• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    318.	ВЯЧКУЦЕЛЕШУ
    16 мая 1987 г. Вільня
    Дарагі Вячаслаў Міхайлавіч.
    Сардэчна дзякую за віншаваньні са сьвятам вясны і за добрыя пажаданьні. Сяньня сапраўды адчуваецца вясна! Сонца, цёпла, усё зялёнае — і трава, і дрэвы. У нас і кветак цьвіце нямала.
    А чаму Вы да гэтай пары не прыехалі? Ня толькі я, але і нашыя маладыя мастакі хацелі б з Вамі сустрэцца. Чуюся дрэнна, часам вельмі дрэнна. Тым больш хацелася б яшчэ пабачыцца з добрымі сябрамі.
    Выбачайце, што так дрэнна напісана, цяжка будзе прачытаць, зразумець. Цяжка мне даецца гэты 95-ы год — хварэю. Рука ня слухаецца, дрыжыць. А пісаць трэба вельмі шмат. Стараюся ўсё выпаўніць, хоць не адзін чалавек, напэўна, злуе, што так блага напісана.
    Усяго Вам найлепшага — у жыцьці і працы. Сардэчна зычлівая Л. Войцікава.
    Кветкі на здымку — дзіеасіл (бел.), inula неіепійт (лац.), девясйл (руск.). Сьцябло — шэраватае, касматае. Лісьцё — цёмна-зялёнае. Кветкі — пялёсткі залаціста-жоўтыя; маладыя — сярэдзінкі выпуклыя, цёмна-жоўтыя, перацьвітаючыя, старыя — чорныя.
    319.	АДАМУ МАЛЬДЗІС
    19 мая 1987 г. Вільня
    Шаноўны пане Адаме.
    Учора атрымала Вашую паштоўку. Дзякую. He зусім разумею — ці міністр зарэагаваў пазытыўна ці нэгатыўна?
    Нешта доўга ня маю весткі ад палешукоў-пчаляроў. Крыху непакоюся, бо пастанавілі саматугам рамантаваць страху на касьцёле — каб не залівала сьцен і сярэдзіны. Пісаў Мікола-пчаляр, што будзе шукаць “сьмелых хлапцоў”. Ці ня сталася там якая бяда... Гэта ж такая вышыня, і дах, хіба, ледзь дыхае. Хоць ведаю і тое, што пры пасецы цяпер шмат работы — не адысьці.
    А найгоршае — што трэба вясьці безупынную барацьбу з г.зв. кляшчом, які нішчыць пчолы. Прывязьлі некалісь гэтых кляшчоў з Тайляндыі. На Беларусі шмат пчолаў вынішчана ўшчэнт. А цяпер і ў Літве гэтая бяда зьявілася. Пры такой нагодзе мушу выясьніць, што, пішучы аб палескіх пчалярах, я крыху памылілася ў адрасе. Той касьцёл, дзе задумана стварыць музэй (ня толькі пчалярства, але і рыбалоўства, і паляўніцтва) не ў Пружанах, а ў Пружанскім павеце — в. Лінава. Мясцовыя ўлады ім спрыяюць, але як цяпер у іх — ня ведаю.
    Меліся ўгэтым месяцы прыехаць па пчалярскую спадчыну с.п. Я. Шнаркевіча, але да гэтай пары німа. А можа, яшчэ дзе вандруюць па Украінскім і Беларускім Палесьсі, шукаючы сьлядоў шэрай палескай пчалы, каторую хочуць адрадзіць ва ўсёй чысьціні расы. Ня маючы вестак, усялякае думаецца.
    Далі мне пачэснае імя Маці беларускага пчалярства. Вось я як маці, трывожуся за іх і іх справы. А можа, адзываецца ва мне ў канцы жыцьця тая капелька палескай крыві па маім прадзеду Ігнату Кулакоўскім — палешуку з паходжаньня?
    Ой, сколькі забіраю Вам часу... Мусі, таму, што цярпліва чытаеце і адказываеце, бо ўдома мае гэтымі справамі зусім не цікавяцца. Нават не прабую гаварыць.
    Усяго добрага! Сардэчна зычлівая Л. Войцікава.
    P.S. Вось цікава — учора атрымала 4 лісты, 2 з іх адрасаваныя па-беларуску (і мясцовы адрас, і мой — віленскі), a 2 — па-руску... Калі адрасаваныя пабеларуску добра даходзяць, то нашто адрасаваць у чужой мове? Л.В.
    320.	МІКОЛУ ТАРАНДУ
    19 мая 1987 г. Вільня
    Дарагі пане Мікола.
    He вініцесябе ніўчым. Ані позна прыехалі,ані мне ніўчым не перашкодзілі. Спаць я не зьбіралася, бо ніколі раней як а 3-4-й раніцы не засынаю. Калі раней лягу, то таму, што ногі баляць, а часта і галава — ляжу і чытаю.
