Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Вельмі мяне зацікавіў той будынак, што Вам даюць пад клюб. Ці гэта за Фарай па вуліцы даўнейшай Брыгіцкай або Купечаскай (цяпер К. Маркса)? Але прыедзеце — пагаворым, у лістах і заблытацца лёгка. А для мяне гэтае мейсца, гэты куток — памяць ня толькі майго дзяцінства, але і дзяцінства майго бацькі.
Штоўклюбе“Паходня” — ведаюзлістоў М. Таранды.У справебеларускіх групаў у дзіцячых садках у Менску ведаю з лістоў Віялеты Яфіменка1 і ад тых, хто складае праграму літаратуры для гэтых групаў. Пагаварыць на гэтую тэму прыяжджаў да мяне з Гомеля Алег Чыжоў2. Анатоля Сыса3 ведаю — прыяжджаў. Аб падзеях у Менску падчас сьвята беларускай песьні я ведала адразу, вельмі падрабязна — усе дэталі.
Вельмі Вас чакаю. Ніяк не прыходзіць цёплая вясна. Нядоўга, два дні падаў сьнег. Пакрысе стараюся хадзіць па панадворку. Але — цяжкавата. Ногі вельмі баляць і ледзь трымаюць. Ой, як усё ўжо надакучыла. I боль, і глухата. Ёсьць жа тыпы, для якіх глухі і дурны — сынонімы... I гэта адчуваецца ў штодзённым жыцьці.
Усяго Вам найлепшагаі/7. Войцікава.
271. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
1 мая 1986 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Нядаўна выслала Вам ліст і сяньня хачу запытацца: ці ня думаеце, што добра было б, каб на Багдановічаўскіх урачыстасьцяху Гродне быў нехта з Вільні — крыніцы беларускага адраджэньня? I Максім Б[агдановіч] быў у Вільні, і ёсьць вершы, якія ён прысьвяціў гэтаму гораду.
Завяліся цяпер тут новыя беларусы — сымпатычныя, сьвядомыя людзі. Гэта Стэх Валянцін Уладзіслававіч (інжынер-плянавік) і яго жонка Тамара. I двое мастакоў — Алег1 і Хрысьціна2 Аблажэі. Са старых, што яшчэ добра рухаюцца,— Лявон Луцкевіч.
Я нікому з іх нічога не кажу. I не кажу, што пішуда Вас. Гэта будзе Ваша воля і Вашая ініцыятыва, калі каго з іх запросіце. А мяне ў гэтай справе і ўспамінаць ня трэба. Так для мяне будзе лепш.
272. МІХАСЮ ВЕРАЦІЛУ
12 мая 1986 г. Вільня
Дарагі Міхась Уладзіміравіч.
Даруйце ласкава, што так доўга Вам не адказывала. Вельмі дзякую за лісты, за ўсе весткі аб сабе, сваёй сям’і, Вашай працы. За добрыя, цікавыя вершы. Усё чытала з прыемнасьцю і — часта аб Вас думала... А напісаць — проста не пасьпявала, бо вечныя болі, недамаганьні вельмі агранічываюць працаздольнасьць. А столькі лістоў (усё сьпешных), наведвальнікаў, падзеяў — і добрых, і благіх, сумных...
Пачнуад благіх:1 мая памёрнашпісьменьнік, прафэсар,доктарфілялягічных навук Сьцяпан Хусэйнавіч Александровіч. Можна сказаць, што нечакана, бо хоць даўна хварэў (хвароба лёгкіх), але заўсёды лічыў на лета на паправу агульнага стану здароўя... Столькі меў задумаў, столькі праектаў далейшай працы! Яму было толькі 65 гадоў... Я заўсёды цяжка перажываю страту знаёмых, шмат маладзейшых за мяне. Сабрала яго лісты. Яшчэ раз прачытала. Пераглядзела кніжкі яго з аўтографамі. Але трэба было яшчэ гэта перажыць-перабалець.
Абылі і яшчэвельмі непрыемныя, цяжкія дазразуменьня падзеі.Хіба, ведаеце з прэсы, што ў Менску 23-24 красавіка праходзіў ІХ-ты Зьезд пісьменьнікаў Беларусі. Падобна, выступалі па-рознаму, але наагул добра. Але перад Зьездам 20 красавіка здарылася нешта проста агіднае, непраўдападобнае. Весткі не на лістоўную гутарку...
Цяпер пра крыху лепшае — выйшлаў сьвет кніжка “Краю мой — Нёман” — пра літаратурную Гродзеншчыну. Складзеная добра, з цікавых матэр’ялаў. Тыраж невялікі — 5000. У Менску яе, падобна, ужо німа ў прадажы. Але толькі што атрымала я ліст з Гродна — пішуць, што ў іх магазінах кніжка гэта ёсьць. Зараз напішу і папрашу, каб Вам яе выслалі.
