Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Пішаце аб дзейнасьці студэнтаў-беларусаў у Польшчы. А ці Вы чыталі нумар “Нівы”, у якім студэнты яўна супольна з царквой лічаць толькі праваслаўных (і гэта ў век атэізму) беларусамі? А каталікі (я ж каталічка, і таму баліць) быць беларусамі ня маюць права? Адкінутыя — як ворагі? Як гэта разумець? Ці Вы ў Гродне ў “Паходні” таксама прытрымліваецеся такога падзелу?
Ёсьць і ў Менску такія этнографы, якія лічаць што ў вёсках з каталіцкім насельніцтвам німа патрэбы шукаць беларускай песьні, бо яны яе ня ведаюць. Абсурд... У Саколывчыне вёскі былі пераважна каталіцкія і зрэдку мяшаныя. А якая была высокая сьведамасьць, якая пашана да мовы, песьні, звычаяў! А цяпер дачакаліся... Ня маем права быць беларусамі. I гэта дзейнасьць студэнтаў — людзей адукаваных...
Ну хопіць... Выбачайце за “выбух”. Удома падзяліцца думкамі німа з кім. He разумеюць. Сардэчна зычлівая — Л. Войцікава.
334. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
10 кастрычніка 1987 г. Вільня Дарагая пані Данута.
3 цяжкім сэрцам чытала Ваш ліст. Спачуваю Вам і добра разумею. Як можна працаваць у такіх абставінах? У невыгодзе, у неспакоі за дзіця... Для мало-
га гэта самы небясьпечны час, бо ўсё перажытае адбіваецца на яго псыхіцы, на нэрвовай сыстэме. Вельмі цяжка гэта ўсё пазьней залячыць, зьмяніць. А пры кім Вы Стасіка астаўляеце, калі выходзіце? Няўжо аднаго? Ці ня маеце якой знаёмай старушкі, якая змагла б хоць на пару гадзін прыходзіць? Ці надоўга выехала маці малога? А дзе ж яго бацька?
Дзякую за юбілейныя пажаданьні. Я дагэтуль не магу выдыхаць гэтых урачыстасьцяў. Столькі людзей прыходзіла-прыяжджала... А як у такі час адчувала я сваё калецтва — глухату... На вялікі жаль, мала хто гэта разумеў.
Лістоў — безьліч. Мала каму магу падзякаваць асобным лістом. Прасіла “Літаратуру і мастацтва” зьмясьціць маю падзяку на старонках тыднёвіка. Ці зробяць гэта? Ня ведаю. Нікога знаёмага сярод рэдакцыйнага калектыву ня маю. Цяпер даволі часта ляжу. Цяжка даецца далейшае жыцьцё. Так ужо хочацца дачакацца канца...
А навакольле такое прыгожае. Сапраўдная залатая восень. Шкада толькі, што німа сонца. Учора ляжала цэлы дзень. Сяньня хоць на некалькі лістоў адкажу. А што будзе заўтра? Ня ведаю... Баляць галава, ногі, страўнік. Як на мае гады, хіба, хопіць, каб і добры натрой зьнікнуў.
Калі прыйдзе для Вас “добры час”, і зможаце прыехаць — буду рада. Я зноў дастала 2 вершы с.п. Ларысы Антонаўны [Геніюш] — з 1950 году. Цікава, ці Вы іх маеце? А што з тым, які Вы ў мяне ўзялі — зрабіць фотакопію? Я, магчыма, зрабіла вялікую памылку і цяпер бядую.
Быў у мяне В. Ягоўдзік (з дачкой). Казаў, што мае намер пісаць працу аб Ларысе Антонаўне. Прасіў пазычыць для прачытаньня яе лісты. Я дала. А цяпер вельмі непакоюся, ці ўдасца атрымаць іх назад...
Якая экіпа з тэлебачаньня ў Вас працавала? 3 мясцовага ці менскага? Калі з менскага, то я шмат каго ведаю асабіста. Былі ў мяне і цяпер — на юбілеі. Але паміж тэхнічнымі работнікамі ёсьць і расейцы, і то ленінградцы. Сваіх людзей не хапае ці што?
Шкадую Вас, што будуць мучыць мае каракулі. Цалую сардэчна. Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
335. АЛЯКСАНДРУ ГОСЬЦЕВУ
Вільня, 16 кастрычніка 1987 г. Дарагі пане Алесь1.
На самым пачатку просьба — пішыце мне: пані Людвіка ці цётка Людвіка, а не па чужому звычаю — па-бацьку. Мы па-бацьку не называліся ані ў Гродне ў Беларускім гуртку моладзі, ані ў Менску ў 1915-1918 гадах. He тытулаваў нас так і Максім Багдановіч, або мы яго... Ці згаджаецеся?
