• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Пытаецеся, што ў мяне? Нічога добрага — хварэла на хранічны бранхіт, а цяпер ня ведаю, ад чаго моцна баляць ногі. Проста не магу нармальна хадзіць. Дзіўнага тут нічога німа — гады бяруць сваё, але...
    Сардэчна віншую Вас з выстаўкамі, зычу як найбольшых посьпехаў і далейшых плёнаў. Дзякую за стараньне адказаць на маё пытаньне аб аўтары ілюстрацыяў да “Гісторыі беларускай літаратуры”. Запытацца А. Ліса — добрая думка. Мо я сама да яго напішу.
    Ці спрыяла Вам надвор’е ў санаторыі? У нас лета было нядрэннае і восень прыгожая. Сапраўды — залатая. Але ўжо робіцца штораз халадней. Хіба, трэба спадзявацца прымаразкаў.
    Усяго Вам нейлепшага! Л.В.
    146.	ВЯЧКУЦЕЛЕШУ
    14 кастрычніка 1981 г. Вільня
    Дарагі Вячаслаў Міхайлавіч.
    Пішучы да Вас ліст, не закранула важную справу. Мелася даганяць другім лістом. Але схапіў мяне бранхіт, страшна кашляю, хрыплю і г.д. Чакала, што палепшае, але гэтага не відаць. Так што паміж атакамі кашлю, з перарывамі — пішу.
    Некалькім асобам паслала эксьлібрыс. Усе захопленыя. Пішуць, што яшчэ ніколі падобнай мастацкай работы і такога зьмястоўнага ня бачылі. Ваша работа і для мяне цаны ня мае. Але адбіць 300 экз., напэўна, каштавала нямала. Пазвольце мне вярнуць Вам гэтыя грошы, вельмі прашу. Напішыце толькі — сколькі? Грошы маюўласныя, боатрымала ганарарзазборніксваіх даўнейшых твораў, які неўзабаве павінен выйсьці з друку. Чакаю адказу.
    Ці не пакрыўдзіце, што я, не пытаючы Вас аб згодзе, дала Ваш адрас самадзейнаму мастаку Анатолю Аляксандравічу Наліваеву1, які загадывае ў Менску гэтак званай Гасьцёўняй Галубка? Гэта быццам клюб, дзе ладзяць розныя імпрэзы — спатканьні пісьменьнікаў, паэтаў, музыкаў і г.д. А. Наліваеў варты ўсялякай дапамогі. Працуе ганарова і ўмее прыцягнуць людзей. Там памаленьку наладжваецца своеасаблівы музэй — зьбіраюць розныя здымкі, кніжкі, старыя запісы, весткі аб людзях, фактах. Памагаю чым магу.
    Канчаю... кашаль вельмі перашкаджае.
    Усяго найлепшага! Адкажыце хуценька. Л. Войцікава (Зоська Верас).
    147.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    31 кастрычніка 1981 г. Вільня
    Дарагая Данута Іванаўна.
    Ліст Ваш атрымала — дзякую. Я рада, што Вы той дзень — гасьціны ў нас — добраўспамінаеце.алея зсябе незадаволеная. Праектаваладаць Вам надарогу нашых памідораў, не зусім звычайных, і, загаварыўшыся, забылася.
    Усё, што Вы просіце напісаць для музэю,— зраблю, напішу. Ужо абдумала, што і як, але прышлю разам з машынапісам маіх успамінаў аб М. Багдановічу “Пяць месяцаў у Менску”, як толькі зяць аправіць іх у вокладку. Яны будуць ілюстраваныя адпаведнымі здымкамі: будынкі ў Гродне
    і Менску, дзе жыў М. Б[агдановіч],— Беларуская хатка, яе плян усярэдзіне і г.д. Гэта праект зяця. Я хацела даць тыя здымкі асобна, але ён парадзіў, каб уклеіць у тэкст. Мне здаецца, будзе добра. Прыпільную таксама, каб зрабіў для Вас (для музэю) “Максім Багдановіч у Вільні і Ракуцёўшчыне ў 1911 г.”. Гэтая праца — Лявона Антонавіча: і тэкст, і здымкі.
    А мо добра было б даць у Ваш музэй мае ўспаміны аб Гродзенскім гуртку беларускай моладзі? Я такія ўспаміны паслала ў Гродзенскі музэй, але яны іх, мусі, трымаюць глыбока ў сховішчы і людзкому воку не паказываюць. Калі напішаце, штотрэба,— прышлю.
    Аяк выйшлі здымкі, што рабіў гр[амадзянін] А. Наважылаў1? Мо і я дастала б парачку? Была б добрая памятка таго дня. Была б яму вельмі ўдзячная.