Якія ж яшчэ навіны? Магчыма, ведаеце, але на ўсялякі выпадак пішу. 16 траўня (мая) у Гродне ўрачыста адчыняюць Дом-музэй Максіма Багдановіча. Вечарам у салі Унівэрсытэту — ня менш урачысты вечар паэта. A 18 мая — сьвята паэзіі Максіма Багдановіча ў Ракуцёўшчыне Маладзечанскага р-ну. Гэта ўжо традыцыйна — год у год...
Я сама на гербах ня знаюся. Паказала прысланы герб свайму зяцю — Лявону Антонавічу Луцкевічу. Паміж іншым, ён сын Антона Луцкевіча і пляменьнік Івана Луцкевіча — пачынальнікаў “Нашай нівы”. Вось зяць кажа, што, магчыма, гэты герб ужываўся як дзяржаўны — Рэчы Паспалітай — пасьля ўзьяднаньня Літвы з Польшчай. Магчыма, пасьля Люблінскай вуніі. Такі герб — Арол — Пагоня — ёсьць у Вільні на касьцёле дамініканаў.
V сувязі з гэтымі ўсімі тэмамі-пытаньнямі маем такую прапанову: у Вас летам, напэўна, будзе нейкі адпачынак. Падчас яго запрашаем Вас у Вільню. Пазнаёміцеся з горадам (калі яшчэ тут не былі), з памятнымі мейсцамібудынкамі, зьвязанымі з дзейнасьцю беларусаў. У зяця ёсьць запісы — альбомы і г.д. У мяне яшчэ старэйшыя і шмат лістоў — каля 6000. Ёсьць і ўнікальныя здымкі.
Вы, напэўна, і фатаграфуеце? Вось і бярыце фотаапарат — зробіце сабе фотакопіі. А мо і жонка Вашая зможа прыехаць разам? Адно толькі — наш дамок стаіць сярод лесу. Знайсьці самастойна — немагчыма. Дзеля таго трэба ведаць дакладна, калі прыходзіць Ваш цягнік або аўтобус. У гэты час зяць чакаў бы Вас у горадзе на кватэры майго ўнука. Тэлефон: 44-90-01.
Чакаем адказу. Усяго найлепшага Вам і ўсёй Вашай сям’і. Шчыра зычлівая Л. Войцікаваз сям’ёй. Дзякую за Велікоднае віншаваньне, але яно вельмі-вельмі спозьненае,боўнасВялікдзеньбыў30сакавіка. Мы — каталікіздзеда-прадзеда.
273. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
14 мая 1986 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Сяньня атрымала Ваш ліст — дзякую. Як відаць, пэрспэктывы Дому-музэю ня вельмі надзейныя. А пасьля менскіх падзеяў 20 красавіка, магчыма, і трывожныя.
Як шкада, што Беларускае тэлебачаньне — ні гродзенскае, ні менскае — не даходзіць у Вільню! Для нашых новых беларусаў гэта было б сапраўднае сьвята — кожная тэлеперадача. Можа, Ваша гродзенскае нават больш, чым менскае, бо там “Роднае слова” амаль зусім замоўкла. А ведаю, што некаторыя, напрыклад, з Глыбокага, пісалі, прасілі, каб “Роднае слова” гучала ня раз на пару месяцаў, а кожны тыдзень. Вельмі мне падабаўся помысл выступленьняў-гутарак з публікай у кніжных магазынах. Гэтага яшчэ, здаецца, ніколі не было.
Мяне вельмі ўцешыла вестка, што зьявілася ў продажы “Літаратура Гродзеншчыны”1. Калі гэта магчыма, я прасіла б пару экзэмпляраў сюды, на мой адрас. Зяць хоча выслаць сваякам за мяжу. А было б цудоўна, каб (калі Вам хто паможа) выслаць на 2 адрасы, каторыя падаю. Прысылаць сюды, а адсюль адрасатам — хіба ня варта? Зразумела, усе кошты Вам неадкладна вярну і буду вельмі ўдзячная.
А і новым беларусам у іх бібліятэку было б добра. Я аднаму з новых — інжынеру — аддаю ўсе кніжкі, якіх маю па2 экзэмпляры, каб гэта было ў пачатак яго беларускай бібліятэкі. Жыве ён у горадзе, кантактуецца з усімі маладымі, новымі — вось усе і будуць карыстацца.
Назьбіралася ў мяне карэспандэнтаў па цэлым сьвеце. Нават у Петразаводзку. Жыве там чалавек ад даўняга часу — мастак-афарміцель і крыху паэт. Цяпер яму пісаць па-беларуску цяжка. Як піша — трэба было б думаць над
кожным словам. Але ўсім беларускім цікавіцца, а вершы, якія вучыў у школе, і цяпер помніць. I сам пісаў добрыя вершы па-беларуску, як яму было 15-16 гадоў. Як бы ў мяне ні было часу, а пішу яму — шкадую гэтага закінутага жыцьцём на чужыну чалавека. I час ад часу кніжкі пасылаю.
