• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Усяго добрага Вам і усім сябрам “Паходні”. Сардэчна зычлівая Л. Войцікава.
    А Вашы гродзенцы, аб якіх Вы паведамлялі, не прыехалі. Hi ўчора, ні сяньня. Ці хопіць цярплівасьці прачытаць? Вельмі галава баліць.
    347.	АЛЯКСАНДРУ ГОСЬЦЕВУ
    9 сьнежня 1987 г. Вільня
    Дарагі пане Алесь.
    Ліст Ваш атрымала. Выбачайце, што лістоўна [не] на ўсе Вашыя пытаньні адказываю, але апошні час вельмі дрэнна чуюся. Лягчэй мне расказаць штонебудзь, чым пісаць. Але ці адважыцеся прыехаць? Насыпала шмат сьнегу, засыпала дарогі. Мяцеліца не сьціхае ўжо два дні.
    Ды ці змагу што вартае прыпомніць? У канцы XIX ст. я была дзіцём, а ў Гродна настала прыехала ў 1900 г. Вядома, тое-сёе помню, але найбольш — працу моладзі, зусім самастойную.
    Што да Максіма Багдановіча — ці ён мог што помніць, у чым арыентавацца, маючы 4 гады? А пасьля — ня чуючы ў сям’і ніводнага беларускага слова... Да ўсяго даходзіў сам. А з Гродна помніў адно — сьмерць маці.
    Нехта пісаў, што ў сям’і Багдановічаў гаварылі па-беларуску. Нічога падобнага. He адзін раз была з Максімам аб гэтым гутарка. Ён і свае першыя вершы пісаў па-руску...
    У мяне вырабілася ў душы вялікая няпрыязьнь і жаль да А. Ягор[авіча Багдановіча] 1 — за апошні пры жыцьці Максіма яго паступак. Быў на гадзіну
    дарогі ад Ялты ў час, калі сын паміраў зусім самотны, і не падумаў быць пры ім, бо меў важнейшыя перад сабой пляны. Падумаць страшна...
    Атмасфэра Гродна? Што ж, як зможаце дайсьці праз сьнягі — калі ласка. Што змагу — расскажу.
    Пішаце, што ў той час былі ў Гродне беларусы? Сьвядомых — ніводнай сям’і. Нават калі іх дзеці — сыны ці дочкі — ужо набіралі сьвядомасьць, бацькі аставаліся збоку абыякавымі.
    Але кідаю пісаць. Даволі напісаць 2-3 лісты — і болю галавы нічым нельга ўтаймаваць. Будзем чакаць ці зьмены надвор’я, ці Вашай адвагі.
    Усяго добрага. ЗычліваяЛ Войцікава.
    348.	МІКОЛУ ТАРАНДУ
    14 сьнежня 1987 г. Вільня
    Дарагі пане Мікола.
    Дзякую за цікавы і даволі аптымістычны ліст. Мой з пошты Вы, хіба, ужо атрымалі? Я яго пісала 5/ХІI. Пішаце, што баяліся прыехаць, каб не прывязьці мне хваробу? А я і бяз Вас яе набралася ад сваёй дачкі. Яна ці не прастудзілася, але гэта, хутчэй, нейкі грып. I я ўжо цэлы тыдзень кашляю, чыхаю, баліць галава... Учора ляжала, але гэта не памагае. Прыймаю розныя лекі — без рэзультату. Сяньня цэлую ноч вачэй не зачыніла. Сяджу, пішу і шкадую сваіх карэспандэнтаў, бо будуць змушаныя чытаць мае грымзолы. Добра, што я хварэю заўсёды без гарачкі, то і ляжаць німа патрэбы, a то і часу німа.
    У выдавецтве “Бел[аруская] энцыкл[япэдыя] ” працуюць над энцыкляпэдыяй Максіма Багдановіча. Мушу і я напісаць некалькі біяграфій мала знаных людзей, якія зьбіраліся у Беларускай хатцы, як быў у Менску Максім Б[агданові]ч.
    Вельмі цікава было б даведацца, хто ў Менску пастараўся зрабіць перадачу аб “Паходні”. Да мяне з Менска мала хто піша — усе стогнуць, што ня маюць часу.
    Меў у гэтыя дні прыехаць на даўжэйшы час Генадзь Сагановіч у віленскія архівы, але дагэтуль яго німа. Зьбіраўся таксама пісьменьнік Казьбярук па матэрыялы нашаніўскіх дзеячаў, але я сама парадзіла пачакаць, бо цяпер вельмі цяжкая дарога. Сьнегу па калена. 2 дні быў марозік па -2, да -7 градусаў. А сяньня ізноў цёпла. Мокры сьнег цэлымі пластамі валіцца з дрэваў. А так было прыгожа.
