Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
лісты Дануце Бічэль і ўдзельнікам літгуртка “Вянок” архіў Д. Бічэль у Дзяржаўнай установе культуры “Музэй Максіма Багдановіча” (Гародня);
лісты Ларысе Геніюш архіўЛ. Геніюш у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук (фонд 31, воп.1, спр. 315-317);
лісты Аляксандру Госьцеву прыватны архіў А. Госьцева (Гародня);
лісты Фёдару Ігнатовічу прыватны архіў Ф. Ігнатовіча (Гародня);
лісты Арсеню Лісу прыватны архіў А. Ліса (Менск);
лісты Адаму Мальдзісу архіў А. Мальдзіса ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры (фонд не апрацаваны);
лісты Мікалаю Марцінчыку прыватны архіў Ф. Ігнатовіча (Гародня);
лісты Яўгену Петрашэвічу архіў 3. Верас у Дзяржаўнай установе культуры “Музэй Максіма Багдановіча” (Гародня);
лісты Аляксею Пяткевічу прыватны архіў А. Пяткевіча (Гародня);
лісты Янку Саламевічу прыватны архіў Я. Саламевіча (Менск);
лісты Міколу Таранду і сябрам клюбу “Паходня” прыватны архіў М. Таранды (Гародня);
лісты Вячку Целешу прыватны архіў В. Целеша (Рыга).
Лісты Міхасю Верацілу друкуюцца паводле публікацыі: Вераціла М. Аўтографы Зоські Верас // “Новы час”, 27 ліпеня 2012 г.;
лісты Уладзіміру Ягоўдзіку паводле публікацыі: Ягоўдзік У. Ластаўкі з Лясной хаткі // “Літаратура і мастацтва”, 11 траўня 2001 г.; з дапаўненьнямі і ўдакладненьнямі публікатара.
Укладальнік выказвае падзяку за спрыяньне: сп. Ганьне Запартыка дырэктару Беларускага дзяржаўнага архіва-музэю літаратуры і мастацтва; сп. Аляксандру Стэфановічу загадчыку аддзелу рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі; сп. Кацярыне Басінскай дырэктару Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчагамузэю;сп.Лідзіі Макарэвіч дырэктаруДзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры; сп. Вользе Гулевай старэйшаму навуковаму супрацоўніку ДМГБЛ; сп. Сьвятлане Рапецкай дырэктару ДУК “Музэй Максіма Багдановіча” (Гародня); сп. Вераніцы Саламевіч апякунцы архіва свайго бацькі Янкі Саламевіча; сп. Хведару Нюньку старшыні Таварыства беларускай культуры (Вільня); сп. Валянціне Войцік і сп. Яраславу Войціку пляменьніцы і ўнуку пісьменьніцы, якія перадалі для публікацыі рэдкія фотаздымкі; сп. Міхасю Казлоўскаму рэдактару краязнаўчага часопісу “Куфэрак Віленшчыны”. Асаблівая падзяка карэспандэнтам Зоські Верас, якія бескарысна дазволілі публікацыю яе лістоў: сп. Дануце Бічэль, сп. Аляксандру Госьцеву, сп. Фёдару Ігнатовічу, сп. Арсеню Лісу, сп. Адаму Мальдзісу, сп. Аляксею Пяткевічу, сп. Міколу Таранду, сп. Вячку Целешу.
Аўтабіяграфія (с. 10). Упершыню газ. ‘Толас Радзімы”, 1 кастрычніка 1992 г. 'Сівіцкі Антон (1864-1907) вайсковец, капітан расейскай арміі; апошняе месца службы г. Сураж Чарнігаўскай губэрні. 2Сівіцкая Эмілія (дзявоч. Садоўская;
