• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Вельмі мяне зьдзівіла вестка, што др. Марцінчык “канчае 80 гадоў”. А мне ён казаў, што толькі на паўгода маладзейшы ад мяне, а мне пайшоў ужо 88-ы год... Што аб ім пішаце — вельмі добра. Ён гэтага варты. Тут, хіба, ня знойдзецца ніхто, каб гэтым заняцца.
    А Мікалай Міхайлавіч нічога ня піша — ніякіх успамінаў. Кажа, што “неяк ня клеіцца”. Летам прыяжджаў у Вільню разы тры, але кожны раз, як казаў, гэтыя падарожы перахварэў.
    Я яшчэ сяк-так трымаюся. Пішу шмат лістоў і памагаю тым, хто піша пра даўнейшыя часы, а фактаў не хапае. Цяпер мяне просяць напісаць успаміны пра Уладыслава Галубка — драматурга і арганізатара аб’язднога тэатру. Я Галубка вельмі добра ведала ў 1915,16,17 гадах. Трэба просьбу споўніць. Хоць часам цяжкавата сядзець доўга. Але пакуль чалавек жыве, мусіць нешта рабіць.
    Калі толькі зможаце — пішыце. Я часта аб Вас думала. Матэр’ялы аб др. Ст. Гр[ынкевічу] высылаю. Усё, што змагла сабраць. Крыніцы пэўныя: яго родная сястра і яго пляменьнік. Тая яго цёмная справа, здаецца, выясьняецца — так мне пішуць. Калі што даведаюся — напішу.
    Усяго найлепшага! Сардэчна вітаю — Л. Войцікава.
    Д-р Станіслаў Грынкевіч
    Радзіўся 2 лютага 1902 г. у мястэчку Новы Двор былога Сакольскага павету Гродзенскай губэрні (цяпер Дуброўскі павет Беластоцкага ваяводзтва). Бацька — Сымон Грынкевіч, матка — Магдалена з Шыманскіх.
    Першапачаткова вучыўся ў вясковага вучыцеля, які яго прыгатаваў да экзаміну ў гімназію. У1912 г. здаў экзамін і быў прыняты ў Гродзенскую дзяржаўную мужчынскую гімн[азію]. У1914 г., у пачатку 1-ай сусьветнай вайны, выехаў са сваім першастрэчным (дваюрадным) дзядзькам у Дарагабуж Смаленскай губ[эрні]. Там далей вучыўся ў гімназіі. Скончыўшы 7 клясу, вярнуўся ў Новы Двор.
    Доўга не чакаючы, паехаў у Варшаву прыгатаўляцца да матуры. Жыў у інтэрнаце. Здаўшы матуральныя экзаміны, паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт на мэдыцыну. Але змушаны сямейнымі абставінамі, канчаў мэдыцыну ўжо ў Пазнані. Скончыўшы, пачаў працаваць у мэдычнай клініцы — да 1935 г.
    V1935 г. прыняў запрапанаваную яму працу ў Псыхіятрычнай клініцы ў Харошчы (на Бельшчыне) — як спэцыяліст псыхіятр-нэўроляг. Працаваў як ардынатар аддзелу нэрвовахворых, адначасна вёў у лябараторыях досьледы і пісаў аб іх працы ды перакладаў працы мэдычныя з іншых моваў.
    Vтой жа час пісаў па-беларуску папулярныя мэдычныя брашуры для сялян. Перад самай 2-й сусьветнай вайной (ці не ў 1937-м) прыехаў з сям’ёй у Вільню, дзе адразу пачаў працаваць у 1-ай паліклініцы (тады — вуліца Міцкевіча, сяньня — Ленінскі праспэкт).
    Жыў пад Вільняй у Ерузалімцы, дзе меў невялікі дамок і сад (сам садзіў) ды агарод, каторымі ў вольны час з захапленьнем займаўся. I сваіх 4-х дзяцей (2 сыны і 2 дачкі) да працы прывучаў.
    V Вільні пісаў артыкулы ў розныя беларускія часапісы (“Студэнцкую думку”, “Крыніцу”, “Заранку”). Езьдзіў па вёсках, чытаючы лекцыі па-беларуску натэмы мэдычныя.
    Выдаў у 1937 г. брашуру “Асьвета”, якую сканфіскавалі. Адбыўся суд — прысудзілі 2 тыдні турмы і штраф.
    Пасьля падарожы ў Львоў выдаў брашуру “V братоў украінцаў” (1937). Арыштаваны ў 1944 (ці 1945) г. Вывезены ў Менск, дзе падчас сьледзтва памёр.
    Сын др. Ст. Гр[ынкевіча] Вітаўт Грынкевіч працуе куратарам асьветы ў Эльблёнгскім ваяводзтве. Старшая дачка Вольга — лекар, памёрла ў 1935 (1936?) г. на рака. Муж яе — беларус з Ашмяны, памёр у 1979 г. Аб дваіх малодшых вестак ня маю.