    Я вельмі радая з адведзінаў А. Госьцева. Прывёз падрабязны плян старога Гродна, г.зн.са старымі назвамі вуліцаў. Знайшлася і мая Гараднічанская — з канца ў канец. На вялікі жаль, майго дому ўжо німа... Але хоць мейсца зазначылі.
    Шкада, што часу на гутарку было вельмі мала. Я таксама сяньня цэлую ноч ня спала да белага дня. А пасьля раніцай заснула, дачкі не было, а зяць да 3-й мяне не будзіў, толькі тады збудзіў, як Госьцеў прыйшоў. Пакуль я надзелася, то яшчэ Уі г. прайшло, і часу засталося вельмі мала. Усё ж даведалася яшчэ некалькі дэталяў аб дамах ды вуліцах. Зьбіраецца яшчэ прыехаць з фатографам, каб зрабіць для “Паходні” здымкі групаў Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. Але ці хопіць адвагі ім у такі сьнег ісьці...
    Усё думаю, як было б добра, каб др. Кутарга быў запрошаны на канфэрэнцыю. Ці гэта Вы прасілі Госьцева, як яны ехалі першы раз? А як Вы др.
    Віктару Уладзіміравічу пісалі, то ці ён Вам адказаў? Ці не? Я тут сама магла 6 яму напісаць, але неяк не адважываюся. Бо я ня ведаю, чаму ён у нас зусім перастаў бываць. Ці гэта праз гэтую нагонку на Лявона, ці якая іншая прычына? Бо з восені 1986 г., калі я запрашала, каб прыйшоў, пакуль німа сьнегу, ён адказаў: “А што мне сьнег? Стану на лыжы і прыйду”. А пасьля ад юбілейнага сьвяткаваньня “Нашай нівы” ня быў ні разу...
    Я крыхудагадываюся,аўсёжнепрыемна. Папрабуюнапісацьдаінж[ынера] Стэха, але ж, хіба, нічога ня выйдзе, бо яны, здаецца, незнаёмыя. А можа, яшчэ што прыдумаю.
    Пару тыдняў таму былі ў мяне супрацоўнікі Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча з Менска. Нават з мастаком, які афармляе пакой, дзе жыў Максім. Усё яму трэба было расказаць: які быў стол, крэслы, ложак... Дзе што стаяла... Узялі ў мяне даволі вялікі здымак старога Гродна — яшчэ з пантонным мастом, каб зрабіць пару копіяў — адна копія для “Паходні”. Там у іх вельмі добры фатограф — жанчына. Яе фотакопіі цудоўныя.
    Я ўжо памаленьку парадкую свае архівы, асабліва старыя лісты. Ужо некалькі пачак здала у менскі Архіў-музэй. Прыяжджала дырэктар музэю і 2 супрацоўнікі. Думаю, што пара, німа чаго чакаць.
    Усяго Вам найлепшага! Прывітаньне ўсім сябрам “Паходні”. Сардэчна зычліваяЛ. Войцік.
    349.	МІКОЛУ ТАРАНДУ
    23 сьнежня 1987 г. Вільня Дарагі пане Мікола і ўся блізкая майму сэрцу “Паходня”.
    Вітаю ўсіх сардэчна з Новым годам! Няхай ён прынясе Вам ўсё найлепшае: спакой, цікавыя сустрэчы, плёну багатага ў працы як найбольш. Старая гродзенская патрыётка — Л. Сівіцкая-Войцік.
    350.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    [1987 г.] Шаноўны пане Адаме.
    Учора атрымала Вашу паштоўку. Дзякую. Сьпяшаюся паведаміць, што я мела ліст ад Міколы-пчаляра. He пісаў, бо быў вельмі заняты. Вывозіў частку сваіх пчолаў на грэчку. Выбіраў мёд. Здаў дзяржаве 200 кг мёду. Жыве каля пчолаў — у лесе. А адрасаваць цяпер яму трэба: вобласьць і раён — як даўней, і вёска Лінава, але да запатрабаваньня (do востребованйя').
    Тэлеперадачы — гэта цудоўны праект! Але хіба і здымкі былі б патрэбныя? Там у іх ёсьць свой добры фатограф. Значыцца, з Міколам [Папекам] трэба было б паразумецца. Але — ці ня сьцягнецца ўвага Сташкевіча і яго “загадчыкаў”? Сташкевіч быў пасланы ў Гродна ў клюб “Паходня”. Яны там — людзі разумныя. Ведалі, як яго прыняць, як з ім гаварыць. I з яго выступленьняў нічога сабе ня робяць.
    А вось у нас у Вільні ня так. Ад часу публікацыі “твору” Сташкевіча і яго перадрукаў ва ўсіх магчымых газэтах у нас, у нашым доме ніхто з віленскіх беларусаў не бывае — ні нагой. Аб запраектаваным клюбе нічога ня ведаем.
    Да мяне асабіста перастаў пісаць нават Стэх. А здаецца, пры чым тут я?
