Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Кажаце, мала ведама аб Смолічу? Абы хто хацеў — матэр’ялы ёсьць, шмат яго лістоў, шчырых, сардэчных (называў мяне “сястронкай”), ды і біяграфія з пералічэньнем яго геаграфічных твораў і яго здымкі. 3 менскіх дзеячаў маю біяграфію Усевалада Фальскага. А што я мала пра людзей пісала? Ды жа часу ў мяне не было на гэта. Сябры ў камітэце ды ў іншых арганізацыях былі, але на паседжаньнях-гутарках-вечарынах, а фактычная работа-выкананьне — на мне, бо я больш нідзе не працавала. А ўсе іншыя мелі “пасады”.
Калі адказываю Вам на пытаньне, калі мы пажаніліся з Ф. Ш[антырам], то лічу, што Вы найбольш захаваеце весткі для сябе, а не для публікацыі. Людзі не зразумеюць ні ваеннага часу, ні ваенных абставінаў...
Пажаніліся мы ў 1917 г. і дамовіліся з кс. Гадлеўскім2 аб шлюбе, але ў мяне і ў Ф[абія]на не хапала патрэбных дакумэнтаў — пры розных пераездах з мейсца на мейсца загубілася мая мэтрыка, а як тады было здабыць з Украіны? Калі там і знаёмага ўжо нікога не было? I ці касьцёл захаваў дакумэнты? А нават мой пашпарт разам з маміным знаходзіўся ў Пецярбургу, бо мама мусіла нанава вырабіць сабе пэнсію па мужу і надалей, і атрымаць залеглую за 3 гады. Амаль тое самае ў Ф. Ш[антыра] — ён мусіў дастаць дакумэнты са Слуцка. Так час цягнуўся.
На маё вялікае зьдзіўленьне (бо ж ведала пагляды Ф. Ш[анты]ра), ён прыехаў, мяне не папераджаючы, да маёй мамы — “прасіць маёй рукі”. А мама была дзіўным чалавекам. Звычайна, мамы сваіх дачок хваляць аж занадта, а мая мама адказала: “Добра падумайце — яна невясёлая і фанатычка працы, у яе німа часу на асабістае жыцьцё”. Але яго гэта не зьнеахвоціла. Больш насьцярожывала неаднолькавае паходжаньне ды іншае выхаваньне — у іншым асяродзьдзі. Але і гэта перамалолася. Жылі па-ваеннаму — асобна, але лісты... лісты... спатканьні. Усё было добра. Хоць і дробных непаразуменьняў хапала.
Але прыйшла да мяне бяда-гора — захварэла мама... цяжка. Чака-
ла апэрацыі. А ў Менску — голад, бяда, ды ў мяне там жывога духу блізкага не было. Адна з горам, як палец. Мама... Вы самі нядаўна страцілі бацьку, ведаеце, што гэта значыць — які неспакой, які боль. А ў мяне ж нікога на сьвеце — ні сястры, ні брата... I тут у мяне адна думка — ехаць, ехаць у Сакольшчыну — да сябе, калі апэрацыя — то ў Гродне, дзе знаёмы хірург. V Сакольшчыне, а гэта ж блізка Гродна,— маміна сястра, свой фальварак (дзед мой ужо памёр), у Гродне — маміна стрыечная сястра, усё ж ня буду адна...
Вось так і пастанавілі. Ф. Ш[антыр] кажа: як толькі змагу — прыеду, калі ня проста, то праз Украіну. Так і рассталіся — назаўсёды. А я паехала на даўгое цярпеньне. На самы Новы 1919 год павязьлі маму ў Гродна на апэрацыю. Ляжала ў шпіталі 3 месяцы, нават 4. Я аб сваім асабістым жыцьці і ня думала. У1919 г. радзіўся мой сынок, а праз пару месяцаў пасьля даведалася з газэт аб трагічнай сьмерці Ф[абія]на... Вось мая трагедыя. Ці варта яе чапаць?
Сёлета 100 год ад нараджэньня Ф. Ш[антыра], а кніжку яго і аб ім адлажылі на наступны год. Цяпер усё так робіцца. Я да кніжкі дала ўсе лісты. Што з іх прайшло — ня ведаю, але Я. Саламевіч лістоў мне не вярнуў...
Я. Саламевіч узяўся злажыць і маю кніжку. Я, хоць ня вельмі верыла, што з гэтага нешта будзе, матэр’ялы сабрала і дала. Прыслаў мне плян — ужо гатовы, на тым і скончыцца, мусі, бо, здаецца, ніякаму выдавецтву не прапанаваў. Mae шмат іншай паважнейшай і важнейшай работы...
Вось яго новай задумы — энцыкляпэдыі М. Багдановіча — крыху баюся. Ніхто так не аброс легендамі, і то самымі бессэнсоўнымі, як Максім Б. Ці здолее Я. С [аламевіч] адсеяць праўду ад няпраўды?
