• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Стар. 73,— Дзівяць моцна словы: Навошта вы на майго бацьку дарма працуеце,— Чаму дарма? Тады ж ужо паншчыны не было. Таксама: 4. цярпела ў Пецярбургу холад і голад,— Гэта пры сотнях дзесяцін, што меў бацька? Для мяне гэта дзіка. Мой дзед (па матцы) меў усяго 35 дзесяцін. Доўга браў у арэнду маёнтак гродзенскага архірэя. А між тым сын (мой дзядзька) скончыў у Пецярбургу Лясны інстытут, мая маці — пэнсію ў Кракаве, а сястра мамы — курсы бугальтэрыі ў Варшаве і вучылася музыцы ў Гродне. I ніхто галодны ня быў. Як гэта зразумець?
    Стар. 74.—Успамінаецца біскуп Эдуард Pan. Памылкова — быў біскуп Э. Роп3.
    Драбязы яшчэ на пару старонак хапіла б. Але і гэтага хопіць. Прыкра падумаць, што кніжка, напэўна, ужо ў Польшчу пасланая. Як гэта ўсё прымуць? Пасьмяюцца? Гонару гэта беларускаму выдавецтву ня зробіць.
    Вельмі хочацца мне ведаць Ваш пагляд. Усяго найлепшага! Л. Войцікава.
    65.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    3 чэрвеня 1978 г. Вільня Паважаны Адам Язэпавіч.
    Л іст Ваш атрымала — дзякую. А я і ня думала, што Вы ў рэцэнзіі зможаце закрануць гэтыя пытаньні. Калі б і закранулі, то іх не прапусьцілі б. Ведама, чым гаворыцца горш — тым лепш.
    He падумайце, што я нейкая дэвотка ці вельмі набожная. Ніколі такой не была ў жыцьці. Але талеранцыю, а перадусім праўду, маю ў крыві. Ня ведаю, ці варта аўтарцы гаварыць аб маіх заўвагах. У нас з ёю ўжо было падобнае “спатканьне”.
    Калі выйшла ў сьвет першая кніжка М. Машары, я напісала і паслала ў “ЛіМ” (мне так парадзілі) некаторыя спраставаньні — “Праўда аб рэдакцыі грамадаўскай прэсы, яе супрацоўніках і арганізацыі працы”. “ЛіМ” пераслаў у “Полымя” — вы надрукавалі, вы і адказывайце. (Праўда, гэта была яшчэ ня кніжка, ачасьцьяе, надрукаванаяў“Полымі”.) Восья і атрымала лістадЛ. Арабей, у якім яна пісала, што гэта раман, і аўтар меў права карыстацца сваёй фантазіяй. Галоўнае — каб “праўдзіва была адлюстраваная эпоха”.
    Я адказала: “He разумею Вашай лёгікі. Як можа быць праўдзіва адлюстраваная эпоха, калі ўсё апіраецца на непраўдзівыя факты?”. Так што цяпер яна, напэўна, маіх заўвагаў не прыме. Зрэшты — ня важна. Вы са мной згадзіліся — і хопіць. Ведаю, што маю рацыю.
    А як з Сабачай вуліцай? I сьмех, і грэх. Mae хатнія сьмяяліся, а мне ня так ужо
    і сьмешна. Прыкра бачыць такую абыякавасьць пры падаваньні вестак. Проста непашана да чытача, які быццам мала разумее і ўсё прыме.
    Аб назове альманаха і іншых зьвязаных з ім справах ведаю ад Янкі Саламевіча. Але чаму “Белая вежа”? Гэта ж беластоцкі альманах называецца “Белавежа”.
    He магу зразумецьу Вашым лісьце аднаго. Калі сабралісяў Л[ідзіі] Іванаўны [Збралевіч] усе часткі перакладу “Пана Тадэвуша”1,— гэта вельмі добра. Але Вы пішаце: “У тым і Ваша (заслуга)”. Я ніколі ня мела нічога супольнага ані з гэтым перакладам, ані з Тарашкевічам. Так прычым тут я?
    Крыху я заблыталася, кажучы, што з Т[арашкеві]чам ня мела нічога супольнага. Я яго ведала яшчэ з 1917 г. Але гэтае знаёмства з розных прычынаў было вельмі далёкае і ў некаторых выпадках з канфліктамі.
    Горача, суха і вялікія вятры — усё дрэнна адбіваецца на маім старым сэрцы. Усяго найлепшага!Л. Войцікава.
    66.	ФЁДАРУ ІГНАТОВІЧУ
    17 ліпеня 1978 г. Вільня Паважаны Фёдар Іванавіч1.