    Пішаце, што мае дзеці змарнавалі свой дзень адпачынку дзеля Вас? I ня думайце так. Яны ж у вольныя дні, а нават і ў дні працы, вечарамі заўсёды ў нас. Я наагул чуюся дрэнна, і дачка, колькі можа, стараецца быць са мной. Час супольнага жыцьця, хіба, ужо вельмі абмежаваны...
    Страшна запусьціла сваю карэспандэнцыю — да20 лістоў ляжаць, на якія трэба адказаць. Вельмі ўсьцешыла мяне вестка, што кніжка вершаў Ларысы Антонаўны [Геніюш] ужо ў друку. Сама яна даволі даўна мне не пісала.
    Што трэба — пішыце. Усё, што змагу, выканаю. Сардэчна цалую — Л. Войцікава.
    148.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    10 лістапада 1981 г. Вільня Дарагая Дануся Іванаўна.
    Дзякую за ліст. Вялікая шкада, што Вы мне аб насеньні кветак не сказалі. У мяне ўжо ўсялякае насеньне было спарадкаванае. Маем такія, якія дачка ўжо спрактыкавала ў сябе на бальконе. Але да вясны вельмі далёка — усё зробіцца.
    Mae матэр’ялы пра М. Багдановіча “Пяць месяцаў у Менску” ўжо гатовыя. Напішу яшчэ маленькі фрагмэнт ад рукі, каб Вы мелі мой аўтограф. 3 высылкай трэба пачакаць, пакуль зяць зробіць “Ракуцёўшчыну”. Я яго падганяю — бо час ляціць хутка. А свае ўспаміны аб старым Гродне прыгатую пасьля, а разам і “Гродзенскі гурток бел[арускай] моладзі”, бо цяпер ня маю часу. Доўга сядзець не магу, а лістоў — безьліч.
    Што да Ларысы Антонаўны [Геніюш],то там сапраўднае гора. Даяез Менска пісьменьнікі прыяжджалі ў справе грамадзянства — сама мне аб гэтым пісала і дадала: “Я ім абяцала, а я свайго слова не мяняю...” А гэта ж было даўна, ды ўсё астаецца па-старому. I я са свайго боку намаўляла, тлумачыла, што яна крыўдзіць ня толькі сябе, але і нашую літаратуру зьбядняе. To ж і на мейсцы інакш бы на яе глядзелі, і менш прыкрасьцяў мела б. Ужо даўна чамусьці ня піша.
    Пішаце, што, ведаючы цяпер дарогу, маглі б ізноў прыехаць? Якая ж гэта для мяне была б радасьць. Кожныя адведзіны — гэта падтрымка ня толькі духовая але і фізычная, бо тады мяне нэрвы трымаюць і даюць забыцца аб усялякіх недамаганьнях. А іх хапае.
    Цалую Вас сардэчна. Ад маіх — прывітаньне. Л. Войцікава.
    149.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    25 лістапада 1981 г. Вільня Паважаны Адам Язэпавіч.
    Ніколі ня думала, што А. Наліваеў наробіць мне такой бяды-прыкрасьцяў. Мо яго намеры (па яго меркаваньні) былі найлепшыя, але вынікі — вялікая для мяне маральная крыўда.
    Наліваева да мяне (і да Сергіевіча), падобна, прыслала Міністэрства культуры — намаляваць партрэт. Вельмі не хацелася, але мяне намовілі. Калі прыехаў Н[алівае] ў другі раз — паказаць гатовыя партрэты, пры ад’езьдзінах запытаўся, ці я атрымліваю “добрую пэнсію”? Я яму адказала так, як і ўсім іншым (шмат хто пытаўся), што я ніякай пэнсіі не атрымліваю, бо на гэта німа падставаў.
    Я амаль не працавала дзеля заробкаў. Бо трудна залічыць 3 гады ў Менску і 5 гадоў у Вільні ў адміністрацыі. Ды і дакумэнтаў на гэта аніякіх німа. Рэшта ўсё (“Заранка”, “Пчала”, “Борць” і г.д.) была работа бескарысная. Ніхто мне нічога не плаціў. Выходзіць, што я была дармаедам на нейчых плячах? He, я працавала, і то працавала фізычна у сваім галоўным фаху.
    Маці мая атрымала сваю частку спадчыны па сваім бацьку, які меў маленькі фальварак у Сакольшчыне. Апрача таго, прыехаўшы з Менска, вырабіла сабе нанава пэнсію, як удава капітана. Польскі ўрад ня толькі назначыў пэнсію, але і выплаціў за час, калі мама яе не атрымлівала. Сабралася добрая сума. Купілі дом з садам у г.зв. Калёніі Каляёвай (сёньняшні Павільнюс).
