• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    300.	Аляксею Пяткевічу (с. 351). 'Гайдук Мікола (1933-1998) пісьменьнік, журналіст, грамадзкі дзеяч; працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара тыднёвіка “Ніва”, пісаў падручнікі для беларускіх школаў Беласточчыны. 2Гадлеўскі Вінцэнт (1888-1942) палітычны і рэлігійны деяч; удзельнік Першага ўсебеларускага кангрэсу (1917), адзін з заснавальнікаў БХД, уваходзіў у раду Беларускай народнай самапомачы. V1942 г. расстраляны фашыстамі.
    303.	Арсеню Лісу (с. 354). "‘Сялянская праўда’’ выходзіла ў Вільні ў 1924 пад рэдакцыяй А. Войціка. 2“Сялянская доля’’ выходзіла ў Коўне ў 1921-1922 гг.; усяго выйшла 7 нумароў. 3Вячорка Арына (дзявоч. Ползік-, 1961-2012) пэдагог, грамадзкая і культурная дзяячка, стваральніца і кіраўніца Беларускага рыцарскага клюбу.
    304.	Міколу Таранду (с. 356). 'Янка Тулейка пэдагог, выкладаў біялёгію ў віленскіх школах; пляменьнік Я. Шнаркевіча.
    306.	Аляксею Пяткевічу (с. 358). 'Глякоўскі Станіслаў (1896-1943) рэлігійны і грамадзкі дзеяч, доктар тэалёгіі; быў расстраляны фашыстамі. 2Цьвірка Кастусь (нар. 1934) паэт, празаік, перакладчык, выдавец.
    307.	Адаму Мальдзісу (с. 360). 'Матэр’ялы для Бібліяграфічнага слоўніка высылаю...маецца на ўвазе біябібліяграфічны слоўнік “Беларускія пісьменьнікі” ў 6 тамах пад рэдакцыяй А. Мальдзіса (1992-1995). 2“Маланка” ілюстраваны сатырычны час.; выдаваўся ў Вільні ў 1926-1928 гг. Чваноўскі Тадэвуш (Іванаўскас Тадас; 1882-1970) літоўскі навуковец-біёляг; брат В. Іваноўскага.
    309.	Дануце Бічэль (с. 361). 'Станіслаў Ільін унук Д. Бічэль. 2Шунейка Яўген
    (нар. 1954) мастак і мастацтвазнавец; працаваў у Гарадзенскім абласным навукова-мэтадычным цэнтры народнай творчасьці.
    310.	Міколу Таранду (с. 362). ^Ліст да Гарбачова...гаворка пра ліст Генэральнаму сакратару ЦК КПСС Міхаілу Гарбачову 28 дзеячоў беларускай культуры аб катастрафічным становішчы нацыянальнай мовы; датуецца15 сьнежня 1986 г. 2Данчык сцэнічнае імя Андрусышына Багдана (нар. 1958) беларускага сьпевака і журналіста; жыве ў ЗША.
    313.	Дануце Бічэль (с. 365). 'Сапач Тацьцяна (1962-2010) паэтка і журналістка, аўтарка праграмы “Віленскі сшытак” на Літоўскім нацыянальным тэлебачаньні.
    314.	М/колуТоронду(с.366).15ржэс/