• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    А ведаеце, некаторыя (і то нямала) беларускія студэнты, вывучаючы беларускую мову, робяць запісы-канспэкты лацінскім альфабэтам? Пыталіся мяне, што я аб гэтым думаю? I я з імі згадзілася, бо лацінскі альфабэт мае больш гукаў і дакладней вучыць вымаўленьню. Вось, напрыклад, возьмем літару Г. Хто добра беларускай мовы ня ведае, у кожным выпадку будзе гэтую літару вымаўляць цьвёрда. Напр[ыклад], горад — так і скажа цьвёрда (гэта ня раз можна пачуць у Менску). А ў лацінскім альфабэце ёсьць на гэты гук 2 літары — g і h, і тут памылкі быць ня можа.
    Магчыма, я тлумачу няясна — я ж не лінгвіст. Усяго толькі батанік, і то без навуковых тытулаў. Толькі што практыка немалая... Што да батанікі — атрымала цяпер цудоўную батанічную кніжку з Нью-Ёрка. Знаходжу шмат новага, цікавага. Зразумець памагаюць лацінскія тэрміны, а ангельскі тэкст памага-
    юць прачытаць дачка і ўнук, бо я ангельскай мовы вучылася ў школе адзін год усяго — мала ў памяці асталося.
    Напісала мо больш, чым думала, чым трэба. Але гэта мяне Гродна так прыцягівае. Ну і яшчэ Сакольшчына. Якія адтуль цудоўныя весткі... Якія мае землякі моцныя ў сваёй беларускасьці... Аб гэтым піша і беластоцкая “Ніва”, і прыватныя лісты...
    Яшчэ адно пытаньне: як Вы зможаце правясьці юбілей “Н[ашай] нівы”, не ўспамінаючы яе рэдактароў-заснавальнікаў? Бо гэтак зрабіў “ЛіМ”, а “Голас Радзімы” пайшоў далей — там толькі Я. Купала паставіў “Н[ашу] ніву” на належную вышыню. Фальш і фальш, усюды фальш... Як з гэтым ваяваць?
    Усяго найлепшага Вам, “Паходні”, усім яе сябрам. Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
    289.	СЯБРАМ КЛЮБУ “ПАХОДНЯ”
    21 сьнежня 1986 г. Вільня
    Дарагіх, мілых сяброў клюбу “Паходня” сардэчна вітаю з Новым годам! 3 новымі сустрэчамі, дасягненьнямі, добрымі вынікамі ў працы на карысьць Беларусі і яе мовы.
    Шчыра адданая роднаму Гродну — Л. Войцік, з гродзенскага часу — Л. Сівіцкая. Дзякую за памяць, за павіншаваньне ўсім падпісаўшымся.
    290.	МІКОЛУ ТАРАНДУ
    27 сьнежня 1986 г. Вільня Паважаны пане Мікола1.
    Толькі цяпер бяруся адказаць на Ваш ліст з 17/ХІІ. Вялікая колькасьць лістоў, і віншавальных, і іншых — не даю рады... На Ваш ліст адказываю па парадку тэмаў. Аб сьмерці сп. М.М. Улашчыка я ведала ўсё дакладна ад Генадзя Аляксандравіча Каханоўскага, які і на крэмацыі быў. Ён мне пісаў, што пахаваць астанкі памёршага думаюць ня ў Менску, а ў яго роднай вёсцы.
    Што Вам пасылаў Лявон да дня юбілею “Н[ашай] нівы”, я даведалася толькі ад Вас. Каб ведала, дадала б, што “Н[аша] ніва” выдавала ня толькі календарыкніжкі, але і сельскагаспадарчую часапісь “Саха”, рэдактарам якой быў Аляксандр Уласаў. Пасьля А. Уласаў, выяжджаючы ў Менск, забраў “Саху”, яе выдавецтва ў Менск, але, здаецца, ня выдаў ніводнага нумару. Толькі ў 1930 г. мы тут у Вільні задумалі аднавіць “Саху”, але ўдалося выпусьціць толькі 4 нумары (2 з іх маю). Рэдактарам быў інжынер-аграном Сяргей Бусел.
    3 супрацоўнікаў “Н[ашай]н[івы] ” я добра ведала і супрацоўнічала з Антонам Луцкевічам (20-30 гады ў Вільні), а яшчэ лепш у Менску — 1915-1918 гады, а пасьля ізноў у Вільні — з Аляксандрам Уласавым.
    Вы хацелі б ведаць, як закончылася жыцьцё нашаніўцаў? Першым памёр у 1919 г. Іван Луцкевіч (паміж іншым, ня ведаю, хто і калі зрабіў з яго Івана, бо ён у лістах падпісываўся Ян). Памёр ад тубэркулёзу у Закапаным (тады Аўстрыя, пазьней і цяпер Польшча), дзе лячыўся. Там пахаваны (ёсьць здымак магілы), але пастаўлены толькі драўляны крыж. Крыж з часам струхнеў, упаў — і магілы цяпер знайсьці не ўдалося. Нашы беларусы, што жылі ў Польшчы (цяпер і іх
    ужо німа), езьдзілі, шукалі — не знайшлі.