    Зразумела, што я публікацыямі абураная і салідарна чуюся пакрыўджаная за зяця ды і за памяць нашаніўцаў, але — захаваньне Стэха і кампаніі... Баяцца за сваю скуру? Ну, няхай сабе. Пражыву і так. Але найгорш тое, што не аддаюць мне пазычаных кніжак і здымкаў. Вось якія ў нас нецікавыя справы.
    Рада, што хоць у Міколы-пчаляра ўсё добра. Як толькі знойдзе час, прыедзе машынай па пчалярскую спадчыну Я. Шнаркевіча. А я дам яму рэшту пчалярскіх часапісаў — украінскіх, што атрымала ў абмен за “Бел[арускую] борць”. Паміж гэтымі ўкраінскімі часапісамі (ня толькі ўкраінскімі, а і чэшскімі) — цікавы месячнік для дзяцей “Пчолка”, які выдаваўся на Падкарпацкай Украіне — у Ужгарадзе.
    Пераглядаючы (у бяссонныя ночы) гэты месячнік, зрабіла на вялікую сваю радасьць адкрыцьцё. Даўна, гадоў 20 таму, я пералажыла на беларускую мову твор “Прыгоды пчалы Маі”. За столькі гадоў згубілася першая старонка з прозьвішчам аўтара-немца (я перакладала з перакладу на рускую мову, таму мая дачка ўсю работу забракавала, бо лічыць, што пераклад з перакладу — рэч нічога ня вартая). За гэты час “Пчалу Маю” пералажылі і на польскую мову, і на літоўскую. Літоўцы нават зрабілі з гэтага тэатральны твор і выставу ў тэатры. Цяпер у “Пчолцы” знайшла кусок такога ж перакладу на ўкраінскую мову і прозьвішча аўтара.
    Нешта мой расказ выйшаў даволі блытаны. Гэта, мусіць, віна надвор’я. Вялікі вецер, і ад яго баліць галава. Шкада, што цяпер не бываеце ў Вільні. У нас — мора кветак. Ня ведаем, чым вочы цешыць.
    Усяго найлепшага і выбачайце, што заняла столькі часу. Сардэчна зычлівая —Л.В.
    351.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    [1987 г.]
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Вы пісалі, што цікавіцеся Аркадзем Смолічам. Я дала ў Літаратурны музэй М. Багдановіча ў Менску некалькі арыгіналаў яго самых цікавых лістоў. Яны мне прыслалі фотокопіі. Можа, Вам іх прыслаць? Лісты вельмі цікавыя, характэрыстычныя — шмат аб ім гавораць. Уложыце іх у тую папку з маімі ўспамінамі, вядома, выкарыстаўшы іх, прачытаўшы. Ці, можа, там у Вас хто іх перадрукуе — для Вас?
    Зрабіць копію біяграфіі А. См[олі]ча ня маю магчымасьці. Лявон Антонавіч заўсёды “заняты”. А я — бачыце, як пішу? Рука зусім ня слухаецца, зрэшты, як і ўвесь арганізм.
    Яшчэ вярнуся да тых лістоў Смоліча — іх копіяў. Разабрацца ў іх ня так проста, бо копіі роблены абы як, не нумараваныя ні лісты, ні іх старонкі. Але ўсё ж сэнс улавіць можна. Ёсьць у мяне арыгіналы яго іншых лістоў. Таксама цікавыя. Усё думаю, што з гэтым усім будзе? Хто маёй спадчынай пацікавіцца?
    Здаецца, ужо і цяпер шмат што загінула. Напрыклад, было ў мяне некалькі нумароў “Жаночай справы” — газэты, якую выдавала Жаночае т[аварыст]ва імені Цёткі. Было і пару нумароў укр[аінскай] газэты “Жаночая доля”, якую мне прыслала ўкраінка (яна і рэдактар) Кісялеўская, сэнатарка з польскага Сойму. Цяпер гэтых газэтаў — ні сьледу. А статут таго
    жаночага Т[аварыст]ва імені Цёткі — маю. Хоць я сама да яго не належала — так выйшла. Усяго не апішаш, што і чаму. А можа, у маіх успамінах аб гэтым ёсьць? Ня помню.
    Як Вашая рука? Ці можаце пісаць? Маю вялікі і вельмі цікавы ліст ад М. Таранды. Хачу яму напісаць. Усё чакаю, што будзе шчасьлівы дзень, і буду лепш пісаць, a то проста сорамна. А пісаць прыходзіцца нямала. Маю на Флярыдзе сябра з Гродзенскага гуртка1 — з самай малодшай сэкцыі. Магчыма часта карэспандуем. Там цікавяцца нашым ГГБМ — прасілі таго сябра напісаць успаміны з таго часу. А ён тады быў невялікім хлапчуком — сам шмат чаго ня ведаў, ня помніць. Прыйшлося мне яму памагчы. Напісала 6 старонак. Ад яго і па 12 старонак лісты атрымліваю.