• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Пасьля 1-й сусьветнай вайны кнігарняй загадваў Станіслаў Станкевіч2 — Кнігар. Па пэўным часе (гэтую гісторыю ведае Я. Багдановіч) кнігарню
    Зоська Верас. Фота С. Панізьніка. 1978 г.
    Маці Эмілія Сівіцкая. 1912 г.
    Бацька Антон Сівіцкі. 1890 г.
    Людвіка з маці ў Альхоўніках. 1900 г.
    Дзед Людвік Садоўскі. Альхоўнікі, 1900 г.
    Людвіка Сівіцкая (у першым шэрагу зьлева) з роднымі. 1890 г.
    Ксёндз Францішак Грынкевіч.
    Гарадзенскі гурток беларускай моладзі.
    V першым шэрагу: Зыгмунт Абрамовіч, Казімір Калышка, Адам Бычкоўскі; у другім шэрагу: Алена Шэгідзевіч, Людвіка Сівіцкая, ксёндз Францішак Грынкевіч, Ганна Салянка, Станіслава Кунда; у трэцім шэрагу: Вінцусь Семяновіч, Марыя Салянка, Станіслаў Більмін, Францішак Эйсмант, Эдмунд Кунда, Павел Аляксюк, Часлаў Чарноцкі, Станіслаў Раманоўскі. 1910 г.
    Адам Бычкоўскі.
    Л. Сівіцкая ў ролі Ганкі з п’есы К.
    Каганца “Модны шляхцюк”. 1910 г.
    Адольф Зянюк.
    Старая Гародня. Канец XIX стагодзьдзя.
    Сябры гарадзенскага гуртка.
    V першым шэрагу: Людвіка Сівіцкая і Юзя Грынкевіч; у другім шэрагу: Ян Раманскі, Адольф Зянюк, крайняя справа Марыся Бобрык. 1913 г.
    Сябры пісалі Л. Сівіцкай на гарадзенскі адрас.
    Надмагільле кс. Ф. Грынкевіча на каталіцкіх могілках у Гародні.
    Фабіян Шантыр. 1918 г.
    Рамуальд Зямкевіч, Гальяш Леўчык і Людвіка Сівіцкая. Варшава, 1914 г.
    Пасьведчаньне дэлегаткі Усебеларускага зьездуЛ. Сівіцкай.
    апгіхь сі/Ьада лі. рЬшаюіцмг<ь голосомь.
    •ho Wirnrrti СЬ прпложеп'*мі> печатп удсстоЫ ря<ТСЯ
    БЕЗ ПЕРЕДАЧІ
    3 езд беларусоу-военных Заходняго фронта 18—21 кастрычніка 1917 г.
    Б I Л Е Т № //
    шьрлется.
    7/ктября /гдня 1917 /.
    Член? Оргшізацыйнар бюро
    /"A; -
    Пропуск на Вайсковы зьезд.
    Дэлегаты Вайсковага зьезду. V першым шэрагу: 1 Язэп Мамонька, 2 Ігнат Дварчанін, 3 Лявон Дубейкаўскі, 5 Язэп Лёсік, 6 Язэп Варонка, 7 Язэп Дыла, 9 Кіпрыян Кандратовіч, 10 Сымон Рак-Міхайлоўскі, 11 Палута Бадунова, 12 Іван Краскоўскі, 13 Васіль Муха; у другім шэрагу: 7 Антон Лявіцкі, 8 Паўліна Мядзёлка, 16 Людвіка Сівіцкая, 17 Аляксандр Чарвякоў; у трэцім шэрагу: 4 кс. Аляксандр Астрамовіч. Менск, 1917 г.
    г
    vn*	^А.
    Іш МіЛЛ«Ц«. Мз^л
    V^A^W%W*n йі^ч 1 toA^CAo WUl
    U
    y VkyJj, іХ/Л ,
    Аўтограф Зоські Bepac. 1917 г.
