• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Найгоршая бяда з ілюстрацыямі. Трэба даць рысунак кожнай расьліны — пажадана каляровы. Узораў расьлін у мяне сколькі хочаце — і чорных, і каляровых. Зрабіць фотокопіі чорна-белыя няцяжка, але непрыгожа. Фотокопіі каляровыя тут адбіваюць вельмі дрэнна. Найлепш было б малюнкі акварэлямі. Мастакам-прафэсіяналам і прапаноўваць німа чаго — могуць палічыць для сябе за абразу. А скуль узяць аматара? Гэта трэба, каб хто меў замілаваньне ў гэтым напрамку, а я такіх ня бачу.
    Нядаўна прыяжджалі да мяне студэнты-журналісты. У гутарцы я ім казала: усіх я ўжо спазнала — і паэтаў, і празаікаў, і гісторыкаў, і мовазнаўцаў, а вось — ні аднаго ўлюбёнага ў сваю работу біёляга, батаніка, заоляга або арнітоляга. Няўжо такіх німа? I вось цяпер на старасьць у самым канцы жыцьця, дзякуючы праекту Белакоза, магу вярнуцца да таго, што самае блізкае,— да зёлак. Вось каб яшчэ разьвязаць справу з малюнкамі.
    Пішу, пішу, і здаецца мне, што я Вам ужо гэта пісала. А мо каму іншаму. Лістоў шмат — бывае, і заблытаешся.
    3 вялікай прыемнасьцю пабачу і Вас, і мастака. Слаўка выходзіць — хачу, каб укінуў ліст. Цалую сардэчна — Л. Войцікава.
    224.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    26 студзеня 1984 г. Вільня Даражэнькая Данута Іванаўна.
    Закідываю Вас лістамі,аў Вас, мусі, німа ні часу, ні настрою мнеадказываць. Але сёньняшнюю вестку сьпяшаюся Вам пераслаць. Учора атрымала ліст ад Янкі Багдановіча. Прапануе, каб хто з Гродна, з Музэю М. Багдановіча прыехаў да яго, перагледзеў яго бібіліятэку. Піша: “Няхай выберуць, што спадабаецца — падарую”. Ці ня варта гэтакую магчымасьць скарыстаць? У яго бібіліятэка была багатая. Я ня ведала, што ён ужо шмат што аддаў у Наваградзкі музэй. Але, можа, яшчэ што вартаснае засталося? Ці ня варта было б пасьпяшацца?
    ЦяперЯ. Багдановіч чуецца даволі добра. Пасьля апэрацыі аднаго вока ўзмоцніўся духова, бо хоць адным вокам, але бачыць, ходзіць, піша. Усё ж яму 78 гадоў.
    Вам самой, хіба, цяпер цяжка прыехаць? Ды і вязьці, калі што выберацца, нялёгка. А ці ня мог бы выбраць вольны дзень мастак У. Кіслы? Заад-
    но i да мяне 6 заглянуў. Пагаварылі 6 па-людзку, сапраўды пазнаёміліся б. На юбілеі гэта было немагчыма. Вядома, язда вымагае коштаў. Я з радасьцю паслала б грошы на гэтую патрэбу на Вашыя рукі, а яму і гаварыць ня трэба! Было б чалавеку прыкра. Я да V. Кіслага не магу напісаць усё з тае прычыны, што ня ведаю, як яго па бацьку.
    3 усімі справамі (іх у мяне ня меншае, а наадварот) сьпяшаюся — чуюся зусім блага. Галаву расьпірае (і роздумамі), ногі ня хочуць хадзіць. Іду і хапаюся за сьцены ды дзьверы. А тут яшчэ і лісты гінуць. To я не атрымаю адказ, то мой ліст ня дойдзе да адрасата. Прыходзіцца другі раз пісаць тое самае.
    Чакаю Вашага адказу. Цалую сардэчна — Л. Войцікава.
    225.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    6 лютага 1984 г. Вільня
    Даражэнькая пані Дануся.
    Ня любіце, мусі, гэтакага тытулу, а я так міжволі пішу Вам, бо сама цярпець не магу чужога для нас — па-бацьку. To няхай ужо так на гэты раз будзе.
    Ліст Ваш з 29 студзеня атрымала 31-га. А я да Вас пісала 28 студзеня, значыцца, лісты разьмінуліся. Але, хіба, ён да Вас дайшоў? Яшчэ раз падкрэсьліваю,штоя Ваш цёплы лістчыталасасьлязаміўдзячнасьці. Адусяго сэрца дзякую за пастаўленую сьвечку. Чытаючы, што гэта ў Францішканскім касьцёле, уявіла сабе калідоры па-францішканскага кляштару. Там у гады існаваньня ГГБМ жыло нямала нашых сяброў-гімназістаў. I мне аднойчы прыйшлося там быць.
