• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Кожны дзень абяцаю сабе, што засяду за “Старое Гродна”. Каб мне так не балела — даўна б скончыла. Столькі напісаўшы, змучылася — таму канчаю.
    Цалую сардэчна і чакаю. Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
    213.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    7лістапада 1983 г. Вільня
    Даражэнькая пані Дануся.
    Сьпяшаюся падзяліцца з Вамі добрымі весткамі. Перадусім — атрымала лісты-адказы ад С.Х. Александровіча, V. Казьберука1, з Мясоцкай школы (пасылала ім насеньне кветак), а галоўнае — ад Алеся Мікалаевіча [Белакоза]. Апошні піша, што напісаўда мяне даўгі, падрабязны ліст, але — ня выслаў, недзе зьнік. Як знойдзе — вышле, а пакуль што піша коратка. Усё ў клопатах аб музэі. Ляжыць у тубэркулёзным шпіталі (гэта я ніяк не магу зразумець... чаму?). Калі выйдзе — адтуль напіша.
    А яшчэ адна нечакана добрая вестка — з Прагі. Зрушылася з мейсца справа спадчыны М. Забэйды. Забірае яе ў Менск Музэй-архіў. Калі гэта будзе — яшчэ няведама. Але добра і тое, што аб сваёй пастанове Прагу паведамілі.
    А вось мне пахваліцца німа чым. Абяцала Вам не хварэць, пакуль ня скончу пісаць аб Гродне, а ўчора цэлы дзень ляжала. Усё хвароба страўніка не дае жыць. Надвор’е гнілое — ад гэтага баліцьгалава. Аяк прыймаю што ад болю галавы — шкодзіць на страўнік. Такое блуднае кола. Але — перамагу ўсё і напішу.
    Цалую шчыра. Л. Войцікава.
    214.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    19 лістапада 1983 г. Вільня Дарагая пані Дануся.
    Нарэшці высылаю Вам “Старое Гродна”. Так, як Вы хацелі,— нічога не перапісывала, шлю, як напісалася, жыўцом. Ды, зрэшты, я ніколі нічога не перапісывала і не папраўляла — ня ўмею. Калі ласка, прачытайце, можа, разам з Аляксеем Міхайлавічам [Пяткевічам], што неабходна — папраўце, калі наагул мая пісаніна нечага вартая. Цяжка пісаць, калі чалавеку ўсё баліць. Ад галавы да ног.
    Вось ужо сапраўдная зіма. Марозік маленькі, а сьнегу даволі шмат. Гэта добра, бо прыкрытыя расьліны. Слаўка яшчэ не забясьпечыў на зіму вінаград і ружы, а цяпер усё звалілася адразу. Сяньня Лявон устаўляе дубэльтовыя вокны. Будзе цяплей. Зрэзалі апошнія хрызантэмы — кусты на зіму Слаўка выносіць у склеп. Каб хоць добра перазімавалі.
    Прыкра, калі чалавек даходзіць да такога стану, што ўжо ня можа нічога рабіць — толькі ўспамінаецца, што некалісь усе работы ўдома і ў садзе рабіла сваімі рукамі. I то доўга, бо яшчэ маючы 65 гадоў, цэлы гарод сама капала. Мо таму так доўга жыву?
    Ці Вы атрымалі мой апошні ліст,у якім я пісала, што справа спадчыны М. Забэйды зрушылася з мейсца? Што ў Вас чуваць? Як маецеся? Што ў Пяткевічаў? Ніхто ня піша. Алесь Мікалаевіч [Белакоз] ізноў замаўчаў.
    Учора атрымала даўгі ліст ад М.П. Пазьнякова1 — аб справах музэю М. Багдановіча. Нічога пацяшаючага. Дырэктара яшчэ німа. I кандыдата, мусі, таксама німа. Мусі, у тыя старыя часы, калі ўсё рабілася прыватна, ніхто нікому не плаціў, на грошы не аглядаліся, і ўсё ішло спарней.
    Цалую сардэчна. Пішыце. Ад маіх — прывітаньне.
    22 лістапада
    V канцы — такая просьба. Калі “Старое Гродна” падыйдзе да друку, то, вядома, будзе перадрукавана на машынцы. Можа, можна будзе друкаваць у 2 экзэмплярах і адзін з іх прыслаць мне? V мяне ж інакш і сьледу не застанецца. Матэр’ял гэты быў ужо гатовы 19 лістапада. Але пралежаў да сяньня. 3 19 на 20-е ўночы мне было так дрэнна, што ня мела надзеі падняцца. Неяк прайшло. Заўтра буду прасіць Лявона, каб выслаў. V які дзень ён гэта зробіць? Ня ведаю. Мо ў сераду? V чацьвер? Буду прасіць, каб як найхутчэй выслаў.