    Сяньня толькі прынясьлі мне Ваш ліст. Сьпяшаюся адказаць, каб пацьвердзіць словы Мікалая Міхайлавіча [Марцінчыка]2. На жаль, мала скарыстаеце з майго адказу. Я Цёткі зусім ня ведала. 3 Ядвігіным Ш., праўда, была добра знаёмая у працягу 3 гадоў у Менску — ад восені 1915 да паловы 1918 г. Бачыліся, працуючы ў Камітэце Т[аварыст]ва помачы ахвярам вайны амаль кожны дзень, але не перапісываліся, і ніякіх дакумэнтаў-памятак з таго часу ня маю. Але з дачкой яго Вандай Лявіцкай-Лёсікавай перапісывалася аж да яе сьмерці.
    Аб тым, што Ядвігін Ш. працаваў у Радашкавічах памочнікам правізара, Вы ведаеце. Мэдыцынскай практыкай ніколі не займаўся, калі не лічыць, што сам лячыў сваю сям’ю — дзяцей і, магчыма, я так думаю, ня раз служыў радай суседзям-сялянам. Перагледжу лісты яго дачкі Ванды, мо на гэтую тэму штонебудзь знайду.
    А вось у Менску ў працы з бежанцамі ён неяк ніколі сваёй мэдычнай веды скарыстаць не хацеў. Прыходзілася мне самой маленькую помач даваць: ставіць банькі, лячыць раны пакалечаных у дарозе ног. Магла гэта рабіць, бо скончыла кароткія 6-тыднёвыя санітарныя курсы ў Варшаве ў 1913 г.
    Наша беларускае Т[аварыст]ва помачы ахвярам вайны было такое беднае, што на лекара нам не хапала. Мушу сказаць, бо гэтага ніхто нідзе не ўспамінае, што родны брат Каганца — Кастравіцкі — быў ваенным доктарам, і калі нейкі час быў у Менску, шмат памагаў фаховымі парадамі і зарганізаваў адумысловую аптэчку для Беларускага дзіцячага прытулку.
    Але ёсьць у мяне іншая справа. Калі Вы чытаеце лекцыі па гісторыі мэдыцыны, то, напэўна, закранаеце і лячэньне лекарскімі зёлкамі, і значэньне зёлак у народнай мэдыцыне? Калі так, то, можа, Вас зацікавіць, што ў ЗО-я гады існуючае ў Вільні Бел[арускае] каапэратыўнае пчалярскае т[аварыст]ва “Пчала” ладзіла карэспандэнцыйныя курсы па збору лекарскіх зёлак.
    Апошняя частка маіх успамінаў якраз аб т[аварыст] ве “Пчала” і яго органе “Беларуская борць”, дзе гаворыцца і аб гэтых курсах, будзе друкавацца ў аль-
    манаху ў Менску. Але гэта няхутка будзе. Вельмі марудзяць.
    Калі толькі Вас гэтая справа цікавіць, прышлю Вам рукапіс, здаецца, маю і машынапіс. Чаму пішу — здаецца, маю? Справа празаічная — робіцца рамонт часьці дома, і не магу дабрацца да сваіх “скарбаў”.
    Ці маеце фота Ядвігіна Ш.? Калі не — пастараюся дастаць. Мушу дадаць, што ўсё магчымае зраблю з вялікай прыемнасьцю, бо гэта для Гродна... Гродна — горад майго бацькі. А і я там вучылася і там у 1909 г. пачала працаваць у беларускім руху.
    Бывайце. Чакаю адказу. Прывітаньне для Мікалая Міхайлавіча [Марцінчыка]. Л. Войцікава.
    67.	ФЁДАРУІГНАТОВІЧУ
    ЗОліпеня 1978 г. Вільня
    Паважаны Фёдар Іванавіч.
    Учора атрымала Ваш ліст. 3 прыемнасьцю адказываю, бо лічу, што калі чалавеку дадзена доўга жыць, то дзяліцца тым, што ён ведае і помніць,— проста яго абавязак. Нічога канкрэтнага сяньня не высылаю. Трэба яшчэ сабраць, прыгатаваць і г.д.
    А фота Ядвігіна[Ш.] трэба старацца ў Менску, а цяпер амаль усе ў адпачынку, і німада каго зьвярнуцца. Нажаль, іншага, яктое, штоў кніжцы, нідзе не дастанеце. Нават унукі Ядвігіна Ш. здымкаў дзеда ня маюць. Хоць на ўсялякі выпадак запытаюся. Я з унучкай Ядвігіна стала карэспандую. Сама маю Ядвігіна ў групе, прабавалі адтуль перафатаграфаваць — ня выйшла. А мо яшчэ папрабуем? Пагляджу.
