Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Каб ня В. Стэх, яго далікатнасьць, то я зусім нічога ня ведала б, што тут робіцца. Я яму вельмі ўдзячная. Бо тое, што я ня маю ўжо фізычнай сілы ды і зусім глухая, то, хіба, не прычына, каб мяне зусім адапхнуць ад грамадзкай працы. I гэта пасьля 78 гадоў майго ўдзелу ў розных беларускіх арганізацыях...
Што Я. Саламевіч рыхтуе энцыкляпэдыю Багдановіча — ведаю і цешуся ды зычу ёй як найлепшага, хоць гэта не дае Я.С. прыехаць, і мая кніжка, мусі, на плянах і скончыцца. Хіба, выйдзе пасьмертна...
Каб хоць вылечылі сваю небясьпечную хваробу! Пераглядала ўсе зёлкавыя кніжкі — часам дадаткова і адпаведна можна прыймаць, але нічога не знайшла.
Усяго добрага! Прывітаньне п. Марыі. Сардэчна зычлівая Л. Войцікава.
138. ВЯЧКУЦЕЛЕШУ
3 чэрвеня 7987 г. Вільня
Дарагі Вячаслаў Міхайлавіч.
Цяпер мой чарод перапрашаць за спозьнены адказ. Лістоў да адказу ляжыць шмат, а я нікому не пішу. Нават не магла прыпомніць, хто мяне пытаўся аб кашулі Максіма Б[агдановіча]. Толькі сяньня перагледзела лісты і дайшла да ладу.
Дрэнна чуюся і фізычна і, яшчэ горш, духова. 9 траўня памёрла ў Варшаве мая найлепшая сяброўка — сяброўка дзяцінства і маладосьці. Хоць я ведала, што яна цяжка хворая, але ўсё ж вестка аб сьмерці зусім мяне прыбіла. Яна была на 7 гадоў маладзейшая за мяне.
Я сяньня напішу коратка. Як бачыце, рука дрыжыць, і выходзяць каракулі. Пытаецеся, ці помню, якая ў Максіма [Багдановіча] была кашуля? Ён белую кашулю, вельмі скромна вышываную (каўнер адложаны), з паяском, надзяваў толькі адзін раз — як езьдзілі ў Ратамку, дзе беларускія дзеці ладзілі спэктакль. Вось толькі тады я яго ў такой кашулі бачыла, так што дакладна помніць вышыўку немагчыма. Але наагул так, як па Вашым рысунку, будзе добра — вышыўка вузкая, някідкая.
Што да вокладак “Заранкі” і “Борці”, то рабіў іх мастак М. Васілеўскі1. Мо гэта Вас зьдзівіць, але я яго асабіста амаль ня ведала. Былі ў мяне такія прыхільнікі, што тое-другое падкідалі. Ня помню, якую вокладку Лявон [Луцкевіч] Вам паслаў. Калі для “Заранкі” — група дзяцей пад дрэвам чытае “Заранку” — то гэта было выразана на гуме — лінарыт называецца, калі не мылюся? Зроблена, каб ня трэба было заказываць клішэ, бо гэта вельмі дорага каштавала, а “Заранка” выдавалася амаль бяз грошай. Ледзь канец з канцом вязала.
Былі яшчэ і іншыя вокладкі. Мо ўдасца Вам прыехаць, а я дачакаю, то ўсё пабачыце. Ілюстрацыі да вершаў, казак і г.д. рабіў пераважна Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн, якога Вы тут у нас пазналі.
Цяпер у нас самая прыгожая пара — сьвежая зелень, маса кветак. Вось-вось зацьвітуць белыя акацыі, адно дрэўца — буйнай ружовай. Яблыкаў сёлета амаль ня будзе, крыху сьлівак, а калі нічога не пашкодзіць, будзе шмат суніцаў і трускавак. Толькі мяне гэта ўсё ня цешыць. Найгорш калі чалавек ужо сам, сваімі
рукамі ня можа працаваць. Бо як бяз працы жыць? Я да гэтага не прывыкла.
А якім здымкам Максіма Б[агдановіча] будзеце карыстацца? Ёсьць здымкаў шмат, але ня ўсе добра паказываюць яго выгляд. Паводле мяне самы лепшы, падобны здымак — з кніжкі “Вянок”, выданай паўторна ў Вільні ў 1927 г.
Але хопіць. Трэба яшчэ пару лістоў напісаць. Калі час пазволіць — пішыце. А як будзе магчымасьць — прыяжджайце.
Усяго Вам найлепшага! Ад маіх — шчырае прывітаньне. Л.В.
139. ВЯЧКУЦЕЛЕШУ
7 чэрвеня 1981 г. Вільня Дарагі Вячаслаў Міхайлавіч.
Нядаўна выслала Вам ліст, сяньня ізноў пішу. Пасылаю здымак Максіма Б[агдановіча], аб якім пісала, што ён, па-маяму, самы лепшы, самы натуральны. Такім я яго і помню.
