Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Дарэмна я аб гэтым пачала пісаць, але перапісываць ня хочацца. Выбачайце. Дрэнна чуюся і раблю глупства — здаецца, дагэтуль гэтага не было. Гэта, відаць, так на мяне падзеяла сьмерць старога знаёмага, беларускага дзеяча др. Мікалая Марцінчыка, пасьля якой не магу прыйсьці да сябе...
Усяго Вам найлепшага!Л.В.
P.S. Што належалася Лявону — аддала.
114. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
2 жніўня 1980 г. Вільня
Дарагая Данута Іванаўна.
Дзякую за некалькі слоў ад Вас. Што ёсьць адпаведныя машыны для рэпрадукцыі, я добра ведаю. Аб што ішлося мастакам, я не адразу ўцяміла. Зусім згаджаюся, што зрабіць копію — гэта вялікая і патрэбная справа. Веру, што мастакі маюць магчымасьць карыстацца такой машынай. Але ці на гэта ня трэба спэцыяльнага дазволу? I ці на рэпрадукцыю такой рэчы можна той дазвол дастаць?
Калі быў напісаны нарыс аб нашым сьпеваку, аўтар упёрся, што ён будзе надрукаваны, хоць мы тут яго папераджалі, што з гэтага нічога ня будзе. Павёз ён свой нарыс у “Маладосьць”. Рэдакцыя прыняла, супрацоўнікі падрыхтавалі да друку, а друкаваць — не пазволілі. Аб гэтым мяне паведаміла Вольга Іпатава1.
А як робяцца рэпрадукцыі — маю практыку. Некалісь я адаслала ў Менск у акадэмію, у аддзел рукапісаў і рэдкіх друкаў, адозвы, інструкцыі і т.п. папе-
ры Таварыства беларускай школы, але прасіла, калі гэта магчыма, зрабіць мне копіі. Хутка копіі атрымала.
А цяпер больш чым ТЛ гады таму два музэі — Гродзенскі (у інстытуце мэдыцыны) і Гудзевіцкі школьны — папрасілі ў мяне мой “Батанічны слоўнік”, а я маю толькі адзінэкзэмпляр.Тады С. НовікдаведаўсяўМенскуўакадэміі, штояны маюць 2 экз. майго слоўніка і могуць зрабіць яго рэпрадукцыю, але не для прыватнай асобы, а для арганізацыяў, і каб прыслаць адрасы тых музэяў, якія слоўніка патрабуюць. Быццам не даюць акадэміі нейкага там парашку, патрэбнага для гэтай работы. А каб я дала свой адзіны экзэмпляр? Так і чакала б звароту?
Яшчэ не ўспакоілася пасьля альбомнай справы, як новая прыкрасьць. Прыехала ў Менск і Вільню, каб адведаць магілу свайго дзеда — Ядвігіна Ш.— яго ўнучка Алеся са сваёй дачкой і яе сынкамі — пра-праўнукамі Ядвігіна Ш. Што да мяне не даехала — віна пераблытаных нумароў тэлефона. Добра, што магілу дзеда сама знайшла і пабачыла, што яна дагледжаная. А вось у Менску спаткала іх проста абураючая сустрэча. Вы, хіба, ведаеце, што Я. Колас — блізкі сваяк Я. Лёсіка, а значыцца, і дзеці дачкі Ядвігіна Ванды і яе мужа Язэпа Лёсіка — сваякі сына КоласаДанілы2.1 восьАлеся, дачкаЯ. Лёсіка, з цэлым даверам наведала сваяка ў музэі. I што ж? Спаткаў горш, чым чужых. He запытаўся, як і дзе жывуць і г.д. Усяго коратка не раскажаш. Бедная Алеся напісала мне ліст, поўны болю і скаргі. Ад часу сьмерці маткі Ванды я ім замяніла цётку, як яны пішуць: “Вы адзіная нітачка, якая зьвязывае нас з зямлёй бацькоў і дзядоў”.
Выбачайце, што так “пакруціла” старонкі. Знэрвавалася, сама чуюся дрэнна, а тут яшчэ і дачка захварэла. А што з ёй — дактары ня могуць пазнаць. Таму і ліст без вялікага сэнсу.
Я ахвотна дала б мастакам альбом для рэпрадукцыі, але ж гэта не мая ўласнасьць, і трэба было б мець згоду ўсіх, хто матэр’ялы для альбому даваў, зьбіраў і г.д. На вялікі жаль, гэта ўсё людзі, якія ня маюць звычаю адказываць на лісты, на закранутыя ў іх справы. Проста маўчаць і ўсё. Як жа ўсё гэта надакучыла...