Мой ліст, пасланы на зьезд, падобна, у Н. Гілевіча2. Будзе ляжаць, як і той, пасланы ў “ЛіМ” — на тую самую тэму. Гэтага можна было спадзявацца.
Зваротда грамадзянства Н.Б. Ватацы — зьмешчаны. Гэта добра, але цікава, чаму яна піша аб побыце Максіма [Багдановіча] ў Ракуцёўшчыне, але ні словам не ўспамінае аб яго пяці месяцах жыцьця ў Менску ў 1916 г.? Асьцярожнасьць?
Пішаце аб маім вершы да “бацькі”? А я не прыдавала яму ніякага значэньня. Напісаны на паперцы, і цяпер гэтая паперка ляжыць у мяне.
Зараз ужо 8 гадзін вечара. Ужо не магу даўжэй сядзець, мушу легчы. Вось як час трачу. Пагода нядрэнная, толькі суха. Усё зелянее, цьвітуць багата яблыні, сьліўкі. Было б што на гародзе рабіць. Але — не магу ўжо нічога...
Усяго добрага п. Марыі, Вам. Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
Калі магчыма — на такія адрасы: Бабіч Алесь Уладзіміравіч3, БССР, 211800, Віцебская вобл., г. Глыбокае, вул. Савецкая, 26; Вераціла Міхась Уладзіміравіч, 231911, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі р-н, г.п. Краснасельскі, вул. Школьная, 38-23.
274. МІХАСЮ ВЕРАЦІЛУ
78 мая 1986 г. Вільня
Паважаны Міхаіл Уладзіміравіч.
У сувязі з хваробамі і іншымі неспрыяльнымі падзеямі змушаны ануляваць свае запросіны Вас у Вільню. Як будзе далей? — па пэўным часе напішу. Сяньня і гэтых пару слоў пісаць цяжка. Выбачайце...
Шчыра — Л. Войцікава.
275. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
25 мая 1986 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Сардэчна дзякую за прысланыя кніжкі. Як за тыя мне ў Вільню, так і за высланыя па маёй просьбе іншым.
Сяньня атрымала вестку з Глыбокага, куды “Літаратурная Гродзеншчына” ўжо дайшла. Я Вам адразу не падзякавала, не напісала, бо чакала абяцанага расказу аб урачыстасьцях у Гродне. Апрача Вас з Гродна ніхто мне ня піша.
3 Менскам сувязь маю. Але адтуль такія жахлівыя весткі, што і сон, і спакой адбіраюць...
А ці былі Вы на сьвяце ў Ракуцёўшчыне? Якое Вашае ўражаньне са зьезду пісьменьнікаў? А што цяпер у Доме-музэі? Ці бываюць наведвальнікі?
Яшчэ вярнуся да кніжкі “Краю мой — Нёман”. Ведаеце? Дзіўная і незразумелая рэч. Была ў мяне пару дзён таму студэнтка з Пэдінстытуту (ад праф[эсара] Янкоўскага), з Менска. Яна, як, мусі, і іншыя, ня ведала і ня чула, а ня толькі ня бачыла ды не чытала “Краю мой — Нёман”. Няўжо ў Менску гэтую кніжку хаваюць ад моладзі? Рэцэнзіі на яе, здаецца, нідзе не было.
Сяньня ў нас, ці ня першы раз у маі, дождж і аграмадны вецер. Круціць
маладыя галіны дрэваў, круціць кветкі. А кветак шмат. I вельмі шмат белага, поўнага бэзу. Хутка зацьвітуць белыя акацыі. У нас іх безьліч — з тых 9-ці, якія я пасадзіла, як мы тут пабудаваліся ў 1938 годзе.
Учора я атрымала ліст ад Генадзя Аляксандравіча Каханоўскага. Прыпамінае, што ў чэрвені міне 700 гадоў з дня нараджэньня Язэпа Шнаркевіча — пэдагога, ініцыятара Нясьвіжскай і Клецкай бел[арускіх] гімназіяў. Можа, і Вы хочаце мець матэр’ял аб гэтым чалавеку? Маю яго аўтабіяграфію, здымак. Ды, зрэшты, гэта мой добры знаёмы. Хіба, варта Вам аб ім у Гродзенскім тэлебачаньні ўспомніць.
Толькі бяда, што німа каму зрабіць копіі здымка, а ў мяне ён адзін. Цяпер, як у горадзе на Архітэкту жыве ўнук з сям’ёй, а дачка і Лявон Антонавіч — тут са мной, зяць Лявон копіяў ня робіць — ня мае лябараторыі. Пастараюся Hernia зрабіць.