Забылася Вам адказаць, ці маю “Нёман” з Вашым артыкулам. He, ня маю і ня бачыла. Калі зможаце прыслаць, буду ўдзячная.
А цяпер такая справа. Учора я атрымала ліст ад таго знаёмага, які прыслаў паштоўку “Ф. Скарына”. Ён просіць даведацца, які мастак мог ілюстраваць “Псторыю беларускай літаратуры” М. Гарэцкага, выданую ў Вільні ў 1920-21 гадах. Там ёсьць і партрэт Ф. Скарыны, які ня раз выкарыстоўваўся ў іншых выданьнях.
Я ў Вільні ня маю абсалютна ніякай магчымасьці што-небудзь даведацца. Думаю, што Вам, наагул беларускім мастакам, гэта зрабіць лягчэй. Калі ласка, падумайце, што можна зрабіць у гэтым напрамку.
Здымак, які пасылаю, перафатаграфаваны з кніжкі, таму выйшаў такі стракаты.
Усяго добрага. Л.В.
140. ВЯЧКУЦЕЛЕШУ
27 чэрвеня 1981 г. Вільня
Дарагі Вячаслаў Міхайлавіч.
Учора атрымала “Нёман” і ліст. Шчыра дзякую. 3 цікавасьцю прачытала Ваш артыкул. Гэта для мяне зусім новае. Буду вельмі ўдзячная, калі пастараецеся даведацца ў менскіх сяброў аб афармленьні ‘Тісторыі беларускай літаратуры” М. Гарэцкага. Я і сама магла б у Менск напісаць, але вельмі пагоршала маё здароўе. Агранічываю пісаніну да самай неабходнай. Мо пагода паправіцца, пацяплее, і сілы вернуцца, але надзея невялікая...
Усяго найлепшага! Вялікага плёну ў працы. Л.В.
141. АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
27 чэрвеня 1981 г. Вільня Паважаны Адам Язэпавіч.
Сардэчна дзякую за кніжку Язэпа Дылы1. Пачала чытаць з канца, бо там усё мне знаёма. I прозьвішчы (ды і самыя асобы) шмат якіх артыстаў, і нека-
торыя з падзеяў. Шкада толькі, што аўтар, які сам у той час ня быў у Менску, пакарыстаўся чуткамі ды расказамі і шмат што пераіначыў.
Аб усім напісаць немагчыма, мо пабачымся — раскажу. Адзін толькі факт выясьню: у Бабруйск езьдзілі ня ў маі, а ў красавіку 1917 г. і ставілі “V зімовы вечар”. Крыху дэклямацыяў і хор — больш нічога, і больш ня езьдзілі.
А той першы раз запросіны ад Ф. Шантыра перадала Ф. Ждановічу я — ліст у гэтай справе ад Ф. Ш[анты]ра маю. Дэклямаваў Янка Ждановіч (псэўд[онім] Янка Беларус). Ён ня быў сваяком ф. і А. Ждановічаў, а толькі такога ж прозьвішча.
Ізноў паўтараецца блытаніна з “беларускімі хаткамі” (ня “хатамі’^. Ніякай на Захараўскім завулку ніколі не было — была на Захараўскай, 18, а калі яе (сталоўку)зьліквідавалі — перанясьлі безназову на Маскоўскізавулак,то назвалі Беларускай хаткай паамэрыканскі барак на Камароўцы... I ў прозьвішчах ёсьць памылкі. Але хопіць.
Цікава, што калі ў Вільні ў 1910 г. ставілі “Па рэвізіі”, то і Горадзенскі гурток у той самы час тое самае ставіў! А пасьля і з “Модным шляхцюком” тое самае. Толькі што мы неагранічыліся Гроднам, а выяжджалі і на вёскі.Усё нелегальна...
Шкада, што біяграфія Я. Дылы, як і Цішкі Гартнага, прымусова няпоўная. Бо як адзін, так і другі былі дзейнымі сябрамі Б[еларускай] С [ацыялістычнай] Грамады. Першы ў Маскве, другі — у Пецярбургу. Мела пісаць коратка, але так шмат ёсьць сказаць...
Усяго Вам найлепшага! Яшчэ раз дзякую за памяць.Л Войцікава.
142. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
21 чэрвеня 1981 г. Вільня Дарагая пані Данута.
He разумею, чаму гэта Ігнатовіч гаварыў з Вамі па-руску? Ён так добра піша па-беларуску, так чыста. А я не шкадую, што слоўнік у іх інстытуце. Там жа ёсьць розныя людзі, а вясной вернецца Ігнатовіч, ужо назусім, і будзе карыстацца. Ён, як прыехаў у Вільню, яшчэ перад асабістым знаёмствам са мною, пайшоў у архівы і перагледзеў усе нумары “Беларускай борці”, якую я рэдагавала ў 30-я гады. У мяне перагледзеў больш дакладна, вынатаваў сабе ўсе лекарскія зёлкі, якія ўвайшлі ў мой слоўнік.