    Вельмі мне прыкра, што так невыразна напісана — будзе клопат з чытаньнем. Часам пішу лепш, часам горш — залежыць ад болю галавы, а боль залежыць ад надвор’я. Лепш бы ўжо была зіма з марозікам, чым такія гнілыя, цёплыя дні.
    Усяго добрага! Буду чакаць адказу. Шчыра — Л. Войцікава.
    Ніяк ня скончу дапісываць. Вы, мілая пані Дануся, казалі, што часта бачыце Ягоўдзіка. Калі ласка, пры спатканьні вазьміце ў яго для мяне адрас сваякоў М. Забэйды. Хачу ім паслаць здымак магілы сьпявака. Думаю, што праз Вашы рукі хутчэй адрас да мяне дойдзе, чым калі я буду прасіць Валодзю асабіста.
    215.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    20 лістапада 1983 г. Вільня
    Паважаны пане Адаме.
    Сардэчна дзякую за адказ і за цікавыя бібліяграфічныя картачкі. Аб зборнічку “Толькі сон” з маім апавяданьнем я ведала, нават мне яго прыслалі ў лістападзе 1981 г., але я яго так схавала, што цяпер аніяк не магу знайсьці. 3 часам знойдзецца. Апавяданьне “Толькі сон” напісанае ў Менску, друкавалася ў “Вольнай Беларусі”, а пасьля ў “Хрэстаматыі” I. Дварчаніна. А вось другое — “Прыйдзі да нас, Хрысце” — гэта неспадзяванка. Напісана ў Менску. Друкавалася ў 1922 г. у студэнцкім часопісе “Наш шлях” у Вільні.
    Што да “Зборнічка жыцьцяпісаў”1, то я ўжо і сама пастанавіла дадаць біяграфію М.Забэйды, тым больш, як мне пісалі з Прагі, справа спадчыны сьпевака зрушылася з мейсца, менскі Дзярж[аўны] музэй будзе яе браць. Толькі гэты зборнік ці, дакладней, яго копію перашлю Лідзіі Іванаўне Збралевіч яшчэ ня зараз, бо трэба ўклеіць здымкі і аправіць у вокладку.
    Нядаўна праф[эсар] Ф.М. Янкоўскі перадаў туды ў бібліятэку рукапісаў мой рукапіс “Медадайныя расьліны”, які я Фёдару Міхайлавічу некалісь падаравала. Там ужо нямала майго ёсьць. Лідзія Іванаўна [Збралевіч] (ведаю яе асабіста) нядаўна пісала — просіць прыслаць яшчэ... Але ў мяне ўжо ня пішацца. Скончылася.
    Як цяпер Вашае здароўе? Думаю, што ў Менску шмат хто хварэе, напрыклад, Арсень Ліс. Паслала яму даўна здабыты для яго патрэбны матэр’ял (аж з Польшчы) і ня ведаю, ці атрымаў. Мо сам хворы, мо жонка або дзеці...
    У нашым лясным кутку — белая зіма. Марозік невялікі, ня больш -5, а днём даходзіць і да +2. Цікава, як будзе далей...
    Усяго найлепшага! Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
    216.	УЛАДЗІМІРУЯГОЎДЗІКУ
    5 сьнежня 1983 г. Вільня
    Дарагі Валодзя.
    Цешуся, што магу Вам даць падрабязныя весткі пра Ф. Аляхновіча і яго творы. У “Хрэстаматыі” I. Дварчаніна ёсьць жыцьцяпіс, бібліяграфія. Надрукаваныя 3 вершы і п’есаў4актах “Няскончаная драма”. Апрачатаго, ёсьцьу мяне 2 кніжачкі — 2 сцэнічныя творы: “Калісь” і “Птушка шчасьця” — п’еса ў 3 актах з песьнямі і нотамі да іх.
    Паміма таго, што Ігнат Дварчанін піша, быццам у гісторыях літаратуры Аляхновіча называюць “бацькам беларускай драматургіі”, мне асабіста яго творы ня вельмі падабаюцца. Але гэта справа густу. На гэта німа рады...
    Я Ф. Аляхновіча і асабіста ведала, але больш спатыкаўся з ім мой муж — Антон Войцік. Я да гэтага знаёмства і не імкнулася, бо Ф. Аляхновіч — піў... і з п’яніцамі сябраваў, а я ўсё жыцьцё ненавідзела п’янства і п’яніцаў. Таму і муж мой спатыкаўся з Аляхновічам рэдка калі... На сцэне твораў Ф. Аляхновіча я ня бачыла. Што ў яго выйшла з працягам “Паўлінкі”1 — ня ведаю. Неяк і Дварчанін у “Хрэстаматыі” нічога аб гэтым не ўспамінае. Да працы ў драматургіі Аляхновіч быў добра падгатаваны, бо вучыўся ў драматычнай школе ў Кракаве і ў школе Музыкальнага т[аварыст]ва ў Варшаве.