    Антона Луцкевіча вывязьлі, як і ўсю віленскую беларускую інтэлігенцыю ў пачатку 40 гадоў. Куды, і дзе закончыў жыцьцё — ня ведаю. А можа, Лявон што ведае?
    Вацлаў Ластоўскі (з якім я шмат карэспандавала) ў 1924 г. і пазьней жыў у Каўнасе, прыймаў удзел у выдавецтве час[апісі] "Крывіч” (пару нумароў маю), напісаў і надта добры слоўнік. У “Крывічы” друкаваў і свае вершы. Дату сьмерці, хіба, Лявон ведае.
    Аляксандр Уласаў жыўу пачатку 30 гадоўу сваёй маёмасьці Мігаўка каля Радашковіч. Яго жанілі позна... Дату сьмерці даведаюся ў яго плямяньніцы, з якой і цяпер карэспандую.
    У Вільні пахаваны Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі) і шмат іншых беларускіх пісьменьнікаў, паэтаў і г.д. Сьпісак лічыць больш як 40 магілаў. Гэты сьпісак перадрукаваў сабе інж[ынер] Стэх, і яны (Стэх і інш. маладыя) возьмуць беларускія магілы пад сваю апеку — заменяць тых, хто дагэтуль аб магілы клапаціўся і кожны год у Дзень памёршых на г.зв. Задушкі складаў на магілах кветкі (з нашага агароду) і паліў сьвечкі.
    Ліст Марачкіна і Купавы аб падзеях на Траецкім прадмесьці я чытала — прывозіў мне Купава, але яго копію прыйму з удзячнасьцю. Вось што, М. Купава браў у мяне арыгінал здымка “Старое Гродна”. Гэта яшчэ прыдбаў мой бацька. Падобна, копіі, зробленыя добрым фатографам, выйшлі выдатна. Арыгінал мне Купава прывёз. Запытайцеся яго, можа, даў бы “Паходні” копію, бо думаю, што такога здымка ў Вас німа. 3 пантонным мастом і г.д. Mae лісты, як, падобна, і іншыя, да Купавы не даходзяць... Мне вярнулі назад. Там нехта такі сядзіць — лістоў не дапускае.
    Пішаце, што ў Вільню зьбіраецца Гродзенскі тэатр? Але ж ён, мусі, не беларускі, а рускі? To і цікавіцца ім німа прычыны. Думаеце, што я ведаю артыста В. Шалкевіча2? He, ня ведаю. Сп.У. Кіслы быў на маім 90-годзьдзі,але да далейшага знаёмства не дайшло. Ведаю толькі ад пані Дануты [Бічэль], што ён надзвычайна добра аформіў надпіс на магіле маці М. Багдановіча.
    Пачала пісаць раніцай, а канчаю позна ўвечары. Прарвалася торба з гасьцямі... Была пара мастакоў, лясны інжынер, 2 былыя вучаніцы Віленскай Беларускай гімназіі. Адна з іх — школьная сяброўка майго с.п. сына, каторую я толькі цяпер пазнала. Гэта была хвалюючая падзея...
    Цікава мне, у якім будынку адкрыецца Музэй-аптэка? Насупраць Фарнага касьцёла — будынак былы Стэфана Баторыя, там была мая гімназія. А налева ад Фары — рагавы будынак, дзе раней былі фатограф Гельгар3 і дантыст Фрумін, а пасьля ў 1919-20 гадах — беларускія арганізацыі. А за Фарай, на К. Маркса, якая ў 1905 г. называлася Купечаскай, жылі мае дзяды, гадаваўся мой бацька. Цікава, што гэта будзе за музэй? He ўяўляю...
    Пасылаю не зусім звычайную паштоўку. Гэта работа маёй дачкі. Але хопіць. Пішу штораз горш — ці прачытаеце? (Разбалелася галава.) Пытаюся, ці прачытаеце? Але гэта ўжо такая доля сакратара — мусіць чытаць усялякія каракулі.
    Усяго добрага! Шчыра зычлівая Л. Войцік.
    291.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    [27 сьнежня 1986 г.]
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Сардэчна вітаю Вас і Вашую сямейку з Новым годам! 3 усяго сэрца зычу ўсяго самага найлепшага — добрага здароўя, радаснага настрою, вялікага плёну ў працы.
    Учора атрымала Ваш ліст — дзякую. Вы і не ўяўляеце сабе, якія на мяне валяцца цяжкасьці, непрыемнасьці... Наймацнейшы чалавек можа пад імі зламацца духова. Вельмі мне патрэбныя Вашая — якраз Вашая — помач, парада.