“Беларуская борць” — гэта быў орган Беларускага каапэратыўнага таварыства “Пчала”. Др. Ігнатовіч напісаў артыкул “Таварыства “Пчала” і народная мэдцына”. Менскія часапісі друкаваць адмовіліся — “німа мейсца”. Тады ён даў гэты артыкул у “Нёман”. Там надрукавалі праз паўгода. Скараціўшы да мінімуму і зьмяніўшы загаловак на зусім бессэнсоўны — “Дыягназ “Пчалы”.
Паміж іншым, др. Ігнатовіч зьбірае матэр’ялы пра беларускіх лекараўпісьменьнікаў. Ужо крыху друкаваў у мэдычных часапісах — вядома ж, паруску, бо такіх спэцыяльных часапісаў па-беларуску не выдаюць. Гэты самы др. Ігнатовіч угаварыў мяне даць свае ўспаміны аб Гродзенскім гуртку беларускай моладзі ў Гродна ў музэй. Я паслухала і паслала на яго адрас, а яго жонка аддала ў Гістарычны музэй. Падобна, закінулі ў фонды, а не ў экспазыцыю, і людзкое вока гэтага ня бачыць. Горка ад усяго гэтага...
Але, мусі, хутка перастану перажываць, бо вельмі дрэнна чуюся. Мо ад гэтых дажджоў ды халадоў улезьлі болі ва ўсе косьці. Баляць шыя, бок правы,
рука, нага. А ў галаве і грудзях — склерозныя спазмы. Надакучыла ўжо цярпець, ды і рабіць нічога не магу. А якое ж жыцьцё без работы? Выбачайце за такі ліст... Інакш не выходзіць.
Цалую шчыра. Л. Войцікава.
143. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
19 жніўня 1981 г. Вільня
Дарагая пані Дануся.
Сардэчна дзякую за вестку. Хоць ведаю, што ў Вас робіцца. Пісала мне Ларыса Антонаўна [Геніюш], што Вы яе намаўляеце, каб разам з Вамі наведала мяне. Шчыра Вам за гэта дзякую. Гэта цудоўная думка, і мне вельмі-вельмі хочацца, каб яна зьдзейсьнілася. Я была б проста шчасьлівая.
Я 6 дзён ляжала, мусіць, прастудзілася. Яшчэ кашляю, але ўжо хаджу. У нас вельмі прыгожа, безьліч кветак, і лес вокал нас яшчэ па-летняму сьвежы.
Усяго Вам найлепшага! Да пабачаньня.Л. Войцікава.
144. ДАНУЦЕБІЧЭЛЬ
10 кастрычніка 1981 г. Вільня Дарагая пані Данута.
Дзякую шчыра за такую добрую вестку: і ў Гродне нешта робіцца! Чым толькі змагу — падзялюся. Але гэтага вельмі мала, бо, напрыклад, Цёткі я ня знала зусім, а Васілька1 — вельмі мала. А ці ж магу я адмовіцца расказаць пра Гродна Максіма Б[агдановіча]?
Я моцна перахварэла і таму аслабела, але сказаць крыху — сілы хопіць. Толькі ня вельмі адкладайце. Чым хутчэй, тым лепш. Пакуль яшчэ залатая восень, пакуль не адцьвілі кветачкі. Вельмі рада буду пабачыць і Вас, і Аляксея Міхайлавіча [Пяткевіча]. Чакаю.
Добра было б, каб папярэдзілі. Можа, па тэлефоне? Пазваніць да майго зяця на працу? Я, здаецца, яго нумар тэлефоне Вам пасылала. Наўсялякі выпадак падаю: Лявон Антонавіч Луцкевіч, тэл.: 63-24-43, 44-90-01. Кожны дзень да 16-й апрача суботы і нядзелі.
Цалую Вас. Л. Войцікава.
P.S. Шчыра дзякую за добрыя пажаданьні на дзень нараджэньня. Шмат набралася лістоў, не пасьпяваю ў пару адказываць. Сумленьне грызе, што Ларысе Антонаўне ўжо на 2 лісты не адказала. He магу доўга сядзець. А бываюць лісты, на якія трэба адказаць адразу. Л. В.
145. ВЯЧКУЦЕЛЕШУ
14 кастрычніка 1981 г. Вільня
Дарагі Вячаслаў Міхайлавіч.
Шчыра дзякую за добрыя пажаданычі на дзень майго нараджэньня. А што спозьненыя? Лепш позна, чым ніколі. Тым больш, трэба прызнацца, ніхто з мастакоў, якія былі летась у мяне, аб гэтай даце ня ўспомніў... Але гэта ня так ужо важна.