• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    А першы раз прыяжджалі перад тым, як зьбіраліся ладзіць выстаўку Сергіевіча ў Менску. Тады (я зусім не заўважыла — калі) зрабілі маленькі фільм, якога плёнку пасьля прыслалі майму зяцю, каб паказаў мне. Сьмешна бачыць сябе, так сказаць, звонку, у руху...
    Усе мастакі менскія сябруюць з маім старым знаёмым Зянонам Пазьняком і па яго прыкладу называюць мяне пані Людвіка. Я з гэтага вельмі рада бо не люблю небеларускага звароту па-бацьку. Але што зробіш — хочаш-ня хо-
    чаш, а прывыкаць трэба. Яшчэ некаторыя, таксама старыя, прыяцелі называюць мяне цётка Людвіка. Аможа, і Вы перайшлі булістах да мяне нацётку? Як казаў калісьці Г. Леўчык: “Было б яксьці больш па-нашаму”.
    Ой, сколькі ж я Вам часу заняла. I не агледзелася. Цалую сардэчна — Л. Войцікава.
    125.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    [1980 г.] Дарагая Данута Іванаўна.
    Я была вельмі рада атрымаць ад Вас ліст. Люблю атрымліваць лісты, і ўдзячная за іх. Лістамі і жыву. Гэта мая сувязь з людзьмі.
    Я прывыкла ў маладосьці жыць у грамадзе, сярод людзей, а цяпер у глыбокай старасьці рэдка каго бачу (апрача сваіх). Ды і сувязь з людзьмі, блізкі кантакт нялёгкі, бо вельмі дрэнна чую.
    Так што, калі ласка, пішыце, калі Вас гэтакі кантакт цікавіць. I пішыце проста, як да кожнага іншага. Няхай Вас мая старасьць не бянтэжыць. Скажу Вашымі ж словамі: “Я тутэйшая, я звычайная”1.
    Я ўжо ад Я. Хвораста ведала, што Ваша дачка адведала яго, і ён быў рады. Так здарылася, што быў заняты і, на шчасьце, у гэтую пару нядрэнна чуўся. Але хто можа ведаць, што можа быць нават праз гадзіну? Сэрца хворае...
    А тою “гаспадыняй” ён пахваліўся. Яго школьная сяброўка прыехала са Смаленшчыны да сваёй сястры ненадоўга і занялася ім. Варыць і г.д. Аён і рады.
    Сардэчна вітаю з 1 Мая! Няхай ён прынясе Вам і ўсёй Вашай сям’і шмат сонейка — і на небе, і ў душы, шмат цяпла, зелені, кветак, а Вам асабіста — натхненьня і безьліч новых вершаў.
    Усяго Вам найлепшага! Якое шчасьце, што Ваш муж ужо паправіўся. Л. Войцікава.
    126.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    [1980 г.] Дарагая пані Дануся.
    3 дня на дзень буду чакаць вашага прыезду з мастакамі. Прыгатавала сьпісак, што мне будзе патрэбнае з малюнкаў. Непакоюся, што пасьля таго, як паслала чародныя чарнавікі зёлак у Гудзевічы, ня маю адтуль весткі. Мо пасланае не дайшло? А мо Белакозу пагоршала здароўе? Зараз туды пішу.
    Набралася да 1 мая шмат лістоў-віншаваньняў. Трэба хоць некалькімі словамі падзякаваць. Паміж іншым, сама нікога не віншавала — палянілася...
    Як спраўлюся з лістамі (маю яшчэ 11), вазьмуся за далейшыя зёлкі. Хачу дацягнуць хоць бы да 50-ці. Нэрвуе, што не магу хадзіць — так баляць ногі. А так хочацца яшчэ і да зямлі рукі прылажыць, працуючы. Пакуль сама ў зямлі не апынуся...
    1 мая пачалося цяплом, добрай пагодай. Шмат кветак у нас цьвіце. Зацьвітаюць сьліўкі, цьвітуць агрэст, парэчкі. Пчолы (хоць чужыя), чмялі маюць работу. Наагул — вясна прыйшла!
    Маю для Вас неспадзянку — магу даць Вам у музэй № № “Заранкі”: дастала ад Новіка дублікаты.
    Чакаю. Шчыра цалую. Л. Войцікава.
    127.	ВЯЧКУЦЕЛЕШУ
    14 студзеня 1981 г. Вільня
    Дарагі Вячаслаў Міхайлавіч.
    Дзякую за ліст, за павіншаваньні і добрыя пажаданьні! Але чаму Вы мяне называеце “паэтэсай”? Я сваіх вершаў ніколі паважна ня брала, пісала іх (праўда, ад 9-ці гадоў жыцьця) мала, а друкавала толькі дзіцячыя (для дзяцей) — у “Заранцы”. To якая ж я паэтка?