    Зараз пачнуцца зімовыя канікулы, можа, сапраўды Вы змаглі б прыехаць? Можа, аўтобусам зручней, чым цягніком? Тым больш, што, магчыма, і самі скарысталі б — маю некалькі лістоў У. Караткевіча1 да мяне. Вельмі шчырых, у якіх ён піша аб сваіх клопатах з друкам і г.д. Думаю, што ня кожнаму так адкрыта пісаў... Мо гэта сказала б Вам нешта аб пісьменьніку як чалавеку.
    Дзякую за добрую вестку аб Алесю Мікалаевічу [Белакозу]. Зрабілася спакайней на душы.
    Л. Войцікава.
    292.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    [Сьнежань 1986 г.]
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Сярдэчна вітаю Вас і ўсю Вашую сям’ю з надыходзячым Новым годам! Шчыра зычу добрага здароўя, плёну ў працы. Даўна мела ад Вас вестку. Што чуваць? У мяне нічога добрага — маю грып, кашляю, баліць галава і г.д.
    Ці чыталі ўжо маё “Старое Гродна”1? Што скажаце?
    Усяго найлепшага. Л. Войцікава з сям’ёй. Паштоўку гэтую аддайце свайму ўнуку.
    293.	ДАНУЦЕБІЧЭЛЬ
    [1986 г.]
    Даражэнькая пані Данута.
    Сяньня атрымала Ваш ліст, зараз адказываю. Ня думайце, што я Белакозу напісала, хто мне паможа з малюнкамі. Я добра ведаю, што ў гэтай прыкрай справе німа віны мастака К[ісла]га, а толькі панясьлі Б[елако] за нэрвы. Mae ён чаго нэрвавацца больш, чым магчыма чалавеку вытрымаць. Я толькі пісала, што Вы паможаце перадрукоўваць. Mae тут паднялі гвалт, што гэта не пэдагагічна — даваць школьнікам усё гатовае. У тым часе Алесь Мікалаевіч паведаміў, штоўіхадрамантаваная машынка, і ён сам (ды і вучні пры яго помачы) перадрукуюць самі, каб я толькі прыслала чарнавікі. Што я і пачала рабіць.
    Частка ілюстрацый робіцца каляровымі выразкамі з кніжак і часапісаў. Але ня ўсё ёсьць, і частку, чаго не хапае, трэба маляваць. Гудзевіцкі музэй — школьны, шмат у чым залежыць ад старшыні калгасу, і той сказаў, што дасьць грошы на малюнкі, і каб рабіў іх А. Ліпень’. Алесь Мікалаевіч напісаў да яго. Доўга чакалі адказу. Ліпень меўся напісаць да мяне. Але не пісаў. Цяпер даў Белакозу адказ (гэты адказ у мяне). Ліпень напісаў, што цяпер нічога зрабіць ня можа —
    жонка хворая, пасьля апэрацыі і г.д. Што ж, можна толькі паспачуваць. Але калі б узяўся, то яму на гэта трэба шмат часу — больш чым 1 малюнак на дзень зрабіць ня зможа.
    Мяне гэта вельмі дзівіць. Малюнкі — малыя расьлінкі акварэляй, што пры іх за работа? Каб гадоў 15-20 таму, то я сама іх зрабіла б. Мне трэба было 15 малюнкаў. Частку іх замяніла выразкамі, але некаторых так і ня маю. Я ўспакоіла Б[елако] за, што нешта прыдумаю. Паперу маю — яктрэба. Наўзор, як зробленыя першыя табліцы (10 штук), мы са Слаўкай зрабілі сабе адзін экзэмпляр. Маляваць можна на чыстых аркушах, а тэкст у Гудзевічах выпішуць самі з маіх чарнавікоў і паводле маіх узораў. Уся справа ў малюнках.
    Я знайшла яшчэ крыху выразак, але штук 10 трэба намаляваць. А можа, усё ж Вы з У. Кіслым прыехалі б? Расплачуся я сама, бо той старшыня ўжо памагаць музэю адмовіўся. Толькі што Гудзевіцкі музэй чамусьці сьпяшаецца. Пішуць, што да 1 мая мусяць мець усё гатовае.
    А цяпер аб Вашым музэі. Чым толькі змагу — памагу. Я і сама ня ведаю, што маю. Павыносілі на падстрэшак, запакавалі часьць у скрынкі, а я туды дабрацца па вузкіх крутых сходах не магу. Тое, што маю пад рукамі, моцна зьнішчанае. Але ёсьць і ўдобрым стане, напрыклад, “Граматыка” Б. Тарашкевіча. Ёсьцьтакія рэчы, што цяпер нікуды не надаюцца. У кожным выпадку неабходна Вам прыехаць.