Аляксей Міхайлавіч! Даруйце за блытаніну з карткамі, за немагчымы почырк ды і, можа, за лішнюю непатрэбную шчырасьць. Я фактычна падзяліцца думкамі ці ўспамінамі ня маю з кім абсалютна...
Сёлета мінула 11 гадоў ад сьмерці сына. 3 ім то хоць аб яго дзяцінстве ўспомніць было можна. А цяпер каго гэта абходзіць — што я думаю, што я перажываю...
Прачытала яшчэ раз Ваш ліст. Яшчэ на пару пытаньняў адкажу. Верш, ці лепш імпрэсія “Нёману” друкавалася ў “Вольнай Беларусі”,а пасьля і ўзборніку літ[аратурным] “Вольнай Беларусі”. “Гісторыі беларускага адрыўнога календара” ёсьць у мяне машынапіс, а ў 1976 годзе друкавалася яна ў беластоцкай “Ніве”. Адрыўныя календары друкаваліся год у год — ад 1927 г. да 1938. Выдавала Выдавецкае т[аварыст]ва.
Здаецца — усё. Мо будзе які ад Вас адказ? Вось якія мае сілы: пасядзела, напісала і лажуся.
Усяго найлепшага! Л. Войцікава.
301. ВЯЧКУЦЕЛЕШУ
12 лютага 1987 г. Вільня
Дарагі Вячаслаў Міхайлавіч.
Учора атрымалаад Вас паштоўку. Дзякую. Калі б дачакала лета — буду рада Вас пабачыць. Але ня думаю, каб Вам зрабіла прыемнасьць — маляваць мяне з натуры. Вельмі ўжо я страшная — адныя маршчыны, вочы запаўшыя... Ну, але якхочаце. Вашая справа.
Летась адзін з абсальвэнтаў Віцебскага інстытуту мастацтва надумаў
на дыплёмную работу зрабіць мой партрэт. Як я ні адмаўлялася, пярэчыла — паставіў на сваім. Прыяжджаў, маляваў... Пасьля яго кіраўнік пісаў мне, што выйшла з таго адна з цікавейшых дыплёмных работ. Падобна, і вісіць там у інстытуце. Вельмі хацелася мне пабачыць фотакопію. Але мастака забралі ў войска, і я фотакопіі не дастала.
Пытаецеся аб Зыгмунце Абрамовічы? Я і сама хацела б ведаць, што з ім сталася. Ужо 3 гады ня маю ад яго весткі. Пісала да яго жонкі — не адказала. Калі б памёр, нічога дзіўнага не было б — ён старэйшы на 3 месяцы ад мяне. Але ж ведаць, што памёр, і калі гэта сталася — трэба? Адрас Вам пасылаю, а мо Вы якой праўды даб’ецеся. Мо каго знаёмага ў Польшчы маеце?
Зыгмунт Аб[рамові]ч меў дачку і сына, але я іх адрасу ня ведаю. Мне пісалі, што нехта з Познані быў у яго і запісываў ўспаміны. Але калі гэта было, у якім годзе — так я і не даведалася. А мы з Зыгмунтам пазнаёміліся, маючы па 17 гадоў, і пасьля амаль праз усё жыцьцё (з перарывамі) карэспандавалі.
Яку ВасзімаТУ насужо маразы мінулі. Сяньня маем +3. Сьнегу вельмі шмат. Успамінаеце аб 95-годзьдзі? А ці я яго дачакаю? Гэта ж яшчэ амаль 8 месяцаў — тое самае, што для маладога 8 гадоў. Ды і чуюся блага, часта ляжу. Гэта ўсё — нармальна. А як Вам жывецца-працуецца? Маеце далейшыя апрацоўкі паштовак? Які горад цяпер на мэце? Знойдзеце час — пішыце.
Усяго найлепшага! Ад мяне і маіх. Л.В.
302. МІХАСЮ ВЕРАЦІЛУ
12лютага 1987 г. Вільня
Дарагі МіхасьУладзіміравіч.
Дзякую за памяць, за прывітаньне з Н[овым] годам. Хоць так спозьнена, але шчыра і я вітаю Вас і зычу ўсяго самага найлепшага, здароўя і плёну ва ўсялякай працы... Цяжка мне ўжо і пішацца, і думаецца. Цяжка даецца гэты 95 год жыцьця...
Усяго Вам добрага. Л. Войцікава з сям’ёй.
303. АРСЕНЮЛІСУ
14 лютага 1987 г. Вільня
Дарагі Арсень Сяргеевіч.
Учора атрымала Ваш ліст. Дзякую. Нічога не разумею, адкуль узяліся такія цыфры? Пішаце: выйшла 33 нумары — на 34-м газ[эта] была зачынена, рэдакцыя арыштавана...