    Я залажыла гадоўлю насеньня, кветак і медадаеў. Узялася ўмела, і справа пайшла вельмі добра. Насеньне расходзілася паміж пчалярамі, пчалярскімі арганізацыямі. Запатрабаванымі былі вялікія колькасьці, і мне ў тым агародзе было цесна. Прадалі дом у Калёніі і купілі дзялку, дзе і цяпер жывем. Надыйшла вайна, і ўся мая гадоўля аказалася не на часе.
    Але справа ня ў тым. Увесь час я працавала сваімі рукамі — не баялася ні лапаты, ні грабляў, ні сярпа. Пасьля сьмерці мужа, ужо маючы больш чым 60 гадоў, цэлы свой агарод сама абрабляла. Значыцца, дармаедам не была, хоць і ня маю права на ніякую пэнсію. Ды мне яна і непатрэбная, абсалютна непатрэбная. Самі ведаеце маю сям’ю, добрую сям’ю, маю ўласны дом. Хоць ён звонку ня вельмі добра прэзэнтуецца, але цёплы і выгодны.
    I так, у мяне да нікога і нічога прэтэнзіі німа. Тым часам Наліваеў без майго ведама пачаў агітаваць. Падобна, праект, каб надрукаваць усе мае публікацыі, выйшаў ад А. Бачылы.
    Як я даведалася, што Новік ужо аднёс яму тое з маіх работ, што меў у сябе, я зараз жа напісала. Прасіла: Алесь Мікалаевіч, кіньце Вы гэта і ня думайце аб нейкім друку. Гэта справа безнадзейная і мне, да шчасьця, непатрэбная. Адказу не атрымала ніякага.
    Я і ў доме сваім казала, што ўся гэтая задума ня мае сэнсу. На мяне наскочылі, што я няправільна рэагую. Усё ж я трымалася сваёй думкі паміма таго, што даведывалася (усё ад гэтага самазванага адваката Наліваева), быццам і Вы, і Я. Скрыган’ і іншыя задуму падтрымліваюць. Атут яшчэ Г. Каханоўскі піша Лявону, быццам Н. Гілевіч2 яму сказаў у гутарцы: “Стыдна, што мы забываемся сваіх пачынальнікаў”. I выказаў думку, штотрэба мець сьпісы ўсяго, што ў мяне было апублікавана. Я пачала крыху здавацца...
    I ўявіце сабе мой жах, калі ўчора атрымала ад Наліваева ліст, у якім ён піша: “Была ў мяне маленькая сустрэча з М. Танкам (хіба М.Т вызваў Наліваева
    да сябе?), пытаўся ён аб Вас і сказаў, што Вам дадуць матэр’яльную дапамогу'.
    Як бы мне хто па твары даў! I ня толькі мне, але і ўсім маім. Што гэта? Ці я жабравала? Ці я прашу дапамогі? Нашто яна мне?
    У жыцьці ніколі нічога падобнага не перажыла! Танк са сваёй вышыні думае, што можа людзей таптаць, як мурашак. He, дрэнна кажу, чалавек, калі ён сапраўды чалавек, то і мурашкі не растопча. Калі ласка, спыніце сваім аўтарытэтам усе гутаркі аб маіх публікацыях. He хачу больш аб нічым ведаць.
    Вядома, калі каму (напрыклад, з Энцыкляпэдыі ці Содалю ці каму іншаму) спатрэбяцца якія інфармацыі — даць іх не адмоўлюся. За нятакт і грубасьць на беларускай справе помсты шукаць ня буду.
    Выбачайце, што турбую. Лічу, што Вы найхутчэй мяне зразумееце. Л. Войцікава.
    150.	ЛАРЫСЕ ГЕНІЮШ
    30 лістапада 1981 г. Вільня Дарагая Ларыса Антонаўна.
    3 болем і жахам чытала Ваш ліст. Я шмат чаго ня ведала. Цяпер разумею Вас і згаджаюся з Вашай пастановай. У маральным балоце нельга жыць, а нават аддаўшы свой спакой і жыцьцё — зьмяніць нічога нельга. Застаецца адно — ратаваць рэшту свайго жыцьця. А чаму ж гэта зносяць старую сядзібу Геніюшаў1? Што за прычына? I гэта так, без ніякага звароту вартасьці? Зразумела, што ніякая аплата не заспакоіць крыўды, якую чалавек адчувае, страціўшы страху над галавой ды кусок зямлі, у які ўложана праца і любоў. А бяз дрэў і кветак і я не магла б жыць.
    Я ад красавіка 1974 г., калі ў апошні раз была ў с.п. Надзеі Маркаўны [Шнаркевіч] 2, ні аднаго разу нідзе у нікога не была, нават у дачкі. Як воўк, не выходжу са свайго лесу, а ўсё ж не згадзілася б пакінуць свой дом і сад. У найбліжэйшы час перапішу дом на Слаўку, каб пасьля маёй сьмерці не было клопату.