• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    А бацька мяне стараўся наставіць на мейсца брата-хлапца. He расла разьнежанай дзяўчынкай. Калі бацька быў камандзірам нестраявой, г.зн. гаспадарчай часьці ў палку, то браў мяне з сабой усюды — у лес, дзе прыгатаўлялі дровы, на сенажаць, дзе касілі сена. Маючы 12 гадоў, езьдзіла конна. Лазіла па дрэвах, аглядала казармы (вядома, калі салдаты былі на вучэньнях), таксама салдацкія ёлкі...
    Таму калі летам у Саколыіічыне ў фальварку мамінага бацькі я, зусім не як паненка, добра выхаваная, была ў курсе ўсёй гаспадаркі і найбольш мела дачыненьне з коньмі. Ці гэта можна самой апісаць? Ды яшчэ цяпер, калі мне так цяжка кіраваць сваёй рукой? Гэта толькі ў свабоднай гутарцы расказаць можна. А каму? Маіх блізкіх гэта не цікавіць.
    Абяцаў прыехаць С.С. Панізьнік — мне з ім лёгка гаворыцца, мы даўна знаёмыя. Але нешта ня едзе. Пісаў, што прастудзіўся, як некуды ў маразы езьдзіў, а цяпер зусім ня піша. Унук запрацаваны да немагчымасьці. А дачка і зяць жывуць сваім жыцьцём, сваімі справамі. Я ня ведаю нічога, што яны робяць, а яны ня хочуць ведаць, што я раблю, чым жыву.
    Такія асабістыя ўспаміны з дзяцінства маім блізкім зусім непатрэбныя, тым больш далейшае пакаленьне — праўнук — адпадае як нашчадак, бо гадуецца на літоўца. Бабка малога — мая дачка — вельмі часта ў сваіх дзяцей бывае, але і яны да ўнука, і нявестка — гавораць па-літоўску.
    Дзіўны пагляд Лявона [Луцкевіча] (паміж іншым, і ён, калі да дзяцей ходзіць, то гаворыць толькі па-літоўску, апрача, зразумела, са Слаўкам. Лявон кажа, што ўсё залежыць ад Слаўкі: як захоча, то сына па-беларуску гаварыць навучыць. А нашто самі ад першага дня, як Эліма (жонка Славы) ўвайшла ў сям’ю, адразу перайшлі на літоўскую мову? Заместа таго, каб вымагаць ад яе, каб яна мужавай мовы вучылася, каб мовы былі роўныя... Я адна да яе гаварыла па-беларуску і тлумачыла, што сям’я можа быць дзьвюхмоўная, але па-роўнаму...
    Вось такія ў мяне абставіны — здароўю не спрыяюць. Для бібліяграфічнага слоўніка я выпісала з “Бел[арускай] борці” ўсе свае артыкулы, хоць А. Мальдзіс пісаў, каб не турбавацца, што самі гэта зробяць. Але я ведала, што не дадуць рады, бо я па-рознаму падпісывалася. He хацела, каб было відаць, што адзін чалавек так шмат і на розныя тэмы піша...
    Выбачайце, што так нечытэльна пішу. Напісала і зараз лягу — ужо не магу, а лістоў — гара. Калі што трэба — пішыце, пытайцеся. А што да патрэбных Вам біяграфіяў — можа, самі зьвернецеся да Лявона? Гэтак будзе лепш.
    Усяго найлепшага п. Марыі і Вам. Шчыра зычлівая/7. Войцікава.
    307.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    8 сакавіка 1987 г. Вільня
    Шаноўны пане Адаме.
    Абедзьвездачкойдзякуемзапавіншаваньнезжаночымсьвятам. Матэр’ялы для Бібліяграфічнага слоўніка’ высылаю. Што непатрэбнае — выкрасьліце.
    Ня ведаю, ці тое, што друкавалася ў мала каму вядомым “Гаспадарчым дадатку” да грамадаўскіх газэтаў, мае якую вагу. Напісала на асобным аркушы — лёгка адкінуць.
    Ці не магла б яшчэ ў чым памагчы? Маю аўтабіяграфію і поўны сьпісак твораў нашага першага агранома Янкі Пачопкі. Ен першы пачаў пісаць кніжкі па пчалярству, агародніцтву, садаўніцтву. Кніжка “Пчолы” (добра апрацаваная) выйшла з друку ў 1923 г. Паміж іншым, я яе маю. Хіба, адзіны экзэмпляр, які ў цэласьці захаваўся, бо ў людзей па руках ходзяць толькі асобныя карткі. Нават родная яго дачка, з якой я карэспандую, яе ня мае. Ён быў сталым супрацоўнікам “Маланкі”2 і г.д.
