Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Усё аднавілася ў памяці — быццам бачу. Толькі ня ўсіх магу расшыфраваць, бо прозьвішчы замененыя літарамі. Але вось ніяк не магу прыпомніць, на якой вуліцы была тая прыватная кватэра? Як яна называлася? Здаецца, каб сяньня паехала ў Гродна, адразу патрапіла б. Трэба будзе папрабаваць нарысаваць плян. Вось тады на гэтай вечарынцы дэклямавала мой верш “Што я люблю” дзяўчынка — Юзя Грынкевічанка, з якой мы пасьля сфатаграфаліся.
Ці атрымаліўжо адЛявона [Луцкевіча] сьпісак магілаў? Меўся Вам выслаць. Ці ўжо ведаеце, якія зьмены ў Гудзевічах? Вельмі трывожна за лёс музэю.
Мела я ліст ад Дануты Б[ічэль]. Жаліцца, што ніхто ёй не памагае, што ня мае вартасных экспанатаў. Я напісала, што магу даць. Прасіла адказаць, што з прапанаванага лічыць для музэю патрэбным. Але адказу яшчэ ня маю.
Нічога нявартая сёлетняя зіма. Ужо так было прыгожа — лес засыпаны сьнегам. Дрэвы белыя і такі марозік. А сяньня ізноў +3°, вялікі вецер скінуў з дрэваў сьнег. Шэра, цёмна. Да лепшага стану здароўя гэта не вядзе. I сну німа, і ногі ня хочуць хадзіць. А што ў Вас чуваць? Як уся Вашая сямейка маецца? Як здароўе, настроі?
Вельмі шмат атрымала я сёлета павіншаваньняў на Новы год. Больш чым 80. У гэтым ліку ад былога падпішчыка “Бел[арускай] борці”. Гэта ўжо 2-гі адазваўся. 3 адным мы ўжо гады 3 перапісываемся, абменіваемся насеньнем, расьлінамі.
Ці атрымліваеце беластоцкую “Ніву”? Я праз Новіка-Пеюна адзін нумар дастала. У ім надрукаваныя мае “Віленскія кірмашы”. Адзін з сяброў віленскага Бел[арускага] студэнцкага саюзу, які цяпер жыве ў Польшчы, піша, што выпісаў для нас “Ніву”. Цікава, ці будзе даходзіць?
Рада буду, калі атрымаю ад Вас хоць некалькі слоў. Шмат хто зьбіраецца прыехаць у Вільню ў архівы, але пакуль што яшчэ ніхто не прыяжджаў.
Усяго найлепшага ўсёй Вашай сям’і. Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
256. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
29 студзеня 1986 г. Вільня Дарагая пані Данута.
Сяньня высылаем Вам бандэроль. Назьбірала, што ў мяне было,— можа, з гэтага Вам што спатрэбіцца, хоць і не адносіцца да М. Багдановіча. Сваіх здымкаў высылаю 3. Шкадую, што ня маю таго з Менска, з 1916 году. Калі яго дастану, то прышлю.
Лявон Вам выслаў нэгатывы, бо яго лябараторыю завалілі рознай непатрэбшчынай, як рабілі рамонт кватэры, і ён да гэтай пары ня мог там зрабіць парадку. Мне тут трэба адну копію, дык ніяк не магу дачакацца.
Ці Вы маеце, ці захавалі фотакопію дакумэнту (зварот да менскага губэрнатара), пісанага рукой М. Багдановіча? Я некалісь прасіла В.У. Скалабана, каб Вам такую фотакопію выслаў. Гэта было ўжо даўна-даўна.
Ці яшчэзмагу штозрабіць,— ня ведаю, бочуюся вельмі дрэнна. Часта ляжу,
ногі не трымаюць. Забылася напісаць аб здымку Ванды, што ўлажыла ў бандэроль. Наліваеў заместа Вам прыслаў яго мне. Але гэта і добра, бо бачу, што зрабіўздымак Ванды разам зяе мужам Я. Лёсікам.Таму ён да экспазыцыі не надаецца. Напішу, каб зрабіў іншы. Калі гэта будзе — ня ведаю, бо ў Наліваева рыхтуюцца да сьвята народнай песьні, якое адбудзецца ў лютым. Таму ён аб нічым іншым ня думае.
Аўтабіяграфію Ванды [Лявіцкай] варта Вам мець, але я папрашу зяця, каб перадрукаваў яе на машынцы (цемнавата — і я зьбілася з лінейкі...). Калі гэта ўдасца, то і фота дамо іншае.
Яўсё,штотычыццасям’ІЯдвігіна Ш.,далаўЛагойск —умузэй“Літаратурная Лагойшчына”. Здымкі, біяграфіі, жменьку ўспамінаў. А Вам прыслаць фатаграфію Ядвігіна Ш., ці ня трэба?