    Вельмі шкадую, што не магу споўніць Вашай просьбы што да майго слоўніка. Маю толькі адзін экзэмпляр. Але маю вялікую рукапісь “Мядовыя расьліны” —з назовамі расьлін у 5 мовах: беларускай,украінскай, польскай, расейскай і лацінскай. 3 альфабэтычнымі сьпіскамі ва ўсіх гэтых мовах, падзелам расьлін на лекарскія, дэкаратыўныя, кармовыя і г.д. I, зразумела, апісаньне ўсіх расьлінаў. Адна бяда, што ўсё пісанае лацінкай, бо тады я так прывыкла. Гэта даўна было. Для музэю гэта вартасьці ня мае, але Вам асабіста мо спатрэбілася б. Я ахвотна дала б, бо нашто гэта мае ляжаць?
    Яшчэ аб сім-тым можна было б пагаварыць. Мне прыйшло ў галаву, ці не захацелі б Вы на дзянёк, a то і два пад’ехаць да мяне? Гэта ж блізка. Перагледзелі б нумары “Беларускай борці”, дзе ёсьць пару артыкулаў па мэдыцыне, гігіене, вэтэрынарыі. Скромнае ўсё гэта, магчыма, устарэлае, але ўсё ж рабілася, што было магчыма. Тады пагаварылі б яшчэ і аб іншых справах. Паглядзелі б здымкі Гр[одзенскага] гуртка бел[арускай] моладзі і г.д. Узялі б рукапіс, калі б ён Вам быў патрэбны, і машынапіс “Т[аварыст]ва “Пчала”. Буду чакаць адказу, памыснай весткі. Лічу, што лістоўна ніколі ня зможам усяго выясьніць.
    Аб маім дачыненьні да мэдыцыны і ўспамінаць ня варта. Гэта ў 1924 г., калі ў паветры адчувалася вайна, быў праведзены санітарны курс: перавязкі, дэзынфэкцыі ранаў і г.д. Здаецца, і паперак ніякіх не давалі. Выкладаў ваенны лекар. Буду мець маленькі ўспамін аб мэдсястры — сяброўцы Гродз[енскага] бел[арускага] гуртка. Маю і здымак яе. Яна крыху пісала.
    А вось у справах рэвалюцыйнай работы, то я тут “цёмная”. Мая сьцежка
    была іншая — асьвета, усё зьвязанае з прыродай, 3 гады працы ў бежанскім камітэце. Усё ціхае, дробнае, адыйшоўшае ўжо з людзкой памяці. Аб рэвалюцыйнай працы ў Гродне нічога ніколі ня чула. Як той гурток быў зьнішчаны, мне было 2 гады. У Гродна на нейкі час (на 4 гады) я прыехала, маючы 17 г. А тут навука (канчала гімназію, пачатую ў Кіеве), ну і Бел[арускі] гурток.
    Калі б Вы змаглі і лічылі патрэбным прыехаць, як дабрацца (нялёгка) — пытайцеся др. Марцінчыка. Ён першы раз прыехаў з плянам у руках.
    Як бачыце, напісала шмат, а прыдатнага — нічога. Пішыце ўсё, што Вам трэба. А мне? Ад мяне пакланіцеся Нёману! Усяго найлепшага. Л. Войцікава.
    68.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    [8 жніўня 1978 г. Вільня]
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Сардэчна дзякую за кніжку. Чытаю. Каб мне вельмі падабаліся яго творы — не скажу. Чаму? Мо іншым разам — шмат пісаць... А ведаеце? Мая дачка, як працавала ў Гродне ў пэдынстытуце, ведала аўтара. Ён тады быў на апошнім курсе.
    Пасылаю пару вершаў з “Коласа бел[арускай] нівы” і лісты. Апошнім з 1915 г. ёсьць апошні верш Юркі Снапко — майго “бацькі”. Яго дата нараджэньня — 1893 г., а вось што да яго сьмерці, ёсьць два варыянты. Мяне асабіста паведамлялі з Петраграду, што ён забіты на фронце, хутка, як туды выехаў (у 1916 г.). А яго былая нарэчаная, якая цяпер жыве ў Варшаве, кажа, што ён быў пасланы на працу ў Маскву ў эпідэмічны шпіталь, там заразіўся тыфусам і памёр. He разумею толькі, чаму ж яго таварыш (наш супольны сябра з ГГБМ) Адольф Зянюк, з якім мы тут у Вільні амаль кожны дзень бачыліся, нічога мне аб гэтым не казаў? Яны абодва з Сакольшчыны, і сем’і іх знаёмыя. Вельмі дзіўна.
    Бандэроль вышлем 8 жніўня. Прыедзеце — будзе на мейсцы. Лістоў Лявіцкага буду чакаць пасьля выкарыстаньня. Люблю часам перагледзець старыя лісты — вярнуцца ў мінуўшчыну.
    Усяго найлепшага ўсёй Вашай сям’і. Думаю, што ў верасьні змагу Вам паслаць “Колас бел[арускай] нівы”. Перапішуць мне яго ў некалькіх экзэмплярах. Л. Войцікава.
    69.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    75 верасьня 1978 г. Вільня