• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    175.	Уладзіміру Ягоўдзіку (с. 244). ^Чытала ў “ЛіМе” Ваш артыкул...гаворка пра артыкул “Школа майстра: Над старонкамі збору твораў Янкі Брыля” (“Літаратура і мастацтва”, 30 ліпеня 1982).
    177.	Аляксею Пяткевічу (с. 245). 'Дзісько Нарцыз кандыдат біялягічных навук, супрацоўнік выдавецтва “Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя П. Броўкі”. 2Карповіч Міхал палітычны і грамадзкі дзеяч на Гарадзеншчыне. 3Кулакоўскі Ігнат (1800-1870) грамадзкі дзеяч, пэдагог; дзед 3. Верас. 4Браты Далецкія псэўд. Іваноўскага Вацлава (1880-1943) палітычнага і грамадзкага дзеяча, міністра асьветы БНР ва ўрадзе А. Луцкевіча. 5Аляхновіч Францішак (1883-1944) тэатральны дзеяч, драматург, у 1942-1944 гг. рэдагаваў тыднёвік “Беларускі голас” (Вільня); п’еса “Страхі жыцьця” датуецца 1918 г. 6Што да “Старога Гродна”...маюцца на ўвазе ўспаміны 3. Верас, упершыню надрукаваныя ў альманаху “Краю мой Нёман” (1986).
    180.	Дануце Бічэль (с. 247). '“Нёману” напішу...маецца на ўвазе імпрэсія 3. Верас, упершыню надрукаваная ў газэце “Вольная Беларусь” за 7 ліпеня 1917 г. 2Целеш Вячка (нар. 1938) беларускі мастак і філякартыст, аўтар альбому ‘Тарады Беларусі на старых паштоўках” (1998); жыве ў Рызе.
    181.	Ларысе Геніюш (с. 248). }Маем туту Вільні мастака-ткача...гаворка пра Янку Тулейку выкладчыка біялёгіі ў віленскіх школах. 2Сідаровіч Мікалай (19282003) настаўнік і краязнавец, стварыўу Слонімскай СШ №7 літаратурны музей.
    182.	Аляксею Пяткевічу (с. 250). Жрашэўскі Юзаф Ігнацы (1812-1887) польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня. 2“Chata za wsiq” (польск.) “Хата за вёскай”, навэля Ю. Крашэўскага. 3Малады Дзядок псэўд. Новіка-Пеюна Сяргея (1906-1994) паэта, эспэрантыста, вязьня польскіх, нямецкіх і савецкіх турмаў. ^Завадовіч Раман (1903-1985) украінскі пісьменьнік, журналіст і рэдактар; яго п’еса “Князь Марцыпан” у перакладзе 3. Верас выйшла ў Вільні ў 1929 г. ^КамаржынскіЯзэп (1899-1965) тэатральны актор і рэжысёр, беларускі грамадзкі і культурны дзеяч у міжваеннай Латвіі. 6Баршчэўскі Ян (17961851) беларуска-польскі пісьменьнік; альманах “Незабудка” пад яго рэдакцыяй выходзіўу Пецярбургуў1840-1844 гг. на польскай мовеЛКніжкі прафэсара Няфёда я ня маю...відаць, маецца на ўвазе “Гісторыя беларускага тэатру” (1982) доктара мастацтвазнаўства Уладзіміра Няфёда (1916-1999).
    183.	Дануце Бічэль (с. 251). 'Плятэры шляхецкі род, з якога паходзіла фальклярыстка і ўдзельніца паўстаньня 1830 г. Эмілія Плятэр. 3. Верас, відаць, мае на ўвазе капліцу ў вёсцы Лужкі Шаркаўшчынскага р-ну.
    785.	Аляксею Пяткевічу (с. 252). 'Біянкі Віталі (1894-1959) расейскі пісьменьнік; яго дзіцячая прыродазнаўчая кніга “Лясныя хаткі” ў перакладзе 3. Верас выйшла ў Вільні асобным выданьнем ў 1931 г.
    786.	Аляксею Пяткевічу (с. 253). 'Буйло Станіслава (7-1922) кіраўніца Беларускага дзіцячага прытулку ў Гародні; сястра паэткі К. Буйло. 2Тамашчык Павал выканаўца абавязкаў дырэктара Гарадзенскай Беларускай гімназіі; з 1921 г. старшыня Гарадзенскай школьна-прытулковай рады. ^Чаркасава Дзіяна журналістка, адказны сакратар газ. “Голас Радзімы”, дасьледчыца творчасьці К. Буйло. 4Скарынкін Уладзімір (нар. 1939) паэт і перакладчык.
    187.	Аляксею Пяткевічу (с. 254). 'Polskie koko samoksztalcenia (польск.) польскі гурток самадукацыі. 2А яшчэ гэтыя хваробы у сям’і Загнетавых...маецца на ўвазе хвароба Эрыка Загнетава мужа паэткі Д. Бічэль. ^Шыдлоўскі Аляксандр (1911-2002) кампазытар, грамадзка-культурны дзеяч у Заходняй Беларусі.