Што да слуцкага поясу — нічога не магу парадзіць. I дзе яго шукаць? Падобна, слуцкія паясы ёсьць у Заслаўі? Няхай бы які мастак паехаў і добры малюнак зрабіў.
Пішыце. Цалую сардэчна, зычу лепшага настрою, спакою, сьветлых думак. Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
257. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
29 студзеня 1986 г. Вільня
Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Дзякую за ліст. Здаецца, толькі Вы і засталіся з бліжэйшых знаёмых, што пісалі... Генадзь Аляксандравіч [Каханоўскі] — маўчыць. Падобна, хварэе. А. Белакоз таксама ня піша. Магчыма, у шпіталі. Страчаная сувязь з Гудзевічамі — вялікая для мяне прыкрасьць. Так прывыкла за столькі гадоў жыць жыцьцём музэю. Разам цешыцца, калі ўсё добра, разам бедаваць, калі што не ўдаецца.
Непакоіць мяне асабліва лёс двух аддзелаў — “Лён” і “Зёлкі”. Асабліва апошняга. Калі Алесь Мікалаевіч [Белакоз] сам яго не давядзе да парадку, то ўсё прападзе. Ня думайце, што шкадую толькі сваёй работы, не — ідзе аб болылым: аб мове, аб беларускіх назвах расьлінаў. Бо хто іх ведае? Можна сьмела сказаць — ніхто. Ня ведае і ведаць ня хоча... Быццам мова складаецца толькі з граматычных формаў, сынтаксысу і г.д.
Вось у Вашым артыкуле аб мове Вы высьветлілі справу гэтага няшчаснага плацьця ды і іншых падобных недарэчнасьцяў, а вазьміце Я. Скрыгана — у яго дзясяткі артыкулаў аб мове. Ёсьць, безумоўна, добрыя, разумныя заўвагі, але калі я яго запыталася, а што з тымі назовамі рэчаў, расьлінаў і г.д., аб якіх мы гаворым, бо іх маем каля сябе, даслоўна пад нагамі, а называем чужымі назвамі, ён мне адказаў, што на гэта німа рады, бо “так жыцьцё вядзе”. He жыцьцё, а абыякавасьць, асабліва да прыроды. Прыродай захапляюцца, ахаюць ды охаюць... А як што назваць? Ці ня ўсё роўна... Гэта вынік таго, што ў школах вучыліся толькі мове-літаратуры, а ўсё іншае — у чужой мове.
Вы, вядома, чыталі ў “Маладосьці” фотарэпартаж аб Гудзевіцкім музэі? Здымкі добрыя, прыгожыя, напісана наагул нядрэнна, але калі Алесь Мікалаевіч зьвярнуўувагу насабраныя матэр’ялы да аддзелузёлакі прасіўнапісацьабтым, што ўжо зроблена, аўтар фотарэпартажу адмахнуўся і напісаў: “Цяпер пашукаюць зёлак і тутэйшых назваў” і г.д. А сколькі там ужо дзеці працы ўлажылі...
25 студзеня была ў мяне дырэктар Архіва-музэю з Менску Ганна Іванаўна
Сурмач’ — яна, паміж іншым, з Гродзеншчыны. Здаецца, гаворыць і піша пабеларуску добра, а ніводнай беларускай назвы расьлінаў ня ведае — толькі рускія. I чаму гэта так? Чаму такая абыякавасьць якраз да гэтай галіны мовы дзядоў і прадзедаў?
I гэтак ва ўсіх — у радок. Як напіша хто верш — абавязкова ўставіць якую расьлінку, назваўшы яе ў рускай мове. Нічога не магу зразумець.
Ніяк не магу здагадацца, адкуль С.Х. Александровіч узяў усе гэтыя інфармацыі пра Русецкага. Там у гэтым доме адначасна з Коласам жылі Лёсікі (Ванда Лявіцкая з мужам) і Смолічы (Аркадзь з жонкай Алесяй). Вось Алеся ў канцы 60-х гадоў дала ў “Маладосьці” кароткія ўспаміны пра Я. Коласа. У іх напісала, што “Колас напісаў злосны памфлет на пана Русецкага”. Я на яе абурылася: “Нашто ты гэта напісала? Каб жыў Аркадзь, ніколі б на гэта не пазволіў, бо быў сумленным чалавекам”. Яна адказала, што напісала пра тое, што зрабіў Колас, а не сваю думку, бо сама не прыдумала.
Але гэта была гутарка толькі аб памфлеце, а скуль рэшта бессэнсоўных падрабязнасьцяў? Чытала я з вялікай прыкрасьцю, але Александровічу нічога не пісала. Ён тады быў цяжка хворы.