    Жонка др. Ст. Гр[ынкевіча] пасьля сьмерці мужа выехала з дзяцьмі ў Польшчу.
    Літаратурныя працы др. Ст. Гр[ынкевіча]: “Арлянё”, “Царква”, “Помста”, “Вязьніца”, “Пра тэатр”, “Жаніцьба праз радыё” (сцэнічны твор), “Рады хворым і здаровым”, “Як лячыць хваробы хатнім спосабам”, “Асьвета”, “V братоў украінцаў”.
    Мэдычных брашур было, хіба, больш, але аніяк не ўдаецца дастаць поўнага сьпіску. Калі што даведаюся — дашлю.
    95.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    27 сьнежня 1979 г. Вільня Паважаны Адам Язэпавіч.
    Дзякую за добрыя пажаданьні. Дзякую таксама за пасланую копію Вашага артыкула. Што да датаў нараджэньня і сьмерці Ф. Ш[антыра], няхай так застаецца. Я і сама іх ня вельмі пэўная. Дата нараджэньня, хіба, правідловая, бо ведаю добра, што ён быў старэйшы за мяне на 5 гадоў. А што да сьмерці? Я ў Гродне прачытала ў “Бел[арускай] газэце”1 — быў паданы 1921 год. Пасьля С. Майхровіч падаў мне 1919 год. 3 гэтай апошняй датай цяжка пагадзіцца. To няхай будзе сярэдняя — 1920.
    Як думаеце, ці не пераставіць весткі аб надрукаваньні ў Слуцку брашуры “Патрэбнасьць нацыянальнага жыцьця...” на 1917 г.— перад “Сьвяты Божа”? Бо так, фактычна, было.
    Рэшта ўсё — вельмі добра, коратка і ясна. Мушу дадаць, што выбар яго на камісара нацыянальных справаў спаміж кандыдатаў-беларусаў выняткова правідловы,боУ. Фальскі — накамісаразамежныхсправаў,аЯ. Дыла —справаў
    гаспадарчых — зусім не на мейсцы. Трэба было наадварот. У. Фальскі — вельмі добры аргаінізатар, на тое, каб займацца замежнымі справамі, быў замала адукаваны і разьвіты, а Я.Дыла — у справах гаспадарчых. Сумліўна. Ну што ж, гэта было “часовае”, а значыць, мала важнае...
    А цяпер такая справа. Думаю, што Гродна ў “Зборы”2 займе сваё мейсца, як і павінна быць. Ці ня можна было б паказаць супрацоўнікам “Збору”, каб хоць некалькімі словамі ўспомнілі аб існаваньні ў Гродне ад 1909 па 1913 г. Гродзенскага гуртка беларускай моладзі? Наш гурток праз гэты кароткі час зрабіў нямала дзеля ўсьведамленьня беларусаў Гродзеншчыны. Спэктаклі ў горадзе і па вёсках, распаўсюджваньне календароў (выпісывалі кожны год па 100 штук) “Нашай нівы”, літаратуры зрабілі сваю справу. Вясковая моладзь, асабліва Сакольшчыны, добра знаёмая была з творамі Ф. Багушэвіча і шмат яго вершаў ведала на памяць. Я і сягодня перапісываюся з тымі, хто або быў у гуртку, або знаёмы быў з яго дзейнасьцю. Сьлед астаўся... А як Вам здаецца? Ці варта?
    Усяго найлепшага! Л. Войцікава.
    96.	МІКАЛАЮ МАРЦІНЧЫКУ
    79 студзеня 1980 г.
    Паважаны Мікалай Міхайлавіч.
    Сяньня атрымала Ваш ліст — дзякую. Акрамя “Роднага слова”1 тысяча прычын, каб ужо зусім страціць нэрвы. Я “Р[однага] сл[ова] ” ня бачу і ня чую, але з прысыланых сцэнарыяў і вестак у лістах ведаю, што і як там робіцца. I — не маўчу.
    У апошнім тыдні атрымала 2 лісты, адзін за другім, ад Ф.М. Янкоўскага2. Я з ім асабіста незнаёмая, толькі лістоўна. Ён мяне называе па псэўдоніму — Зоська Верас. Яму пакуль што аб “Р[одным] с [лове] ” нічога не пісала, бо былі іншыя справы. Але Содалю проста напісала, што калі ён хоча, каб “Р[однае] с [лова] ” рабіла нейкую добрую справу, то перадусім вядучыя павінны навучыцца гаварыць па-беларуску. Навуковых тытулаў замала, каб мець права вучыць іншых. Што ўсе “вучоныя” зьвяртаюць увагу на граматыку, сынтаксыс і г.д., чаго ня кожны саслухачоўзразумее. Авосьчаму не бяруць пад увагу слоў, назоваў, якія ўжываюцца штодзённа ў кожнай сям’і, слоў, чужых для беларускай мовы, як: каструля, крышка, суп, соус, іменна, пастаянна, прама і г.д. Чаму? Таму, што самі ўсябеўхацетак гавораць? I прынялі такую “беларускую” гутарку за нармальную?