А цяпер да справы, якая Вас цікавіць. Максім Б[агданові]ч ужо сам у сваіх словах “Як я быў маленькі” дае поўны адказ... Што ён мог помніць? Яго бацька (ня помню, у якім мейсцы сваіх твораў) пісаў, што вадзіў сына над Нёман... Але ж пісаў, што падчас апошніх хвілін жыцьця маці і пасьля яе сьмерці Максім сядзеў бяз рухаў на адным мейсцы, як прыкаваны.
Вось гэта, гэтыя падзеі, гэты час засталіся ў яго памяці. У працягу 5 месяцаў у Менску ня помню, каб ён пытаўся ці гаварыў аб Гродне. Гэтая гутарка на вуліцы, калі мы з Максімам праводзілі маю гродзенскую сяброўку (а ў той час сястру міласэрдзя на фронце) на вакзал, была адзінай. Хоць, як ведаеце
з маіх успамінаў “Пяць месяцаў у Менску”, мы бачыліся кожны дзень, і то не па адным разе.
Свае “Успаміны” я старалася пісаць дакладна і падрабязна. За прысланую паштоўку сардэчна дзякую. Шкадую, што незмагла пабачыць Вашыя калекцыі.
Гродна мне вельмі дарагое і як родны горад с.п. бацькі, і як у пазьнейшы час мейсца маёй навукі і працы Гродзенскага гуртка беларускай моладзі.
Усяго Вам добрага! Вялікага плёну ў краязнаўчай працы. Сардэчна зычлівая — Л. Войцікава.
336. АЛЕСЮ БЕЛАКОЗУ
78 кастрычніка 1987 г. Вільня
Дарагі, паважаны Алесь Мікалаевіч.
Пішаце ў апошнім лісьце, каб Вам не адказываць, бо ня маю часу. Іншыя могуць пачакаць, а Вам ужо на 3 лісты не адказала, аж сумленьне мучыць.
Я ўжо ведала ад Аляксея Міхайлавіча [Пяткевіча], што Вы будзеце ў шпіталі. Ну і вядома, занепакоілася. Як гэта нядобра сталася, што Вы ў свой час не змаглі прыехаць і падлячыцца тут, у Вільні. Усё ж экспэрымэнтальны інстытут, дзе працуюць спэцыялісты,— гэта зусім іншае, чым гродзенскі шпіталь.
Я ўжо крыху адпачыла ад юбілейных урачыстасьцяў. I не спадзявалася, што будзе столькі лістоў, тэлеграмаў, гасьцей. Нават людзей зусім дагэтуль незнаёмых. Затое некалькі чалавек, даўна і добра знаёмых, не адгукнуліся.
Вашых лістоў маю аж тры. 3 14 верасьня (з копіямі лістоў да Целеша і ў Віцебск), віншаваньне з 25/9 і цяпер — з 12/10. Сардэчна дзякую за павіншаваньні, за добрыя словы, за пажаданьні. Што да першага, з копіямі. Цікава, ці хто адказаў? Напрыклад, з Віцебска? Мне Целеш толькі пісаў, што зьбіраецца прыехаць у лістападзе.
Апошні Ваш лістзакрануўсправу крэменю. Я сваіх і не пыталася, ці гега — гэта не літоўскае слова, бо, паглядзеўшы слоўнік В. Ластоўскага, пабачыла, што гэта назва гродзенская. Выпісываю ўсе гэтыя назвы са слоўніка. Лічу, што В. Ластоўскаму можна верыць.
Да гэтай пары цёпла, нават верасьнёвых прымаразкаў не было. Лісьцё ападае, асыпаецца — жоўтае, залацістае, чырвонае. А кветкі яшчэ цьвітуць, і зёлкі зьбіраю — сушу. Ногі баляць, але стараюся хадзіць, каб незастаіваліся. Учора ці пазаўчора быў у мяне сакратар “Паходні” Мікола Таранда. Казаў, што іх сябра — мэдык — мае для мяне нейкія лекі. Ён мне раз ужо памог. Можа, і цяпер нешта добрае парадзіць.
Дачкапрацуе2дніўтыдні,Лявон — амалькожны дзень,алепа2-3 гадзіны. Дачка займаецца гаспадаркай, абое — агародам. Але, як заўсёды, яны разам удваіх, я — асобна, адна. Слаўкі ня бачыла ўжо 2 тыдні. Аж крыўдна. Цяпер, магчыма, будзе крыху радасьці. Мая адзіная сваячка, што жыве ў Варшаве, дастала запросіны ад сваякоў свайго бацькі — у Каўнас. Ну, а адтуль і да мяне можа прыехаць. Я яе ўжо 60 гадоў ня бачыла, але карэспандуем стала, без перарываў. Можа, гэта сустрэча і зьдзейсьніцца? А зрэшты, хто ведае?