    Наагул, калі што трэба, пішыце, пытайцеся. Глянула на артыкул у “ЛіМе” — аб энцыкляпэдыі “Прырода Беларусі”. Разглядаюць розныя яе недастаткі, але німа ніводнага слова аб памылках (далікатна кажучы) ў назвах расьлінаў Беларусі. Магчыма, і далей пойдуць адуванчыкі (або дзьмухаўцы, іван-чаі, глогі і г.д.). Тлумачыцца тым, што артыкулы пра расьліны пішуць выпадковыя людзі, часта студэнты і г.д. Але ж гэта несумленнасьць, бо можна і ў слоўніку Кісялеўскага паглядзець, хоць і там ня ўсё добра.
    Але праўда — энцыкляпэдыя “Прырода Беларусі” аб наяўнасьці “Батанічнага слоўніка” маўчыць... Мо гэта і выгодна для выдаўцоў? Ня ведаем і ведаць ня хочам... I адуванчыкі і глогі ізноў ідуць у сьвет. А цяпер, магчыма, яшчэ горш будзе. Бо ёсьць мясцовасьць, напрыклад, Глыбокае, дзе беларускія назвы ўжо зусім не ўжываюцца. Амаль тое самае і з птушкамі.
    Адаведкі ёсьць скульузяць. У “Крывічы” за1924 г. ёсьць вялікі артыкул “Намэнклятура беларускіх птушак”, апрацаваны камісіяй, у склад якой увайшлі праф[эсар] Т. Іваноўскі3 (вучоны-біёляг), В. Ластоўскі і Кл. Дуж-Душэўскі. Апрацаваны вельмі добра — сапраўды па-навуковаму.
    Агледзелася, што гэта не па Вашай часьці праца... I толькі час Вам забіраю, ды яшчэ так дрэнна напісана. Учора пісала зусім па-людзку — напісала 5 лістоў, адзін за другім. Але ўночы дрэнна чулася, і сяньня ўжо рука зусім ня слухаецца. Так што выбачайце.
    Сардэчна зычлівая Л. Войцікава.
    308.	МІКОЛУ ТАРАНДУ
    19 сакавіка 1987 г.
    Дарагі пане Мікола.
    Моцна трымаюся прынцыпаў с.п. М.М. Улашчыка — аб абсалютна чужым для нас звычаі ўжываньня звароту па-бацьку. На вялікі жаль, вынікі малыя... Што ж рабіць — прыходзіцца цярпець. Хоць бліжэйшыя мне людзі пішуць мне калі ня пані(звычайны звароту літоўцаў), то цёткаЛюдвіка або, па волі прафесара Ф.М. Янкоўскага,— бабуля, бо ён мне даў такі ганаровы тытул — усіхняя бабуля... Але, здаецца, я паўтараюся. Бо, хіба, ужо аб гэтым пісала.
    Аб тым, што Вы былі ў дочкі Я. Пачопкі — Зоі, я ўжо ведала з яе ліста. Бо цяпер і яна мне піша. А Валянціна прыслала мне некалькі здымкаў свайго бацькі. Здымкі патрэбныя ня так мне самой, як для пчаляроў-палешукоў, якія гуртуюцца каля арганізацыі Музэю пчалярства. Як бачыце, у самым канцы жыцьця я вярнулася да сваёй галоўнай прафэсіі -агародніка, садаўніка, пчаляра.
    Якраз аб гэтай дзейнасьці — аб існаваньні ў Вільні, пачынаючы ад 1928 г., праз 10 гадоў, Беларускага каапэратыўнага пчалярскага т[аварыст]ва “Пчала” — Вы, цяперашнія гродзенцы, амаль нічога, або і зусім ня ведаеце... “Пчала” мела свой друкаваны орган — “Беларускую борць”. Цяпер усю гісторыю “Пчалы”, дакумэнты, карэспандэнцыі (а гэтага шмат) перадаю ў будучы Музэй пчалярства. Тыя паляшукі-пчаляры пішуць, прыяжджаюць.
    3 Менскам галоўны кантакт — з маладымі дзеячамі, якія узялі на сябе немалаважную работу — стварыць беларускія сэкцыі ў дзіцячых садах, дзе да гэтай пары панавала толькі расейская мова. Аб усім іншым ведаю толькі тое, што друкуецца ў “ЛіМе”. Ну і яшчэ аб працы над выданьнем 6-томнага слоўніка бібліяграфічнага. Бо ў гэтай рабоце крышачку прыймаю удзел.
    У нядзелю — 15 сакавіка — сабраліся нашы віленскія беларусы і адначасна з днём нараджэньня майго зяця Лявона адсьвяткавалі невялікі юбілей: 60-годзьдзе з дня выхаду ў сьвет 1-га нумару дзіцячай часапісі “Заранка”.
    У Вас фэстываль сучаснай музыкі быў больш вясёлы і гучны і большае меў значэньне, чым нашыя юбілеі... I гэта добра, вельмі добра. Жывіце так і далей. Гучна, весела і карысна.