    789.	Аляксею Пяткевічу (с. 257). 'Баран Сяргей (1892-1937) грамадзкі і культурны дзеяч; з 1919 г. старшыня Гарадзенскага Беларускага камітэту, адзін з заснавальнікаў Беларускай гімназіі ў Гародні. У 1927 г. перайшоў у БССР, дзе загінуўу Гулагу. 2Барыса-Глебскімоность/р знаходзіўся на вул. Маставой, на месцы цяперашняга Гарадзенскага драматычнага тэатру. 3Дзекуць-Малей Лукаш
    (1988-1955) рэлігійны і грамадзкі дзеяч, прапаведнік баптызму; перакладаў багаслужбовыя тэксты на беларускую мову. 4Вольскі Артур (сапр. Зэйдэль; 1924-2002) паэт, старэйшы рэдактар выдавецтва “Юнацтва” (1981-1984).
    790.	Алесю Белакозу (с. 259). 'Давід Зінгер пазаштатны карэспандэнт газ. “Слонімскі весьнік”; працаваў намесьнікам дырэктара Слонімскага навучальна-вытворчага камбінату. 2Кастэцкая Надзея (1929-1991) апякунка М. Забэйды Суміцкага ў Празе.
    797.	Аляксею Пяткевічу (с. 260). 'Загнетаў Эрык (1937-1983) кінаінжынэр, муж паэткі Д. Бічэль. 2Цьвірка Кастусь (нар. 1934) паэт, празаік, перакладчык, выдавец.
    793.	Адаму Мальдзісу (с. 261). ^Паўлюкоўскі Уладзіслаў (псэўд. Улад Ініцкі; 1895-1955) пісьменьнік і мастак, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху ўЗаходняй Беларусі; пасьля вайны працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю А. Пушкіна ў Вільні.
    197.	Аляксею Пяткевічу (с. 262). 'Кароль Усевалад (1919-1984) актывіст Беларускай незалежніцкай партыі, па прафэсіі лекар; у 1946 г. быў арыштаваны, пасьля вяртаньня з Гулагу жыў у Баранавічах. 2“3 кагорты пачынальнікаў” артыкул А. Пяткевіча, надрукаваны ў альманаху “Краю мой Нёман” (1986).
    202.	Аляксею Пяткевічу (с. 266). 'Лужанін Максім (сапр. Аляксандр Каратай; 1909-2001) паэт, празаік, перакладчык.
    204.	Уладзіміру Ягоўдзіку (с. 268). Чраяноўскі Алесь (1925-2005) журналіст, паэті перакладчык.
    209.	Аляксею Пяткевічу (с. 272). 'Дзякую за кніжку пра Галубка...відаць, маецца на ўвазе “Драматургія Уладзіслава Галубка” (1982) Л. Карабанавай. 2“Апошняе спатканьне" п’еса У. Галубка; датуецца 1917. 3“Ганка" п’еса У. Галубка, у якой Л. Сівіцкая выконвала галоўную ролю. 4Цітовіч Генадзь (1910— 1986) музыкавед, фальклярыст і харавы дырыгент. Народны артыст СССР (1968). 5Алексютовіч Ларыса (1913-2003) балетмайстар і музычны крытык.
    272.	Дануце Бічэль (с. 274). 'Някляеў Уладзімір (нар. 1946) паэт, празаік, грамадзкі і палітычны дзеяч;у2010 г. вылучаўся на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 2Я пісала да Веры Ігнатаўны...маецца на ўвазе жонка А. Белакоза.
    213.	Дануце Бічэль (с. 275). 'Казьбярук Уладзімір (нар. 1923) літаратуразнавец, супрацоўнік Інстытуту літаратуры Акадэміі навук.
    274.	Дануце Бічэль (с. 275). 'Пазьнякоў Міхась (нар. 1951) паэт, дырэктар Літаратурнага музэю М. Багдановіча (1981-1984).
    275.	Адаму Мальдзісу (с. 276). ^Што да “Зборнічка жыцьцяпісаў”...маецца на ўвазе рукапісны зборнік біяграфій беларускіх дзеячаў, які складала 3. Верас.
    216.	Уладзіміру Ягоўдзіку (с. 277). 'Што ў яго выйшла з працягам “Паўлінкі”...Ф. Аляхновіч напісаў працяг камэдыі Я. Купалы “Паўлінка”; апублікаваны пад назвай “Заручыны Паўлінкі” (Вільня, 1921). 2Канец яго быў трагічны...Ф. Аляхновіч быўзабіты савецкімі партызанамі (па іншыхзьвестках польскімі акаўцамі) ў Вільні 3 сакавіка 1944 г.
    217.	Дануце Бічэль (с. 277). Дуж-Душэўскі Клаўдзій (1891-1959) архітэктар, палітычны дзеяч, выдавец, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтру ў Літве. 2Беларускі музей імя Івана Луцкевіча існаваў у Вільні з 1921 па 1945 г.
