Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
На гэты раз я Вам, мусіць, нічога цікавага не скажу. Аб Чурлёнісе1 Вы ведаеце больш, чым я... Хоць, вядома, бачыла ў літоўскай прэсе яго творы-малюнкі, але літоўскай мовы ня ведаю і не чытаю. Аб Чурлёнісе, хіба, больш маглі б сказаць мае дачка і зяць.
У нас у Вільні настрой прыгнечаны — у канцы студзеня памёр наш так
і не ацэнены пры жыцьці кампазытар Павал Каруза. Да гэтай пары нідзе у беларускай прэсе — ні нэкралёгу, ні разьвітальнага слова... Успаміны аб памёршым павінен напісаць Арсень Сяргеевіч Ліс — этнограф.
У мянеяшчэсваёасабістае гора.Утой самы дзень,яку Вільні памёр П. Каруза, дзіва — ад той жа хваробы — рака лёгкіх, на далёкай Беласточчыне (бліжэй Гродна — усяго 18-20 км) памёр чалавек, такі самы стары, які быў маёй адзінай сувязьзю з былым Сакольскім паветам — зямлёй маіх дзядоў і прадзедаў. Цяпер усе нітачкі парваліся. Ня маю там нікога...
Я ў Вільні жыву ад 1923 г., а прывыкнуць не змагла. Усё для мяне [тут] чужое. Думкі, душа — увесь час там, у Сакольшчыне. Цяпер там ужо і магілы дзядоў німа каму даглядзець...
Пытаецеся, ці помню твар таго настаўніка геаграфіі. He, ані крышкі... Як здавала экзамін, не да гэтага было, каб прыглядацца да чалавека, а калі быў у нас на спэктаклі, я была на сцэне — іграла ў “Модным шляхцюку” ролю Ганкі. У салю на нікога і не паглядзела. Нашы артысты-хлапцы дрэнна ведалі ролі, зьбіваліся, ну і ня вельмі паважна адносіліся да сваіх роляў. To я ім падказывала і добра муштравала.
У 1986 г. быў якраз 75-гадовы юбілей таго спэктаклю — усё так жыва ўспомнілася, але падзяліцца не было з кім...
Вы, пане Алесь, вывучаеце старое Гродна. Гэта вельмі цікава і карысна для наступных пакаленьняў. А ці зьвяртаеце ўвагу на могільнікі? Хто там пахаваны, калі, як захаваны магілы? Ці хто даглядае тыя магілы, якія ня маюць гаспадароў-нашчадкаў?
У нас у Вільні зроблены сьпіскі магіл беларускіх дзеячоў — пісьменьнікаў, мастакоў. Усяго больш як 54 магілы. Час ад часу робяцца патрэбныя рамонты. На Дзяды (Дзень памерлых) кладуцца кветкі, гараць сьвечкі.
Хіба, хопіць. Зусім не магу пісаць. Вельмі для мяне неадпаведнае надвор’е. Панура, сыпле сьнег, цёпла. Ад гэтага баліць галава. Проста німа рады. Ніякія таблеткі не памагаюць.
Усяго найлепшага! Да наступнага ліста. Сардэчна зычлівая — Л. Войцікава.
365. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
78 лютага 1988 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Ведаю, што Вас стала ў Гродне німа, але бываеце, то і ліст мой атрымаеце. Вы, хіба, ведаеце аб сьмерці нашага кампазытара с.п. Паўла Карузы, хоць, як здаецца, да гэтай пары ў прэсе не было ні ўспамінаў, ні слова разьвітаньня. А можа, толькі я яшчэ нічога такога ня бачыла і не чытала? I гэта магчыма.
Алесправаняўтым.Я ўчораперачыталаўселісты П. Карузы дамяне. Напаткала я нашу з ім гутарку аб студэнцкім даўнейшым гімне “Gaudeamus igitur”... С.п. П. Каруза прыслаў мне тэкст лацінскі (бо я ня вельмі добра помніла) і пераклады гімна на беларускую і рускую мовы. Прыйшло мне ў галаву, а можа, у Вас студэнты цікавяцца гісторыяй даўнейшага студэнцтва? I тым самым гімнам? Mary яго Вам пераслаць.
У сувязі з тым агідным матэр’ялам у “Маладосьці” (№ 11-12,1987 г.1), на які Вы мне зьвярнулі ўвагу, маю ўжо ксэракопіі Пратаколаўзьезду 1917 г. Хачу адзін экзэмпляр даць клюбу “Паходня”, як будзе якая зручная аказія. А ў Менску, хіба, толькі аднаму Генадзю Кісялёву магу даверыць. Хіба, ён то не зьмяніўся...