    Запіска М. Багдановіча Зосьцы Верас. Аўтограф, 1916 г.
    Л. Сівіцкая	3 мужам Антонам Войцікам. 1926 г.
    з сынам Антонам
    Шантырам. 1919 г.
    Здачкой Галінай Войцік.
    Вокладка часопіса “Заранка”. 1927 г.
    Эксьлібрыс Зоські Верас. Мастак
    В. Целеш.
    Зоська Верас. Мастак Я. Кулік. 1987 г.
    V садзе. Фота Ф. Ігнатовіча. 1978 г.
    Яраслаў і Галіна Войцікі, Зоська Верас, Янка Саламевіч. 1976 г.
    3 Фёдарам Ігнатовічам. 1978 г.
    3 Аленай Руцкай. 1986 г.
    3 Аляксеем Пяткевічам. 1980 г.
    падзялілі — частка асталася як прыватная ўласнасьць Ст. Станкевіча, а другая — ужо як кнігарня Выдавецкага таварыства — перабралася на Вастрабрамскую вул., № 1 — рог Гэтманскай — пад загад Ігната Мятлы3 (брата П. Мятлы4, пасла). У якім годзе яе зачынілі — ня помню (ёсьць здымак). Ізноў, напэўна, ведае Я. Багдановіч. Пасылаю Вам яго адрас. Думаю, чаго я не дасказала, ён выясьніць. Можа, ён і аб дошцы ў гонар М. Ластоўскай5 ведае? Бо ні я, ні зяць аб ёй ня чулі.
    Што да музэю і гімназіі — адкажа Вам Лявон, разам з весткамі аб сваім бацьку. Я яму дала брашуру А. Луцкевіча “Prawda о celi Konrada”6. Там ёсьць пляны гэтай цэлі і падрабязнае апісаньне. Здымкаў Базыльянскіх муроў у нас шмат з розных бакоў — і ад Вастрабрамскай, і ад Коннай. Усе яны — у альбоме “Віленская Бел[аруская] гімназія” (ёсьць і ўваход у музэй). Ёсьць, хіба, у Лявона і асобныя. Цяпер Лявон зрабіў цікавы альбом “Віленскі Бел[арускі] музэй імя I. Луцкевіча”. Сабраны здымкі экспанатаў, розныя артыкулы аб музэі. Да таго ж, маем альбом “Наш сьпявак Міхась Забэйда”. Ёсьць што паглядзець, і таму варта прыехаць.
    Ледзь не забылася адказаць яшчэ на адно пытаньне. Гродзенскі гурток сваёй сталай кватэры ніколі ня меў. 3 самага пачатку зьбіраліся ў кіраўніка кс. Фр. Грынкевіча ў яго кватэры пры Бэрнардынскім касьцёле (у даўных кляшторных мурах). Пасьля, як яго назначылі ў Брыгіцкі кляштар, у яго кватэры там. Але гэта коратка.
    У 1910 г. мая маці, удава капітана, атрымала ад уладаў дазвол трымаць вучнёўскую кватэру, і мы нанялі кватэру на Гараднічанскай вул., № 4-5 пакояў. I ў нас закватараваліся вучні і вучаніцы (двох з сёстрамі) — адныя беларусы, усе сябры гуртка. Я якбібліятэкарзабраладасябе бібліятэку — вось гэта і была кватэра гуртка. Тут адбываліся рэпэтыцыі хору (было ў нас піяніна), тут малявалі дэкарацыі, вялі рэпэтыцыі спэктакляў, і “нелегальны” гурток зьбіраўся легальна. Кватаранты запрашалі калегаў. Заўсёды на стале — самавар, гарбатка, a то і скокі. Моладзь гуляла...