1869-1944) грамадзкая дзяячка; з 1916 г. працавала загадчыцай сталоўкі пры Беларускім камітэцеТаварыствадапамогі ахвярам вайны,з1923г.жылаўВільні. 3Міцкевіч Адам (1798-1855) польскі паэт беларускага паходжаньня. 4Сыракомля Уладзіслаў(сапр.ЛюдвікУладзіслаўФранцішак Кандратовіч; 18231862)польскі і беларускі паэт. 5“О budownictwie Wilna” (польск.) “Пра будаўніцтва Вільні”. 6“Смык” маецца на ўвазе зб. Ф. Багушэвіча “Смык беларускі”. 7Горадзенскі гурток беларускай моладзі дзейнічаў у 1909-1913 гг. У яго ўваходзілі вучні мясцовых гімназій і школаў, у тым ліку Л. Сівіцкая, А. Бычкоўскі, А. Зянюк, А. Аляксюк, Я. Натусевіч, К. Колышка, Я. Лявіцкі ды інш. Гурток выдаў літаратурны альманах “Колас беларускай нівы” (1913), меў свой хор, ставіў беларускія спэктаклі. 3Саламевіч Янка (1938-2012) літаратуразнавец і фальклярыст, аўтар першага ў гісторыі “Слоўніка беларускіх псэўданімаў і крыптанімаў (XVI-XX стст.)”. 9Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны заснаванае ў 1915; у ягоным Менскім камітэце працавалі Ядвігін Ш., У. Галубок, А. Зязюля, Л. Сівіцкая, В. Лявіцкая, В. Чавусаў і др. 10Беларускі нацыянальны камітэт быў утвораны ў 1917 г. у Менску на зьезьдзе беларускіх нацыянальных арганізацый для выпрацоўкі ў кантакце з Часовым урадам асноваў аўтаноміі Беларусі ў складзе Расейскай фэдэрацыі. "Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый каардынацыйны орган беларускіх нацыянальных партый і арганізацый, створаная ў Менску ў 1917 г. пВялікая беларуская рада каардынацыйны цэнтр беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, утвораны ў Менску ў 1917 г. '3Беларуская сацыялістычная грамада нацыянальная партыя леванародніцкага кірунку, утвораная ў 1902 г. пад назвай Беларуская рэвалюцыйная грамада. 14Бароўскі Міхайла (1891-1989) украінскі гаспадарнік і грамадзкі дзеяч, рэдактар час. “Украінскі пасечнік”, аўтар шматлікіх кніг па пчалаводзтве; яго кніга “Медадайныя расьліны” выйшла ў Львове ў 1931 г. к“Беларуская борць’’ час. Беларускага каапэратыўнага таварыства “Пчала”, выходзіў у Вільні з 1934 па 1938 г. пад рэдакцыяй 3. Верас. '6Тумаш Вітаўт (1910-1998) гісторык, публіцыст, грамадзкі дзеяч, адзін з рэдактараў газ. “Раніца”. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у Нямеччыне і ЗША, займаўся пераважна скарыназнаўствам. '7Ліс Арсень (нар. 1934) пісьменьнік, фальклярыст, доктар філялёгіі. кДварчанін Ігнат (1895-1937) пісьменьнік, актывіст нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі; доктар філязофіі. Быў адным з арганізатараў Першага ўсебеларускага зьезду (1917), у 1933 г. арыштаваны і высланы на Салаўкі, дзе расстраляны. '9Горкі Максім (сапр. Аляксей Пешкаў; 1868-1936) расейскі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч. 20Крашэўскі Юзаф Ігнацы (1812-1887) польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня.
Успаміны (с. 13). Цалкам друкуюцца ўпершыню паводле ксэракопіі аўтографа, якая зьберагаецца ў архіве 3. Верас у БДАМЛіМ (фонд 318, воп. 1, спр. За, 36). Машынапіс успамінаў захоўваецца ў архіве В. Скалабана (БДАМЛІМ; фонд не апрацаваны).
Старое Гродна (с. 13). Упершыню альманах “Краю мой Нёман: Гродзеншчына літаратурная” (Мн., 1986). 'Баторы Стэфан (1533-1586) вялікі князь ВКЛ, кароль польскі. Меў рэзыдэнцыю ў Гародні, дзе памёр і быў пахаваны ў крыпце Фары Вітаўта (пазьней перапахаваны на Вавэлі). 2Ажэшка Эліза (18411910) польская пісьменьніца беларускага паходжаньня; жыла ў Гародні, ся-
бравала з Ф. Багушэвічам. Многія яе творы (раман “Над Нёманам”, аповесьць “Нізіны”)заснаваныя набеларускім матэрыяле.
