Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Аб сьмерці Вашай выкладчыцы’ Вы мне пісалі. Страшная хвароба, і так шмат ахвяр забірае... Тое самае тут у нас. Хварэе на рак загадчыца катэдры германістыкі ў тутэйшым пэдынстытуце. Цэлае лета ляжала ў клініцы. Зрабілі апэрацыю. Цяпер паехала ў санаторыю. Усё гэта адбіваецца на маёй дачцы:
вядзе, як заўсёды, свае лекцыі (гісторыю нямецкай мовы) і адначасна замяняе загадчыцу катэдры. Працуе часта па 12 гадзін на дзень. Уяўляеце, як гэта дзеіць на здароўе? Пры гэтым стараецца як мага часьцей бываць тут у нас, каб мы з унукам не чуліся такімі пакінутымі.
Лета прамінула нядрэнна, бо ўсе мае мелі адпачынак і ўсе былі тут разам. Паміма ня вельмі спрыяючага надвор’я — то гарачыня і суша, то халады — на ўсю агародніну быў добры ўраджай. Асабліва ўрадзілі агуркі і памідоры. Памідораў сабралі 173 кіляграмы! Позьнія гатункі былі пасаджаныя ў цяплярні, як пачаліся халады — абаграванай, так што ня так даўна скончылі іх зьбіраць. I цяпер маем нямала і сьпелых, і зялёных. Цяпер у абаграванай цяплярні растуць салята і радыска. Усё гэта — заслуга майго ўнука, які ўвесь вольны час аддае працы ў садзе і на агародзе.
Справы агульныя ў Вільні нецікавыя, а нават сумныя. 27 верасьня адкрылі мэмарыяльную дошку памяці Б. Тарашкевіча на Віленскай, 12, дзе ён жыў. Быццам добра? Але пры адкрыцьці ніхто ні слова не сказаў па-беларуску, а дошка ў 2 мовах — літоўскай і расейскай. Як Вам гэта падабаецца?
Чакаю весткі ад Вас і прыезду. Што былі ў Зэльве, я ўжо ведала ад Ларысы Антонаўны [Геніюш]. Гэта вельмі добра, што яе адведалі.
Усяго найлепшага Вам і сям’і. Бывайце. Л. Войцікава.
P.S. Ужо заклеіла ліст, як прыпомніла сабе, што не напісала нічога аб працы 3. Абрамовіча ў ГГБМ. Вы вельмі добра адчулі, што ў тым напісаным артыкуле ня ўсё ў парадку. Наагул, 3. А [брамові]ч вельмі любіць і любіў даваць волю сваёй фантазіі. Шмат што перабольшывае ў сваёй біяграфіі, ня зьвязанае з працай грамадзкай, як напрыклад, сказы аб “генэральстве” бацькі, “люксусовай віле”, “службе на фронце”. Няхай сабе, гэта нікому ніякай шкоды не прыносіць.
Але што да працы ў гуртку, то ён невялікі ўдзел прыймаў, бо ўжо ўвосень 1910 г. выехаў з Гродна. Прыймаў удзел толькі ў першым спэктаклі ў 1910 г., калі ігралі “Па рэвізіі”. Тады сапраўды быў крыху рэжысёрам, але больш грымфаваў артыстаў, сам не іграў. Пяяў толькі з сяброўкай Юзяй Касацкай “А хто там ідзе”. Калі мы ўвосені з гэтым спэктаклем паехалі на вёску, ён ужо з намі ня езьдзіў. Аб далейшай працы, спэктаклях, выездах на вёскі ведаў ад мяне. 3 маіх лістоў, расказаў пры спатканьні ў Менску і з маіх успамінаў, якія я яму паслала.
Магчыма ён і не арыентаваўся добра, што помніць з перажытага асабіста, а што з маіх слоў, бо ён ужо 15 чэрвеня скончыў 87 гадоў, часта хварэе, ад 1940 г. жыве ў Польшчы. Сям’я — жонка, дачка і сын — беларускімі справамі не цікавяцца, і ён ня раз жаліўся, што чуецца вельмі самотным. I так трэба дзівіцца, што ў такіх абставінах патрафіў захаваць чыстую, прыгожую мову.
Л. Войцікава.
92. МIКАЛАЮ МАРЦІНЧ Ы КУ
8 лістапада 1979 г. Вільня Паважаны Мікалай Міхайлавіч.
Учора атрымала Ваш ліст. Дзякую за ўсе адказы, асабліва ў справе школаў. He хапае мне яшчэ адной весткі: ці праграма тых 4-клясных школаў раўнялася з праграмай 4-кляснай гімназіі? Ці была ніжэйшай? Калі гэта буду ведаць, то ўжо Вам гэтай справай дакучаць ня буду.
