Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
708. Дануце Бічэль (с. 189). Жаханоўскі Генадзь (1936-1994) гісторык, архэоляг, краязнавец, фальклярыст, літаратуразнавец, доктар філялёгіі (1992); жыў у Маладзечне.
709. Уладзіміру Ягоўдзіку (с. 190). '“Стронга” апавяданьне V. Ягоўдзіка, апублікаванае ў тыднёвіку “Літаратура і мастацтва” 30 траўня!980 г. 2Шапіра Лазар (1905-1991) пісьменьнік і журналіст, загадчык бібліятэкі менскага Дому афіцэраў.
111. Адаму Мальдзісу (с. 192). 'Сваяк Казімір (сапр. Стэповіч Канстанцін-, 18901926) каталіцкі сьвятар і паэт. 2Станкевіч Станіслаў (1886-1964) беларускі выдавец; з 1926 г. меўу Вільні ўласную кнігарню. 2Мятла Ігнат пэдагог і выдавец, актывіст БСГ; быў загадчыкам кнігарні Беларускага выдавецкага таварыства ў Вільні, дырэктарам Язьненскай школы на Дзісеншчыне/Мятло Пятро (1890-
1938) грамадзка-палітычны дзеяч, пасол Сойму Рэчы Паспалітай; у 1933 г. арыштаваны НКВД, загінуўу Гулагу. 5М. Ластоўская Іванаўскайтэ-Ластаўскене Марыя (1872-1957), літоўская пісьменьніца, жонка В. Ластоўскага (з 1903); публікавалася пад агульным з сястрой Сафіяй Іванаўскайтэ-Пшыбіляўскене (1867-1926) псэўд. Лазьдзіну Пяледа. 6“Prawda о cell Konrada” польскамоўная брашура А. Луцкевіча, выходзіла і па-беларуску пад назвай “Вязьніца Адама Міцкевіча” (Вільня, 1923).
112. Дануце Бічэль (с. 193). 'Кулік Яўген (1937-2002) мастак і грамадзкі дзеяч.
113. Адаму Мальдзісу (с. 195). '“Дарогі вялі праз Беларусь" (дакладная назва: “Шляхі вялі праз Беларусь”) кніга гістарычных нарысаў Валянціна Грыцкевіча і Адама Мальдзіса, выйшла ў 1980 г.
774. Дануце Бічэль (с. 195). Чпатава Вольга (нар. 1945) пісьменьніца і грамадзкая дзяячка, старшыня Саюзу пісьменьнікаў (1998-2002). 2Міцкевіч Даніла (1914-1996) старэйшы сын Я. Коласа, першы дырэктар Коласаўскага літаратурнага музэю.
116. Дануце Бічэль (с. 197). 'Дастаць той нумар газэты з Вашым вершам...маецца на ўвазе верш Д. Бічэль “Сьпявак”, апублікаваны ў газ. ‘Тродненская правда” за 12 ліпеня 1980 г.
117. Вячку Целешу (с. 198). ^Целеш Вячка (нар. 1938) беларускі мастак і філякартыст, аўтар альбому “Гарады Беларусі на старых паштоўках” (1998); жывеў Рызе.
727. Дануце Бічэль (с. 202). ]ЦІ Вы чыталі расейскі зборнік “Брйгантйна” на 1980 год...укладальнікам названага навукова-папулярнага зборніка быў беларускі масквіч Аляксей Каўка; пасьляслоўе да нарысу Уладзіміра Фалеева пра лекаваньне зёлкамі напісала доктар мэдыцынскіх навук А. Турава.
723. Вячку Целешу (с. 204). 'Булгак Ян (1876-1950) польскі і беларускі фотамастак, этнограф і фальклярыст. 2“3агляне сонца іў наша ваконца” першая легальная выдавецкая суполка; існавала ў Пецярбурзе ў 1906-1914 гг. 3Карпюк Аляксей (1920-1992) пісьменьнік і грамадзкі дзеяч; у 1978-1992 гг. узначальваў Гарадзенскае абласное аддзяленьне Саюзу пісьменьнікаў.
724. Дануце Бічэль (с. 205). 'Паводле слоўніка Вацлава Ластоўскага...маецца на ўвазе “Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік’’ В. Ластоўскага, выдадзены ў Коўне ў 1924 г. 2Мацяш Ніна (1943-2008) беларуская паэтка і перакладчыца. 3Леся Украінка (сапр. Ларыса Косач-Квітка-, 1871-1913) украінская паэтка і перакладчыца. ‘'Маркавец Віктар (нар. 1947) мастак. 3Марачкін Аляксей (нар. 1940) мастак і грамадзкі дзеяч. 6Купава Мікола (нар. 1946) мастак і грамадзкі дзеяч. 7Басалыга Уладзімір (нар. 1940) мастак.
725. Дануце Бічэль (с. 206). ]Я тутэйшая, я звычайная...цытуюцца першыя радкі з вершаД. Бічэль “Тутэйшая”.
