Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Уапошнім лісьцеЧаркасава піша:“Настаўніца Каліноўская кажа, штоўСтасі мужа не было”. А крыху далей, што “Стася ў 1920 г. напісала да бацькоў, што выйшла замуж”... Далей — што з іменем Стасі зьвязывалі выкладчыка Тарасевіча, які пасьля выкладаў у Віленскай гімназіі. Якой? Беларускай? У Віленскай Беларускай гімназіі такога выкладчыка наагул не было.
Штодамогілак.тоянічагусенькіабіхнячула. Можа, гэтабыліправаслаўныя? А калі яны былі зьліквідаваныя, у якім годзе?
Я Вамужо пісала, што аніякне магу зразумець, чаму, бываючы частаў Гродне ў пачатку 20-х гадоў, ніколі ня чула ад нікога аб Стасі Буйлянцы. Сер[афіму] Кішко дарэмна шукаць — столькі гадоў прайшло, ды гэта было яе дзявочае прозьвішча, магла не адзін раз выйсьці замуж.
А пасьведчаньне для Алесі Смоліч як выкладчыцы Бел[арускай] гімназіі падпісана: дырэктар Тамашчык (без імені).
Я наагул ня ведаю, навошта Чаркасавай да кніжкі аб Канстанцыі Буйло патрэбныя весткі аб яе сястры? Сястра Станіслава ні на жыцьцё, ні на творчасьць Канстанцыі Антонаўны ўплыву ніякага ня мела. Ды і К.А., мусі, ня вельмі аб сястры клапацілася, калі нічога аб яе жыцьці ня ведае. А цяпер, пасьля 60 гадоў, бядуе, што ня ведае, дзе сястра пахаваная. Крыху запозна...
Атрымала Ваш ліст, у якім пішаце аб цяжкім стане мужа Дануты Бічэль, і што яна прыехала ў Гродна. I адначасна — “Літаратуру і мастацтва” з весткай аб сьмерці Загнетава1... Для яго — канец цяжкіх мукаў, але для сям’і — гора. Выслалі Дануце тэлеграму. Але як жа гэта выйшла? Памёр без яе? Неспадзявана? Ці пасьпелі яе выклікаць?
Яшчэ, як абухом, вестка аб Ларысе Антонаўне [Геніюш] ... 3 непакоем чакаю ад Вас весткі, што з ёю і як? Дзіўна — жалілася на сэрца, на высокі ціск, але ні разу — на болі страўніка. А можа, гэта не ў страўніку, а ў вантробе? Пры раку вантробы болі зьяўляюцца ўжо ў самым канцы... Цяжка і сумна аб усім гэтым думаць.
Сяньня атрымала ліст ад С.С. Панізьніка. Справа маёй кніжкі памалу рухаецца, але пытаюцца, каго б я хацела на аўтара прадмовы? Што добра было б каго са старэйшых. А я і ня ведаю нікога.
С. Панізьнік піша, што ад 28 лютага да 4 сакавіка працуе ў Вільні (у архівах, мусіць) рэдактар “Юнацтва” К. Цьвірка2, і што будзе ў мяне. Значыцца, пагаворым. Зрабіць выбар публікацыяў для кніжкі і ўнясьці карэктуру даручылі Панізьніку. Крыху баюся, што з гэтага выйдзе...
Паміж тым, што друкавалася ў “Заранцы”, у “Шляху моладзі”, у “Студэнцкай думцы”, і тым, што цяпер,— агромністая розьніца. I трэба добра разумець гэтую розьніцу. Што патрэбнае і добрае было тады — для сёньняшняга дня нічога нявартае. Можа, наагул, такі перадрук старога ня мае сэнсу? Як нядобра, калі німа з кім парадзіцца... Каб сын мой жыў — была б іншая справа.
Людзі прыяжджаюць, пішуць, але ўсё гэта людзі новыя, незнаёмыя. Ня ведаеш, якія ў іх пагляды, ці можна быць шчырым?
Для Гродзенскага музэю маю ўжо ня так мала прыгатаванага і ГГБМ. Ёсьць аж 3 экз. (можа, прыдасца) — з фатаграфіямі. Шкада толькі, што вонкавы выгляд не такі добры, як работы С.М. Новіка-Пеюна. Буду чакаць, можа, адзавецца Данута Бічэль, калі міне першы боль.
Калі ласка, перадайце ад мяне прывітаньне і словы спачуваньня Ларысе Антонаўне.
Усяго добрага Вам і сям’і. Шчыра зычлівая Л. Войцікава.
192. ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
14 сакавіка 1983 г. Вільня Дарагая Данута Іванаўна.
Абедзьве з дачкой шчыра дзякуем за памяць, за добрыя пажаданьні. I я аб усіх помніла, усім зычыла ў думках усяго самага добрага, сьветлага, а напісаць — нікому не пісала. Цяпер самой сорамна... Але так увесь час нядобра чуюся — усё баліць, дакучае, адбірае энэргію і волю. Можа, як міне гэты пераходны час, будзе лепш? Паглядзім. Тым часам, хоць спозьнена, шлю Вам шчырае прывітаньне, пажаданьне здароўя і сілы духу.
Сардэчна цалую — ВашаЛ Войцікава.
Маю тое-сёе для Вашага музэю.
193. АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
78 сакавіка 1983 г. Вільня Паважаны Адам Язэпавіч.
