• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Я з вялікай радасьцю прачытала ў Вашым лісьце аб тым, як Вы адносіцеся да касьцёла, а тым самым — да суайчыньнікаў-каталікоў, як адчуваеце іх крыўду. Гэта рэдкасьць, на вялікі жаль. I ня толькі цяпер. He магу забыцца слоў Максіма Гарэцкага ў адным з яго апавяданьняў. Ен піша: “Муж быў праваслаўны, а жонка — каталічка... Цікава, чаму яна да гэтай пары астаецца каталічкай?” Значыцца, павінна была сваёй веры адрачыся? А цяпер жа толькі і пішуць аб акаталічываньні, амаль прымусовым.
    Ня так даўна А. Мальдзіс прыслаў мне выразку з “Голасу Радзімы” (ня ведаў, што я газэту атрымліваю). Там ёсьць артыкул і здымкі аб Велікоднай працэсіі ў Вішневе, аб тамтэйшым пробашчы. Напісана вельмі прыхільна, сымпатычна. Як motto1 да гэтага далі вынятак з арт. 50 Канстытуцыі БССР: “Выкліканьне варожасьці і нянавісьці ў сувязі з рэлігійнымі вераваньнямі забараняецца...”. Разумна і справядліва.
    V той жа час “Полымя” друкуе вялікі артыкул Гілевіча2, у якім аўтар бэйсьціць як найгоршымі словамі і несправядлівымі ацэнкамі Сьв. Айца Рымскага (Папежа). Як гэта разумець? Пасьля таго, як паранілі Папежа3, у літоўскіх газэтах (і ў тых, што ў расейскай мове) былі паведамленьні аб выпадку, далейшым здароўі і г.д. Пісалі: “Увесь сьвет абураны”. Увесь сьвет, толькі не Беларусь, бо ў нашай прэсе — ні слова...
    Ведаеце, я часам чуюся як нейкая выклятая, хоць мне гэтага адчуваць не даюць. Можна было б на гэтую тэму яшчэ шмат сказаць, але не ў лісьце...
    Ад пані Дануты [Бічэль] я мела пару слоў. Мо яна ўжо да Вас адклікнулася? Піша, што мужу дрэнна. Ляжыць, а яна сама вельмі занятая ў школе. А пісала таму, што прыслала мне паквітаваньне з музэю Мэдычнага інстытуту ў Гродне на атрыманьне ксэракопіі майго “Батанічнага слоўніка”. Паслала я туды гэту ксэракопію на просьбу др. Ф. Ігнатовіча. Помніце яго? Адала праз п. Дануту, бо яна хацела перапісаць сабе цікавейшыя беларускія назовы.
    Ізноў цікавае зьвішча: Мэдычны інстытут у Гродне — на Беларусі, а дырэктар — прафэсар з польскім прозьвішчам і імёнамі. А квіток напісаны па-расейску!
    Толькі што была ў мяне доктар. Усё моцна дакучае галава, баляць страшна ногі, усе косьці. Мерала ціск — нармальны, сэрца здаровае, а ў галаве спазмы склератычныя, а рэшта ўсё — болі ад старасьці. Сяньня выслала Зыгмунту Абрамовічу павіншаваньне. Ён 25 красавіка канчае 89 гадоў. Абое з ім моцна перажываем сьмерць сястры др. Ст. Грынкевіча.
    Ад маіх — прывітаньне. Учора была бура, вялікі дождж, а ў Вас? Сёлета ўсё вельмі багата цьвіце. Цалую шчыра і сэрдэчна. Л.В.
    136.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    22 мая 1981 г.
    Дарагая пані Дануся.
    Страшэнна мне прыкра, што столькі клопату Вам нарабіла. Барані Божа, нікомуў Вільнюўмаёй справе не пішыце! Я жіхусіхсамадобраведаю.асабліва В. Стэха1. Ды найпрасьцей зьвярнуцца мне да Лявона... Я яго астаўляла як рэзэрву на выпадак, калі б мая бліжэйшая сваячка змагла прыехаць. Але нешта ад яе вестак даўна ня маю.
    А таму майму далёкаму сваяку якраз важна быць на Беларусі — у Белагрудзе пад Лідай. Там магіла яго бацькі, і ён сам там радзіўся. Ён захацеў быць на магіле бацькі ад імені іх вялікай сям’і. Гэта была аграмадная сям’я! У бацькоў было 8 сыноў і 2 дачкі. Цяпер жыве з іх трое братоў і адна сястра, якая ўжо з ложка не ўстае. Вось становішча... Калі б удалося яму прыехаць у Вільню, то адсюль у Ліду не дабярэцца.
