Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
На маю бяду, шмат вестак і аб уласных прадзедах-прапрадзедах не хапае. Мая бабуля — дачка I. Кулакоўскага, памёрла, як мне было 13 гадоў. А ці
раней — у 11-12 гадоў — я магла цікавіцца сямейнай гісторыяй? Напэўна, не. Вось і ведала толькі тое, што мне расказывала маці. А яна вялікага значэньня сваім дзядам-прадзедам не прыпісывала. Усё ж я з гісторыі сям’і тое-сёе ведала, і мяне вельмі зацікавілі пошукі Генадзя Аляксандравіча [Каханоўскага]. I я крыху дакумантаў маю. Думаю, што з гэтым усім рабіць, бо аставіць ня маю каму. Так мне здаецца.
Яшчэ вярнуся да Старпеек, дзе жылі Серабраковы. Ужо ў пазьнейшыя гады, калі іх ужо там не было (чые тады яны былі — ня помню), захацелася мне на іх глянуць. Праяжджаючы трактам побач, завярнула ў алею, абсаджаную старымі дрэвамі, і паехала да брамы. Паміж іншым, езьдзіла найчасьцей бяз фурмана. I алея, і сам дом — белы палацык, былі вельмі прыгожыя, хоць у той час ужо даволі запушчаныя. Цяпер, як і ўсе навакольныя маёнткі і вёскі, належыць да вялікай (неразборл,— М.С.), якая захавала назоў Крыштапарова, па-польску — Krysztoforow.
Мо Вас што-небудзь з гэтых вестак зацікавіць. Усяго найлепшага. Шчыра зычлівая — Л. Войцікава.
241. АЛЕСЮ БЕЛАКОЗУ
7 сьнежня 1984 г. Вільня
Дарагія вучні Гудзевіцкай школы і паважаны сябра Алесь.
Выбачайце, што не адразу адказала на два Вашы лісты. Крыху прыхварэла, крыху не было часу: то хто прыедзе, то лісты са сьпешнымі пытаньнямі. Бандэролі Вашай яшчэ не атрымала. Магчыма, янаўжо прыйшла, але мне пару дзён не прыносілі пошты з вул. Архітэкту. Вельмі мне прыкра, што нарабіла Вам клопату з чарнавікамі. I пошукі іх, і праверка забралі Вам шмат часу і нэрваў.
Я добра ведаю, што пішу не па сучасных нормах, але не стараюся сваёй прывычкі зьмяніць, бо ня вельмі мяне сучаснасьць здаволівае. Mae архаізмы, вымаўленьне і г.д.— гэта наша нашаніўская, а пасьля і віленская мова. Цяпер маладыя асьпіранты мовазнаўства спэцыяльна ў віленскіх архівах вывучываюць тую мову, яе гучаньне. Што да маіх чарнавікоў, я лічу, што яе выправяць рэдактары выдавецтва. Мо і больш, чым трэба...
Чакаю Вашай бандэролі, бо не магу зарыентавацца, сколькі чарнавікоў я Вам паслала, і сколькі мнеяшчэтрэбазрабіць, каб падагнацьда 60-ці. Столькі абяцала даць у тую будучую кніжку. Пакуль што справа стаіць на мейсцы, бо гэта ж канец году, і этнографы сьпяшаюцца скончыць справаздачы. Ня маюць часу чым іншым заняцца. А як ведаеце, якраз адзін з іх узяў на сябе ўсе клопаты, зьвязаныя з выданьнем “Зёлак”. Можа, у мяне выйдзе больш чым 60, але маю такія, якіх ня так важна лекавае значэньне, як магчымасьць даказаць, што яны маюць сваё беларускае імя.
Ці была ў Вас ужо тэлевізійная экіпа з Менска? Уладзімір Ільіч Содаль пісаў мне, што зьбіраюцца ехаць 4-га. Але ці змог? Бо ён усё хварэе.
Усё зьбіраюся выслаць Вам вялікую бандэроль: малюнкі, новыя чарнавікі (копіі зраблю сама) і яшчэ пару рукапісаў. А можа, рукапісу “Віленскіх кірмашоў”1 не прысылаць, бо, магчыма, дам іх у друк у “Голас Радзімы”? I яшчэ адна рэч: знайшла ў польскай часапісі цікавы артыкул аб пялёстках ружаў і здабываньні з іх алею ў Балгарыі. Можа, такі абразок “з чужога панадворка” будзе цікавы для людзей?
Напішыце, то зраблю пераклад і прышлю. Трэба дадаць, што ў тым артыкуле шмат гаворыцца аб досьледах балгарскіх лекараў над лекавымі вартасьцямі ружаў. А некаторыя ружы, як напрыклад, г.зв. цукровыя, і ў нас вельмі добра растуць. Я іх шмат маю. I сама ўжываю іх сушаныя пялёсткі для прамываньня вачэй.