    Я шмат з кім ужо гадамі знаёмая і перапісываюся, але заўважыла, што і ў тых найлепшых пісьменьнікаў мова штораз горшая і горшая. У Беластоку ня лепш. А дзе добра, чыста гавораць па-нашаму? У ЗША. Каб Вы ведалі, якая прыгожая мова ў Вітаўта Т[ума] ша3, у Баляслава Грабінскага4.
    Вось усгюмніла др. Грабінскага... Атрымала ад яго вялікі ліст на 4 старонках канцылярскай паперы. Як жа я была рада... Аж сорамна, што да гэтай пары не адказала яму. Толькі нядаўна я даведалася, што ён быў сябрам Гродзенскага гуртка бел[арускай] моладзі. Праўда, з самай малодшай сэкцыі — меў гадоў 12-13. Я яго помніць не магла, бо такіх хлапчукоў было ў нас каля 20. Ну а ён пад зьмененым (па мужу) прозьвішчам мяне таксама ня ведаў. Так і пражылі ў Вільні гадоў 20, ня ведаючы, сколькі ў нас суполызых знаёмых з гуртка. А цяпер я рада, што маю з кім успамінаць тых, з кім бачылася, хіба,
    кожны дзень гадоў 70 таму. Ён нават маю кватэру на Гараднічанскай вул[іцы] помніць. Ну, але такіх прыемных хвілін мала.
    Вось атрымала беластоцкі “Беларускі каляндар”. Там вялікі артыкул А. Бэргман — аб Раку-Міхайлоўскім. Усё абаснавана на партыйных архіўных матэр’ялах. А хлусьні, хлусьні... Нават тое, аб што мяне пыталася, перакруціла. Пыталася, ці я помню, дзе Р[ак] М[іхайлоўс]кія ў Гродне жылі. Я хоць часта ў іх бывала (гады 1919, 20), назову вуліцы ня помню, але напісала, што жылі разам са Смолічамі (лепш — з жонкай Смоліча і іх дзіцём). А яна напісала, што жылі разам з Лёсікамі... Калі ў сапраўднасьці Лёсікі ў жыцьці ў Горадні не былі. Вось як пішуцца “гістарычныя артыкулы”. Я ня ведаю, што рабіць? Пісаць ёй аб гэтым ці не пісаць?
    За кніжку Ф. Янк[оўскага] буду ўдзячная. Але калі яшчэ ня выслалі, то пачакайце, мо ён сам прышле, бо ўжо не адну прыслаў. Сяньня атрымала новую кніжку Сьцяпана Хусэйнавіча Александровіча “На шырокі прастор”. Яшчэ не пераглядала. Бо адначасна з кніжкай быў ліст, у якім прасіў перагледзець лісты маіх знаёмых пецярбургскіх студэнтаў з 1914,15,16 гадоў — ці не пісалі мне чаго пра Янку Купалу. Гэта перагляданьне заняло мне паўдня. А карэспандэнцыя запушчаная — аж страх. Лістоў 20 да адказу, а яшчэ сыіешна трэба напісаць усё, што помню аб У. Галубку з 1915-18 гадоў. Патрэбна для кніжкі.
    Мой новы карэспандэнтз Менска, што пішакніжку аб Галубку(на100-годзьдзе нараджэньня), Сяргей Астапавіч Пятровіч цудоўна па-беларуску піша. Ці доўга “вытрымае” ў менскай атмасфэры чыстую мову? Абяцае вясной прыехаць паглядзець малюнкі Галубка і інш. памяткі, якія па ім маю.
    За лекарскія парады дзякую. Буду прабаваць так рабіць, бо ўжо сапраўды замучылася, аж ногі ня носяць... Ці Вы заўважылі ў перадапошнім “ЛіМе” маю кароткую нататку “Як выдаваўся зборнік”? Яшчэ адна прычына, каб знэрвавацца: скарацілі напалову. I то калі Янка Саламевіч, пераглядаючы ў мяне тэкст, пахваліў і ніякіх увагаў не рабіў. Але рэдакцыя ўсё лепш ведае, чым сам аўтар. За нашых часоў гэтак не рабілася.
    3 Менска весткі дрэнныя. Янка Маркавіч [Хвораст] у шпіталі. Забірала хуткая дапамога. Тры дні быў у рэанімацыі. С. Александровіч ляжаў месяц з запаленьнем лёгкіх, а ў яго ж сухоты...
    Дачку маю лечаць, кожны раз — іншыя лекі. Цяпер яна ходзіць на масажы патыліцы. Ну а я пачала зноў уколы АТФ. Робіць дачка — навучылася вельмі добра. Мо дастану яшчэ адзін каляндар, то прышлю Вам.