Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
За духовыя і артыстычныя вартасьці батлейкі адказываем ня мы, а нашы пра-пра-прадзеды, бо гэта іх твор, іх спробы, як бы пачаткі тэатру лялек. Гэтакія ж батлейкі маюць і палякі і гэтай часткі свайго старадаўняга фальклёру зусім не саромеюцца. I наш, прывезены ў Менск стары дзядок са сваёй яшчэ старэйшай батлейкай нічым нашай Бацькаўшчыны не прынізіў... А цымбаліст, можа, апошні у нашай старонцы, ня выклікаў вашага абурэньня? Ці аб ім вам не далажылі?”. Гэтакі прыблізна быў мой адказ. I мушу зазначыць, што пасьля далейшых выясьненьняў пры спатканьні Ф. Шантыр ад многіх сваіх закідаў адрокся.
МЕНСКІЯ ЗЬЕЗДЫ
Надышоў час, калі неабходна было пачынаць работу шырэйшую, праводзіць палітычную падгатоўку, а гэта рабіць пад фірмай Т[аварыст]ва помачы ахвярам вайны былонемагчыма. I восьсябрыТаварыства супольназновымі зьехаўшыміся беларусамі — Лявонам Зайцам, П. Алексюком,Я. Варонкам1 і др,— стварылі часовы Беларускі нацыянальны камітэт. Што ён рабіў? Канкрэтнага нічога. Паседжаньні, гутаркі, нарады, спрэчкі... Успамінаць, апісваць німа чаго. Гэта ўсім вядома і ўсяляк асьветлена. Цяпер чытаю закіды: бывалі там Р. Скірмунт2 і княгіня Радзівіліха3. Так, бывалі. Але каб Беларускі нацыянальны камітэт браў ад іх грошы, дапамогі, ахвяры і тым самым ставіў сябе у залежнасьць ад іх — такога не было. Гэта было б проста здрадай сваёй справы. Так, цікавіліся, прыходзілі — няхай сабе.
Хоць гэта здарылася шмат пазьней, пасьля Вайсковага зьезду4, але мушу тут успомніць адзін факт. У Беларускай вайсковай радзе быў адзін паручнік,
здаецца, Альховік. Вось ён захацеў скарыстаць зацікаўленьне беларушчынай Радзівіліхі. Пайшоў да яе і атрымаў у падарунак — лякераваныя боцікі! За гэта яго судзілі таварыскім судом і з Вайсковай рады выкінулі...
Грошы Нацыянальны камітэт меў толькі са складак, падпісных лістоў (маю запісы, сколькі які падпісны ліст даў) і скарбоначных збораў. Па дазвол на апошнія часьценька прыходзілася мне хадзіць да губэрнатара. V сувязі з скарбоначным зборам не магу ня ўспомніць маёй спрэчкі з арганізатарамі: быў назначаны сход арганізацыйнай групы. Я крыху спазьнілася. Падыходжу, сябры сходу хваляцца: а мы ўжо адозву і плякат апрацавалі. Прашу — пакажыце. Пачынаю чытаць, і маё зьдзіўленьне і абурэньне ня мае граніц. I адозва, і плякат (чарнавікі) — па-расейску! Я не сказала ні слова, устала і зьбіраюся выйсьці... “Што вы, куды?” — “Выбачайце,— кажу,— я, відавочна, не туды прыйшла. У нас мела сабрацца група беларусаў, а не расейцаў!” Пачалі тлумачыць, што мала хто па-беларуску разумее і г.д,— “Калі так,— кажу,— то рабіце ў дзьвюх мовах, а то і ў трох, бо шмат ёсьць палякаў! Саромна мне з вамі працаваць...”. Зрабілі і адозвы, і плякаты ў трох мовах.
Часовы Нац[ыянальны] камітэт склікаў Зьезд 25 сакавіка 1917 г. Зьезд адбыўся ў тэатры, і цяпер стаіць перад вачыма заля, перапоўненая ня толькі дэлегатамі, але і зацікаўленай публікай. Стаіць перад вачамі склад-выгляд натоўпу: сьвіткі, сярмягі, салдацкія шынялі...
Дзе нашы ворагі бачылі “буржуазію”? Скірмунт ім мазоліў вочы? А мы яго і не заўважылі нават, мы бачылі салдат, сялян. Максім Гарэцкі, які стаяў побач мяне у лёжы, казаў: “Бачыце, наша вёска, наш народ тут — яны падаюць голас, прачнуліся”. Няхай сабе Круталевіч5, апіраючыся на афіцыяльныя матэрыялы, дыскрэдытуе зьезд, гэта ня зьменіць таго, што сапраўды было. Прыкладаю тут пратакол Зьезду 6еларускіхнацыянальныхарганізацыяў25-27сакавіка1917 году.