I яшчэ адно. Маю матэр’ялы — тэксты артыкулаў аб Віленскай Беларускай гімназіі. Яны выкарыстаныя да альбому “Віленская Беларуская гімназія імя Івана Луцкевіча”. Ляжацьу мяне. Ці прыслаць іх Вам, ці аддацьу Гродна — у Музэй М. Багдановіча? Дзе будзе больш карысна?
Пісала мне з Менска М. Эд. Самуйлёнак2, што была ў Гродне і ў Музэі М. Багдановіча. Хіба там ужо ёсьць экспазыцыя? Была ў мяне Данута Б[ічэ] ль, але так коратка, што я не пасьпела распытацца. Матэр’ялы аб Віленскай Беларускай гімназіі — артыкулы, успаміны (бяз здымкаў) — ляжаць у мяне бескарысна, а хто ведае, што з імі зробяць, калі мяне ня стане. Ды і аб іншыя мае архівы я не зусім спакойная.
Падсыпала крышачку сьнегу. Але тэмпэратура ўсё +4, +6. Дагэтудь німа зімы, хоць ужо блізка Каляды. А пасьля Новага году пачнецца і будзе трываць да мая. Для садоў, агародаў гэта згуба.
Мушу пахваліцца, што ў нас удома сапраўдны поўдзень — маем 2 дрэўцы цытрынаў, абвешаныя фруктамі. Гэта заслуга Слаўкі, яго гадоўля. Маем і мандарынкі. Яны цьвілі, але позна, і фрукты не завязаліся. Ад кветак цытрыны і мандарынак — пах наўсюхату. I ляўр(ляўравыя лісты — прыправа) маем свой.
Што да капэртаў, то калі выслалі аж 50, то гэта лішняе. Але тут ужо, хіба, не адмовіцеся, калі я за іх заплачу. Гэта ж зусім нармальная рэч. Каб прадавалі ў нас у кіёсках, то мне ж дарма не далі б.
Ці быў які адказ ад А. Марачкіна? Я мела ліст ад С. Дубаўца — сам яшчэ ня быў, хоць абяцае. Цяпер яму ня так лёгка, бо ён працуе ў Гомелі. Захоплены Гудзевіцкімі музэямі, піша: “Hi з чым іх нельга параўнаць, хіба з Музэем імя I. Луцкевіча ў Вільні”.
Але хопіць. Яшчэ 3 лісты мушу сьпешна напісаць, каб сяньня выслаць. Усім усяго найлепшага. Больш падтрымкі, менш клопатаў.
Шчыра справе адданая — Л. Войцікава.
242. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
25 студзеня 1985 г. Вільня Дарагая пані Дануся.
Вельмі добра было б, каб Вы прыехалі, але пакуль сьнег і холад, хіба, гэта немагчыма. Ці хацелі б Вы ўзяць у музэй матэр’ялы аб Віленскай Беларускай гімназіі? Гэта рукапісы і даволі даўгі артыкул ды пару ўспамінаў былых вучняў гімназіі. Яны выкарыстаныя ў альбоме “Віленская Бел[аруская] гімназія імя Івана Луцкевіча”. А ўсе рукапісы я захавала.
Маю таксама вялікую працу аб М.І. Забэйдзе-Суміцкім “На вышыні мастацтва”. Гэта машынапіс, якога тэкст таксама выкарыстаны ў альбоме. Аб Забэйдзе, можа, пакуль што ў экспазыцыю даваць нельга (мо не дазволяць), але ў фондах захаваць можна. Што да сямейных здымкаў — выбралі б, што Вам спадабаецца, а ўжо зрабіць адбіткі дагаворыцеся з Лявонам. Што да чаго асабістага — абсалютна не магу прыдумаць. Гэта як мяне ўжо ня будзе... Mae,
напэўна, не адну рэч аддалі б.
У мяне ізноў бранхіт. I то ў даволі цяжкай форме быў, цяпер ужо лепш. Але найгорш баляць ногі. I то, як на злосьць, уночы. Зусім не магу спаць.
Ці ўжо зрабілі экспазыцыю? Ці Яўген Шунейка даў Вам ужо свой габэлен “Максім Багдановіч”? А што там з Сяргеем Астраўцом? Ці мае ўжо кватэру? А жонка яго — адпаведную працу ў Гродне? Ці яшчэ жывуць асобна? Ён меўся напісаць артыкул аб 75-годзьдзі Гродзенскага гуртка бел[арускай] моладзі. Быў у мяне, зрабіў шмат запісаў... Але як звалілася на яго гэтая бяда, то я і не адважылася прыпамінаць.
А маёй кніжачкі і дагэтуль німа1. Мелася быць у 1984-м, пасьля сказалі, што па графіку яна выйдзе ў студзені г.г. А цяпер ужо і студзень канчаецца... Калі і выйдзе — цешыцца німа чаго. Шмат адкінулі. Напрыклад, не далі “Нёману”2. Цікава, што тут не спадабалася?