    Такія кватэры часта зьнянацку адведывалі г.зв. пэдэлі. Але ў нас ні разу ніхто ня быў. Усе кватаранты вучыліся добра. Захаваньне — як найлепшае. Ну і апінія “ўдавы капітана” мелазначэньне. Так і цягнулася, аж пакуль мы ў 1913 г. выехалі з Гродна. Я — у Варшаву на курсы, маці мая — да свайго бацькі ў Сакольскі павет. Яшчэ ў пачатку 1913 г. пасьпеў гурток выдаць аднаднёўку “Колас беларускае нівы”. Гэты “Колас” маю, дзякуючы І.У. Саламевічу.
    А што з маёй “Пчалой”? Я бы радзіла Вам заглянуць да І.У. Саламевіча — паглядзець мае ўспаміны. Арыгінал пакуль што ў яго яшчэ — там у разьдзеле “Вільня” ёсьць наклеены здымак дому на Віленскай, 12, і падпісана, якія дзе былі арганізацыі.
    Цяпер, здаецца, усё. Усяго Вам найлепшага! Л.В.
    Адрас Янкі Багдановіча: Вільнюс, Жйрмуну, 90, кв. 85.
    112.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    15 ліпеня 1980 г. Вільня
    Дарагая Данута Іванаўна!
    Учора атрымала Ваш ліст — дзякую. Хоць 10 ліпеня адведалі мяне менскія мастакі, я толькі з Вашага ліста зразумела, што ў іх быў намер зрабіць копію
    альбому. Яшчэ раней, 26 чэрвеня, прыяжджаў Содаль і казаў аб тым, што Новік ня даў зрабіць здымкаў. Я зразумела, што проста некаторыя здымкі М. Забэйды хацелі мець... He зарэагавала, ды, зрэшты, было ўжо позна — 22 чэрвеня альбом ужо быў у Вільні.
    Сяньня я выслала даўгі ліст да Яўгена Сяргеевіча Куліка1. Што пісала — мастакі, напэўна, Вам скажуць ці напішуць. Паўтараць ня буду. Дрэнна чуюся, а пішу сяньня ўжо чацьверты ліст.
    Справа копіі альбому ня страчаная, мо толькі крыху больш фатыгі будзе каштаваць. Тэксту перафатаграфоўваць німа патрэбы. Новік прывёз мне арыгінал нарысу “На вышынях мастацтва”, які ўваходзіць у альбом, і яшчэ 2 копіі гэтага ж нарысу. Я прасіла, каб зрабіў адну копію для Міхася Забэйды. Калі ня мае магчымасьці пабачыць альбом, няхай хоць прачытае, што аб ім напісана. Гэтую копію ўжо М.З. адаслалі.
    Але Новік зрабіў 2 копіі — другую для мяне асабіста. Яе я дам, каб перапісалі на машынцы для рэпрадукцыі альбому. А фотакопіі здымкаў зусім добра можна зрабіць тут на мейсцы. Трэба толькі, каб прыехаў фатограф з добрым апаратам. Гэтыя здымкі, што ў альбоме, перафатаграфавалі з пазычаных арыгіналаў самі, насамперад мой с.п. сын, а пасьля зяць. Памылка зробленая адразу — трэба было, робячы фотакопіі, рабіць у двух экзэмплярах, другі быў бы для копіі. He падумалі...
    A С. Новік не таму ня даў, што мы маладым ня верым, нічога падобнага. Ён проста такі пэдант, а мо крыху арыгінал. Дадзена яму што ў рукі — аддасьць толькі таму, хто даў. Ня трэба яго вельмі асуджаць. Вельмі цяжкае было (і ёсьць) яго жыцьцё. Ён праз 5 гадоў быў адданым супрацоўнікам “Заранкі”, і ўсё было добра, а цяпер і мне часам цяжка з ім пагадзіцца.
    Я з прыемнасьцю спаткаю знаёмага С. Панізьніка і дам сфатаграфаваць усё, што яму будзе трэба. Але ці трапіць ён да мяне? Адрас (дачкі, бо я на яе атрымліваю лісты і г.д.) — гэта мала... Заўсёды ў такіх выпадках даю тэлефон зяця на працы — дамаўляюцца, дзе сустрэцца, і зяць прыводзіць да мяне. А цяпер за тыдзень зяць ідзе ў адпачынак. У сваёй кватэры дачка і зяць летам бываюць рэдка. Усё ў нас — у мяне і ўнука.