Аб літоўска-беларускіх адносінах пісаць ня буду. Мы тут маем іншыя пагляды, абапёртыя на асабістых перажываньнях. Я не скажу, каб мела да літоўцаў асаблівы сантымэнт, але і мясцовых, астаўшыхся беларусаў выбеліваць не бяруся. Увесь час kazdy sobie rzepkq skrobie1. Ніякага пачуцьця салідарнасьці або абавязку ў нікога німа. I то чым далей, тым горш.
Цяпер гэтая гісторыя з адкрыцьцём мэмарыяльнай дошкі ў гонар Бр. Тарашкевіча — гэта ж скандал... Бярэцца за справу чалавек, вельмі недалёкі па разьвіцьцю, а таму заразумелы. 3 нікім не параіўшыся, нікога не пытаючыся, напісаў ліст да Сьнечкуса2 (хто ён там такі — сакратар партыі ці што), што трэба абавязкова ўшанаваць Б. Тарашкевіча. Той і ўзяўся зьбіраць матэр’ялы ды наладжваць сьвята. Беларусаў паведамілі ў апошнюю мінуту.
Назначылі адкрыцьцё 27 верасьня — у рабочы дзень, у рабочыя гадзіны, пра браме Еіленская,12. Прыйшла малая жменька людзей. Ніхто па-беларуску не сказаў ні слова, а дошка ў 2 мовах — літоўскай і расейскай... Галоўную ролю іграла выпісаная з Масквы жена і сподвйжнйца Ніна Аляксандраўна Тарашкевіч*. А ў беластоцкай “Ніве” А. Бэргман з захапленьнем піша, як Вільня “ўшанавала” беларускага дзеяча і г.д.
Прайшло больш месяца, а я не магу аб гэтым спакойна думаць. Які сорам для беларусаў, і то праз гэтага ідыёта (выбачайце) сваяка Т[арашкеві]ча Антона Янкоўскага3, які ўсё бярэ на сябе — такая важная асоба — і ўсю справу аддае ў чужыя рукі. Ці ж літоўцы мелі сьцерагчы гонару беларусаў? А ня самі беларусы ў асобе А. Янкоўскага, які выдае сябе за дзеяча...
Магчыма, ад усяго гэтага вельмі дрэнна чуюся. Са страўнікам штораз горш. Хіба, простгі нэрвіца!
Вашы запісы, што прыймаць ад болю жывата, дачка трымае пад рукой і корміць мяне цэлы дзень то тым, то другім. Бо якраз 4 дні сьвята Кастрычніка, і яна ўдома.
Мела я ліст ад Янкі Хвораста. Піша, што чуецца крыху лепш і мае надзею яшчэ больш паправіцца. Дай яму Божа.
У канцы кастрычніка схапілі маразы. Мы кінуліся накрываць усе расьліны, што маглі зьмерзнуць: вінаград, ружы, а таксама маладыя трускаўкі, якіх унук пасадзіў увосені 300 штук. Усё засыпалі сухім лісыдём, якога я шмат награбла. Але пару дзён былі вялікія вятры, і ўсё лісьцё паляцела. Цяпер прыгатаўляем яловыя лапкі, каб ізноў усё накрываць. Добра, што пакуль гэтага рабіць ня трэба — пацяплела да +5.
2 лістапада ў нас былі Задушкі. Я з дачкой і зяцем езьдзіла на могілкі. Вазіў нас (як і штогод) знаёмы інжынер сваёй машынай. Насамперад паехалі на могілкі, дзе пахаваныя нашыя родныя — с.п. мая маці, яе сястра, мой муж і сын. А пасьля паехалі на Росы — на магілу Ядвігіна Ш., архітэктара Лявона Дубейкаўскага і маёй сяброўкі з Горадзенскага гуртка бел[арускай] мол[адзі]. Усюды палажылі кветкі і запалілі сьвечкі. На Росах ёсьць і больш беларускіх магіл, але цяжка да іх дайсьці, як цёмна. А прыходзіцца ехаць увечары, як усе вернуцца з работы.
Усяго найлепшага!Л. Войцікава.
*Сам А. Янкоўскі — ініцыятар,— зразумела, быў, але, мусі, маўчаў — гэтага ня ведаю.
93. МІКАЛАЮ МАРЦІНЧЫКУ
75 лістапада 1979 г. Вільня
Паважаны Мікалай Міхайлавіч.
Перада мной тры Вашых лісты — з 6,10 і 11 лістапада. За ўсе шчыра дзякую, быццам гутарку са мной вядзеце. Гэта моцна падтрымлівае на духу. Бо я найчасьцей атрымліваю лісты ад тых, што нечага ад мяне патрабуюць — нейкай весткі, нейкага факту і г.д. Гэта ўжо не безінтэрэсоўная гутарка...