    Лічу сябе проста некваліфікаваным работнікам да ўсяго. Што трэба было, тое і рабіла, і пісала. Хіба, найбольш на тэмы прыродазнаўчыя: у “Заранцы” — для дзяцей і ў “Беларускай борці” — пчалярскім часапісе.
    Калі б Вы хацелі пазнаёміцца з тым, што я пісала, то, будучы ў Менску, зайдзіце калі да Сяргея Міхайлавіча Новіка-Пеюна. Ён як супрацоўнік “Заранкі” мае яе поўны камплект, нават паўнейшы, чым я, бо ў мяне 2 кніжак не хапае. “Беларускую борць”, калі захочаце, пабачыце ў мяне. Але гэта часапісь — спэцыялізаваная, пчалярска-гаспадарчая. Рада буду, калі заедзеце.
    3 Варшавы ад Ю. Туронка Вы, хіба, яшчэ паштовак не атрымалі? Нешта замарудзіў, відаць, не хапае часу. Але калі абяцаў, то павінен зрабіць. Зрэшты, буду яму прыпамінаць.
    V мяне, як заўсёды, шмат лістоў да адказу. Быццам нічога асаблівага не раблю, а з адказамі пазьнюся, бо дрэнна чуюся. Баляць вельмі ногі і пухнуць, а ад чаго — ня ведаю. He магу доўга сядзець. I цяпер трэба канчаць, бо позна. Засядзелася.
    Усяго Вам добрага! Да пабачаньня, калі гэта будзе магчыма. Ад маіх — прывітаньне. Л.В.
    128.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    76 студзеня 1981 г. Вільня Дарагая Данута Іванаўна.
    Я вельмі рада, што мой слоўнік мае для Вас канкрэтную вартасьць. Вы не сьпяшайцеся, нічога ня станецца, калі да музэю пазьней дойдзе. Спачуваю, што гэты Ваш “вольны час” зьвязаны з сумнымі падзеямі і трывогамі. I ў мяне нявесела. Вельмі дрэнна чуюся. Ня ведаю, ці ад нырак, ці ад сэрца, але вельмі баляць і пухнуць ногі. А тут на бяду зіма, сьнег — лекар ніякі не паедзе. А прыватных лекараў знаёмых німа. Вось і трэба лячыцца зёлкамі самастойна, а гэта даволі рызыкоўна. Што будзе — ня ведаю.
    Ці Вы чытаеце “Голас Радзімы”? Там былі мае ўспаміны аб “Заранцы”1. А ці даходзіць у Гародню беластоцкі “Беларускі каляндар”? V сёлетнім надрукавалі нарэшці мае ўспаміны аб Гродзенскім гуртку беларускай моладзі. Ледзь не забылася самага важнага — для мяне. Вы калісьці пісалі, што маеце ў Польшчы сяброў. Ці не прыяжджае хто ў Гродна? Ці німа якой сувязі паміж Гроднам і Польшчай?
    Справа ў тым, што мой добры знаёмы беларус, які даўна жыве ў г. Торунь2, прыгатаваў для мяне вельмі патрэбныя лекі, якіх тут німа, а мы ніяк ня можам злавіць нейкай аказіі, каб іх перавязьці да нас. He канечне ў Вільню, абы праз граніцу, а тады з кожнага мейсца — праз пошту. Апрача таго, мая стрыечная сястра ў Варшаве (па-расейску троюродная) даўна мае гатовую для нас пачачку з насеньнем лекарскіх зёлак і таксама ня можа пераслаць.
    Цяпер я прасіла таго беларуса з Торуня пераслаць лекі ў Варшаву да маёй сястры, а там абедзьве пачкі будуць чакаць шчасьлівага выпадку. Вось я і пытаюся ўсіх добрых знаёмых, а мо што і пападзецца.
    Выбачайце, што турбую Вас сваімі справамі. Але чалавек — такая істота, што ўсімі сіламі трымаецца за жыцьцё, хоць, можа, ужо і ня варта.
    Мне калісьці ў гэтакай справе памаглі беластоцкія беларусы. Прывязьлі патрэбныя мне ўколы ў Менск, а адтуль выслалі поштай. Але ні летась, ні сёлета ніхто ня ехаў і не паедзе. Вельмі цяжка цяпер з запросінамі — даюць дазвол толькі для самай блізкай сям’і.
    Яшчэ аб слоўніку. Аддаючы, скажыце, калі ласка, што я яго даю на просьбу доктара Фёдара Іванавіча Ігнатовіча, які ў іх працаваў. Цяпер ён на працы за мяжой, куды яго паслалі на 3 гады. Нядаўна пісаў мне адтуль.
    Усяго Вам найлепшага! 3 сардэчным прывітаньнем — Л. Войцікава.
    129.	ДАНУЦЕБІЧЭЛЬ
    1 лютага 1981 г. Вільня
    Дарагая Данута Іванаўна.