У мяне яшчэ адна навіна, хіба, добрая. Калі ня будзе ніякіх перашкодаў, мы ўтраіх з тутэйшымі маладымі мастакамі будзем рыхтаваць кніжку
для дзяцей, каляровую — расьліны з беларускімі назвамі (гэта справа мая), а мастакі малююць расьліны і казюлькі, напрыклад, на медадайнай расьліне — пчалу і г.д. Крыху тэксту дам я. Калі гэта ўдасца, буду вельмі рада.
Хіба, на гэтым скончу, бо сяньня ўжо 7-мы ліст. Калі зможаце, пішыце, як чуецеся, як Вас лечаць, чым? Можа, зьвязацца з др. Кутаргай? Напісаць яму? Чакаю весткі. Зычу як найлепшых вынікаўу лячэньні. Ад маіх — прывітаньне. Сардэчна зычлівая/7. Войцікава.
337. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
19 кастрычніка 1987 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Дзякую за ліст, за газэту, за Ваш артыкул. Ён аж залішне добры — такі прыхільны, сардэчны. Можа, больш чым я заслужыла. Усё ж ня ўсё ў мяне ладзілася, як трэба.
У тыя часы была даволі адзінокая, без падтрымкі, бяз помачы, сярод ледзь не індыйскіх кастаў. Мала адчуваецца, што нешта скарочана ці выкінута. Разумею (сама перажывала такое), як аўтару крыўдна бачыць сваю працу пакалечанай, але ня думаю, каб хто з чытачоў што заўважыў. А што бяз здымкаў — малая бяда.
Добра, што ў Вашым артыкуле німа памылак, як у іншых аўтараў. Напрыклад, падаюць, што я ў Менску была да 1924 г. У іншым артыкуле: “Як сям’я вярнулася ў Гродна, бацька вадзіў дзяўчынку і паказываў” і г.д. Ды адначасна — аб “навуцы ў Кіеве”. Адно непаразуменьне. I як гэтага ня бачаць рэдактары і пускаюць такую бессэнсоўшчыну ў друк?
У Вас (апрача верша ў “Падсьнежніку”, аб чым Вы ведаеце) адна памылка, як, зрэшты, і шмат у каго паўтараецца. Быццам я ў грамадаўскай прэсе была “сакратаром”. У нас такой функцыі наагул не было.
Я была проста адміністратаркай. У маіх руках былі фінансы (атрымлівала ад Пасольскага клюбу 4,5 тысячы ў месяц). Купляла паперу, расплачывалася з друкарняй, наборшчыкамі, карэктаркай, экспэдытарам, поштай... Кожны месяц давала паслам (дакладней — РакуМіхайлоўскаму) пісьмовую справаздачу. 3 рахункамі, расьпіскамі і г.д. Усё — далёкае мінулае...
Адно прыкра, што ў Гродне газэта ня ў нашай мове. У ‘Троднененской правде” прачытала аб клопаце тых, хто гаспадарыць на дзялках — з угнаеньнямі. А чым Вы ўгнойваеце свой агарод? Калі Вас цікавіць, магла б Вам напісаць, якое значэньне як угнаеньне мае крапіва, і як яе выкарыстаць.
Пішу немагчыма. Чуюся дволі дрэнна, і гэта прычына, што рука ня слухаецца. 3 прыемнасьцю ўспамінаю нашую з Вамі сустрэчу і шкадую, што былатакая кароткая.
Яшчэ раз за ўсё дзякую! Найлепшыя пажаданьні Вам і пані Марыі. Л. Войцікава.
338. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
21 кастрычніка 1987 г. Вільня Дарагая пані Данута.
Ліст Ваш атрымала — дзякую. Цяпер мне ўсё ясна, як Вам жывецца...
Пасылаю першыя радкі вершаў1. Калі іх у Вас німа — напішыце, прышлю, а сабе іх перапішу. Копіі лістоў с.п. Ларысы Г[еніюш] мне непатрэбныя, усё роўна іх трэба сабраць у адно мейсца (і ад Ягоўдзіка2 неяк іх вярнуць). Хіба, лепш лісты захаваць у Вас, чым аддаваць у Менск, у Музэй-архіў.
У мяне лістоў 6000, а можа, і больш. Ужо цяпер трэба ведаць, што з імі рабіць. Хоць, вядома, як мяне ўжо ня будзе (а гэта, хіба, ужо хутка), нехта апрача сваіх маёй спадчынай абавязкова пацікавіцца: што перахавае, а што і выкіне. Прадасьць на макулятуру, a то і спаліць...