    Ці часта бачыце Аляксея Міхайлавіча [Пяткевіча]? Я яму нядаўна пісала, і ня хочацца ізноў яго трывожыць. А справа такая — мне вельмі патрэбны экзэмпляр кніжкі “Краю мой — Нёман”. У нас тут у Вільні жыве Ніна Аляксандраўна Ляшковіч. Шматгадовая працаўніца віленскіх архіваў. Вельмі шмат памагала і памагае нашым пісьменьнікам у вышуківаньні патрэбных матэр’ялаў у архівах.
    I цяпер яшчэ пасьля цяжкой хваробы (сэрца, ціск высокі і г.д.) памагае пры складаньні слоўніка бібліяграфічнага. Трэба дадаць, што чалавек зусім адзінокі... Вось яна вельмі хацела б мець гзтую кніжку — “Краю мой...” А дзе яе тут узяць у Вільні? Можа, у каго з сяброў “Паходні” ёсьць лішні экзэмпляр? А можа, у Аляксея Міхайлавіча? Будзьце добрыя, сябры “Паходні”, памажыце мне ў гэтай справе. Так хочацца хвораму чалавеку дагадзіць. На ўсялякі выпадак пасылаю яе адрас. Найлепш было б адразу ёй пераслаць...
    Усіх сяброў “Паходні” сардэчна і шчыра вітаю! Як заўсёды, думкі бягуць да Нёмна, да старога Гродна. Ды яшчэ да старога кляштару брыгітак, па калідорах якога бегала зусім малым дзіцём, бо родная цётка маёй бабулі (бацькавай маці) была настоятельнйцей кляштару. Як сказаць па-беларуску — ня ведаю... Гэта тэрміны, якія цяпер ужо не ўжываюцца... Бачыце, якая я зьвязаная нават з самымі старымі аб’ектамі Гродна.
    Напісала 3 лісты і — лажуся. Такое цяпер маё здароўе, такія сілы... Знойдзецца хвіліна часу — пішыце. Усяго найлепшага! Шчыра — Л. Войцікава.
    309.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    29 сакавіка 1987 г. Вільня
    Дарагая пані Дануся.
    Прабую, як мне сяньня напішацца. Ці можна будзе прачытаць... Бо дзень
    да дня не падобны. Усё залежыць, як прайшла ноч. Вельмі кашляю, і не таму, што прастудзілася, бо не было дзе, а таму, што лёгкім не хапае сьвежага паветра. Вельмі шматсьнегу — нікуды не выходжу з кватэры, “запячатаная” наглуха. А як Вы чуецеся? Як Вашая прастуда? Дзе Вы яе падхапілі? Ці так зімна ў музэі?
    Мо стары дом не агледжаны і правявае? А як Стась1, ці яшчэ хварэе? Сколькі яму ўжо? Майму праўнуку 1 год і 2 месяцы. Падобна, бегае па двары, па сьнезе. Пачаў хадзіць, маючы 10 месяцаў. Я яго ад лета ня бачыла. На сваю бяду, і ўнука бачу вельмі рэдка. Такі запрацаваны ў сваім інстытуце, што і жыць, як людзі, ня мае калі.
    А мае “згубы” — С. Дубавец і Яўген Шунейка2 — знайшліся: адклікнуліся. Хоць Дубавец — вельмі скупа... А якраз яго мне вельмі не хапае, яго крытычнага погляду, яго падыходу да розных, часта незразумелых падзеяў. Ці будзе надрукаваны ў “ЛіМе” той матэр’ял, што ён прыслаў? Пабачым.
    Цяпер у “ЛіМе” поўна артыкулаў пра дзіцячую літаратуру. Але гэта пераліваньне з пустога ў парожняе. Нічога канкрэтнага не дае. А выдаецца і далей адна фантастыка — і па зьмесьце, і па афармленьні.
    Пісаў мне пан Мікола Таранда — цікава, падрабязна, аб усёй гродзенскай працы, аб вечары ў Мэдінстытуце. Я яму вельмі ўдзячная, бо ўсё ж Гродна і далей зьяўляецца для мяне вельмі блізкім і родным — па бацьку, яго бацьках і па гуртку. 3 якога маю толькі аднаго сябра, і то з самых малодшых. Ён вельмі даўна за мяжой, але карэспандуем часта.
    Успамінаем ня толькі Гродна і гурток, але і шмат навакольных вёсак. Праўда, не з-пад Гродна яны, а з Сакольшчыны. Хоць яна цяпер за мяжой, але я з ёю кантакту не перарываю, бо гэта ж Край маіх прадзедаў, дзядоў і мамы. У бяссонныя ночы (а сплю вельмі дрэнна) я ўвесь час там.