Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Усяго найлепшага, і даруйце, што цяжка будзе чытаць. I сяньня ў мяне дрэнны дзень.
Усёй Вашай сямейцы прывітаньне.Л. Войцікава.
304. МІКОЛУ ТАРАНДУ
21 лютага1987 г. Вільня
Дарагі пане Мікола.
Дзякую за ліст. He адразу адказала, але ўвесь час помню аб магнітафоннай запісі “ўрачыстасьцяў” Янкі Пачопкі. У мяне на нейкі час спынілася перапіска з другой дачкой Я. Пачопкі, якая жыве на вёсцы, а я баялася, што тая гродзенская можа чаму-небудзь адмовіцца. Цяпер атрымала ад Валянціны Іванаўны з вёскі вельмі сардэчны ліст і ўпэўненая, што яна просьбу тае сястры падтрымае. Адрас пасылаю і раджу пасьпяшацца — людзі старэюць і зьнікаюць са сьвету...
Наагул, матэрыялы аб аграному Я. П[ачопку] Вам варта мець. У мяне ёсьць яго аўтабіяграфія, напісаная на маю просьбу. Трэба яе перадрукаваць на машынцы. У яго дачкі Валянціны ёсьць шмат здымкаў бацькі, а ў мяне ёсьць здымак яго магілы і помніка. Варта Вам гэты здымак перафатаграфаваць, а і здымак (арыгінал) старажытнага Гродна — таксама.
Наагул, рада буду, калі прыедзеце. Можа, яшчэ што захочаце сфатаграфаваць ці перадрукаваць. Што будзе з маёй спадчынай? Ня ведаю...
У мянеёсьцьстарыя матэр’ялы і нататкі з часоў ГГБМ — Гродзенскага гуртка і іншыя — аж з дзяцінства... Лісты (іх у мяне каля 6 тысяч) зболывага пойдуць у менскі Архіў-музэй, з якім я ўвесь час у кантакце, і з дырэктарам знаёмая.
Ужо час аб усім падумаць і ўсяму знайсьці мейсца. Каб сапраўды тое, што празусёжыцьцёсабралаі перахавала, незмарнавалася. ШтодаШнаркевічаў — ёсьць іх нашчадак, пляменнік самога Язэпа Канстанцінавіча Шнаркевіча. Жыве з сям’ёй яшчэ ў дзядзькавым доме, але ўжо апошняе лета, бо гэты дом зносяць — забіраюць у іх дом і сад, каб на гэтым пляцы нешта будаваць.
Альбом “Віленская Беларуская гімназія” пакуль што ў мяне, а гэтыя ў таго пляменьніка — Янкі Тулейкі1. У яго я б Вам радзіла быць і дзеля іншай прычыны, і таксама з фатографам. Янка Тулейка артыстычна тчэ паяскі (кароткія закладкі) з беларускімі ўзорамі. У яго цэлы альбом. Розныя ўзоры, розныя колеры.
Цудоўны матэр’ял, напрыклад, пра паштоўкі — якіх нам так не хапае. Я ўжо гадамі стараюся зацікавіць гэтай справай беларускіх мастакоў, але дарэмна. I такое багацьце астаецца нявыкарыстаным. А як надыйдзе якое сьвята, то нават ня маем віншавальных паштовак з беларускімі матывамі ды надпісамі. Часам зробяць адну-дзьве — “ляпы” мала эстэтычныя, a то бяздушна шлюць расейскія. Як жа інакш у літоўцаў! Пазайздросьціць можна...
Як добра, што Вам удалося давясьці да людзей спатканьні з М.М. Улашчыкам, і што Вы ў кантакце з яго сынам. Цікава мне, ці сын ведае пра бацькавую задуму — апрацаваць Мартыралёгію беларускага народу? Г[эта] значыць — бежанства беларускіх сялянаў у 1-ю сусьветную вайну. У гэтай справе я мелася с.п. Мікалаю Мікалаевічу памагаць зьбіраць матэр’ялы аб былых бежанцах... Асталося ў мяне некалькі лістоў М. Улашчыка і некалькі копіяў перасланых яму ўспамінаў бежанцаў. I прыяжджаў раз да мяне — пазнаёміцца. Але з бежанскай справы нічога не атрымалася. Менская пэрыёдыка не зацікавілася, і збор успамінаў былых бежанцаў мы палічылі непатрэбным... На тым і скончылася. Апошнюю віншавальную паштоўку маю ад М.М. Улашчыка з 1985 году.
Хіба,трэба нагэтым скончыць — боўжо ня пішацца. Аўсяготолькі другі ліст сяньня... 3 сумам успамінаю, што яшчэ ня так даўна магла і 5-6 адзін за другім напісаць. А цяпер часам і ляжаць прыходзіцца.