    А непрыемна мне было за мой выгляд. I так стары чалавек, асабліва такі стары, як я, выглядае ня вельмі прыемна. Але, можа, хоць бы пачэсаны ды прызваіта надзеты, хоць і ляжачы. Дачка мяне заўсёды папераджае, нават калі не ляжу. Унук, калі тут са мной, таксама. Ну, а ад зяця — чаго хацець...
    Толькі гэта было прычынай майго разнэрваваньня. А бачыць Вас і п. Ігара [Котава] (што я падумала, быццам ён мянчук — была прычына, бо меўся нехта з Менска прыехаць, і то праз Гродна, хто — ужо ня помню) ... Прыяжджайце ці
    абодва разам, ці п. Ігар адзін — гэта як Вам будзе выгадней.
    А здымак старога Гродна трэба абавязкова перафатаграфаваць. Гэта не аматарскі здымак. Бацька мой, закаханы ў сваё Гродна, узяў добрага фатографа-спэцыяліста, і разам хадзілі, выбіралі мейсца, адкуль найлепш горад выглядае. А я гэты пантонны мост з дзяцінства помню. He адзін раз па ім ехала і трымалася за маму, як коні палахліва на ваду аглядаліся...
    Маю я яшчэ старыя гродзенскія паштоўкі — можа, знойдзецца што для Вас незнаёмае. Яны старэйшыя, чым тое, што я магла бачыць сваімі вачамі. А можа, і яшчэ што Вас зацікавіць.
    Вельмі прыкрыя весткі аб рэзультатах сплаву па Дзьвіне... Як гэтая падзея адбілася ў Менску — ня ведаю. Але, варочаючыся з Дзьвіны, у мяне шмат хто з удзельнікаў быў — чалавек 8 ці 9 — пад кіраўніцтвам Анатоля Наліваева. Быў разам нейкі мастак (у адзежы палешука, здаецца). Ён намаляваў нашую Лясную хатку. А Наліваеў расказаў усю імпрэзу вельмі дакладна. I аб песьнях Данчыка — таксама.
    Дзіўная атмасфэрау Гродне... Скультам сабраласятакая варожая кампанія? Як пераканалася, у Менску гэтага німа.
    Атрымала я ліст ад нейкага зусім незнаёмага пісьменьніка, нават прозьвішча яго зусім не беларускае. Піша мне, што напісаў кніжку пра Максіма Багдановіча (не падумайце, што А. Асташонак — яго я ведаю асабіста), і Алег Лойка зрабіў яму заўвагу, што ён ні словам ня ўспомніў найлепшага сябра Максіма — Аркадзя Смоліча... Я аж вачам сваім не паверыла — Смоліча ж і ўспамінаць нельга было!
    Той пісьменьнік пайшоў да Ніны Барысаўны Ватацы. Тая таксама аб А. Смолічу нічога ня ведае... Ня ведаю як, мусіць, праз А. Лойку, дайшлі да перакананьня, што А. Смоліча толькі я адна добра ведала, і то аж з 1914 г. Вось той пісьменьнік пытаецца мяне, ці магу яго з асобай А. Смоліча пазнаёміць. Я адказала, што ахвотна але не лістоўна. Ніхто ня здолеў бы ўсяго апісаць. Маю біяграфію, бібліяграфію, здымкі і шмат лістоў. Няхай прыедзе з усім гэтым пазнаёміцца. Так і дамовіліся. Mae сваю машыну і зьбіраецца прыехаць.
    Што дзіўна — пішуць цяпер, калі німа цэнзуры, аб А. Смолічу, як і аб А. Гаруну. Як жа гэта так? У Менску — можна, а ў Гродне — не?
    Ад Вас толькі даведалася, што В. Стэх мае бранхіт, што 31/V будзе зьезд у Ракуцёўшчыне, і то з такой важнай праграмай... В. Стэх, напэўна, Вам хоць збольшага казаў, як тут у Вільні беларусы арганізуюцца? I я ведаю толькі тое, што Стэх мне напіша... Але ён, як быў здаровы, аб усім паведамляў мяне — аб усіх датах сходаў і г.д.
    Яшчэ пару слоў аб А. Гаруну. Чаго ад яго можна хацець? Столькі гадоў у ссылцы... Вярнуўся зусім хворы. А ў Менску ён жа на сходах ніколі не адзываўся ні словам. Сядзеў ціха, толькі слухаў. Чым жа ён быў шкодны? Бацька — рамесьнік, матка — прачка...
    Усяго найлепшага ўсёй “Паходні”. 3 Вамі — да пабачаньня, і з п. Ігарам [Котавым]! Мілыя мне гродзенцы... Сардэчна зычлівая Л. Войцікава.
    321.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    1 чэрвеня 1987 г. Вільня Шаноўны пане Адаме.