Горадзенскі гурток беларускай моладзі (с. 16). Упершыню Беларускі каляндар. Беласток, 1981. 'Грынкевіч Францішак (1884-1933) рэлігійны і культурны дзеяч. Закончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію, у 1907 рукапакладзены ў ксяндзы. Служыў пробашчам пры Брыгіцкім кляштары ў Гародні, быў кіраўніком Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі. Перакладаў з лацінскай мовы на беларускую багаслужбовую літаратуру. 2Бычкоўскі Адам (1889-1937) праўнік, драматург, сустаршыня (разам з ксяндзом Ф. Грынкевічам) Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі (1909-1913). 3Бычкоўскі Антон грамадзкі і рэлігійны дзеяч, публіцыст, рэдактар газ. “Беларус”. 4Аляксюк Павал (1892-?) палітычны і грамадзкі дзеяч. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР, уваходзіў у склад Народнага сакратарыяту Беларусі, узначальваў Беларускую вайсковую камісію, супрацоўнічаў з польскімі ўладамі. 3Абрамовіч Зыгмунт (псэўд. Антон Забель-, 1892-1988) актор тэатру Ігната Буйніцкага; пазьней жыў у Злотаве (Польшча). 6“Дудка” маецца на ўвазе паэтычны зб. “Дудка беларуская” Ф. Багушэвіча. 7Федароўскі Міхал ( 1853-1923) беларускі і польскі фальклярыст, этнограф і архэоляг. ЙПалуян Сяргей (1890-1910) публіцыст і празаік. 9Купала Янка (сапр. Луцэвіч-, 1982-1942) народны паэт Беларусі (1925), клясык беларускай літаратуры. юКаршун адзін з псэўд. паэта Янука Дарашкевіча (1890-1943). "“Па рэвізіі’’ п’еса ўкраінскага драматурга Маркі Крапіўніцкага (1840-1910). uPolskiego ko+a samoksztalczenia (польск.) Польскага гуртка самаадукацыі. '3Буйніцкі Ігнат (1861-1917) актор, рэжысёр, тэатральны дзеяч; пачынальнік беларускага нацыянальнага прафэсійнага тэатру. '4Грыневіч Антон (1877-1937) зьбіральнік і папулярызатар фальклёру, выдавец, пэдагог, кампазытар. кКарусь Каганец (сапр. Кастравіцкі Казімір Рафал-, 1868-1918) пісьменьнік і грамадзкі дзеяч. '6Лявіцкі Язэп (псэўд. Юрка Снапко; 1893-1916) паэт, удзельнік ГГБМ; загінуў падчас першай сусьветнай вайны. ]7Ляўковіч Янка (1891-1976) актывіст ГГБМ, пазьней каталіцкі сьвятар. ™3янюк Адольф (1895-1938) актывіст і адзін з кіраўнікоў ГГБМ, журналіст. 19Луцкевіч Іван (1881-1919) палітычны дзеяч, этнограф, публіцыст. 2ОЛастоўскі Вацлаў (1883-1938) палітычны і грамадзкі дзеяч, гісторык, этнограф, пісьменьнік, акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1928), прэм’ер-міністр ураду БНР (19191923). 21Уласаў Аляксандр (1874-1941) грамадзка-палітычны і культурны дзеяч, публіцыст. Быў рэдактарам-выдаўцом газэты “Наша ніва”, паслом на Сойм Рэчы Паспалітай; загінуў падчас сталінскага тэрору. 22Лейка Кандрат (1860— 1921) паэт і драматург. 23Ластаўка Пятро (1907-1968) публіцыст і грамадзка-культурны дзеяч Заходняй Беларусі; пазьней жыў у Варшаве. 24Дыёгенас (Дыяген Сінопскі; ? каля 330 г. да н.э.) старажытнагрэцкі філёзаф-мараліст. 25Эпімах-Шыпіла Браніслаў (1859-1934) мовазнавец, дасьледчык літаратуры, правадзейны сябра Інбелкульту. 26Тарашкевіч Браніслаў (1892-1938) грамадзкі і палітычны дзеяч, філёляг, літаратар, акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1928). 27Чаржынскі (Дзяржынскі) Уладзіслаў (1897-1974) крытык і літаратуразнавец. 2іЧарапук Янка (1896-1957) грамадзкі і палітычны дзеяч, чыноўнік па спэцыяльных даручэньнях пры Міністэрстве замежных спраў БНР, арганізатар Беларускай партыі незалежных рэвалюцыянераў, віцэ-старшыня Беларуска-амэрыканскай нацыянальнай рады. Жыў у ЗША.
Дзесяць месяцаў у Варшаве і пачатак вайны (с. 26). 'Леўчык Гальяш (сапр. Ляўковіч Ільля-, 1880-1944) беларускі паэт і бібліяфіл. 2Вітан-Дубейкаўскі Лявон (1869 ці 1869-1940) архітэктар, пэдагог, паэт; выпускнік Акадэміі архітэктуры ў Парыжы (1909). 33ямкевіч Рамуальд (1881-1943 або 1944) грамадзкі і палітычны дзеяч, калекцыянер і бібліяфіл. 4Марыя Галубянка (Голуб; па мужу Бучынская; 3 -1939) грамадзкая дзяячка, лекар; жыла ў Празе. 5Смоліч Аркадзь (1891-1938) навуковец, палітычны і грамадзкі дзеяч; загінуў падчас сталінскага тэрору. 6Бабровіч Мечыслаў (псэўд. Лявон Гмырак; 1891-1915) крытык і празаік; загінуў на фронце падчас Першай сусьветнай вайны. 7Славацкі Юльюш (1809-1849) польскі паэт. &“Сон на кургане” драматычная паэма Янкі Купалы. 9“Лучынка” літаратурна-мастацкі і навукова-папулярны час. краязнаўчага кірунку, выходзіў у Менску ў 1914 г. '°“РоІасу u/ Kalabryi" кніга польскага пісьменьніка і вандроўніка Тэадора Трыпліна (1813-1881) пра ўдзел польскіх вайскоўцаў у напалеонаўскіх войнах у Італіі.