Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
1 лістапада маем дзень памёршых — Задушкі. Паедзем на могілкі — на магілы сваіх родных, і на вялікі могільнік Росы — на магілы беларускіх пісьменьнікаў і дзеячоў.
Учора я атрымала лістад Міхася Забэйды. Крыху лепш чуецца, алесам сябе пытаецца: ці надоўга? Найгорш у яго з нагамі — баляць, і штораз горш бачыць. Лекары кажуць, што на гэта німа рады. Ён прасіў падзякаваць Вам за верш і наагул за памяць.
Помніце нашы гутаркі (лістоўныя) аб тым, як пераслаць Міхасю Іванавічу нарыс аб ім? Ужо ўсё ў парадку — атрымаў і чытае. Прыяжджаў да мяне знаёмы з Польшчы, узяў нарыс і, вярнуўшыся да сябе, выслаў. Сьпявак нават пару заўвагаў прыслаў — трэба будзе зрабіць у нарысе папраўкі.
Ваш верш ужо ўклеены ў альбом. Гэта вельмі цікава, што Вы пішаце аб зёлках, якія прывязьлі з Лодзі. Вельмі шкада, што не памагаюць. Паміж іншым, чаму Вы ўжываеце тэрмін травы? Гэта ж чыста па-расейску. Па-беларуску — зёлкі лекарскія. А часам старыя бабулі кажуць так ласкава: памоцнае зельлячко.
Ці Вы чыталі расейскі зборнік “Брнгантмна” на 1980 год1? Там ёсьць надзвычайна цікавы і добра напісаны артыкул (ці расказ) “Преданья старнны глубокой” В. Фалеева. Якраз аб зёлках.
Але хопіць. Ня буду Вам больш забіраць час. Яшчэ адно: ці Вы глядзелі ў тэлевізары менскую перадачу аб граматыцы Б. Тарашкевіча?
Усяго Вам найлепшага! Сардэчна вітаю. Л. Войцікава.
122. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
27лістапада 1980 г. Вільня
Даражэнькая Данута Іванаўна.
Шчыра дзякую, што прынялі пад увагу маю крытыку слова травы. Гэта на карысьць нашай мовы. Я да сучаснага слоўніка ніякага даверу ня маю. Гэта быццам бы прапаганда новай сучаснай беларускай мовы, а сапраўды — адно засьмечываньне чужаземнымі словамі. Нават тыя пісьменьнікі, што дагэтуль нядрэнна пісалі сваёй роднай мовай, цяпер, пераходзячы на сучасную, засьмечываюць свае творы такімі словамі, якзавершаны, пастаянны, прамы і г.д. Аж сэрца баліць, чытаючы.
Німа майго гродзенскага сябра с.п. др. Марцінчыка. Вось ужо Н года німа. Мы з ім разам бедавалі, разам абураліся. Цікава атрымліваецца: чым далей хто жыве ад Беларусі, тым чысьцей па-беларуску піша. Мо мне так здаецца, бо пішуць мне мае равесьнікі або крыху маладзейшыя, а значыцца, людзі старыя, кансэрватары, да якіх тое новае ня так хутка ліпне.
Прафэсар Ф. Янкоўскі згаджаецца са мной, што мала ведаць граматыку, сынтаксыс і г.д., а трэба адчуваць слыхам, скурай, дзе сваё, дзе чужое. Найгорш мяне абураюць біёлягі. Вам, можа, не прыйшлося спаткацца з такім ляпсусам, а мне не адзін раз. Вось прыклад. Ёсьць такая птушка невялікая — дзятлік, па-расейску — поползень. I вось чытаю: па-навуковаму — попаўзень, па-народнаму — дзятлік. To чаму ж для нас назоў чыста расейскі, у расейцаў народны, мае быць навуковым? А што — свой горшы? Ніжэй стаіць паміж мовамі? Паводле мяне, навуковым можа быць толькі назоўлацінскі, бо ён зразумелы ў цэлым сьвеце. Тое ж самае прыдумалі і батанікі: расейскі — навуковы, беларускі — народны. Ну, але гэта я села на свайго коніка. Выбачайце.
Пішаце, што мне пашэнціла на добрых мастакоў. Гэта праўда, але ня менш пашанцавала (у нас у Сакольшчыне так кажуць) і на добрых паэтак... Хутка пасьля Вашага ліста атрымала даўгія лісты ад Ларысы Антонаўны [Геніюш] і ад Канстанцыі Антонаўны Буйло. Мы з Канстанцыяй Буйло асабіста незнаёмыя, але мы старыя (яна маладзейшая) і, хіба, апошнія нашаніўкі. Знаёмства з “Нашай нівай”, яе супрацоўнікамі нас моцна зьвязывае. К. Буйло апошнім часам паважна хварэла. Цяпер — лепш. Цешыцца, што яе двухтомнік ужо пайшоў у друк.