    Выбачайце, што так дрэнна пішу. Пішу лежачы. Вельмі мне дрэнна, старая хвароба страўніка абазвалася, і то ў цяжкой форме. Цэлую ноч ня спала ні хвілінкі. Чаго ні рабіла, чаго ні прыймала — ніякай рады. Баліць. Вось і ляжу ды нічога ня ем. Калісьці Ларыса Антонаўна [Геніюш] голадам лячылася.
    Цікава, каму прадаюць нявестка і ўнукі кніжкі Л.А.? Хоць бы на макулятуру не пайшло ўсё. Бо і так бывае.
    Mae быць у Вільні ўрачыстае адкрыцьцё Беларускага клюбу. Будуць запрашаць гасьцей з Гродна, Менска, Маладзечна, Польшчы.
    Атрымала даўгі ліст ад Аляксея Міхайлавіча [Пяткевіча]. Але з адказам устрымаюся — можа, устану.
    Цалую шчыра. Ад маіх — прывітаньне. Сардэчна зычлівая Л. Войцікава.
    24 мая
    Учора цэлы дзень ляжала. А тут зьявіліся госьці — п. Марыся Маслоўская (былая вучаніца Віленскай Беларускай гімназіі) і дачка Веры Андрэеўны Ніжанкоўскай Іра. Іра прыехала на некалькі дзён, затрымалася ў Маслоўскай, але гэтую ноч начавалаўнас. Яея помнюзусім маленькай — сядзелаўложачку і гуляла цацкамі. Працуе Іра ў Менску, але пару дзён на тыдзень праводзіць у маці ў Радашкавічах. Расказывала, якапякуецца ўсімі запушчанымі магіламі ў Радашкавічах. Mae пад сваёй апекай 30 магілаў!
    А мне сэрца забалела, што я ўжо такая бясьсільная, нават не магу дагледзець “сваіх” магілаў на Панарскіх могілках, дзе пахаваныя мая мама, яе сястра, мой муж Антон Войцік і сын. Калі мая Галя лепш чулася і не займалася цэлай гаспадаркай (агародам, кухняй і г.д.), то раньняй вясной езьдзіла ўпарадкаваць магілы — апалоць, пасадзіць што. А цяпер май канчаецца, і паехаць ня можа. Vee магілы беларусаў на могілках Росы і на праваслаўных упарадкавала. Толькі мае самыя блізкія без дагляду. Чалавек чуецца вінаватым. Але што рабіць, калі ногі ня служаць і сілы німа...
    Нашы віленскія беларусы езьдзілі ў Менск да помніка М. Багдановічу, і адтуль Валянцін Стэх проста каля помніка напісаў мне вялікі ліст. 3 яго даведалася, што 31 мая спэцыяльным вялікім аўтобусам едуць у Ракуцёўшчыну, а ў першую нядзелю чэрвеня ў музэі імя А. Пушкіна2 будзе сьвята беларускай паэзіі.
    Але хопіць. Сама яшчэ ня ведаю, што зраблю з тымі запросінамі. Лявона прасіць ня буду. Падобна, хацеў выслаць запросіны ў Прагу для знаёмых — дазволу не дастаў.
    Цалую шчыра і сардэчна.Л. Войцікава.
    137.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    24 мая 1981 г. Вільня
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Дзякуюза ліст — лепш позна, чым ніколі. А што позна — зразумець няцяжка, бо скуль гэты час у Вас будзе. А як жа на дачы — ці шмат шкоды зрабілі зімовыя маразы? V нас — нямала. Прамерзьлі сьліўкі, зусім замерзьлі валоскія гарэхі, дэкаратыўныя кусты дэўцыі прыйшлося сьпілаваць пры зямлі — адрастае.
    Адрамантаваная толькі горшая, больш халодная цяпліца — паставілі скрынкі з памідорамі, і флянсы сядзяць, як мур, але не растуць. А цяплейшая, лепшая цяпліца дагэтуль не адрамантаваная, і калі гэта будзе — ня ведаю. Так што цешыцца німа чым.
    Толькі кветак шмат — пераважна туліпанаў самых розных колераў. Ужо зялёныя і дрэвы, ітрава, алехалодныя ветры неўспакаіваюцца. Сяньня пахадзіла па садзе і ніяк не магу зразумець, ці будзе цьвет на яблынях ці не? Магчыма, пупышкі замерзьлі.
    Свайго маладога гаспадара ўжо каля 2 тыдняў ня бачыла. 3 ім пахадзіць па садзе прыемна і карысна, і дзіўна, мы з ім паміма маёй глухаты добра паразумяваемся.
    Што да будынку, дзе была мая гімназія. Ці ён ад 1970 г. зьмяніўся ці не? Бо як у 1970 г. была ў Вас, то ён стаяў бяз зьмены, як у мае часы. Я там вучылася 3 гады. Прыехалаў Гроднаўвосені 1909 г,— паступілаў 6-ю клясу. Год нармальна вучылася, але аказалася, што каб скончыць гімназію, трэба ў ёй вучыцца 3 гады. Тады я адзін год змарнавала. To хадзіла, то прапускала лекцыі — займалася ГГБМ, давала карэспандэнцыі і г.д.