128. Дануце Бічэль (с. 207). 'Там былі мае ўспаміны аб “Заранцы”...гл.: “Голас Радзімы” за 27 лістапада 1980 г. 2Беларус, які даўна жывеўг. Торунь...маецца на ўвазе Пецюкевіч Мар’ян (1904-1983) этнограф, пэдагог, мэмуарыст.
129. Дануце Бічэль(с. 208). 'Геніюш Юрка (1935-1985) -сынЛ.Геніюш,беларускі пісьменьнік, мэдык па адукацыі; жыў у Беластоку. 2“Белавежа” літаратурны альманах, які выходзіў у Беластоку. 3Дзе ёсьць мае ўспаміны аб У. Галубку...гл.: Справы дзён даўно мінулых: да 60-годзьдзя трупы У. Галубка / Тэатральны Менск, 1980, №6.
131. Дануце Бічэль (с. 210). 'Знаёмы віленчук, якіжывеў г. Торунь...гаворка пра Мар’яна Пецюкевіча. 2Раманюк Міхась (1944-1997) мастацтвазнаўца і этнограф. 3Бачыла Алесь (1918-1983) паэт, дасьледчык творчасьці М. Багдановіча.
732. Дануце Бічэль (с. 211). ’Аб тым, што др. Ю. Геніюш быў паранены...лекара-пэдыятра Ю. Геніюша параніў нажом бацька адной з пацыентак, якая памерла пасьля апэрацыі.
735. Ларысе Геніюш (с. 213). 'Motto (італ.) матыў. 2Артыкул Гілевіча...маецца на ўвазе Гіль Мікола (сапр. Гілевіч; нар. 1936) празаік і публіцыст. 3Пасьля таго, як паранілі Папежа...маецца на ўвазе замах на Папу Яна Паўла II (Караля Вайтылу; 1920-2005), зьдзейсьнены 15 траўня 1981 г. турэцкім тэрарыстам Мехметам Алі Агджой.
736. Дануце Бічэль (с. 214). 'Стэх Валянцін (нар. 1950) інжынер-канструктар, кіраўнік згуртаваньня віленскіх беларусаў “Сябрына”. 2У музэі імя А. Пушкіна будзе сьвята беларускай паэзіі...маецца на ўвазе музэй у Вільні.
137. Аляксею Пяткевічу (с. 215). 'Таранда Мікола (нар. 1957) біёляг, выкладчык Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага ўнівэрсытэту, адзін з кіраўнікоў гарадзенскага клюбу “Паходня”. 23убараў Леанід (нар. 1943) пісьменьнік, аўтар кніг пра М. Багдановіча; з 1990 г. жыве ў ЗША. 3Ватацы Ніна (1908-1997) бібліёграф, дасьледчыца творчасьці М. Багдановіча. 4Котаў Ігар (нар. 1965) сябра гарадзенскага клюбу “Паходня”, па адукацыі лекар.
738. Вячку Целешу (с. 217). 'Васілеўскі Мікалай (1904-1937?) мастак-карыкатурыст; арыштаваны НКВД у 1933 г., загінуў у Гулагу.
747. Адаму Мальдзісу (с. 218). 'Дзякую за кніжку Язэпа Дылы...маюцца на ўвазе выдадзеныя ў 1981 г. “Творы” Я. Дылы (1880-1973).
744. Дануце Бічэль (с. 220). 'Васілёк Міхась (сапр. Косьцевіч; 1905-1960) паэт і журналіст; жыўу Горадні.
746. Вячку Целешу (с. 221). 'Наліваеў Анатоль (нар. 1931) мастак, калекцыянер, заснавальнік прыватнага музэю ‘Тасьцёўня Галубка” (Менск).
147. Дануце Бічэль (с. 221). 'Наважылаў Алег (нар. 1936) гарадзенскі пісьменьнік, піша на расейскай мове.
749. Адаму Мальдзісу (с. 223). 'Скрыган Ян (1905-1992) празаік і мэмуарыст. 2Гілевіч Ніл (нар. 1931) паэт, перакладчык, літаратуразнавец, фальклярыст, грамадзкі дзеяч. Народны паэт Беларусі (1991).
750. Ларысе Геніюш (с. 224). ^Зносяць старую сядзібу Геніюшаў...маюцца на ўвазе спробы зэльвенскага начальства распачаць камунальнае будаўніцтва на зямельным участку Геніюшаў. 2Шнаркевіч Надзея (1897-1974) пэдагог, рэдактарка час. “Жаночая справа”.
757. Дануце Бічэль (с. 225). 'Скалабан Віталь (1947-2011) гісторык і архівіст.
752. Аляксею Пяткевічу (с. 225). 'Натусевіч Янка (7-1921 ці 1922) актывіст беларускага студэнцкага руху, грамадзкі і палітычны дзеяч. 2Матук Генрык (?1924) грамадзкі дзеяч, актывіст Гарадзенскага Беларускага камітэту. 2Што да Лойкі дзе 6 ён праўду шукаў...маецца на ўвазе раман-эсэ А. Лойкі “Як агонь, як вада”, фрагмэнты якога друкаваліся ў “ЛіМе”; гэты твор 3. Верас успрыняла вельмі крытычна.
