Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Цяпер у Менску ўжо рыхтуюцца да 100-годзьдзя ня толькі Купалы і Коласа, але і Галубка. Заарганізавалі нешта ў родзе клюбу пад бессэнсоўнай (памояму) назвай ‘Тасьцінная імя Галубка”. Праўда, самі арганізатары паміж сабой называюць яе “Галубковай хаткай”.
Менскіх газэтаў з артыкуламі аб юбілею маю цэлае бярэмя, і розныя запросіны, укладкі і г.д. Маю і “Вянок”. Але калі ў Вас ёсьць лішні, то буду ўдзячная, бо маю каму паслаць.
Мела я ліст ад Ларысы Антонаўны. Бедная яна — усім гэтым знэрвавалася і сама з сабой ня можа даць рады. На яе не злаваць трэба, a — зразумець. Сяньня да яе напішу — адкажу на ліст.
Цалую Вас шчыра і сардэчна. Ад маіх — прывітаньне. Л. Войцікава.
154. ДАНУЦЕБІЧЭЛЬ
79 студзеня 1982 г. Вільня Дарагая пані Данута.
Сяньня атрымала “Вянок”, газэту і Ваш ліст. Дзякую. Адразу Вам пішу, a то каб чакаць Вам чаргі — было б доўга. Ляжыць у мяне 11 лістоў, на якія трэба адказаць, і то някоратка.
Атым часам і я хварэю. Хвароба невялікая — проста катар і галава баліць. Учора, карыстаючы, што дачка была ўдома, я ляжала, каб хутчэй свайго недамаганьня пазбыцца.
Тыдзеньтаму хварэў мой унук. Лекар баяўся запаленьня лёгкіх, але абыйшлося. Ужо добра. Мусіць, ад яго перахапіла катар. С.п. сын мой баяўся для мяне такіх хваробаў, як грып і г.д. Лекар да нас даехаць ня можа, бо нас зусім занясло сьнегам. Але дачка робіць мне ўколы вітаміну С, і прыймаю асьпірыну. Здаецца, ужо крыху лепш.
Пішаце, што німа каму Вамі апекавацца. А ў каторай клясе Ваш сын? Хіба, ужо не маленькі. Мы свайго Слаўку ад малога прывучалі да ўсялякай хатняй работы. Помню, быў яшчэ ў школе, у 4 ці 5 клясе, як мы з дачкой абедзьве адначасна захварэлі грыпам, і Слаўка тры дні карміў нас — варыў абеды. Дачка сьмяялася: “Трымайся, мама, бо ён цябе пераможа ў кулінарнай штуцы — яго зупы пахнуць на ўсю хату”. Але хопіць аб драбязе.
Вельмі балючыя справы Гродна. Аж верыць ня хочацца, што там шмат горш, чым у другіх гарадах. Нават Маладзечна мае сваю беларускую газэту, атут... I чаму раптам перамяніліся адносіны да справы музэю? Мелі жужо даць кватэру. Чаму гродзенскія беларусы ня зьвернуцца ў Менск, да вышэйшых уладаў? Ці гродзенскія царкі недатыкальныя?
Прызнаюся, што не ўяўляю сабе сымболікі суніцаў. У чым тут справа? А што найлепшыя мастакі ня выступілі са сваімі работамі — гэта вельмі нядобра. Насколькі ведаю, то там апынулася адно сьмяцьцё. I яно пойдзе ў музэй?
Аз кім там у музэі гаварыць? Дырэктар — малады і, хіба, ад справаў беларускіх далёкі. Захавальніца фондаў? Таксама ня вельмі ва ўсім разьбіраецца. А хто ў камісію ўваходзіць — ня ведаю. Алесь Бачыла лічыць, што “няхай усё робяць маладыя, а мы ў чым-небудзь ім парадзім”. Але ж маладыя маладым ня роўныя. Так хочацца, каб усё было на высокім узроўні, без памылак і недацягненьняў.
Ня ведаю, ці што ў справе хаты Ларысы Антонаўны [Геніюш] удасца Вам дабіцца, бо там жа маюць рабіць парк культуры й отдыха. Уяўляю тую культу-
ру... Яшчэ адзін спосаб русіфікацыі.
Мушу кідаць пісаць. Дачка стаіць над галавой са шпрыцам, асьпірынай і г.д. Цалую сардэчна. Зычу як найхутчэй моцна стаяць на нагах.Л Войцікава.
155. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
21 студзеня 1982 г. Вільня Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
3 жалем паведамляю, што 21 сьнежня 1981 г. памёр наш Вялікі Сьпявак Міхась Забэйда. Паведамленьне атрымала ўчора. Ці маеце яго поўную біяграфію? Зразумела (гэта вельмі сумна) — публічна ўшанаваць яго памяць ня зможаце...