    Чакала я Вас 4 і 5-га і надалей чакаю. А як маецца Ваша мама? А тут ад Янкі Багдановіча весткі невясёлыя. Такі ўжо быў бадзёры, рады, што хоць адным вокам бачыць, а цяпер піша, што пасьля 7 месяцаў пасьля апэрацыі вока (апэраванае) пачынае балець. Асабліва ўночы. Ці ня прыйдзецца яму зноў легчы ў шпіталь? I за яго неспакойна — усё ж 78 гадоў, і хацелася б, каб з яго бібліятэкі што магчымае ў Ваш музэй трапіла. Паміж іншым, гадавікі “Полымя” — у яго.
    Аказалася, што ён у свой час і ў Маладзечанскі музэй нямала аддаў. Аж шкада. У яго так усё было акуратна захавана. Няхай было б у нашым Гродне. Няведама, як там у Маладзечне, хто там гаспадарыць, як ня стала Генадзя Александравіча [Каханоўскага] і с.п. Валянціны Конан1. Валя Конан была школьнай сяброўкай майго сына. Працуючы ў музэі, прыяжджала да нас, і я з ёю карэспандавала да яе сьмерці.
    Даўна хацела запытаць у Вас пра Біскупцы. Гэта ў былым Ваўкавыскім павеце2? I Біскупцы былі гмінай? Ці так? У гэтай гміне была вёска Масюкі. 3 гэтай вёскі паходзіў Баляслаў Пачопка, які нейкі час быў адміністратарам “Нашай нівы”. Маю падпісаны ім рахунак за 100 календароў, якія я выпісала для Гродзенскага гуртка. Ёсьць у мяне яго цікавыя ўспаміны (у польскай мове, друкаваныя ў час. “Przegl^d Wilenski”) з часу, як выдавалася газэта “Беларус”.
    “Беларуса”пачаўрэдагавацьі выдавацьАнтон Бычкоўскі — стрыечны брат старшыні Гродзенскага гуртка беларускай моладзі — Адама Бычкоўскага. Пасьля “Беларусам” заняўся Баляслаў Пачопка. Ён жа злажыў кніжку да малітваў для беларускіх каталікоў “Бог з намі”. Прыслалі яе на перагляд кс. Францішку Грынкевічу, які даваў перагледзець яе мне. Захавалася ў мяне
    картка кс. Грынкевіча, які мне пісаў: “Калі ўжо перагледзела, то перашлі мне, бо мушу вярнуць у Вільню”.
    Чаму мне ўсё гэта прыйшло на памяць? Пазаўчора атрымала з Варшавы здымак хлопчыка 2-гадовага, які зьяўляецца прадстаўніком 5-га пакаленьня сям’і Грынкевічаў з Новага Двара Сакольскага павету. Усе 5 пакаленьняў мне асабіста знаёмыя (апрача гэтага дзіцяці — яго бачу толькі здымак).
    Ня буду больш пісаць — і так замучыла Вас. Неяк рука ня слухаецца — баліць галава, а тады і ўся неяк не ў сабе чуюся.
    Як добра, што Гродзенскае тэлебачаньне зацікавілася Гудзевіцкім музэем. Я Вам пісала аб новым помысьле Белакоза? Мяне гэта вельмі зацікавіла. Буду рабіць усё, што змагу. Найгоршае тое, што трэба прасіць аб помачы (перапісаць на машынцы) Лявона, а я гэтага так не люблю, проста баюся. Яго гэта не цікавіць — лічыць “глупствам” і тратай часу. Сама на машынцы пісаць ня ўмею, а Слаўка ня мае часу. Ну і з рысункамі ня ведаю, як будзе. Усё адкладаецца, а мне адкладаць нельга.
    ДаУ. Кіслага яшчэ не пісала. Ці ён у Гродне, ці ў сувязі з войскам куды выехаў? Можа, я Вас пабачу раней, чым гэты ліст дойдзе ў Гродна. Добра было б. Ня ведаю, ці Аляксей Міхайлавіч [Пяткевіч] атрымаў мой ліст з матэр’ялам аб С. Раку-Міхайлоўскім.
    Цалую сардэчна — Л. Войцікава.
    226.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    14 лютага 1984 г. Вільня
    Даражэнькая пані Дануся.
    Надыходзіць назначаны Вамі дзень прыезду ў Вільню, і я вельмі непакоюся, як Вы да нас дойдзеце? Сьнегу вельмі шмат. Хачу папярэдзіць, што той шырокай дарогай, якой езьдзяць нармальна машыны, цяпер ніхто ня ходзіць. Трэба ісьці ад шашы проста, проста, проста — па сьлядах, не паварочваючы на шырокую дарогу. Так ходзяць усе мае. Сьляды давядуць да павароту направа, пад горку, а на самой горцы — сьцежка налева да дому.
