• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    А цяпер яшчэ маю лямантса Слоніма — зтой 7-й школы, яе музэю. Настаўнік Сідаровіч піша, што ніхто ня хоча памагчы. Напісалі са школы 90 лістоў да розных людзей — адказала палова, і то пераважна, што нічым памагчы ня могуць. Ім там вельмі патрэбны “Чыжык беларускі” Г. Леўчыка2. Хоць бы ксэракопію зрабіць — было б добра. Але нідзе “Чыжыка” німа. Я ўжо пыталася ня толькі тут усіх знаёмых, але і ў Польшчы.
    А наагул, гэты Сідаровіч — дзіўны чалавек. Ніна Аляксандраўна Ляшковіч колькі разоў яму пісала: прыедзьце ў Вільню, пакажу, навучу, дзе і як шукаць матэр’ялы ў віленскіх архівах — шукайце. Гэтак жа ўсе робяць і шмат цікавага для сябе знаходзяць. Але ж — не! Ён прыехаць ня можа: “Няхай Ніна Аляксандраўна сама шукае”. Пасьля — скаргі, што яна ня хоча памагчы... Цяпер піша: “Відаць, гэты музэй нікому не патрэбны. Ніхто з тых, хто прыяжджаў на адкрыцьцё, не аставіў у кніжцы водгукаў ні слова. I нідзе нічога пра музэй не напісаў”. Калі гэта так, то сапраўды дзіўна.
    Але хопіць. Чакаю Вашага адказу, а Вас — разам з паважаным мастаком У. Кіслым. Аб Гальяшу Леўчыку пагаворым. Думаю, гродзенчукі — дамовімся. Шчыра Вас цалую. Л. Войцікава.
    294.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    [1986 г.]
    Даражэнькая пані Дануся!
    Учора Вашую пісульку атрымала — сяньня адказываю. Выбіраю, што сьпяшнейшае, бо лістоў да адказу ляжыць 18 штук. А тут такая слабасьць напала — ледзь ногі цягаю. Але гэта няважна, німа аб чым гаварыць.
    Так, успаміны аб Гродзенскім гуртку беларускай моладзі ў “Студэнцкай думцы” — мае. Л. С,— Ш. значыць — Людвіка Сівіцкая-Шантыр — па першаму мужу. Усё, што падпісана З.В.— маё. Вось каб Вам у рукі трапіла “Беларуская борць”, там бы Вы ўжоніякнезарыентаваліся,боя падпісывалаці недзясяткам
    крыптонімаў. He было іншае рады. Супрацоўнікаў было вельмі мала, а тэмаў шмат. Нельгажбыло, кабамальцэлы нумарбыўпадпісаныадным прозьвішчам або псэўдонімам. Вось і выкручывала свае літары на ўсялякія спосабы.
    Што да кніжкі “Мядовыя расьліны”1, доля яе незайздросная. Часьць матэр’ялаў друкавалася паступова ў “Беларускай борці”, а рэшта рукапісу доўгаў мяне ляжала, аж нарэшці я яеаддалаФ.М. Янкоўскаму. Ён мне напісаў, што гэта грэх — трымаць такую рэч у прыватным архіве, і меўся аддаць у нейкі, як ён сказаў, “добры, надзейны музэй”.
    Што было далей — ня ведаю, бо праф[эсар] Янкоўскі тады захварэў, і перапіска перарвалася. А шкада. Цяпер шкадую, што аддала — дала б Вам. Калі Вы з Фёдарам Міхайлавічам знаёмыя, то мо запытаецеся ў яго?У той частцы рукапісу ўсе мядовыя расьліны падзеленыя на групы: 1) фруктова-мядовыя; 2) дэкаратыўна-мядовыя; 3) гародніна-мядовыя; 4) лекарска-мядовыя і г.д.
    Усе назовы ў 5 мовах: беларускай, украінскай, расейскай, польскай і лацінскай. А можа, праф. Янкоўскі аддасьць гэты матэр’ял этнографам, якія пішуць манаграфію “Беларускае пчалярства”? Яны ўдвох былі ў мяне. Прыедуць яшчэ. Цудоўныя людзі. А мо таму цудоўныя, што нас зьвязывае супольнае замілаваньне?
    Хацелася б яшчэ здабыць сілы і шмат каго пабачыць, у тым ліку і Вас, дарагая. Цалую сардэчна! Л. Войцікава.
    295.	МІКОЛУ ТАРАНДУ
    25 студзеня 1987 г. Вільня
    Дарагі пане Мікола.
    Сардэчна дзякую за ліст, за весткі з майго Гродна. Так і зьявілася перад вачамі ня толькі маладосьць, навука ў гімназіі ў буд[ынку] Ст[эфана] Баторыя, але і дзяцінства — маё і нават майго бацькі... Той будынак за Фарай займаў архірэй. У яго была дачка майго ўзросту (тады 6-7 гадоў), мы з ёю гулялі, і я ў тым доме бывала. А на самым панадворку насупроць быў дом, дзе жылі мае дзяды (Сівіцкія) з дзяцьмі, г.зн. з маім бацькам і яго 2 братамі.