A то бывае і так, што пашлю матэр’ял, аб які просяць, а яны нават не паведамяць, ці атрымалі... Аж злосьць бярэ. Праўда, ня ўсе такія. Ёсьць і вельмі ветлівыя, тактычныя людзі.
Цяпер ужо ня так шмат лістоў атрымліваю, як бывала. Гадоў 5 таму ў працягу трох месяцаў атрымала 172 лісты і — пахвалюся — на ўсе адказала.
Дзякую за весткі аб Хворасту і Новіку. Хвораст ня так даўна пісаў, але гэта было, відаць, раней, чым прастудзіўся. А ад Новіка ня маю адказу на свой апошні ліст. Цяпер прычына ясная. Але ў яго і стэнакардыя, і то вельмі даўняя. Гэта, хіба, горшае, чым вантроба.
Шкада, што ня хочаце папрабаваць пазнаёміцца з Новікам, пакуль што лістоўна. Знайсьці прычыну да першага ліста ня так цяжка, а да вясны далёка. Ён у аграмадным Менску вельмі адзінокі, і атрымаць ад Вас ліст было б яму вельмі прыемна.
Верш М.Т. чытала ў “Ніве”1 (я яе атрымліваю — выпісаў для мяне Ю. Туронак). Верш сам па сабе прыгожы, глыбокага зьместу. Магчыма, ёсьць шмат людзей, якія такую веру маюць і хаваюць яе ў глыбіні душы. Але ці ня страцяць яе, прачытаўшытой верш і ведаючы, штоўаўтараў вершы — адно,аўжыцьці — зусім другое? Асабліва што тычыцца мовы. Ён у яе верыць! To чаму ж яна яму служыць толькі для “красного словца”? А што там мова штораз больш зьнікае са штодзённага ўжытку — на гэта прыкладаў усё больш і больш.
Ці Вы ведалі ў свой час такога зіц-рэдактара Серафіма Татарына2? Ён з Зэльвенскага раёну, з вёскі Вострава. Ужо шмат гадоў я з ім час ад часу перапісывалася. Ён раз, будучы праездаму Вільні, наватадведаў мяне. Заўсёды пісаў па-беларуску, нават даволі чыста. Зразумееце маё зьдзіўленьне і абурэньне, калі цяпер на сьвята Кастрычніка прыслаў паштоўку не па-беларуску... Сама ня ведаю, як зарэагаваць на гэта.
V апошнім лісьце я Вам апісала “ўрачыстасьць”, якая тут у Вільні адбылася. Кожная думка аб гэтым нанава выклікае абурэньне. Калі чытаеце “Ніву”, то ўжо напэўна чыталі артыкул А. Бэргман аб гэтай “урачыстасьці”. Цешыцца... Учора атрымала ад яе ліст — паўтарае сваю радасьць і шкадуе, што Вера Андрэеўна не была. А паводле нас — гэта яе шчасьце. Хоць крыху нэрвы заашчадзіла. Арганізатары спэцыяльна выпісалі з Масквы жену й сподвйжнйцу, каб паставіць яе на першае мейсца.
Пасылаю Вам здымак з гэтай “урачыстасьці”. Пазнаеце там знаёмых. А з правага боку, каля стала ў белым плашчы — госьця з Масквы.
Вельмі доўга я не адказывала Канстанцыі Антонаўне Б[уйло], а яна чамусьці шле мне надзвычайна сардэчныя лісты. Мо таму, што мы дзьве помнім нашаніўскія часы, і гэта нас зьвязывае? Нарэшці ўчора напісала ёй даўгі ліст.
Але засядзелася... Трэба канчаць, a то ня вельмі добра чуюся. Баліць пад лыжачкай і пад рэбрамі і часта падымаецца як бы нейкая хваля аж пад горла, і ў вушах робіцца горача. Было гэтак і вясной. Лекарка казала, што пасьля
ўколаў пройдзе. I праўда — нейкі час не было, а цяпер ізноў.
Аб новай сэрыі ўколаў німа чаго і думаць — мая мэдсястра зімой хадзіць да мяне ня зможа. Трэба ратавацца нечым іншым. Пастанавіла аб хваробах не пісаць і ня вытрымала — пажалілася...
Я так рада, што Вы трымаецеся нядрэнна! Каб і далей так. Усяго добрага! Л. Войцікава.
94. ФЁДАРУІГНАТОВІЧУ
11 сьнежня 1979 г. Вільня
Паважаны Фёдар Іванавіч.
Вельмі была рада, атрымаўшы ад Вас вестку. Вашае становішча разумею і спачуваю. Што да рэдакцыі “Нёмана”, то гэта, здаецца, агульная хвароба менскіх выданьняў. Яны ведаюць лепш, чым аўтар, і таму з аўтарам ня лічацца. Я ўжо гэтакае паспрабавала на ўласнай скуры. Робяць што хочуць: скарачаюць, папраўляюць, пераіначваюць. I німа на гэта рады.