ПРАТАКОЛ ЗЬЕЗДУ БЕЛАРУСКІХ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ
АРГАНІЗАЦЫЯЎ 25-27 САКАВІКА1917 Г.
На зьезд сабралася ўсяго да 150 удзельнікаў. На старшыню сходу быў выбраны доктар Кастравіцкі, яго таварышамі — Метлін6 і юрыст Аляксюк. За сакратароў выбралі Л.Зайца і Б. Тарашкевіча. Зьезд адкрыўся у 7 гадзін вечара.
Таварыш старшыні П. Аляксюк прачытаў прыветныя тэлеграмы ад розных арганізацый і прыяцеляў беларусаў: Радзевіча, Сталыгвы і Сьвілана з Петраграду, ад жаночага бел[арускага] гуртка ў Петраградзе, ад бел[арускага] ксяндза Будзькі7, ад Мануіла Булгака з Магілёва, ад беларускага артыста Абрамовіча, ад палякаў Пінскага павету, ад харкаўскіх беларусаў, ад беларусаў 38-га ваенна-дарожнага атраду.
Старшыня Камітэту “Прапаганды асноваў новага грамадзянскага строю доктар Марзон шчыра прывітаў першы нацыянальны зьезд беларусаў і прызваў яго да супольнай і згоднай работы. Па парадку віталі зьезд і дэлегаты розных арганізацый і гурткоў: ад гуртка магілёўскіх беларусаў і пэдагогаў — Кахановіч8, ад петраградзкіх студэнтаў — студэнт Каравайчык9, ад петраградзкіх беларусаў-чыноўнікаў почты і тэлеграфу — А. Адамовіч10, ад палякаў Аршанскага павету — Гардзялкоўскі, ад рады рабочых і салдацкіх дэпутатаў Петраграда — Жылуновіч11.
Таварыш старшыні Менскага Камітэту помачы ахвярам вайны У. Фальскі далажыў кароткі агляд працы беларускага Камітэту, каторы дужа ў дрэнных варунках пры старым урадзе, ня маючы грошай, павінен быў закрываць адну за другой адчыненыя установы. Можна было думаць, што рабоце Камітэту прыходзіць канец. Але ўзышло сонца свабоды, і беларусы падняліся, устанавілі часовы Нацыянальны камітэт, каторы арганізоўваў сярод мяшчан і сялян мітынгі, знаёміў вёску з тым, што дзеецца ў Расіі, прылучаў да сябе прадстаўнікоў ад сялян і мяшчан, зробіў збор на вольны беларускі друк у Менску і Бабруйску, склікаў гэты зьезд і разаслаў павесткі на сялянскі зьезд на 4 сакавіка гэтага году.
Даклад аб рабоце петраградзкіх беларусаў зрабіў Э. Будзька. Беларускі Камітэт помачы ахвярам вайны ў Петраградзе закладаў бурсы для моладзі беларускай, залажыў швальню і падаваў помач бежанцам грашыма, вопраткай і работай. Петраградзкія беларусы ўзяліся арганізаваць салдат, работнікаў і студэнцкую моладзь.
У сваёй прамове П. Аляксюк абрысаваў колішнюю сьветнасьць Беларусі, як яе мову шанавалі пры князёўскіх дварах, як гэта мова была ўрадавая, як пасьля злы лёс загнаў яе ў курныя хаты, скуль яна, здавалася, ня выйдзе на сьвет Божы. Але вось сьвятлейшыя сыны Бацькаўшчыны пачалі будзіць дух народны, але да 1905 году мала знаходзілі водгуку. Прыйшоў і гэты крывавы год. Нямала крыві пралілося за народную волю і лепшую долю Бацькаўшчыны, і толькі цяпер сонца свабоды узышло над Бацькаўшчынай, цяпер толькі сьветлыя яго праменьні далятуць ва ўсе цёмныя куткі. Шчасьце ў нашых руках, і калі цяпер мы яго не здалеем узяць, то каб не было пасьля запозна.
Ад імені Беларускай сацыялістычнай грамады выступіў з дэклярацыяй А. Смоліч. Беларуская грамада бароніць клясавыя інтарэсы беларускага сялянства і наогул працоўнай беднаты, бароніць яго нацыянальную душу, бо жыцьцё кожнага народу і яго шлях да найвышэйшых мэтаў павінен ісьці цераз нацыянальнае самапазнаньне.