    Атрымала Вашую паштоўку. Дзякую. Я вельмі рада, што Мікола П[апека] напісаў Вам. Будзе адчуваць сябе больш упэўнена, маючы да каго зьвярнуцца — парадзіцца. I я ад яго ліст атрымала. На гэты раз — вялікі, падрабязны, нават здымак таго касьцёла прыслаў.
    Ужо каля двух месяцаў жыве ў лесе каля пасекі. Піша: “Чуюся — як Рабінзон”. Цешыцца, што ў лесе вельмі прыгожа, але адначасна бядуе: “Выйду ў лес — поўна кветак, а ня ведаю, як называюцца. Чую мноства птушак, а што за птушкі — ня ведаю”. Калі выявілася, як аднабакова вялася навука, браў мой “Батанічны слоўнік” — зрабіць фотакопю не ўдалося. Дам другі раз. Але ж гэта помач невялікая, бо слоўнік не ілюстраваны.
    3 птушкамі рада знойдзецца. У адным з нумароў “Крывіча” ёсьць вялікі, паважны артыкул праф[эсара] біялёга Тад. Іваноўскага “Намэнклятура беларускіх птушак”. Апрача праф[эсара] падпісаны прозьвішчы В. Ластоўскага і Б. Тарашкевіча. Апошнія спэцыяльнай веды ня мелі, але ў мове маглі памагчы. Дам гэты “Крывіч” — зробяць фотакопію. Хоць фотакопія — гэта ня выхад. Каб гэта была магчымасьць зрабіць ксэракопію! Алетакой магчымасьці німа.
    Вельмі неспрыяльная пагода для пчолаў. I я бядую разам з Міколам [Папекам]. Бачыце, як я хутка вярнулася да пчалярскіх справаў. Што значыць — прывыкла ад дзяцінства гэтым цікавіцца.
    У нас тут гутарка з Лявонам аб 27 чэрвеня, калі мае быць урачыстае адкрыцьцё тутэйшага Беларускага клюбу. Запрашаюць гасьцей з Гродна, Полацка і, вядома ж, з Менска. Думаю, што і Вы, пане Адаме, пацікавіцеся гэтым “нованароджаным” і прыедзеце.
    Палажыла перад сабой пару лістоў, а пісаць — не магу. У мяне дзень да дня непадобны. Пару дзён таму добра, выразна пісала...
    Усяго добрага! Сардэчна зычлівая Л. Войцікава.
    322.	МІКОЛУ ТАРАНДУ
    3 чэрвеня 1987 г. Вільня Дарагі пане Мікола.
    Дзякую за ліст, за весткі, як прайшоў у Гродне вечар памяці Максіма Багдановіча. Як было ў Менску — я ўжо ведала. Напісалі мне супрацоўнікі Літ[аратурнага] муз[эю] М. Багдановіча, а апрача іх напісаў мне вялікі ліст Вал. Стэх, і то з Менска — седзячы ля помніка. Адчула, быццам і я там была... 3 музэю прыслалі мне запросіны ў Ракуцёўшчыну. Вядома, гэта толькі форма. Усе ведаюць, што я ўжо нікуды ня рухаюся.
    Пыталася я зяця (Лявона), яктам выглядае Максімаў сад (па-мояму — парк). Падобна -жаль глядзець, большасьць дрэваў пасохла. А ён жа (парк) меў быць пад апекай самай блізкай школы. Вось і школа... I такіх на Беларусі больш.
    Як я даведалася ад п. Дануты [Бічэль], што прыехала нявестка Ларысы Антонаўны [Геніюш] то адразу сама гатова была плакаць. 3 лістоў Л. Ант[онаўны], а ў мяне іх шмат, я добра ведала, што гэта за асоба, якія былі
    яе адносіны да Л[арысы] Антонаўны. Яна ж, прыяжджаючы, на вачах у Лар[ысы] Антонаўны перабірала ўсе яе рэчы і без пытаньня забірала вельмі каштоўныя дываны. Хлопчыкаў трымала каля сябе — каб часам бабка не “сапсавала” іх сваім уплывам...
    Захочаце — прачытайце лісты Л[арысы] Антонаўны. Я іх, мусі, аддам у Гродна, а не ў Музэй-архіў — у Менску. Думаю, што калі б нават с.п. Ларыса Антонаўна напісала тэстамант — гэта не памагло б. Маглі б яго з той ці іншай прычыны ануляваць. Спосабы знайшлі б. Дзівіць мяне вельмі, што дом Л[арысы] Антонаўны ня быў зачынены — апячатаны пасьля яе сьмерці. Там жа, хіба, ніхто ня жыў, хоць у Зэльве было нямала сваякоў др. Янкі Геніуша2 (муж Л.А.)... I нябожчыца з імі жыла ў прыязьні.