Але маю толькі стары яго адрас. А можа, жыве на тым самым мейсцы? Ня ведаю. Вельмі даўна яго ня бачыла. Адзіны гісторык, якому веру. Ці патрэбная яму гэтая ксэракопія (арыгіналы друкаваныя ў мяне) — ня ведаю. Але, хіба, ня шкодзіла б, каб меў.
Падае сьнег, але цёпла. Марозу — ні сьледу. Усё ж час ідзе да вясны. У канцы месяца пасею суніцы (пазёмкі). Да вясны хачу Вам пераслаць рэцэпт кампосту з крапівы. Мо спатрэбіцца.
Усягонайлепшага. Прывітаньнепані Марыі.СардэчназычліваяЛ Войцікава.
366. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
19лютага 1988 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Учора напісала Вам ліст, а сяньня даганяю, каб паправіць зробленую памылку. Я напісала, што зробленая копія таго дакуманту, які можа высьветліць увесь абсурд “працы” “Пабуджаныя” ў №11-12 “Маладосьці”. Напісала, насколькі помню, і прозьвішча таго, хто рабіў копію. А гэтага ні ў якім выпадку ня трэба было пісаць. Калі ласка, або замалюйце чарнілам тое прозьвішча, або спаліце цэлы ліст. Будзе мне спакайней. А спакою, так патрэбнага старому чалавеку,— ні хвілінкі...
Выслала бандэрольку заказную Г. Каханоўскаму і — ні слова'. Другую — У.І. Содалю — тое самае, ні слова\ Трэцюю — матэр’ялы да энцыкляпэдыі М. Багдановіча і фота Лявона ГмыракаЯ. Саламевічу і — тое самае, ні слова\ А квіты маю ўсе... Ці ж гэта ня можа нэрваваць? I што сабе людзі думаюць?
Бядую, што німа ўжо на сьвеце др. гістарычных навук М.М. Улашчыка. 3 ім так лёгка было разьвязаць розныя гістарычныя загадкі і памылкі.
Цяперзьвярнулася да Генадзя Кісялёва, алетак даўна яго ня бачыла, і адрасу няпэўная. Ды і справу Пратаколаўзьездаў лістоўна не разьвяжаш. He на маю старую галаву ўжо такія справы. А пазволіць цяперашнім “гісторыкам” усё пераблытываць па-свояму — таксама нельга. I дзе шукаць выхад?
Адна нядрэнная вестка: Алесь Мікалавевіч Белакоз дзеньудзень прыймаеводзіць па музэі экскурсіі і неяк трымаецца. Каб так і надалей...
Выбачайце, што не даю спакою. У Вас і сваіх клопатаў хапае. Сардэчна зычлівая Л. Войцікава.
367. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
12 сакавіка 1988 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Дзякую за ліст. Гэта бяда, што “Пабуджаныя” ўжо ў друку’. Далей у людзі пойдзе ўся блытаніна. Пратаколы зьезду ўжо ў Менску. Прашу, падганяю, каб пасьпяшаліся з вырабам копіяў. Але калі яны і будуць, то хто і якім чынам будзе ачышчаць “Пабуджаных”?
Пратаколы зьездаў аўтэнтычныя, друкаваныя, з праўдзівымі прозьвішчамі, праўдзівымі падзеямі. I склікалі на іх нашы бел[арускія] людзі, нашы арганізацыі. Мы ведалі, што хацелі, куды ішлі. Як зьезд дэлегатаў, так і зьезд вайсковы. Былі, вядома, і розныя іншыя: сялянскія (ня нашы), афіцыяльныя —
прадстаўнікоў Часовага ўраду і г.д. Але яны самі па сабе, найбольш варожыя для нашай мовы, школы і г.д. I ў “Пабуджаных” усё пераблытана.
Як Вы ведаеце з маіх машынапісных “Успамінаў”, у мяне ўсё падрабязна апісана-расказана. У маю новую кніжку, якая ўжо рыхтуецца, гэтая частка ўспамінаў ня пойдзе. Там будзе толькі Тродзенскі гурток”, “Тав[арыст]ва “Пчала” і “Бел[аруская] борць” і іншая драбяза.
Я магла б Г. Далідовіча пазнаёміць з усім, што помню, што ведаю пра гэты ўвесь пэрыяд, калі Вы яго лічыце сумленным чалавекам. Але баюся сувязі са Сташкевічам. А Г.Д. на Сташкевіча спасылаецца. А гэта тып, які робіць брудную работу. Каб яшчэ Г. Д[алідові]ч мяне не выстаўляў на зьездзе: і столік стаяў no634 прэзыдыі, і я там падыходзіла... Вось фантазія. А я на зьездзе сядзела сярод публікі ў лёжы насупроць сцэны і да нічога ня ўмешвалася — глядзела, слухала.