Вы дарма ў адным з лістоў напісалі: “Вы, старое пакаленьне, ня верыце нам, маладым...”. Што тычыцца мяне асабіста, хоць я самая-самая старая,— веру больш у маладых, чым у г.зв. сярэдняе пакаленьне. Маладыя, калі ў цяперашні час змаглі захаваць чыстую беларускую душу, мову, то ўжо на вагу золата. А сярэднія? Ім гонар, граматы, тытулы даражэйшыя за ўсё, і за іх яны гатовыя на ўсё. Ёсьць і іншыя, на шчасьце.
Цалую шчыра. Л. Войцікава.
115. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
15 жніўня 1980 г. Вільня
Дарагая ДанутаІванаўна.
Якраз пару дзён таму атрымала я паштоўку ад нашага сьпевака. Сумная яна, як і ўсе весткі ад яго з апошняга часу. Быў тры тыдні ў санаторыі, але здароўе не палепшала, а толькі аслабеў. Цяпер ізноў чакае на розныя аналізы, што пры яго слабасьці выконваць цяжка. Да ўсяго яшчэ зачынілі на рамонт блізкую сталоўку, у якую ён хадзіў абедаць. Піша: “Часам, калі змагу, хаджу ў далейшую, а калі не — сяджу ўдома на дыетычных кансэрвах”. Ці ж гэта жыцьцё?
Мне так хацелася зрабіць яму прыемнасьць — паслаць той нарыс аб ім, які зьмешчаны ў альбоме. С. Новік зрабіў тры экзэмпляры на машынцы. Адзін у альбом, а два прыслаў мне. Вось адзін з іх быў прызначаны для сьпевака. I што Вы думаеце? Тры разы пасылалі, і кожны раз пошта варочала. Зяць пайшоў на міжнародную пошту даведацца, у чым справа. Аказалася, што ні рукапісаў, ні машынапісаў за мяжу высылаць нельга. I рады на гэта німа.
Сяньня якраз прыйшоў Ваш ліст з Вашым вершам. Я зараз жа да М. Забэйды напісала і выразку (Ваш верш) паслала. Заўсёды лісты да яго пасылаю лётнічай поштай, каб было хутчэй.
Ня ведаю, ці Вы знаёмыя з Алесем Мікалаевічам Белакозам. Але на ўсялякі выпадак пытаюся і Вас: што з ім? Ад мая ня маю ніякай весткі. Ніколі гэтага не было. Пыталася Ларысу Антонаўну [Геніюш]. Нічога на маё пытаньне не адказала, а і ня ўспомніла, ці быў у яе на 70-годзьдзі... Напісала да яго дачкі Марыны — таксама маўчыць.
А Я. Хвораста хуткая дапамога забрала ў рэанімацыю. Адным словам — нідзе нічога добрага. Адна згрызота — з маёй хатай уключна. V дачкі высокі ціск крыві і, мусі, нешта з сэрцам. Гэта дзеіць і на мяне, але апошняе малаважнае. Яшчэ хоць з кійком па грыбы хаджу. Толькі трэба заўважыць, што хаджу недалёка, бо лес пад самай нашай хатай. Толькі што грыбоў добрых німа — адныя лісічкі і сыраежкі, часам — маленькія масьлякі.
Усяго Вам найлепшага! Цалую сардэчна — Л. Войцікава.
116. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
4 верасьня 1980 г. Вільня Дарагая Данута Іванаўна.
Так доўга Вам не адказывала, што хачу хоць коратка напісаць больш не адкладаючы. Аб тым, каб паслаць М.Забэйду нарыс аб ім часткамі, і я думала. Але гэта немагчыма. Нарыс вялікі — 67 старонак машынапісу. Ды і трэба было б, каб нехта перапісаў добрым, выразным почыркам, бо ў яго клопат з вачамі. To сколькі лістоў трэба было б выслаць? А гэта ўжо выглядала б падазрона. Яшчэ адну пробу робім — ужо не адсюль. А мо ўдасца...
Ад М. Забэйды даўна німа весткі, а гэта непакоіць. Я ведаю, што ён там шмат сяброў мае, а вось удома — апекі ніякай. Ці мае што есьці, ці можа хадзіць — ніхто, відаць, ня дбае.
У справе М. Забэйды да Вас такая просьба: можа, маеце магчымасьць дастацьтой нумар газэты з Вашым вершам’ — для яго, а калі не, то напішыце, калі ласка, верш ад рукі на паперы без лінеек, з Вашым подпісам. Хочам яго ўклеіць у альбом. Чакаем.
Ад Алеся Белакоза нядаўна мела ліст. Невясёлы — хвароба страўніка яго зьядае. А ён працуе за дзесяцёх. Яго вучаніцы — здольныя дзяўчаткі — прысылаюць мне свае вершы, пішуць лісты. Я ўжо 12 гадоў з імі ў кантакце, г.зн. з Гудзевіцкай школай і яе музэем. А вось бывае перарыў у ліставаньні, і я непакоюся. Сёлета хацеў падчас адпачынку падлячыцца — паехаць у санаторыю, але не далі пуцёўкі. Цяпер у яго поўна плянаў. У Гудзевічах будуюць новую школу, а старую абяцаюць даць на музэй. Вось і думае загадзя, як што дзе зьмясьціць. Каб хоць яму хапіла сілы на ўсё гэта.