На тым і скончу. Маю вельмі шмат лістоў да адказу. Як дрэнна чулася, то і пісаць не хацелася. Каб гэта звычайныя лісты, a то кожны аб нешта пытаецца. Адказаць дакладна — трэба перагледзець сотні лістоў старых.
Як Вашае здароўе? Што чуваць у Вашых дачкі і сына? Цалую Вас сардэчна. Шчыра зычліваяЛ. Войцікава.
243. АЛЕСЮ БЕЛАКОЗУ
3 лютага 1985 г. Вільня
Паважаны і дарагі Алесь Мікалаевіч.
Сяньня атрымала Ваш ліст з 30/1. Дзякую. Ніяк не магу зразумець, чаму гэта Вашы лісты да мяне ня ўсе даходзяць. Ці гэта хто тут іх са скрынкі выцягівае, ці ў Вас на пошце ёсьць нейкі непажаданы кантроль?
Уявіце сабе, што я аб перадачы ў тэлебачаньні аб Гудзевічах даведалася з г. Глыбокага Віцебскай вобласьці — ад майго там карэспандэнта1. Ём мне напісаў, што бачыў Гудзевіцкі музэй па тэлевізару і прасіў у мяне дадатковых вестак пра Вашую працу і г.д. Араней ні ад Вас, ні адУ. Содаля ніякіх канкрэтных вестак ня мела. Чакала, зьдзіўленая, бо была ўжо і дата назначаная на запісы і здымкі, а пасьля ўсё заціхла. Пішаце ў гэтым апошнім лісьце, што паведамлялі мне пра тэлебачаньне перад Новым годам? He атрымала нічога. Каб ня той мой знаёмы (не асабісты) з Глыбокага, то дагэтуль нічога б ня ведала.
Але аб гэтым хопіць. Пабачым, што будзе далей. Я сама ўжо даўна думаю, каб апрача малюнкаў даць засушаныя зёлкі. Добра было б ня тоькі ў вязанкахпучках, але і засушаныя — як належыцца да зельнікаў-гербарыяў. Гэты апошні спосаб клапатлівы і патрабуе спэцыяльнай веды. Ня ведаю, ці Ваша выкладчыца біялёгіі — у гэтым выпадку спэцыяльна батанікі — сама ўмее і ці захоча паказаць, як гэта робіцца, вучням. Калі ў мяне вясной будзе ўсё добра, то пастараюся хоць крыху чаго засушыць.
У мяне яшчэ адна прапанова: зёлкі, прыгатаваныя, як ужо гатовы лек. Адпаведна нарэзаныя (калі трэба), або засушаныя кветкі, напрыклад, рамонку, братачкаў, пялёсткі валошкі, нагаткоў у маленькіх шкляных слоіках з наклеенымі этыкеткамі: назовы беларускія і лаціна. Я так у сябе прыгатаўляю “зялёную аптэку”. Ня трэба шукаць, напрыклад, у торбачках, а стаіць цэлы рад слоікаў з надпісамі, ды і праз шкло відаць, што гэта такое.
Так насыпаныя — ядловец, каляндра, кмен; ягады — маліны, галабень і г.д.,
і кара — дубовая. Гэта вельмі прыгожа выглядае. Што да адпаведнага водару — цудоўная думка! Зёлак духмяных знойдзецца нямала (у ніякім выпадку не парфума — гэта было б штучнае). Перадусім можна лёгка атрымаць водар лясны — сасновы (аб лекавых вартасьцях сасны — хутка прышлю, разам і яшчэ 10 іншых).
Пачала даўна, але ў апошні час мела шмат работы з пошукамі ў старых лістах вестак, патрэбныхто для энцыкляпэдыі, то для работ дасьледчыкаў. Цяпер нічога такога на ўвазе німа, і лістоў няшмат.
Што да аўтара артыкулу пра “Бел[арускую] борць”, то ён (і другі) спэцыяльна справамі пчалярства цікавіцца. Магчыма, хутка выйдзе яго манаграфія “Беларускае пчалярства”, і то па-беларуску! У гэтых самых аўтараў выйшла маленькая кніжачка (на жаль, па-расейску) “Беларускае бортніцтва” — аб даўнейшым пчалярстве. Маю 2 экзэмпляры. Прышлю. Аўтар гэтага артыкула, С.Ф. Цярохін2, узяўся, каб выдаць “Зёлкі” кніжкай, але што будзе — ня ведаю. Даўна ні слова ня піша. Вельмі непакоюся, што з ім, бо ён хворы на сэрца. У апошнім лісьце пісаў: парадзьце, што мне піць, каб узмоцніць сэрца, бо ізноў горш. Я адказала — сардэчнік, але больш весткі ня маю.