    218.	Дануце Бічэль (с. 278). 'Кіслы Уладзімір (нар. 1957) мастак-рэстаўратар; жывеў Гародні.
    279.	Аляксею Пяткевічу (с. 279). '“Лірніквясковы: Сыракомляў беларуска-польскім літаратурнымузаемадзеяньні” манаграфія У. Мархеля, выйшлаў1983 г.
    220.	Дануце Бічэль (с. 280). 'Крывец Сяргей (1904-1945) паэт, сакратар Таварыства беларускай школы.
    222.	Аляксею Пяткевічу (с. 282). V Інавроцлаве жыве стары віленскі дзеяч...маецца на ўвазе Найдзюк Язэп (1909-1984) дзеяч беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі, рэдактар час. “Шлях моладзі”. У 1943 г. выдаў у акупаваным Мінску падручнік па гісторыі “Беларусь учора і сяньня”. 3 1944 г. жыў у Польшчы пад прозьвішчам Александровіч. 2Банайціс Валдас (нар. 1942) літоўскі лекар-псыхіятр, бібліяфіл, эспэрантыст і грамадзкі дзеяч, прапагандыст беларускай культуры. 3Дубавец Сяргей (нар. 1959) журналіст і пісьменьнік; галоўны рэдактар газ. “Наша ніва” (1991-2000) і “Свабода” (2001-2008), радыё “Балтыйскія хвалі” (2000-2001).
    225.	Дануце Бічэль (с. 286). Жонан Валянціна (19187-1981) выпускніца Віленскай Беларускай гімназіі, галоўная захавальніца фондаў Менскага абласнога музэю (Маладзечна). 2Гэта ў былым Ваўкавыскім павеце...вёска Біскупцы, пра якую ідзе гаворка, знаходзіцца ў Лідзкім р-не.
    228.	Дануце Бічэль (с. 288). 'Палуян Сяргей (1890-1910) публіцыст і празаік. 2Хаваю для Вас мой exlibris...кніжны знак для 3. Верас стварыў мастак В. Целеш. 3Астраўцоў Сяргей (нар. 1959) гарадзенскі журналіст і пісьменьнік.
    229.	Дануце Бічэль (с. 289). 'Язэп Александровіч пад гэтым імем жыў у Польшчы Язэп Найдзюк. 2Маю новага цікавага карэспандэнта з Глыбокага...маецца на ўвазе Аляксандр Бабіч (1926-пасьля 1988) глыбоцкі краязнавец; працаваў бугальтарам.
    230.	Дануце Бічэль (с. 290). 'Кожан Аляксандр пэдагог і краязнавец; дасьледаваў Шаркаўшчынскі р-н.
    237.	Алесю Белакозу (с. 290). 'Шунейка Яўген (нар. 1954) мастацтвазнавец; працаваў у Гарадзенскім абласным навукова-мэтадычным цэнтры народнай
    творчасьці. 2Ракіцкі Уладзімір мастак-рэстаўратар.
    232.	Дануце Бічэль (с. 291). Чумас Генадзь (нар. 1940) паэт, супрацоўнік Літаратурнага музэю Якуба Коласа (1974-1987). 2Лялько Хрысьціна (нар. 1956) пісьменьніца, рэдактарка час. “Наша вера”.
    233.	Уладзіміру Ягоўдзіку (с. 292). 'Цешуся з такой удалай ластаўкі...маецца на ўвазе выхад першай кнігі У. Ягоўдзіка “Стронга” (1984).
    234.	Дануце Бічэль (с. 293). 'Niech tylko kot pokaze si?, pr?dko koniec jemu zrobimy (польск.) няхай толькі кот пакажацца, хутка канец яму зробім.
    236.	Адаму Мальдзісу (с. 294). 'Федарук Анатоль (нар. 1939) краязнавец і геабатанік, доктар біялягічных навук.
    238.	Алесю Белакозу (с. 296). Трабінскі Баляслаў (1899-1991) доктар мэдыцыны, грамадзкі дзеяч. Быў старшынём БХД, падчас Другой сусьветнай вайны узначальваў Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, з 1944 г. на эміграцыі, жыўу ЗША.
    240.	Адаму Мальдзісу (с. 298). 'Яшчэ раз дзякую за кніжку...відаць, маецца на ўвазе кніга А. Мальдзіса “Восень пасярод вясны: аповесьць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданьняў” (1984). 2Кулакоўскі Ігнат (1800-1870) пэдагог, краязнавец; прадзед 3. Верас. Скончыў Сьвіслацкую гімназію і Варшаўскі ўнівэрсытэт, працаваў куратарам павятовых школаў на Гарадзеншчыне.
    247.	Алесю Белакозу (с. 299). '“Віленскія кірмашы” успаміны 3. Верас, апублікаваныя ў тыднёвіку “Ніва” 23 чэрвеня 1985 г. 2Марыя Самуйлёнак дачка пісьменьніка Эдуарда Самуйлёнка (1907-1939).