753. Дануце Бічэль (с. 227). 'Адзін мастак намаляваў Максіма разам з Я. Купалам, Я. Коласам, Бядуляй і К. Буйло...маеца на ўвазе Міхаіл Савіцкі (1922-2010), народны мастак БССР (1972) і СССР (1978).
755. Аляксею Пяткевічу (с. 229). 'Дзеў старым Гродне была вуліца Мураўёва...вул. Мураўёва (Мураўёўская) знаходзілася ў цэнтры гораду, цяпер вул. Э. Ажэшкі.
757. Аляксею Пяткевічу (с. 229). 'Ці я зьвярнула ўвагу на публікацыю 4. Лойкі...відаць, маецца на ўвазе ўрывак з раману-эсэ А. Лойкі “Як агонь, як вада”, надрукаваны ў “ЛіМе” 9 кастрычніка. 2Пісьмянкоў Алесь (1957-2004) паэт і крытык; працаваў галоўным рэдактарам тыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, час. “Вожык”.
760. Аляксею Пяткевічу (с. 232). V №2 “Полымя” артыкул Якуба Міско...маюцца наўвазе дакумэнтальны нарыс публіцыстаЯ. Міско (1911-1981) пад назвай “Таварыш Пётр” пра дзеяча КПЗБ Мікалая Арэхву. Аўтар нарысу зьняважліва піша пра некаторых дзеячаў нацыянальнаг руху, напрыклад: “Як чэрві ў непагоду, заварушыліся беларускія нацыянал-здраднікі з-пад знака Р. Астроўскага і А. Луцкевіча”.
162. Аляксею Пяткевічу (с. 234). 'Кастэцкая Надзея (1929-1991) сьпявачка, жонка чэшскага музыкі Любаміра Кастэцкага, апякунка М. Забэйды Суміцкага; яе прах пахаваны ў магіле сызевака на Альшанскіх могілках у Празе. 2Шыдлоўскі Аляксандр (1911-2002) кампазытар і грамадзкі дзеяч. 3Цітовіч Генадзь (1910-1986) музыкавед, фальклярыст і харавы дырыгент. Народны артыст СССР (1968).
166. Вячку Целешу (с. 237). 'Хто такі Эдмунд Навіцкі...магчыма, маецца на ўвазе біскуп Гданьскай дыяцэзіі Э. Навіцкі (1900-1971), які меў дачыненьне да выдавецкай справы. 2Пратасеня Іван (нар. 1931) мастак, аўтар карціны “М. Багдановіч і 3. Верас у Менску, 1916”. 3Псэўдоніму яшчэ ня мела...псэўд. Зоська Верас Л. Сівіцкая пачала карыстацца з 1917 г.
768. Дануце Бічэль (с. 238). 'Добра напісаны артыкул npa М. Багдановіча...маецца на ўвазе артыкул В. Скалабана “У гэты суровы і важны час: М. Багдановіч у Менску” / Нёман, 1981, №12. 2Пляменьніца Я. Купалы...Ядвіга Раманоўская (1920-2011), супрацоўніца Літаратурнага музэю Я. Купалы.
170. Дануце Бічэль (с. 239). 'Бяляўская Валянціна (нар. 1949) музэязнавец, удзельнічала ў стварэньні экспазыцыі Літаратурнага музэю М. Багдановіча і ягоных філій у Менску і Ракуцёўшчыне.
172. Аляксею Пяткевічу (с. 240). 'Напісаць маленькі артыкул у “Літаратурную энцыкляпэдыю”...маецца на ўвазе “Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі” ў 5 тамах (1984-1987). 2Гэта заслуга, стараньне Генадзя Аляксандравіча Каханоўскага...Г. Каханоўскі ня толькі даў 3. Верас рэкамэндацыю ў Саюз пісьменьнікаў, алеіпрапісаўяеўсваім маладзечанскім доме, паколькічальцамі СП паводле статуту мелі права быць толькі грамадзяне Беларусі.
174. Ларысе Геніюш (с. 243). Дзякуй за кніжку...маецца на ўвазе зб. Л. Геніюш “На чабары настоена” (1982). 2Энгельс Фрыдрых (1820-1895) нямецкі філёзаф, адзін з заснавальнікаў марксізму. 3Бываюць вогнішчы, бурай-дажджамі залітыя...гэты верш належыць самой 3. Верас. 4Кніжкай ня выйдзе ні ў Менску, ні ў перакладзе...раман-эсэ А. Лойкі пра Я. Купалу ў 1982 г. выйшаў у Маскве ў папулярнай сэрыі “ЖЗЛ”, а ў 1984 г. у Менску пад назвай “Як агонь, як вада”. 5Найдзюк Язэп (1909-1984) гісторык і грамадзкі дзеяч, адзін з аўтараў кнігі “Беларусь учора і сяньня” (1943); пасьля вайны жыў у Польшчы пад прозьвішчам Александровіч.