Усяго Вам найлепшага! Усім сябрам “Паходні” сардэчнае прывітаньне. Шчыра зычлівая і Гродну майму адданая — Л. Сівіцкая-Войцік. Аб Гродне — другім разам...
305. АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
24 лютага 1987 г. Вільня
Паважаны пане Адаме.
Учора атрымала Ваш ліст — дзякую. Нешта мне здаецца, што ў міжчасе я да Вас пісала. Пыталася, ці студэнт Менскай кансэрваторыі Мікола Стома аддаў Вам той аркуш з запісамі маіх твораў, якія Вы мне далі (2 экз.) — з выкрэсьліваньнямі, памылкова туды ўнесенымі, і адначасна пыталася, што рабіць з тымі аркушамі, што я цяпер запоўніла? Ці, не чакаючы, пераслаць Вам іх праз пошту, ці пачакаць нейкай аказіі? Мо хто прыедзе... Я ўжо ўсё зрабіла (у 2 экз,— адзін для сябе).
Унясла і тое з “Нівы” беластоцкай (“Ніву” тую маю), і што не заўважана ў “Заранцы”, ня ўзятае пад увагу “Старое Гродна” — з альманаху “Краю мой — Нёман”, і з нікому няведамага “Гаспадарчага дадатку” да грамадаўскіх газэтаў. I, зразумела, з “Беларускай борці”.
Здаецца, усё, як трэба. Год, нумар, старонка і г.д,— і самыя розныя крыптонімы, самой у іх можна заблудзіцца. Але ж нельга было паказаць, што адзін чалавек піша на самыя розныя тэмы...
Думаю, што зрабіла ўсё, як трэба. Яшчэ ня ўсе прывычкі доўгага майго рэдактарства забыліся. Вось толькі без патрэбы пачала з “Коласа беларускай нівы”, бо Вы ўжо гэта самі зрабілі. Але я недзе Вашую картку разам з лістом так схавала, што не змагла знайсьці, і ня помню яе (карткі) зьместу. Сяньня і ліст, і картку знайшла. Мне трэба было пераслаць адну інфармацыю ў Менск, у Музэй-архіў, а дзеля гэтага прачытаць 55 лістоў свайго варшаўскага карэспандэнта. Чытала і рабіла паметкі лежачы (што мне ў апошні час здараецца), і тады Ваш лістпапаўутыя...Асяньня ўсё прыпомнілася і сталанасвае мейсцы. Так што з “Коласу беларускай нівы” мае дробязі прыйдзецца Вам выкрасьліць.
Яшчэ адно. Я ўнясла зьмешчаны ў “Заранцы” пераклад твору Віталя Біянкі “Лясныя хаткі” і зазначыла, што гэты пераклад быў выданы кніжачкай. Але году выданьня ня помню, а кніжачкі ў сябе ня маю. Праўдападобна, яна разам з іншымі маімі матэр’яламі — у папцы ў Янкі Саламевіча. Ён задумаў злажыць другую (пасьля “Каласкоў”) маю кніжку. Мела складацца з вершаў, імпрэсіяў, перакладаў.
Я дала ў папцы — усё разам. Іван Уладзіміравіч прыслаў зроблены ім плян будучай кніжкі. Але, завалены іншымі справамі, не мае часу, каб пайсьці далей пляну. А я папку дала, не пераглядаючы, што там ёсьць, якія рукапісы, і цяпер часта сама ня ведаю-ня помню, дзе чаго шукаць. Магчыма, і кніжка “Лясныя хаткі” ў той папцы. Там на ёй павінен быць год выданьня.
Шкадую і ўзроку, і цярплівасьці ўсіх, каму пішу. Так цяпер цяжка прымусіць сябе пісаць лепш, больш выразна. Рука зусім ня слухаецца...
Удзячная буду за адказ. Усяго найлепшага! Добрага здароўя і плёну ў працы. Шчыра зычліваяЛ. Войцікава.
306. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
2 сакавіка 1987 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Ліст Ваш з 21.11 атрымала ў пару, але каторы ён — дакладна ня ведаю, бо наша віленская пошта леніцца ставіць пячаткі. За ліст, за ўсе весткі — дзякую. Доўга не адказывала, бо шмат часу займала барацьба з самымі рознымі, самымі нечаканымі болямі. Часта, калі дачка ўдома, то і цэлы дзень ляжу. Хоць др. Куторга штораз прыпамінае, што нельга залежвацца, трэба рухацца.