Я ніколі не шкадую часу на лісты і кожнаму ахвотна адказываю, толькі што часам не пасьпяваю адказаць хутка. Я ўжо даўна — ад 1968 г,— перапісываюся з унучкай Ядвігіна Ш. Матка яе была маёй добрай сяброўкай. Унукі Ядвігіна — дзьве ўнучкі і ўнук — жывуць у Стаўрапальскім краі. Пасьля сьмерці маткі (у 1968 г.), якая з імі заўсёды гаварыла па-беларуску, мовай сваёй ужо гаварыць не асьмеліваюцца, баяцца, што не дадуць рады. Але з вялікай ахвотай чытаюць беларускія кніжкі і просяць пісаць да іх не інакш, як па-беларуску. Нядаўна прыслалі мне фатаграфіі двух прапраўнукаў Ядвігіна Ш. і просяць, каб я ім прыслала ўспаміны (мае) пра іх прабабку. Трэба гэта зрабіць. Апісаць нашу супольную працу ў Менску (1915-1918 г.), розныя, нават дробныя, здарэньні.
Чыталіўжо“Полымя”?Артыкул А. МальдзісапраУ. Караткевічаўсувязізяго 50-годзьдзем? Учора ў Саюзе пісьменьнікаў меўся быць яго аўтарскі вечар.
Ледзь не забылася, дарагая, мо Вы ведаеце каго ў Гродзенскім інстытуце мэдыцыны? Мне трэба ў іх інстытуцкі музэй перадаць мой “Батанічны слоўнік”, яго копію. Аб гэты слоўнік прасіў мяне пару гадоў таму др. Ф. Ігнатовіч — супрацоўнік інстытуту. Яго самога ў Гродне німа — паслалі на працу за мяжу.
Я гэтую копію толькі нядаўна здабыла і ня ведаю, на чые рукі пераслаць. Хацела праз А.М. Пяткевіча, але нешта даўна ня піша — ня ведаю, што там у іх робіцца. Мо Вы А.М. спатыкаеце?
Усяго Вам найлепшага — здароўя, сілы і хоць малой паправы здароўя мужа. I яшчэ шмат новых вершаў. Цалую — Л. Войцікава.
123. ВЯЧКУЦЕЛЕШУ
3 сьнежня 1980 г. Вільня
Дарагі Вячаслаў Міхайлавіч.
Дзякую за ліст. Вельмі шкадую, але нічога істотнага на Вашыя пытаньні адказаць не змагу. Так, як і Вы, ведаю аднаго фатографа — Я. Булгака1. А хто фатаграфаваў тыя паштоўкі, што выдавала суполка “Загляне сонца...2”, ня маю паняцьця. Арганізатар суполкі (прынамсі, галоўны) Антон Грыневіч жыў у 20-я гады ў Вільні. Я з ім была добра знаёмая, а вось аб такіх справах, як паштоўкі, ніколі ў нас гутаркі не было.
Апараты фатаграфічныя былі рэчы рэдкія, і займаліся фатаграфаваньнем пераважна спэцыялісты. Паштоўкі старыя, як я Вам казала, з калекцыі майго с.п. бацькі. Ён, калі быўу якім горадзе,то купляў паштоўкі цэлымі сэрыямі. Былі Варшава Вільня, Гродна, Люблін, Камянец-Падольскі і інш. Хоць я вельмі іх сьцерагла, але шмат пагублялася, шмат людзі паразьбіралі — пакралі, шчыра кажучы. А магчыма, што я і сама каму давала. Бацька памёр у 1907 г. Палічыце, сколькі гадоў мінула, і сколькі я з мамай па сьвеце паезьдзіла...
Беларускія паштоўкі — гэта пераважна з пецярбургскай суполкі. Нават не пераважна, а, хіба, усе. Я іх як бібліятэкарка Гродзенскага гуртка выпісывала ў немалым ліку, і нашы сябры іх раскуплялі. Зразумела, і я іх сабе асабіста купляла. Магчыма, і пасылала каму, але ці гэта можна помніць? У мяне карэспандэнцыя заўсёды была вялікая.
А Г. Леўчык, здаецца, адну прыслаў — “Канал Агінскага”. А так часам прысылаў самыя звычайныя почтовые карточкй. Я ўсе лісты яго маю.
Наш беларус Юры Туронак, што жыве стала ў Варшаве, вышле Вам копіі тых паштовак, якія мае, але прасіў “крыху пачакаць”, бо вельмі заняты.
Цяпераб Гульбінскай. Я яе нават мала помню, адзін раз бачыла. ГэтаЛеўчык хацеў нас “зьвязаць”, але нічога з гэтага ня выйшла. Hi яна мне не пісала, ні я ёй. Вось з другой беларускай, аб якой таксама Г. Л[еўчык] успамінае,— Марыяй Галубянкай — у нас была шчырая прыязьнь. Мы з ёю карэспандавалі аж да яе сьмерці (у 40-я гады) у Празе Чэшскай, дзе яна скончыла мэдыцыну і стала жыла. Усе яе лісты маю.