    Сардэчна дзякую за ліст, за добрыя весткі, а галоўнае — за ахвоту памагчы ў маім клопаце. Я ўжо напісала да сястры. Але буду змушаная яшчэ патурбаваць Вас і прасіць, каб Вы або напісалі або пазванілі Ю. Геніюшу1 — папярэдзілі яго, што на яго імя будзе высланая пасылачка. Каб гэта не было незразумелай неспадзянкай. Я асабіста Ю. Геніюша ня ведаю, але чытала яго мініятуры ў “Белавежы”2, і вельмі мне яны спадабаліся.
    Мой унук Слаўка (Яраслаў) вельмі ўсьцешыўся, што, магчыма, атрымаем нарэшці пачку ад маёй сястры Казіміры, бо там будзе і крыху насеньня расьлін, якія ён даўна хоча мець. Яшчэ сьнег ляжыць, а яму ўжо сьніцца работа на гародзе іў цяпліцах. Гэтае hobbi крыху ня вяжаццаз прафэсіяй інжынера-фізыка, але, відаць, ягонае замілаваньне — ад мяне. I на гэта німа рады.
    У мяне ўдома кіпіць работа. Я сама амаль нічога не раблю (чуюся нядобра), мае зяць і дачка ўзяліся парадкаваць здымкі, альбомы, пісаныя да мяне лісты. Апошніх ёсьць каля 5000. I гэта добра. Будзе мне спакайней, што астанецца ўсё ў парадку. Сама яшчэ маю крыху няскончанай работы, але маю надзею скончыць.
    Пасылаю Вам здымак з выстаўкі абразоў нашага мастака Пётры Сергіевіча, якую наладзілі літоўскія мастакі да яго 80-годзьдзя. Апрача таго, высылаю “Голас Радзімы” (маю запас) і нумар часапісу “Тэатральны Менск”, дзе ёсьць мае ўспаміны аб У. Галубку3. Гэту часапісь мала хто ведае. Мне прыслалі 3 экзэмпляры. Там шмат цікавага і добрая мова.
    Вы казалі, што любіце пісаць у сваіх вершах аб кветках? Пасылаю Вам свой верш, які напісала для свайго с.п. сына, калі яму было 2 гады. He крытыкуйце вельмі, бо ж я не паэтка, гэта пісалася так сабе — пры нагодзе.
    Цалую Вас сардэчна. Ад маіх — шчырае прывітаньне. Л. Войцікава.
    На імяніны майму сыночку Тоню
    Што за зьява? Што за дзіва?
    Луг і поле, лес і ніва Зазьвінелі ціхім тонам Ці то песызяй, ці то звонам.
    Мілы голас зычна льецца Ўверх па горах, ўніз па рэчцы. Чутны топат — ідуць пары... Што за дзіва? Хіба, чары?
    Тут — валошка з шыпшыною, Там — бяроза з каліною, Далей, ўзяўшысь за лісточкі, Йдуць стакроткі, як вяночкі.
    А за імі — брат-сястрычка, I зязюлька невялічка, Мак чырвоны, драсён белы I звончыкаў букет цэлы.
    Йдуць дарогай і мяжою Ды сьпяваюць грамадою.
    А як пахнуць, як прыбраны — Як у казцы счараванай!
    Аж сонейка ў небе стала:
    — I куды ж вы,— запытала,— На вясельле? На хрысьціны?
    — He, на Тоня імяніны.
    Мама
    Альхоўнікі (Сакольшчына), 13 чэрвеня 1921 г.
    130.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    19 лютага 1981 г. Вільня Дарагая пані Дануся.
    Я вельмі рада, што мая маленькая пасылачка зрабіла Вам прыемнасьць. Хацелася адразу Вам напісаць, але апошні час вельмі абвастрылася мая хвароба страўніка (катар, а можа, цяпер і што горшае), цяжка доўга сядзець, пісаць, а лістоў, як заўсёды, прыходзіць шмат, часта такія, што адказаць мушу адразу і нямала раней падумаць. Вось час і праходзіць.
    Мела я ліст ад Міхася Забэйды — са шпіталя тубэркулёзнага. Зьдзівілася і занепакілася. Ніколі аб тубэркулёзе і гутаркі не было. Пісаў, што лекары маюць патрымаць яго там 2-3 месяцы. He пасьпела адказаць, як зьявіўся ў Вільні студэнт Менскага ўнівэрсытэту, які езьдзіў у Чэхаславакію з экскурсіяй, быў у Празе і адшукаў М.Забэйду ў шпіталі. Той прасіў студэнта, каб, вяртаючыся
    праз Вільню, перадаў мне прывітаньне. На жаль, студэнт меў толькі паўтары гадзіны часу, пасьпеў адшукаць майго зяця, а да мяне ўжо не пасьпеў. Абяцаў прыехаць, каб расказаць мне асабіста, а пакуль што казаў, што М. 3[абэй] ду мелі ўжо праз пару дзён выпісываць. Відаць, нічога страшнага німа.