    20 кастрычніка 1980 г. Вільня Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Дзякую, што адклікнуліся. Ліст дайшоў вельмі хутка, адразу адказываю.
    3 маімі прозьвішчамі і псэўданімам круцяць, як хочуць, хоць я ўжо ня раз зьвяртала ўвагу. Яшчэ горш тое, што нашы пісьменьнікі, нават такія паважаныя, як А.А. Лойка, ня вельмі дбаюць аб дакладнасьць. Яго (А. Лойкі) “Гісторыю літаратуры” маю, нават 2 экз. Адзін нехта прыслаў, а другі прывёз сам аўтар — на ўрадзіны. Прыяжджаў разам з Янкам Саламевічам. Я толькі пасьля іх ад’езду агледзелася, што не сказала аўтару аб яго памылковых сказах аб ГГБМ. Называе яго Таварыствам аматараў драматургіі, і арганізацыю прыпісывае мне...
    Ябыласябрамарганізацыйнагасходу,аленеініцыятарамдыарганізатарам. I гэта ў “Гісторыі літаратуры” для студэнтаў! I як тут верыць такім “гісторыям”? Паміж іншым, адзін лішні экзэмпляр гэтай кніжкі высылаю ўнучцы Ядвігіна Ш.
    Што памяць А. Уласава трэба адзначыць — гэта справа абавязковая. Але перадусім трэба напісаць да роднай пляменьніцы — Веры Андрэеўны Ніжанкоўскай. Са свайго боку магу напісаць жменьку ўспамінаў, з чаго той, хто будзе апрацоўваць матэр’ял, возьме факты, якія будуць таго варты. Да жонкі А. Уласава пісаць ня буду і нікому ня раю з ёю зьвязывацца. Маю ўжо яе эледэрат — піша глупствы...
    Да яе ўжо даўна пісаў Новік-Пяюн. Яна яму адказала (зразумела — парасейску). Копію яе ліста Новік мне прыслаў — маю. Я Уласава ведаю з “Нашай нівы”, пасьля тры гады разам працавалі ў Менску, а яшчэ пазьней спатыкаліся ў Вільні, як ён ужо быў сэнатарам. Калі трэба, магу аб ім напісаць не як аб дзеячу, не аб яго паглядах, проста як аб чалавеку ў штодзённым жыцьці.
    Ёсыдь альбом “Радашкаўская Беларуская гімназія”. Аб гімназіі, яе арганізаваньні піша Вера Андрэеўна. Яна цяпер наракае на сваю памяць, так што артыкул у альбоме можа быць прыдатны. Я, праўду кажучы, не зусім упэўненая, але здаецца, што як арганізавалася гімназія, то А. Уласаў яшчэ ня быў жанаты, ці, праўдзівей, яго яшчэ не ажанілі...
    Вельмі мне хочацца, каб Вам жаданы прысуд адбыўся як мага хутчэй. Спакайней мне будзе. Бываюць дні, што чуюся вельмі дрэнна, а тады нэрвуюся, што ня ўсё выканана як трэба.
    Ці Вы знаёмыя з мастаком Вячаславам Міхайлавічам Целешам? Ён таксама зьбірае матэр’ялы аб “маёй Гродзеншчыне”, як кажа сам. Вось дзеля гэтай нашай Гродзеншчыны мы з ім неяк пасябравалі.
    А я Вас чакаю яшчэ з аднае прычыны. Др. Ігнатовіч вельмі хацеў здабыць копію майго “Батанічнага слоўніка” для музэю Гродзенскага інстытуту мэдыцыны. Доўга гэта трывала, але нарэшці копію маю. Праз пошту адсылаць не хачу, бо можа папасьць у іншыя рукі. Таму хачу прасіць Вас узяць яе ў мяне і аддаць у Інстытут мэдыцыны.
    У Менску ў Акадэміі навук зрабілі 3 копіі. Адну атрымаў У. Караткевіч, другую ўзяў сабе Новік, а трэцюю прыслалі мне для Гродна. Можа, Новіку яна і ня вельмі патрэбная, але пратэставаць не магу, бо каб не яго захады ў Лідзіі Іванаўны Збралевіч, то наагул нічога не зрабілася б.
    Апошні час я толькі тое і раблю, што пішу лісты. Пішу, пішу, а колькасьць лістоў да адказу не памяншаецца. Знача, німа ўжо таго спрыту, што раней... Але гэта, хіба, нікога ня зьдзівіць.
    Як цяпер маецца пані Марыя? А як гадуецца ўнук? Усім усяго найлепшага! /1. Войцікава.
    121.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    30 кастрычніка 1980 г. Вільня Дарагая Данута Іванаўна!
    Пісала Ларыса Антонаўна [Геніюш], што непакоіць Вас маё даўгое маўчаньне. Выбачайце... Некалькі разоў перачытывала Ваш ліст і бралася адказаць, ды ўсё нешта перашкаджала — то дрэннае самадчуваньне, то нейкая сьпешная работа. Восень такіх неадкладных работ падсыпае нямала. Сёлета добрага ўраджаю не было, тым больш трэба шанаваць і не змарнаваць таго, што ёсьць.
    Я рада, што яшчэ магу ўдома амаль усё зрабіць. Але дачка, калі толькі можа раней прыйсьці, у суботу і нядзелю абеды варыць сама. Усё ж і для мяне работы хапае — лушчыла фасолю, парадкавала цыбулі глядыёлусаў, абірала яблыкі на джэм, варыла канфітуры з зялёных памідораў і г.д.
    Ну а вечары займае пісаньне лістоў. У першую чаргу адказываю тым, каму мой адказ патрэбны да той ці іншай работы. А такіх бывае нямала. Найгорш тое, што доўга не магу сядзець. Мая застарэлая хвароба страўніка моцна пагоршала, і не магудаць рады з болямі.Часам, як лягу, хутка мінае, ачасам і ўсю ночку памучыць. Але хопіць аб сабе. Вам удома і сваіх хворых хапае.
    Ці ў Вас цёплая кватэра? Мы з унукам у сябе ў лесе маем звычайную кафляную печку і палім яе як хочам і колькі хочам. 3 гэтага нам шмат хто з жыхароў гораду зайздросьціць. Кажуць: ёсьць да чаго прытуліцца.
    Было даволі цёпла, толькі дажджы ўжо надакучылі. Учора яшчэ было +13, а сяньня — толькі +4. На заўтра абяцаюць -5. Унук, як прыйшоў з работы, кінуўся паліць печку ў цяпліцы, бо там у яго яшчэ сьпеюць памідоры і растуць вялікія кусты рознакаляровых хрызантэмаў.