“Сялянскай праўды”1 выйшла 25 нумароў. 26-ы сканфіскаваны за карэспандэнцыю, і адначасна з газэтай рэдактар забраны на Лукішкі — проста з друкарні...
Аб судзе і г.д. маю ня толькі свае ўспаміны, але і тагачасныя лісты ў справе арышту, суду і г.д., якія я пісала да братоў Антона В [ойціка]. Ён гэтыя лісты ад братоў забраў, перахаваў, а цяпер яны ў мяне. Так што ўсе весткі — ня толькі з пазьнейшых успамінаў, але насьвежа пісаныя — падзея за падзеяй.
Скуль бярэ Ів. Уладз[іміравіч Саламевіч] “адбіткі” газэтаў (№, год і назва газэты)? Як такія газэты маглі прайсьці праз цэнзуру? А. Войцік у адным
мейсцы (у хроніцы) назв[аны] рэдактарам “Сялянскай долі”2, якой ён ніколі не падпісываў, у другім — рэд[актарам] “Сялянскай праўды”. Пабачыла ў той жа хроніцы, што ў астрогу быў пакараны і на працягу 10 тыдняў пазбаўлены пачак і г.д.
Пакараны быў — праўда, але на 2 тыдні. Маю яго ліст у гэтай справе, піша: кара зьнятая і г.д. Ліст-картка са штэмпэлем пракуратуры. Аным словам — нейкая пародыя, фальшыўка.
Другая адбітка — горшая... Быццам адрыўны каляндар на 1926 г. выдала Навуковае т[аварыст]ва — на добрай паперы, вялікі фармат. Сканфіскаваны за 46 картак — пералічаныя тыя штрафныя карткі. I каляндар быў выданы 2 разы... Гэта як быццам адкрытая крытыка цэнзуры? I гэтакі № газэты праз цэнзуру прайшоў? Я ж тады працавала... і ня ведала б?
Што ж выходзіць, на той самы год было выдана 2 календары адначасна? Бо той, што сапраўды быў выданы жменькай нашай сьціплых шэрых людзей, то гісторыю яго маю з карткамі наклеенымі. I “Псторыя першага беларускага адрыўнога календара” была надрукавана ў беластоцкай “Ніве” ў сьнежні 1976 г. I ў мяне гэты машынапіс ёсьць, і ў Менску — у Новіка-Пеюна і Л.І. Збралевіч. А дзе ж сьлед таго, другога?
I пасьля такой канфіскацыі календара Навуковае т[аварыст]ва спакойна працавала сабе далей і ў ЗО-я гады? I ніхто ня быў пацягнуты да адказнасьці? Дзіўна... вельмі ўсё гэта дзіўна і неверагодна. Вось гэта мяне і знэрвавала, а на маю хворую і такую старую галаву хіба не найлепшы лек...
Яшчэ адно мушу выясьніць — тыя псэўдонімы, аб якіх пішаце. А-н, А-на — зусім ня с.п. Антона В [ойціка]. Ён у той час такіх артыкулаў ня мог пісаць. He хапіла б на гэта ні разьвіцьця, ні ведаў. Найбольш апрацоўваў карэспандэнцыі... Пасьля, ужо ў 1927 г. і далей, выйшаўшы з астрогу, пачаў рабіць пераклады з украінскай і расейскай моваў для “Заранкі”. А далей пісаў артыкулы па садаўніцтву для “Б[еларускай] борці” і з польскай мовы артыкулы па каапэрацыі — для каапэратыўных курсаў.
3 “Бел[арускай] борці” ўсе свае артыкулы выпісала, але трэба пастарацца перапісаць больш чытэльна, калі трапіцца лепшы дзень і рука будзе больш паслушнай. Знайшла яшчэ пару драбніц, якія не ўвайшлі ў аркушы, апрацаваныя супрацоўнікамі А. Мальдзіса. Гэта: тая самая “Гісторыя календара”, пераклад з В. Біянкі “Лясныя хаткі” (друк[аваны] ў “Заранцы”), “Старое Гродна”.
Учора і сяньня ў нас у гасьцях жонка Вінцука Вячоркі — Арына3. Ад яе ведаю, што ў праекце — кніжка па гісторыі навукі да 1917 г. Пыталася, ці мог бы хто напісаць нешта з гісторыі пчалярства. У мяне ёсьць (друк[аваны] ў “Бел[арускай] борці”) кароткі нарыс з гісторыі пчалярства (ад часу яшчэ перад нашай эрай). Сяньня прачытала — здаецца, нічога, даволі паважна. Магла б даць. Але, можа, ня варта перабіваць дарогі С.Ф. Цярохіну? Можа, ён гэта зробіць? Дзіўныя яго адносіны — ні свайго “Паляваньня” мне не прыслаў, ні на пасланыя “Каласкі” не адгукнуўся... А “Каласкі” яму перадалі проста ў рукі, так што атрымаў напэўна. Відаць, нешта перабегла дарогу.