    Ня ведаю, ці цяпер за Фарай ёсьць званіца? Тады была... I мой бацька, малы 4-гадовы Антось, са сваім старэйшым братам улезьлі на тую званіцу, і Антось сеў на вакно (на самым высокім паверсе) і зьвесіў ногі долу. Маці выйшла шукаць дзяцей на панадворку, неяк глянула ўгару і ўбачыла свайго Антося ў сьветлай кашульцы... Якой трэба было моцы духу, каб ня крыкнуць, не абазваць. Сама, як мага цішэй, улезла па сходах, ціхенька адчыніла дзьверы і схапіла малога моцна. Усё моўчкі. Расказывала мне, як мне было ўжо гадоў 7.
    Вось як я з гэтым кутком гораду зьвязана моцна... У мяне ёсьць старыястарыя гродзенскія паштоўкі. Хачу пераглядзець — можа, тая аптэка там ёсьць. Наогул, трэба гэтыя паштоўкі аддаць Вам. Hi мне, а тым больш маім, яны непатрэбныя...
    Мастак М. Купава браў у мяне, каб перафатаграфаваць, здымак старога Гродна, яшчэ з пантонным мастом. Здымак мне прывёз, казаў, што копіі ўдаліся, рабіў фатограф-прафэсіянал. Я прасіла аб копіі для Вас. Але ня ведаю, чаму мае лісты да М. Купавы не даходзяць, мне іх вяртаюць... Наагул, пара ўжо зрабіць парадкі ў сваіх архівах і параздаваць — што-куды найбольш карысна.
    Пішаце, што маеце запісаныя песьні. Помніце, я Вам казала, што ў дачкі
    агранома Янкі Пачопкі ёсьць запісаныя на магнітафонную стужку сямейныя ўрачыстасьці — і дзень нараджэньня Янкі Пачопкі, і 50-годзьдзе шлюбу. Там і прамовы, і гульні, і песьні... Цікавы кусок фальклёру. Я аб гэтым казала Аляксею Міхайлавічу [Пяткевічу], але ён ня меў часу.
    Вам не прыпамінала (ага, некалі казала Сяргею Астраўцу), бо я аб гэтых запісах даведалася ад старшай дачкі Янкі П[ачопкі], якая жыве на вёсцы, і яна прапанавала, калі б яе сястра ў Гродне ня мела ахвоты даць уступку перапісаць — самой з ёю скамунікавацца. Пасьля неяк мая перапіска з той Валянцінай Іванаўнай (старшая дачка агранома) спынілася. Аж пазаўчора я ад яе атрымала вельмі сардэчны ліст, і ўсё прыпомнілася... Калі Вас гэта цікавіць, то магу падаць адрас, а калі трэба, то і прыслаць аўтабіяграфію агранома. Яго жыцьцё, праца — кусок гісторыі.
    У мяне для “Паходні” яшчэ адна прапанова — ідзе аб людзях таксама з гісторыі грамадзкага беларускага руху. Летась было 100 гадоў ад дня нараджэньня пэдагога Язэпа Шнаркевіча. Паміж іншым, як успамінаў М.М.Улашчык, Я. Шнаркевіч быў першым вучыцелем М.М. Улашчыкаў беларускай мове. 3 розных прычынаў неўдалося ні мне, ні іншым гэты юбілей прапхнуцьу друк... Аляксей Міхайлавіч [Пяткевіч] мае і біяграфію Я.К. Шнаркевіча, і здымак.
    А сёлета ў верасьні — 90-годзьдзе яго жонкі Надзеі Маркаўны. Гэта была жанчына цяжкай долі, але надзвычай моцнага духу, вытрываласьці, працавітасьці. Яна хварэла — 20 гадоў ляжала і, лежачы, здолела сабраць матэр’ялы, з якіх паўсталі альбомы: “Віленская Беларуская гімназія”, “Радашкаўская Бел[аруская] гімн[азія] ” і “Нясьвіжска-Клецкая Бел[аруская] гімн[азія]
    Уся гэтая яе праца (Надзеі Маркаўны), яе перапіска, зьбіраньне матэр’ялаў адлюстравалася ў лістах да мяне. Я ня так часта магла да яе пайсьці — далёка было, і не заўсёды час быў, вось мы і перапісываліся з ёю аж да яе сьмерці ў маі 1974 г. Знаёмая я была са Шнаркевічамі 50 гадоў. Яе, Н.М., біяграфію маю дакладную. Пакуль была здаровая, працавала у ТБШ — Таварыстве беларускай школы, маю статут гэтага Т[аварыст]ва, блянкі — на просьбу адчыненьня беларускіх школаў, артыкул Надзеі Маркаўны “Школы Заходняй Беларусі” (машынапіс).