    А пасьля зрабіўся скандал. Я вучылася наагул добра, і дырэктарка супольна з кс. Грынкевічам, нічога мне ня кажучы, зьвярнулася ў Кураторыю, каб пазволілі мне канчаць, прабыўшы 2 гады. Кураторыя згадзілася. Але ж я даведалася позна, шмат прапусьціла і таму скончыла толькі ў 1912 годзе. Дырэктарка да мяне з прэтэнзіямі, што я раблю з яе жарты. Я адказала, што віны маёй у гэтым німа. Падаючы просьбу ў Кураторыю, трэба было мяне папярэдзіць.
    Я Гродна, усе будынкі, кватэры, дзе жылі мае дзяды, рос бацька, вельмі добра помню. У1946 г. я была ў Гродне, і кватэра маіх дзядоў Сівіцкіх стаяла бяз зьмены. I на падворку дрэвы старыя расьлі, і брама ад вуліцы (сяньня К. Маркса, а тады Брыгіцкай, яшчэ раней -Паштовай) была на мейсцы. А вось у 1970 г. ужо ні брамы не было, ні дрэваў. Відаць, пасьля гэты панадворак забудавалі, бо М. Таранда1 дзівіцца — дзе там магла быць кватэра? А яна была направа, у паўсутарэньні, бо такую дзед мой знайшоў сабе пасьля апошняга пажару Гродна. Ашклёныя дзьверы і 2 вакны выходзілі на панадворак, a 3 вакны выходзілі на вузенькі завулак, дзе ледзь адзін звожчык мог праехаць.
    М. Таранда меў такі праект — знайсьці выгодную хуткую машыну і забраць мяне ў Гродна. Але скончыў пытаньнем: мусі, гэта нерэальна? Я кажу, што зусім нерэальна. Баляць ногі, хаджу з кіёчкам, часта баліць галава...
    Атак бы хацелася адшукаць і сфатаграфаваць дамок на вул. Гараднічанскай, калі, вядома, ён яшчэ існуе. Там я жыла з мамай: 1910,11,12,13 гады, і ў нашай кватэры была база Гуртка беларускай моладзі
    Цяпер другая важная справа — лісты Смоліча. Тыя копіі, аб якіх я Вам пісала, як лепш іх разгледзела, мала вартыя. На даволі вялікіх аркушах, грубая папера, без панумараваных старонак, вельмі цяжка зразумець. Але я маю грубую пачку лістоў-арыгіналаў, толькі што цяпер даць іх Вам прачытаць не магу.
    Зьвярнуўся да мяне нядаўна нейкі, відаць, малады пісьменьнік Зубараў Леанід2. Напісаў ён кніжку пра М. Багдановіча. А Алег Лойка зрабіў яму ўвагу, што ён ні словам не ўспамінае найлепшага сябра Багд[ановіча] Аркадзя Смоліча. Што цяпер цэнзура пісаць аб ім пазваляе. Пісьменьнік пайшоў да Н.Б. Ватацы3. Тая парадзіла, каб ён зьвярнуўся да мяне.
    Я адказала, што маю і біяграфію, і бібліяграфію, і здымкі ды лісты, і магу з усім гэтым пазнаёміць, але не лістоўна. Гэта мне зацяжка. Ён адказаў, што мае ўласную машыну, і сам прыедзе. Вось я яго і чакаю.
    А таксама чакаю новага знаёмага з Гродна — Ігара Котава4, студэнта мэдыцыны. Бо як яны з п. Міколам Т[аран]дам былі ў мяне, я ляжала (штораз часьцей гэта бывае), і было позна, і яны не зрабілі фотакопіі са здымка старога Гродна. Гэты здымак вялікага фармату зроблены добрым фатографам-фахоўцам па заказе майго с.п. бацькі. А можа, і яшчэ што знайшлося б... Ня думаю, каб хто з Гродна хутка прыехаў, бо напэўна паедуць 31 мая ў Ракуцёўшчыну.
    Цікава, што я атрымала ліст ад Валянціна Стэха, пісаны ў Менску каля помніка М. Багдановічу. Піша, як зьбіраюцца вялікай групай у Ракуцёўшчыну, штоўпершую нядзелючэрвеняўМузэі А.С. Пушкінаў Вільні(лепш — за Вільняй,
    бо гэта за горадам) адбудзецца вечар беларускай паэзіі, а пасьля, таксама ў чэрвені, будзе ўрачыстае адкрыцьцё тутэйшага Беларускага клюбу. Ну і якія былі тут паседжаньні, што нават зьявіліся яшчэ новыя беларусы...