Калі б захацелі пазнаёміцца з апошнімі гадамі яго жыцьця, то я маю больш за 30 яго лістоў і каля 15-ці копій яго лістоў да Новіка-Пеюна.
Спадзяюся, што ўсё ж калі-небудзь прыедзеце. А цяпер маленькае пытаньне: ці ня ведаеце выпадкам, дзе ў старым Гродне была вуліца Мураўёва1? Дастала я такую старую паштоўку. Старыя, вельмі характэрыстычныя камянічкі... А дзе яна была, аніяк не магу прыпомніць.
Чакаю адказу. Усяго найлепшага. Л. Войцікава.
156. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
24 студзеня 1982 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Ня ведаю, ці ў Гродне атрымаў хто паведамленьне, што 21 сьнежня 1981 г. памёр наш сьпявак Міхась Забэйда. Я атрымала друкаванае (па-чэшску) паведамленьне. Зяць узяў, каб яго размножыць, я думала яго Вам пераслаць. Але дзеля таго, што ня маю надзеі, каб гэта было хутка зроблена, пішу.
Там сказана: пасьля кароткай хваробы... Трэба разумець, што ляжаў перад сьмерцю коратка, бо хварэў цяжка даўгі час. У апошнім лісьце пісаў: “Чуюся штораз горш, але мо яшчэ папраўлюся”.
Вядома, для яго лепш. Скончыліся фізычныя мукі, скончылася доўгае адзіноцтва. Але для тых, хто ў той ці іншы спосаб быў з ім у кантакце,— страта сумная і балючая.
Атрымала я ліст ад Дануты Іванаўны [Бічэль]. Абурае мяне бязьмежны зьдзек гродзенскіх “царкоў” (бо, хіба, цары і іх чарнасоценцы маглі так адносіцца да людзей). Чым жа выкліканая адмова даць памяшканьне музэю? Што за прычыну прыдумалі? Чаму не рэагуе на гэта Менск?
Усяго добрага! Л. Войцікава.
157. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
1 лютага 1982 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Дзякую за ліст, за весткі аб Багдановіцкім сьвяце ў Гродне. 3 Менска маю цэлае бярэмя газэтаў з артыкуламі аб вечарах, канцэртах, выстаўках... Зрабіла на іх спэцыяльную папку. Там і розныя, сапраўды прыгожа выкананыя запросіны, і здымкі, і паштоўкі.
Вось са здымкамі — чыстае гора. Зрабілі нейкі мантаж з розных здымкаў, і Н. Ватацы лічыць, што гэта самы лепшы, найбольш падобны і г.д. А яна ж Багдановіча ня бачыла! А я яго вельмі добра помню, і для мяне Максім самы падобны — на здымку, што выняты з групы, апублікаванай у газ. “Голос” у 1915. Такім ён быў і ў 1916 г. у Менску. Яны — багдановічазнаўцы (з музэю) — прызнаць гэтага ня хочуць. А мастакі? Кожны малюе па-свояму.
Апошняя беластоцкая “Ніва” прыйшла да нас у лістападзе, здаецца, №29. V якіх нумарах былі артыкулы аб I. Луцкевічу,— ня помню, бо іх пазабіраў Лявон да сябе. Маю надзею, што верне, і камплект за 1981 г. будзе поўны. Хоць і не зусім, бо некаторыя нумары не дайшлі. А што цяпер “Ніва” не выходзіць — гэта так. Наш Слаўка заўсёды слухае радыё — падзеі ў Польшчы. Кажа, што там цяпер выходзяць толькі 2 газэты — “Trybuna ludu” і “Zolnierz wolnosci”. Нават жаночых — “Przyjacjolka Gospodyni”, “Kobieta i zyce” — німа.
Я ўжо даўна вельмі — месяцы два — ня маю вестак з Польшчы ад сваякоў. I вельмі непакоюся. Толькі нейкім цудам праскочыў адзін ліст з Беластоку ад маёй далёкай сваячкі, і то з Калядным аплаткам! Было чым падзяліцца, як гэта ў нас у звычаі.
Цікава, ці ў Беластоку выдалі сёлета “Беларускі каляндар”? А мы так яго чакалі. Там меўся быць вялікі нарыс Лявона аб І.Луцкевічу — да яго 100-годзьдзя, і мае ўспаміны “Беларускае каапэратыўнае т[аварыст]ва “Пчала” і яго орган “Беларуская борць”. Але калі нават і выйшаў каляндар, то мы яго не дастанем. Хіба што перахаваюць да лепшага часу. Калі нічога ня зьменіцца, то і 100-годзьдзе нараджэньня І.Луцкевіча ня зможам адзначыць.