3 дэклярацыяй ад Каталіцкай дэмакратычнай партыі выступіў ксёндз Гадлеўскі. Мэтай партыі ёсьць перш-наперш дабро народу, каторага яна кліча да праўдзівай хрысьціянскай міласьці. Партыя будзе клікаць да згоднага жыцьця з праваслаўнымі братамі-беларусамі. Партыя будзе памагаць народу ў яго штодзённай справе, у зямельнай і кожнай рабоце. Партыя хоча падняць прасьветай культурнае жыцьцё працоўных. Але каб народ быў моцны, ён павінен мецьусё сваё: школу, мову, культуру, аўтаномію.
Ад народнай Дэмакратычнай партыі выступіў Р. Зямкевіч з дэклярацыяй, што партыя найгалоўнейшай сваёй мэтай ставіць прасьвету цёмнага народу. Пасьля ўсіх дэклярацый выступіў член ад рады рабочых дэпутатаў Кузьміцкі, прызываючы пацешыць тых, хто гніе ў акопах, прыветнай тэлеграмай і паказаць гэтым, што пойдзем разам з імі.
Усе дужа ахвотна прынялі прапанову і пастанавілі, апрача таго, паслаць прыветныя тэлеграмы Часоваму Ураду, Радзе рабочых і салдацкіх дэпутатаў, нацыянальным арганізацыям: украінцам, літвінам і другім. Метлін выступіў з прамовай, што цяпер ня час падымаць нацыянальнае пытаньне, а трэба ўмацаваць атрыманую свабоду, злучыўшыся разам з усімі для скліканьня Учредйтельного Собранйя. Па яго разуменьню, наш рух нацыянальны не натуральны, бо пад ім німа цьвёрдага фундамэнту народных нізоў.
Ад сэрца адказаў яму Л. Заяц, што мы хочам умацаваць атрыманую свабоду ня менш за другіх, што мы будзем згодна працаваць з Часовым Урадам, але сказаў, што такая вялікая дзяржава, як Расея, ня можа стойка ўтрымацца, калі ня дасьць аўтаноміі народам, каторыя ў ёй жывуць. Праціўніку беларускага руху Метліну німа чаго баяцца, што ў ім німа моцнага фундамэнту, бо большасьць тут сабраўшыхся, хоць і не падобны да простых мужыкоў па вопратцы, але выйшлі з нізоў народных, з курных хат, і каму, калі ня ім, бараніць беларускую справу.
3 . Жылуновіч, адказываючы Метліну, даводзіў, што свабода тады дарагая, калі народ сваімі сіламі яе здабыў.
Дэлегат ад кіеўскіх беларусаў I. Краскоўскі12 з вялікім жарам заклікаў зьезд ня слухаць людзей, што прывыклі баяцца “страшных” слоў: свабодная нацыя, фэдэралізм і т.д. Настала часіна, калі нам гэтага баяцца ня трэба, бо народы вольныя ў сваім разьвіцьці і ідуць да вялікай будучыні, да агульналюдзкіх ідэалаў і злучэньня. V нацыі і толькі свабоднай нацыі — сіла.
А. Смоліч заклікаў да рэальнай працы. Перш-наперш нам трэба нацыянальную школу, каб не былі ні палякамі, ні расейцамі. Каб лепей распрацаваць школьнае пытаньне, трэба выбраць школьную камісію з прадстаўнікоў зьезду. Каб вырашыць справу выданьня ў найбліжэйшым часе беларускай газэты, трэба выбраць камісію па друку.
Адвакат Чавусаў даводзіў, што беларусы ўжо вырасьлі і дастойны свайго нацыянальнага самапазнаньня.
Стары сацыяліст А. Бурбіс13 занадта горача накінуўся на тых, каторыя кажуць, што цяпер ня час займацца нацыянальнымі справамі; яго яшчэ гарачэй падтрымаў П.Аляксюк, сказаўшы: таварыш старшыні Метлін — велікарус, ён не павінен быў згадзіцца заняць адказнае крэсла таварыша старшыні нашага першага свабоднага зьезду, на каторым выказаў думку, што цяжкім каменем тамавала нашы душы. Зразумейце ж вы, чужынцы, нашы перажываньні ў гэты момант. Пасьля гэтага Метлін, убачыўшы, што ён уносіць у зьезд пэўны дысананс, злажыў з сябе паўнамоцтвы і пакінуў зьезд разам са сваімі староньнікамі.
Быў аб’яўлены перарыў, пасьля каторага былі выбраны камісіі, каб прыгатаваць матэрыялы на другі дзень.
Камісія агітацыйна-палітычная: сакратар — Бурбіс, сябры — Кахановіч, Жылуновіч, Аляксюк, Адамовіч, Парэчын, Станкевіч14, Вайткевіч, Скірмунт, Шарэйка і Заяц.