Пытаецеся, ці я была калі ў Рызе? Толькі праездам у 1912 г., калі пару тыдняў пабыла ў сваёй сяброўкі. Ня помню, ці я Вас прасіла падзякаваць ад мяне тым рыжскім беларусам, якія прыслалі мне павіншаваньне. Амотам ёсьцьхто зтых часоў, калі ў 20-30-я гады была ў Рызе Беларуская гімназія? Тады я выдавала бел[арускую] часапісь для дзяцей “Заранка”. Яе выпісывалі ў Рыгу, у гімназію. Прысылалі мне школьныя здымкі, якія я ў “Заранцы” зьмяшчала. А сталася так таму, што я была асабіста добра знаёмая з К. Езавітавым — яшчэ з Менска, са зьездаў — Усебеларускага і Вайсковага.
I я люблю творы У. Караткевіча і ведаю яго асабіста. Але ня зьмешывайце яго, калі ласка, з Карпюком3. Вось гэтага то не люблю! Ён бярэцца пісаць аб
Заходняй Беларусі і піша вельмі аднабакова. Яму ўжо і А.М. Пяткевіч зварочваў увагу, што нельга так фальшаваць падзеяў, але ён, зразумела, “усё лепш ведае”. Яшчэ каго не люблю — то Калесьніка!
Калі ўдасца Вам заехаць у Вільню, буду вельмі рада. Хіба, дажыву... Ужо зіма... Мала маю руху, толькі што ў хаце пры гаспадарцы, а гэта для мяне — згуба. Чуюся не надзвычайна, калі не лічыць, што вечна нешта баліць. Але што тут дзіўнага? V мае гады і так добра.
Л істоў, як заўсёды, шмат, а і іншая работа ёсьць. Найгоршае тое, што вельмі шмат часу бываю адна, толькі з катамі...
Усяго Вам найлепшага! Як найлепшых посьпехаў у кожнай працы. Пішыце. Ад маіх -прывітаньне. Л.В.
124. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
17 сьнежня 1980 г. Вільня
Дарагая Дануся Іванаўна.
Дзякую за Ваш мілы ліст. 3 прыемнасьцю вышлю слоўнік для Мэдычнага інстытуту на Вашы рукі, толькі трэба крыху пачакаць, калі зяць будзе мець час гэтым заняцца. Я б рада была, каб слоўнік аднясьлі Вы асабіста або хто з Вашых добрых знаёмых, бо трэба з музэю Мэдычнага інстытуту ўзяць акт аб прыняцьці. Гэта не таму, каб я ня верыла, што будзе споўнена, а мне трэба мець у сябе такую даведку для парадку ў маіх, гучна кажучы, архівах.
A што Вы прачытаеце — буду вельмі рада. За тое, што так ахвотна (што рэдка бывае) спатыкаеце маю крытыку, зраблю Вам падарунак — прышлю даўгі сьпісак назоваў птушак па-беларуску (зразумела, і ў іншай мове) — паводле слоўніка Вацлава Ластоўскага1. Я гэтага слоўніка ня маю, але калісьці пазычала ад знаёмых і перапісала ўсё, што мяне цікавіла. He абяцаю, што гэта хутка зраблю, бо яшчэ мушу выпаўніць просьбу ўнучкі Ядвігіна Ш. і паслаць ёй біяграфію яе маткі — маёй некалісь добрай сяброўкі. Біяграфію яе маю гатовую — толькі перапісаць і дадаць пару яе твораў, друкаваных у “Вольнай Беларусі”. Гэта займе крыху часу. А цяпер надыходзіць Новы год, і трэба выслаць нямала павіншаваньняў. Хто ведае, можа, апошні раз.
Аб паэтцы Ніне Мацяш2 пісала мне некалісь Ларыса Антонаўна [Геніюш]. Сэрдэчна мне яе шкада. Яе доля прыпамінае долю ўкраінскай паэткі — забылася прозьвішча... Ага, здаецца — Леся Украінка3...
Пытаецеся, каго я знаю з мастакоў? Я. Куліка, В. Маркаўца4, А. Марачкіна5, М. Купаву6, В. Целеша. 3 В. Целешам у нас завязалася сталае ліставаньне. Зьвязывае Гродзеншчына. I яшчэ нехта прыяжджаў, але не помню ўжо хто. Гэта было на 80-я ўгодкі П. Сергіевіча, якога ведаю, як ён яшчэ быў студэнтам. Мастакі прыехалі віншаваць яго і разам заехалі да мяне. Было іх 4-х (тады М. Купавы я яшчэ ня знала — не было яго) і 5-я — дачка Басалыгі7.