Я даўна пыталася Вас, ці не прабавалі лячыць мужа зёлкамі? Ад усялякіх хваробаў вантробы адзіны добры сродак — сьвятаяньнік (па-польску — dziurawiec, расейскі назоў — зверобой, лацінскі — hypericum perforatum).
Піць — як гарбату, незалежна ад іншых лекаў. Зашкодзіць ні ў якім выпадку ня можа, а магчыма, прынясе палёгку. У мяне шмат добрых кніжак аб лекарскіх зёлках, а і ўласнай практыкі нямала. Чытаючы Вашы вершы, бачу — Вы беларускія назовы расьлін добра ведаеце, што вельмі цешыць, бо ў нашых паэтаў і пісьменьнікаў бывае ўсяляк.
Ніяк не зьбяруся напісаць (адказаць) Ларысе Антонаўне [Геніюш]. Але цяпер гэта, можа, і ня так важна, калі яна шчасьлівая — цешыцца сынам і ўнукам. У мяне лістоў назьбіралася за дзясятак. Адказаць трэба, а з маім здароўем зусім дрэнна. Ці сёлетняе неспрыяючае надвор’е, ці проста — гады...
Сардэчна цалую. Л.В.
117. ВЯЧКУ ЦЕЛЕШУ
14 верасьня 1980 г. Вільня Дарагі Вячаслаў Міхайлавіч1.
Нарэшці мы сабраліся пераслаць Вам абяцанае. Зяць — фотакопіі паштовак, а я — ліст. Ліст з вялікай падзякай за прысланую “Маладосьць” з Вашым артыкулам. Гэты нумар ёсьць, але не ў мяне ўдома, таму я зусім забылася аб ім. А Ваш артыкул і здымкі паштовак для мяне вельмі дарагія. Асабліва “Брыгіцкі касьцёл”, пры ім, зразумела, і кляштар. Ён мне прыпамінае маё раньняе дзяцінства... Мушу выясьніць Вам гэта.
Хоць мы ў Гродне тады не жылі, але амаль кожны год прыяжджалі ўадведзіны дабацькоўмайго бацькі — Міхаліны і МіхалаСівіцкіх.Ародная цётка маёй бабкі Міхаліны была (па-польску) prioress — (па-рас[ейску]) ігуменьняй кляштара імяні сьв. Брыгіты — Брыгіцкага. Вось я з мамай або бабкай хадзіла адведываць сваю прабабку.
Маючы гадоў пяць-шэсьць, бегала па калідорах кляштару, сядзела з прабабкай у гародчыку. А пасьля, калі па сьмерці бацькі мы з мамай жылі ў Гродне, дзе я канчала гімназію, то жылі проціў муроў, якія абгараджывалі кляштар на другім баку вуліцы. Гэты здымак і наагул Ваш артыкул — вялікая для мяне каштоўнасьць.
У мяне знайшлася яшчэ адна паштоўка Гродна: Гродно. Обш,йй eud. Grodno. Widok ogulny. На другім баку: Открытое пйсьмо. Pocztowka. Carte Postale. Ці Вы такую маеце? Калі не — напішыце. I яшчэ, ці маеце ўспаміны П. Мядзёлкі “Сьцежкамі жыьця”? Там на стар. 64 зьмешчаная паштоўка: партрэт 3. Бядулі. На другім баку рукой Бядулі некалькі слоў да Паўлінкі і дата: 25.5.1925 г.
Думаю, што маеце, але наўсялякі выпадак... Аб паштоўцы з песьняй Паўлінкі — напіша Вам Лявон. А ведаеце, мы бачыліся з Вамі адзін раз, а мне здаецца, што я Вас даўна ведаю. Гэта, мусіць, таму, што Вы з Гродзеншчыны. А я ж такая фанатычка ў гэтай справе. Ад 1923 г. я жыву ў Вільні, а зжыцца не магу. Я і так зьбіралася пісаць да Вас у справе паштовак. Але не старых, а цяперашніх, сучасных.
Вось цяпер Вы маеце, што зьбіраць, ёсьць што паказаць. А што знойдуць нашы далёкія нашчадкі з нашага часу? Ці выдаецца цяпер якая вартасная беларускаая паштоўка? Праўда, ёсьць цэлыя сэрыі і альбомы, але пераважна з расейскімі надпісамі. Аўжо калі ўзяць сьвяточныя, віншавальныя паштоўкі,