    Ня ведаю, ці зразумела растлумачыла. А можа, бясьпечней пазваніць Лявону на працу, каб спаткаў Вас і прывёў? Праўда, у суботу і нядзелю ён не працуе. Вось і буду непакоіцца. Але тэлефон на рабоце даю: 63-24-43.
    Калі гэта няцяжка, будзьце ласкавы, запытайцеся Аляксея Міхайлавіча [Пяткевіча], ці атрымаў пасланыя яму матэр’ялы пра С. Рак-Міхайлоўскага? Паслала раз — не дайшлі. Паслала другі раз — ніякай весткі. Мо зноў “прапалі”?
    Гэтаксама не даходзяць лісты з весткамі, аб якія просяць, у Менск. Дарэмна трачу час. Добра, што хоць з Вамі перапіска ня рвецца, і Вашыя лісты, і мае даходзяць нармальна.
    Маразы большыя, чым у студні, а сонейка сьвеціць і грэе праз шыбу па-веснавому.
    Вельмі Вас чакаю. Да пабачаньня! Л. Войцікава.
    227.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    29 лютага 1984 г. Вільня
    Дарагая пані Дануся.
    Некалькі слоў у справе зёлак. Якіх табліцаў 12 зробім са Слаўкам. Замест малюнкаў паклеім каляровыя рысункі, выразаныя з кніжак, паштовак і г.д. Гэта ідэя Слаўкі. Сыіяшаюся таму, што Белакоз просіць хоць крышку перад веснавымі канікуламі. А рэшту — хіба болыв 20 табліцаў — буду рабіць так, як мы з Вамі дамовіліся — пры Вашай і Уладзіміра Нікадзімавіча [Кіслага] помачы. У канцы сакавіка буду Вас чакаць. Да той пары, хіба, усё прыгатую.
    Стараюся не зварочваць увагі на ўсе свае болі-недамаганьні. Пазволіць сабе хварэць, пакінуць усялякую работу — то гэта ўжо “капут”. А трэба скончыць усё пачатае. А тут яшчэ ўсё нешта новае, неспадзяванае наскаківае і забірае час. Увесь час зьбіраюся напісаць да Уладзіміра Нікадзімавіча, ды ніяк не зьбяруся. Калі ласка, перадайце яму ад мяне сардэчнае прывітаньне.
    Моцна мяне прыбіла вестка аб сьмерці майго сталага карэспандэнта з Польшчы — даўнейшага віленскага беларускага дзеяча. Другое — неспакой ад іншага чалавека з сям’і Грынкевічаў з Новага Двара Сакольскага павету. Усе — людзі майго пакаленьня, хоць шмат маладзейшыя. Людзі, з якімі зьвязывала і знаёмства, і праца. Так адна за адной абрываюцца нітачкі-сувязі.
    Шчыра і сардэчна цалую Вас — Л. Войцікава.
    228.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    [Люты 1984 г.]
    Дарагая пані Данута.
    Прыяжджайце, калі Вам найвыгадней. Пакуль што яшчэ трымаюся за зямлю, хоць ня вельмі моцна... Маю фатаграфіі: Ванды Л[явіцкай], Смолічаў, Галубка, Гаруна — з некаторых трэба зрабіць копіі. Фота П. Мядзёлкі, Беларускую хатку і плян яе памяшканьня трэба зрабіць абавязкова, бо гэта зьвязана з Максімам Б[агданові]чам. Думаю, што і матэр’ялы аб Віленскай Беларускай гімназіі возьмеце. Гэтага ніхто нідзе ня мае.
    Hi Зямельнага банку, ні бібліятэкі — ня ведаю. Я ў свае часы ніякай стычнасьці з гэтым ня мела. Трэба запытацца мастака Вячаслава Міхайлавіча Целеша — мо ён што з гэтага мае на старых паштоўках. Заўтра яму напішу і свае гродзенскія паштоўкі пагляджу. Можа, можна будзе зарыентавацца. Пакуль прыедзеце — будзе вядома.
    Здымка Палуяна1 ня толькі ня маю, але і ніколі яго ня бачыла. Таксама і этнографаў — апрача Карскага. Усё ж тое-сёе набярэцца. Хаваю для Вас мой exlibris2 — павялічаны.
    Сардэчна віншую Вас з такім высокім адзначэньнем. Ня так, як трэба “выразілася”, але вельмі баліць галава, гуляюць думкі.
    Узяўся мароз. Спытаўся люты, ці добра абуты... Магчыма, і далей так будзе.
    Што з гэтым Сяргеем Астраўцом3? Мне ён таксама нічога ня піша. Узяўся напісаць пра 75-годзьдзе Гродзенскага гуртка. Прыгатаваўся да гэтага добра. Але як у яго ўсё зьмянілася, відаць, нічога не зрабіў. А можа, і напісаў, а “ЛіМ” друкаваць ня хоча? Нічога ня помню, ці Вы аб Гродзенскім гуртку што маеце ці не?