Цяпер пераходжу да галоўнага. Пытаецеся, ці я зьвярнула ўвагу на публікацыю А. Лойкі1? Ня толькі зьвярнула, але проста перахварэла, цэлую ноч ня спала. Ведаеце, мне ўжо тры месяцы на 90 год, а я і цяпер не магу абыякава аднясьціся да гэтакіх зьяваў. Ад гэтага агортвае чалавека і злосьць, і боль. А найгорш тое, што зарэагаваць адкрыта, публічна немагчыма, бо ніхто крытыкі “прафэсара” не дапусьціць.
Вельмі крытычна, з абурэньнем аднёсься да публікацыі С.Х. Александровіч. Вядома, у лісьце да мяне. Яшчэ хіба не адзін чалавек абурыцца, алеўсе — у чатыры вокі, а выступіць, скрытыкаваць, не дапусьціць да друку кніжкай — ніхто ня зможа. I пойдзе ў сьвет несусьветная брахня. А пасьля і ўхвальныя рэцэнзіі зьявяцца... Вось што страшна.
А ці Вы помніце выступленьне А. Лойкі з публікацыяй... He, выбачайце, гэта не яго публікацыя, а інтэрв’ю з А. Лойкам нейкага А. Пісьмянкова2 — “Уваходзіны ў сьвет Купалы” (“ЛіМ”, люты 1981 г.). Там жа А.Л. расказывае, паміж іншым, як Я. Купала прыяжджаў у Слонім у 1939 г., і А.Л. браў у яго інтэрв’ю... А Лойка радзіўся ў 1931-м — значыцца, меў тады 8 гадоў. I ўжо браў інтэрв’ю? Ён што, вундэркіндам быў?
Там жа А.Л. расказывае, каму ён удзячны за матэр’ялы для яго будучага твору. I паміж іншых падае Зоську Верас... А я Купалы зусім ня ведала і ніколі ні слова аб ім не пісала і не гаварыла...
Некалісь я моцна знэрвавалася “раманам-хронікай” М. Машары. Сколькі там няпраўды, сколькі бруду выліў на бязьвінных людзей... I ён стасаваў, як і Лойка, перакручываньне прозьвішчаў. Мне тады парадзілі
напісаць пэўнае спраставаньне ў “ЛіМ”. Я паслала.
“ЛіМ” пераслаў у “Полымя”, сказалі: “Вы надрукавалі, вы і адказывайце”. Я дастала ліст ад Л.Арабей. Яна мне напісала: ‘Тэта рамон-хроніка, таму аўтар мае права на выдумку, і гэта няважна. Важна каб праўдзіва была прадстаўлена эпоха”. Я ёй адказала, што такоё лёгікі не разумею. Як можа “праўдзіва быць прадстаўленая эпоха”, калі ўсё апіраецца на непраўдзівых фактах? На тым і скончылася.
Але гэта быў Машара — чалавек вельмі мала разьвіты. Як увайшоў у “вялікую палітыку” — закруцілася галава. I сам пачаў круціць, лгаць бязбожна. Толькі што там справа датычыла ня вельмі вялікіх справаў і нягучных прозьвішчаў. А цяпер у Лойкі ўсё шмат горш, шмат паважней.
Хопіць Вам забіраць час. Сяджу і пішу, а дачцы і зяцю дала работу. Разлажыць па альфабэту ў адпаведныя скрынкі лісты, якіх набралася за год 1981 каля 500. Я кажу сваім: мала таго, што мне столькі напісалі, але я на ўсе лісты адказала! Яшчэ адно. Ці Вы глядзелі 9 сьнежня (а мо пазьней?) менскае тэлебачаньне? Там была перадача “Сустрэча і разьвітаньне: расказывае 3. Верас”. Цікава, як выйшла? Яшчэ мне ніхто аб гэтым не напісаў.
Усяго Вам і сям’і Вашай найлепшага. Л. Войцікава.
158. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
Юлютага 1982 г. Вільня
Даражэнькая Данута Іванаўна.
Так мне Вас шкада! Ляжаць, цярпець ды яшчэ непакоіцца аб блізкім чалавеку — гэта ж падвойны боль, падвойны неспакой. А мо лепш было б згадзіцца на апэрацыю? Ці Вам даюць якія прэпараты да піцьця ці глытаньня? Таблеткі ці адвары?
Пры такой хваробе ўжываюць лекі — прэпараты ці ў форме зёлак-настояў: баркун (рас. доннйк), конскі каштан (кветкі і кара) ды нагаткі.
Дзе ні павернешся, усюды людзі хварэюць, усюды бяда, пачынаючы ад уласнай сям’і. Аб сабе німа чаго гаварыць — такія гады, што хваробы не вылечываюцца, а разьвіваюцца ўсё больш і больш. Але ў дачкі высокі ціск крыві, і галава баліць дні і ночы.