Штораз больш легендаў каля асобы М. Багдановіча. Што напісаў Б. Мікуліч2 — гэта працяг Бядулінага “Страцім-Лебедзя”, дзе німа ні капелькі праўды...У мяне ляжыць выясьненьне да “Страцім-Лебедзя” — з фотаздымкамі таго дому, дзе жыў Бядуля і — Багдановіч. Гэтае выясьненьне я паслала ў Менск у Музэй М. Багдановіча. Схавалі яго глыбока, не паказываюць. Кіраўнікі сабралі шмат чаго пра Бядулю, яго сям’ю, нават “сёстры” размножыліся — аднекуль узялася трэцяя...
Як мне пісалі, цяжка было зразумець, ці гэта Музэй Багдановіча, ці Бядулі... Але памалу ачысьцілі. Пасьля знайшлі нейкага праф. Адамава3, які “пазнаёміўся ў Менску з Максімам, і разам аглядалі нейкую выстаўку ў залях, дзе былі і слуцкія паясы, і абразы” і г.д. Ізноў казка, бо нічога падобнага не было. А цяпер далей — Музэй хваліцца, што здабыў успаміны дачкі Альбэрта Паўловіча4, дзе яна кажа, як яны “часта бывалі ў Беларускай хатцы, а Максім у іх” і г.д. А ў сапраўднасьці А. Паўловіч з дачкой Уладыславай і зяцем Я. Фарботкай5 былі ў Бел[арускай] хатцы адзін-адзіны раз — на сьвяткаваньні Новага 1917 году. А маладыя дочкі — ніколі. Ці быў у іх Максім? Можа, калі і быў — ня ведаю.
Творы А. Паўловіча ў Бел[арускай] хатцы чыталі, асабліва калі зьбіралася моладзь. Але сам А. Паўловіч ніякага ўдзелу ў грамадзкім жыцьці беларусаў не прыймаў. Падобна, у яго ўдома адбываліся канцэрты, прыяжджалі з правінцыі і г.д. Але з нас, работнікаў Камітэту помачы ахвярам вайны, ніхто ў яго не бываў. Hi Галубок, ні Ядвігін Ш., ні іншыя. Чаму так? Ня ведаю...
Вось бачыце — ужо 4-я легенда. Я ня веру ў той музэй. Прыяжджалі раз да мяне з магнітафонам і сваім супрацоўнікам-фатографам. Апошні ні гаварыць, ні пісаць па-беларуску ня ўмеў... I як ім верыць? Зусім магчыма, што і мне ня вераць. Скарынкін6 жа сказаў аба мне: “Што яна можа помніць?”...
Добра было б яшчэ хоць раз з Вамі пабачыцца. А цяпер, калі што трэба, пытайцеся. Каб пасьпець падзяліцца ўсім, што ведаю. Бо вельмі дрэнна чуюся. Часта ляжу, ногі дрэнна ходзяць, не магу доўга сядзець.
Сяньня выслала Дануце Б[ічэль] крыху розных здымкаў. Можа, што выберацца для музэю. Добра было б, каб і Вы перагледзелі. Гэта ўсё здымкі, што робіць і прысылае мне Анатоль Наліваеў. Часам па пару экзэмпляраў. Мусі,
на гэтым скончу. Трэба легчы.
3 ночы быў невялічкі мароз, а цяпер ізноў пацяплела. Хмарна, сьнегу шмат, лес прыгожы.
Усяго добрага ўсёй Вашай сямейцы. Унук Ваш — малайчына! Як гэта радасна ведаць ня толькі Вам, блізкім, але і мне.
Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
258. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
17 лютага 1986 г. Вільня
Дарагая пані Дануся.
Выбачайце, што так доўга маўчу. Ня чуюся добра, часта ляжу, а гэтазабірае шмат часу. Як бачу з Вашага ліста, ня вельмі я Вам памагла сваёй бандэроляй. I ўсёжУ. Галубок, чый здымак я Вам паслала, быў штодзённым сябрам Максіма [Багдановіча]. На тым здымку — фотакопіі з календара (здаецца, добра ня помню) — шмат знаёмых і сяброў Максіма: У. Фальскі, У. Галубок, сёстры Бядулі, дзяўчаты з хору — Вера і Л юба Тарасік. Яны ўсе сустракаліся з Максімам — калі ня кожны дзень, то вельмі часта.
Пішаце, што ня маеце Ігната Буйніцкага... А я ж Вам паслала яго трупу — ён пасярэдзіне. Я маю асобны здымак Буйніцкага, але німа як копію зрабіць. Я Вам шчыра раджу зьвярнуцца да Анатоля Аляксандравіча Наліваева (220104, Мінск, вул. П. Глебкі, д.90, кв. 19). У яго здымкі, фотакопіі вельмі добрыя — мае іх больш за 5000. Ахвотна памагае ўсім музэям. Здымкі часта ўнікальныя — са старых архіўных матэр’ялаў.