    Зразумела, не магу я Вам лістоўна перадаць усяго жыцьцяпісу з “Хрэстаматыі” ды ўсіх твораў, якія маю. Вы езьдзіце ў камандзіроўкі — прыедзьце, усё прачытаеце, што спатрэбіцца, перапішаце ці перадрукуеце на машынцы (яна ў нас ёсьць), калі ўмеце на ёй пісаць. На гэта хіба і вольнага дня — у суботу ці нядзелю — хопіць. Mary дадаць, што Ф. А [ляхновіч] пісаў таксама маленькія апавяданьні прозай пад псэўданімам Монвід. Цікава, што Аляхновіча німа ў “Слоўніку псэўданімаў”.
    Канец яго быў трагічны2. Пісаць аб гэтым ня буду. Калі прыедзеце, раскажу.
    Дзякую за прывітаньні Вашай жонкі і Юлі. Ім шлю сардэчныя, добрыя пажаданьні. Думаю, што Юля яшчэ няхутка зможа скарыстаць з маёй кніжкі, калі яна і выйдзе. Можа, пару вершыкаў адпаведных знойдзецца, але я наагул пісала ў “Заранцы” для падросткаў, якія ўжо і самі прысылалі свае працы да друку.
    Пішу даволі блытана. Дрэнна чуюся — віна такога гнілога надвор’я. Гэта шкодзіць моцна — баліць галава, трымаюся на таблетках. Лістоў безьліч. На самыя розныя тэмы. Стараюся ўсім адказываць. Кажу, што шмат лістоў з пытаньнямі атрымліваю, але я на гэта не наракаю. Без такой работы дажываць сваё жыцьцё было б сумна і пуста. Што трэба — пытайцеся, пішыце.
    Усяго найлепшага. Ад маіх — прывітаньне. Л. Войцікава.
    217.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    6 сьнежня 1983 г. Вільня
    Даражэнькая пані Дануся.
    Цешуся, што “Старое Гродна” дайшло, бо якраз сяньня атрымала вестку з Менска, што мой высланы ліст з патрэбнай інфармацыяй — прапаў. Ніколі нельга быць пэўным, што дзе дзенецца.
    Дзівіцеся, скуль браліся ў нас грошы? Проста тыя людзі, што грошы мелі,
    былі больш ахвярныя і грамадзка сьвядомыя. Так, напрыклад, Кляўдыюш Душэўскі1 (Вам, хіба, гэта прозьвішча знаёмае?), працуючы ў Коўне як будаўнік-інжынер (і сяньня там яго дамы стаяць), сам сябе ападаткаваў — кожны месяц пэўны працэнт са сваіх заробкаў адсылаў у Вільню — як дапамогу на ўтрыманьне Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча2.
    Пры Беларускім банку ў Вільні быў фонд для незаможных вучняў Віленскай Беларускай гімназіі. Ён складаўся з ахвяраў сяброў гэтага Беларускага каапэратыўнага банку. Нават сяляне, калі праводзілі нейкія грашовыя апэрацыі праз банк, хоць дробную суму ахвяравалі на гэты фонд.
    V 1937 годзе, калі мы ставілі помнік на магіле Ядвігіна Ш., у 15-я ўгодкі яго сьмерці, паўстаў ён з ахвяраў.
    А як утрымалася часапісь “Студэнцкая думка”? Студэнты зьбіралі грошы на гэтак званыя падпісныя лісты. У 1925 г. пару старонак заняла справаздача з такога збору. Надрукавана: № падпіснога ліста, прозьвішчы ахвярадаўцаў, хто сколькі даў, хто зьбіраў. Агульная сума — агульная ўсім падзяка. А давалі хто сколькі змог — ад 50 грошай да 25 злотых...
    А людзі працавалі бясплатна — тыя, хто меў асобную платную працу, з якой жыў. Зразумела, гэта значыла працаваць на два бакі. Нялёгка... Але калі трэба было — усё было магчыма, на ўсё чалавека хапала.
    Я ведаю, разумею, што такое сяньня немагчыма. Іншыя абставіны, іншая арганізацыя працы. Але і сяньня ёсьць людзі, якім хапае на будаваньне дачаў і на машыны. Самі кажаце, штотой, хто добразарабляе, скрывае гэта. Вось гэта і бяда. I які парадокс — той, хто ледзь канец з канцом вяжа, аддае бясплатна свой час, а ня раз і сваю капейку. А той, хто шмат мае матэр’яльных скродкаў, ня дасьць ні часткі іх, ні часу, бо ён яму патрэбны, каб багацьце расло.