    А ўнук мае такую працу, што вельмі няпэўная хвіліна, каб мог адарвацца да тэлефоне. Хіба, у Менску хто з маіх бліжэйшых знаёмых — V. Содаль, Арсень Ліс, І.У. Саламевіч ці Адам Язэпавіч Мальдзіс — маглі б вытлумачыць, як да мяне дарогу знайсьці. I як тут зрабіць?
    Ці Вы свой верш асабіста Забэйду пасылалі? Ці маеце яго адрас? Я ўчора атрымала ад яго ліст. Просіць падзякаваць усім, хто аб ім помніць. Чуецца дрэнна. Заўтра да яго буду пісаць.
    У нас мяса валовае ёсьць кожны дзень, апроч суботы і нядзелі. Гэтатаму, што ў вольныя дні прыяжджае маса калгасьнікаў, нават з Беларусі, і ўсё выкупляюць. Цяпер дбаюць, каб сваім мясцовым хапіла. Тварог (добры) ёсьць заўсёды. Але ж гэтыя прадукты летам не перашлеш і не перавязеш — псуюцца. Шкада, хацелася б Вам памагчы... А лекі, якія трэба, маю, а часам памагаю сабе зёлкамі. Вось толькі ад старасьці лекаў німа...
    Канчаю і лягу. Мінулую ноч зусім ня спала. Усяго найлепшага! Ня думайце нічога благога аб нас, старэйшых. Л. Войцікава.
    113.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    31 ліпеня 1980 г. Вільня Паважаны Адам Язэпавіч.
    Дзякую за паведамленьне аб атрыманьні майго ліста. Чытаю Вашую кніжку “Дарогі вялі праз Беларусь”1 і хачу Вам сказаць, што калі мне было гадоў 6-7, г.зн. у 1898-99 гадах, у Гродне быў яшчэ пантонны мост, а на другім баку Нёмана — процілеглым ад гораду — быў яшчэ г.зв. заезд. Гэта не была карчма, а жыдоўскі драўляны прызваіты дамок, дзе адзін пакойчык, чысты, нядрэнна мэбляваны, служыў для адпачынку падарожнікаў. Можна было памыцца, дастаць шклянку гарбаты і г.д. Затое да дому быў прыбудаваны вялікі будынак з варотамі, куды можна было ўехаць парай коняў з брычкай. Гэта ўжо была вуліца прадмесьця, але ёю пачыналася шаша, якая ішла ад крэпасьці Асавец у Гродна.
    Заезд стаяў на горцы, г.зн. вуліца спускалася ўніз даволі стромка. Як жа страшна было зьяжджаць на ня вельмі шырокі, калыхаючыся мост... Трэба было ехаць вельмі памалу і ўвесь час калыхацца разам з мастом. Найчасьцей астаўлялі коні ў заезьдзе і ішлі пехатой, што таксама не было вельмі прыемным... Вось якія ўспаміны абудзіла Вашая кніжка, Адам Язэпавіч (ахватней пісала б — пане Адаме).
    Вы мне не адказалі, што з маёй “Пчалой”. He ідзе мне аб тое, ці яна будзе друкавацца ці не. Але Іван Уладзіміравіч Саламевіч прыслаў мне машынапіс, г.зн. перадрукаваныя на машынцы мае ўспаміны. Рукапіс яшчэ ў яго. А вось “Пчалы” і “Б[еларускай] борці” ня маю. Толькі рукапіс. Але гэта нічога. Зяць мае машынку, аб чым я забылася, бо яна яшчэ не пераробленая на беларускі шрыфт. Пераробіцца — перадрукуе і маю “Пчалу”.