Вайсковы зьезд — гэта была ўжо мая работа. Але не было, як Г. Д[алідові]ч кажа, ніякай Вайсковай Цэнтральнай Рады, а ні войска палякаў. I адбыўся ён неўтэатры, аў Губэрнатарскім доме. I здымак(сасьцягам) дэлегатаў зьездаў (абодвух!) маю. Можа, гэта Г. Д[алідові]чу прасьвятліла б увесь той час? Я ж адна з таго часу, і адна магла б гэта зрабіць. Каб не Сташкевіч і ўсё, што за ім стаіць... I як, з якога боку гэта разглядаць? Калі і мы тады, і я цяпер — ледзь ня ворагі БССР...
Нешта ў мяне ня клеіцца. Апошні час дрэнна вельмі чуюся. I галава, і ногі, і страўнік, і кашаль. Разьбіла мяне зусім.
Дарэмна я Вас пыталася, ці ведаеце беларускі пераклад “Gaudeamus igitur”. Ёсьць добры пераклад на рускую мову, а на беларускую П. Каруза зрабіў толькі падрадкоўнік. Мусіў бы нехта пераклад зрабіць, апрацаваць. To ці прыслаць Вам?
А з А. Госьцевым я ў кантакце. Крыху яму змагла падказаць, дзе што было ў Гродне, і хто быў, і ён мне нямала выясьніў, што цяпер там, дзе была Пушкінская школа, дзе была Рэальная гімназія, дзе дзелася Мысьліўская горка і т.п. Выясьнілася, дзе было фатаграфічнае атэлье Я. Садоўскага. Адным словам — узаемная карысьць. А баяцца яго, як гэта раіць п. Д[анута Бічэль],— ня бачу прычыны.
Вельмі непакоіць стан Алеся Мікалаевіча [Белакоза]. Ён сам піша толькі аб сваёй працы, аб колькасьці экскурсіяў. Можа, што дакладней даведаюся ад Ігара Котава — мэдыка, які лічыць сваім абавязкам мець мяне пад сваёй лекарскай апекай. Зьбіраецца прыехаць. Быццам ёсьць сіла, якая можа ўтрымаць такі стары арганізм.
Учора атрымала адразу 20 лістоў — самых нечаканых. Як з імі параджу? Ня ведаю. Быў у мяне палескі пчаляр Мікола [Папека]. Жаніўся. Відаць, шчасьлівы — дагледжаны. Ну і Ваш гродзенскі Мікола — таксама пахваліўся. Значыцца, усё добра, усе рады.
Хацела на гэтым скончыць, але яшчэ адно пытаньне. He, нават 2 пытаньні. Вы маеце дачыненьне з выдавецтвамі. Можа, мне скажаце, што там з кніжкай Ф. Шантыра, што была гатовая яшчэ ў 1987 г., але да гэтай пары яе німа. Чаму? Цікава...
Другое. Ці Вы бачылі кніжку “Антологмя педагогнческой мыслп Белорусской ССР” выданую ў Маскве ў 1986 г.? Я атрымала гэтую кніжку ад Г.А. Каханоўскага як падарунак на мой юбілей, бо там ёсьць матэр’ял (са здымкам) майго прадзеда I. Кулакоўскага.
А што рабіць з Г. Далідовічам? Гэта ўжо — як пастановіце. Цяпер, хіба, усё.
Усяго Вам найлепшага — у жыцьці і працы. Сардэчнае прывітаньне п. Марыі. Л. Войцікава.
368. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
20 сакавіка 1988 г. Вільня
Дарагая пані Данута.
Доўга Вам не пісала, не адзывалася, хоць удзячная за вершы дзяцей, за весткі аб такой багатай, патрэбнай дзейнасьці “Вянка”. He магу пахваліцца сваім здароўем, тым больш — настроем. Неяк трачу былую актыўнасьць, цяжка думаць, цяжка пісаць.
Як нованароджанае дзіця, не лічу гадоў, а лічу месяцы. Як доўга гэта яшчэ працягнецца — ня ведаю. Але ўсё надакучыла. Хочацца адпачыць...
Цалую сардэчна. Зычу сілы, энэргіі і плёну ў кожнай працы. Л. Войцікава.
369. МІКОЛУ ТАРАНДУ
27 сакавіка 1988 г. Вільня
Дарагі пане Мікола.
Дзякую за цікавы ліст, за ўсе весткі. А ці ведаеце Вы, што у Менску ствараецца моўная камісія Беларускага фонду культуры? Старшыня — П. Садоўскі1. Гэта нешта гаворыць. Дае пэўную надзею. Пішу толькі гэтыя некалькі слоў. Вельмі дрэнна чуюся...