    Можа, “Паходня” захоча пазнаёміцца з гэтым адрэзкам нашай гісторыі? Нешырока — хоць у сваім складзе... Я хацела да 90-годзьдзя Н.М. даць кароценькую вестку аб ёй у Бел[арускую] энцыкляпэдыю. Адмовілі — “скончыўся ліміт”... Так будзем пакрысе зьнікаць з людзкой памяці...
    “Зьвязду” з артыкулам Бірылы1 маю. Вельмі цікава, што рэдакцыя “Зьвязды” зможа Вам адказаць, што выясьніць. Зьбіралася з Менска група сьпевакоў прыехаць у Вільню з канцэртамі. Што будзе — ня ведаю... Пакуль што такія мяцеліцы, што сьвету не відаць. У нас — сьнегу па калена.
    Усяго добрага Вам, цэламу Вашаму клюбу. Няхай жа “Паходня” ня гасьне. Шчыразычлівая Л. Войцік.
    296.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    26 студзеня 1987 г. Вільня Паважаны пане Адаме.
    Мела надзею, што яшчэ зможаце да нас зайсьці, і ўдасца пагаварыць —
    скончыць недагаворанае. А цяжкавата было сабраць думкі, калі некалькі асоб адначасна пыталіся — кожны пра іншае...
    Вось цяпер і мушу пісаць гэты ліст, хоць і хвалююся, што чытаць Вам будзе ня вельмі лёгка. За гэткую мазаніну выбачайце — страшное надвор’е. Другі дзень — мяцеліца, густы сьнег. Hi сну, ні раўнавагі.
    Аркушы да бібліяграфіі перагледзела. Шмат трэба было выкрасьліць, выкінуць. Прапушчана адно — “Псторыя беларускага адрыўнога календара” (“Ніва”, Беласток). Пакуль што ня ведаю, ня помню ні № газэты, ні году’. Мо Лявон знойдзе, а не — прыйдзецца пытаць Ю. Туронка.
    Па аркушах бачу, што і артыкулы ў часапісі “Саха” (аддзел Тав[арыст]ва “Пчала”) улічаны — значыць, трэба даваць і ўсё, што друкавалася ў “Беларускай борці” пад маім прозьвішчам і шматлікімі ініцыяламі (ужывала самыя розныя варыянты, каб не было відаць, што супрацоўнікаў мала, і адзін чалавек шмат і на розныя тэмы піша).
    Напісана — надрукавана. I тут у мяне пытаньне — як хутка гэта трэба зрабіць? Справа ў тым, што цяпер у мяне ўдома “Бел[арускай] борці” німа. Атрымаю яе праз месяц-паўтара. На Палесьсі арганізуюцца пчаляры. Малады пчаляр-энтузыяст, які летась скончыў у Кіеве Сельскагаспадарчую акадэмію і працуе цяпер пчаляром, загадчыкам пасекі —116 вульляў (з ім мяне пазнаёміў менскі архэоляг Генадзь Сагановіч2 — яны аднавяскоўцы), гуртуе мясцовых пчаляроў. Думаюць стварыць Музэй пчалярства — зьбіраюць экспанаты, бядуюць, што ня маюць адпаведнага памяшканьня. Ёсьць там запушчаны касьцёл — не адрамантуюць у пару — зьнікне. Але як, праз каго дастаць яго пад музэй? Мо парадзіце?
    Вось гэтаму пчаляру перадаю, як самаму адпаведнаму нашчадку, усю сваю веду аб працы Тав[арыст]ва “Пчала”. Пакуль што толькі дзеля перафатаграфаваньня, перапісаньня ўсяго, што яго і яго сяброў цікавіць. Пазаўчора прыяжджаў са сваім фатографам. Цэлы дзень падбіралі матэр’ялы, фатаграфавалі. Нарэшці я ім запрапанавала, каб узялі, што трэба, з сабой — на мейсцы ў сябе фатограф мае лябараторыю, адпаведныя варункі, і зробіць здымкі больш якасныя. Матэр’ялы даю ня першы раз... Пчаляр (Мікола Папека3) робіць падрабязны сьпісак усяго, што бярэ: падпісываецца, з датай і г.д.
    Што такое Т[аварыст]ва “Гічала”, “Бел[аруская] борць” — Вы пытаеце. Ведаеце, каб ня гэты Мікола-пчаляр, як я яго называю, я і ня ведала б, што з пчалярскімі матэр’яламі рабіць. Даць у музэй які-небудзь, дзе гэта нікога не цікавіць? Кінуць у глыбокія фонды? А калі хто-небудзь прысвоіць, выкарыстае ды яшчэ і чужой мовай падасьць за сваё? Так што я рада, вельмі рада з сувязі з Палесьсем, з яго пчалярамі. Тым больш, што і ва мне па прадзеду Ігн. Кулакоўскім ёсыдь капелька палескай крыві. 3 гэтага боку ўсё добра, але бяда што з выбарам сваіх твораў з “Бел[арускай] борці” мушу пачакаць.