Але перайду да важнейшых справаў. Пачну ад “Пралесак”. Уявіце сабе, што я сама аб іх забылася. Толькі пазычыўшы (яшчэ ў 1970-я г.) ад Я. Багдановіча гадавікі “Шляху моладзі”, каб перапісаць за ўсе часы хроніку (і гэта зрабіла — маю), там у хроніцы знайшла вестку, што выйшаў № 8 “Пралесак”, а ў мяне ніводнага нумару не было... Напісала да Новіка-Пеюна, і ён мне прыслаў камплект у цьвёрдай вокладцы. Тады ўсё і прыпомнілася...
Калі перастала выходзіць “Заранка” (не было сілы болей цягнуць без усялякай дапамогі), прыйшоў да мяне наш тутэйшы ксёндз — Глякоўскі1. Нібы бачу яго праз гады... Высокі, з чорнай вялікай шапкай валасоў, заўсёды з непакрытай галавой, у шырокай, даўгой сутане, ідзе вялікі крокамі... Шчыры беларус. Вось ён мне кажа: “Як шкада, што дзеці асталіся без сваёй часапісі. Я маю крыху грошай, калі возьмецеся рэдагаваць, то хоць нешта маленькае зробім”.
Я, вядома, згадзілася. Так і паўсталі “Пралескі” — сапраўды маленькая часапісь. Нядоўга я рэдагавала — усяго 7 нумароў. Перадусім ня мела часу, бо ўжо працавала “Пчала” і выходзіла “Бел[аруская] борць”. Па-другое, пачалі зьяўляцца матэр’ялы (і ілюстрацыі) рэлігійнага зьместу. Я ніколі не была проціў рэлігіі, але ж трэба браць пад увагу, што рэлігіі было дзьве. Як пагадзіць адну з другой? Ну, а калі выдаўцом быў ксёндз, то і напрамак аднабочны. Я з гэтым пагадзіцца не магла, хоць і сама каталічка. I — адмовілася... Выдавец знайшоў сабе новую рэдактарку...
Адрыўны каляндар быў выданы на 1926 г. А ад 1927 г. адрыўныя календары выдавала Бел[арускае] выдавецкае т[аварыст]ва. Але, паводле інфармацыі І.У. Саламевіча, “беларускі адрыўны каляндар на 1929 год (выданьне Станіслава Станкевіча) знаходзіцца ў Менску ў спэцфондзе бібліятэкі АН БССР”.
Я асабістаамальувесьчас рабілаІОО картак і парадаў паагародніцтву, пчалярству, садаўніцтву і жаночай працы. Але да самога выдавецтва дачыненьня ня мела. Аб першым адрыўным календары — тым самым, на 1926 г,— маю напісаныя ўспаміны з прыложанымі аўтэнтычнымі карткамі. Гэтыя ўспаміны друкаваліся ў беластоцкай “Ніве”, гэтую газэту маю.
А цяпер І.У. Саламевіч прыслаў мне адбітку з нейкай газэты, быццам усё, як трэба — і назва, і год выданьня. Усё гэта для мяне вельмі незразумелае і падазронае, бо ў хроніцы апісываецца выданьне адрыўнога календара — таксама на 1926 г., але выдавала быццам Беларускае навуковае т[аварыст]ва “на добрай паперы, вялікага фармату” і г.д.
To што, на адзін і той самы 1926 г. было выдана 2 календары? А калі паверыць, што і сапраўды Навуковае т[аварыст]ва яго выдавала, то хто яго бачыў? Дзе яго сьлед? Я ж тады працавала, газэты праходзілі праз мае рукі, бывала амаль кожны дзень у кнігарнях і другога календара, апрача нашага — сьціплага, маленькага, ня бачыла. Цяпер і папытацца німа ў каго, бо амаль нікога німа...
Цяжка расказаць, як я гэта перажыла, і далей не магу ўспакоіцца.
А падзяліцца німа з кім. Уся гэтая падзея, гэтая газэта пахне фальшам... Некалісь ужо быў артыкул, ня помню чый, што зьяўляюцца газэты, якіх на самой справе ніколі не было...
Папка з маімі ўспамінамі можа ў Вас спакойна ляжаць — я маю рукапіс. Некалісь даўна быў у мяне Кастусь Цьвірка2. Ён мяне намаўляў, каб я напісала ці, лепш, апісала сваё дзяцінства. Я і сяньня аб гэтым думаю, бо мае дзіцячыя гады своеасаблівыя вельмі. Я ў бацькоў расла адна. Мой маленькі 10-месячны брат памёр, калі мне было 3 гады, ішоў 4-ты. Бацькі вельмі перажывалі страту сына...