Перадусім дзякую за добрыя сьвяточныя пажаданьні. Сяньня атрымала з Энцыкляпэдыі — аддзел літаратуры і мастацтва — просьбу, каб напісаць для іх артыкул пра Андрэя Зязюлю. Быццам Вы казалі, што я маю ўсе патрэбныя матэр’ялы. На жаль, гэта нейкае непаразуменьне. Я сапраўды Андрэя Зязюлю ведала ў Менску асабіста, але аб ім амаль нічога ня ведаю — ані яго імені (кс [ёндз] Астрамовіч — а імя?), ані скуль паходзіў, ані дзе вучыўся. У Менску ён прыймаў удзел у грамадзкай працы, напрыклад, быў на Зьезьдзе (сакавік 1917 г.), ды аб гэтым успамінаць ня варта...
А вось калі б можна было зьмясьціць у Энцыкляпэдыі пра Уладыслава Паўлюкоўскага1 (псэўд[онім] У. Ініцкі), то гэта магу зрабіць. Ён быў і мастак, і пісьменьнік. Супрацоўнічаў у гумарыстычных часапісах “Маланка”, у “Заранцы” выдаў кніжачку перакладаў Л.Талстога. Але галоўная яго праца — “Гісторыя календароў”, пачынаючы ад рымскіх часоў. Апрацавана на кожны месяц, падаюцца назовы месяцаў у розных мовах. А ў канцы кожнага месяца — беларускія прыказкі.
Праца гэтая друкавалася ў часапісі “Шлях моладзі” — год 1934. Сабраныя У. Паўлюкоўскім народныя прыказкі выкарыстаныя ў акадэмічным томе “Прыказкі і прымаўкі”. Вось яго маю поўны жыцьцяпіс. Калі трэба — напішу.
Чакаю весткі ад Вас або з Энцыкляпэдыі. Недалёка ўжо да Вялікадня, хоць сьнегу яшчэ поўна.
Усяго найлепшага! Шчыра прыязная — Л. Войцікава.
194. ЯЎГЕНУ ПЕТРАШЭВІЧУ
23 сакавіка 1983 г. Вільня
Паважаны Яўген Канстанцінавіч!
Прыняла Вашыя павіншаваньні як голас з мінуўшчыны. Сколькі гадоў, сколькі перажытага...
Хоць па факце віншую Вас з 50-годзьдзем! Што першыя сівыя валасы — гэта нічога, абы сэрца маладое ды творчыя сілы.
Шкада, што да нас не даходзяць з Беларусі ні кіна-, ні (амаль) тэлездымкі. Калі ідадуцьзрэдку нейкуютэлеперадачуз Менска, тоўсамыя раньнія гадзіны, калі ніхто ня бачыць.
Зьдзівіла мяне, што Вы “бачылі” мяне падчас юбілею. Хіба, Аляксей Міхайлавіч [Пяткевіч] у Гродне нешта наладзіў?
Усяго найлепшага! Старая знаёмая Л. Войцікава.
195. ДАНУЦЕБІЧЭЛЬ
[Сакавік 1983 г.]
Дарагая Данута Іванаўна.
Ці ня ведаеце, што з Ларысай Антонаўнай [Геніюш]? Які наканец дыягназ? Пісалі мне і Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч, і Алесь Мікалаевіч [Белакоз], што яе адведываюць, але аканчальнага дыягназу яшчэ не было. Думаю, што і Вы ў курсе. Калі ласка, напішыце хоць пару слоў.
Сама чуюся дрэнна. Цалую сардэчна — ВашаЛ Войцікава.
196. ДАНУЦЕБІЧЭЛЬ
[Сакавік 1983 г.]
Дарагая Дануся Іванаўна.
Толькі што прынясла мне дачка страшную вестку аб стане Ларысы Антонаўны [Геніюш]. А я ўсё ня верыла ў магчымасьць гэтай хваробы... Hi разу, ні аднаго разу Ларыса Антонаўна не ўспамінала аб якіх-небудзь недамаганьнях страўніка. Скуль гэта раптам узялося?
Якая ж страшная доля — канчаць жыцьцё ў муках, а галоўнае — здалёк ад сына і ўнукаў, якіх Л.А. так любіць і так бяз іх тужыць. Пішу да яе некалькі слоў. Калі ўважаеце, што можна даць прачытаць або прачытаць ёй напісанае, калі ласка, зрабіце гэта. А калі не — скажыце, што я цэлым сэрцам, цэлай душой з ёю.
Ня ведаю, як я доўга пратрымаюся. Усё людзкое гора не сплывае па мне без уплыву на маё здароўе, нэрвы. Усё перажываю глыбака і, можа, таму так дрэнна чуюся...
Шчыра цалую. Зычу моцнага духу, вытрываласьці. ВашаЛ. Войцікава.
197. АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
7 красавіка 1983 г. Вільня Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Шчыра дзякую за падрабязныя весткі аб Ларысе Антонаўне [Геніюш]. Аб
апэрацыях я ведала, бо Данута Б[ічэль] званіла да Лявона [Луцкевіча] і казала аб гэтым. Але гэта было адразу пасьля другой апэрацыі, без дэталяў. Што рана ня гоіцца — гэта вельмі нядобра. Добра, што сын змог прыехаць, як разумею, на вельмі коратка. Але шкада, што не старэйшы ўнук. Яна так яго любіць. Ці ня змог, ці матка не пусьціла. Там адносіны вельмі складаныя.
А хто апякуецца домам, кватэрай у Зэльве? Пішаце, што прыяжджаюць з іншых гарадоў? Напэўна, з Баранавіч др. V. Кароль1 быў? Добры і чуткі ён чалавек. А вось з Вільні німа каму паехаць, адведаць. Калісьці Вільня была поўная беларусаў, а цяпер? Крыху недабіткаў...
Я сама да Ларысы Антонаўны не пішу — ня ведаю, на якую хвіліну, на які стан, настрой, ліст можа трапіць, але Вас вельмі прашу сказаць ёй, што я ўсёй душой з ёю. Спагадаю, шкадую і рада ўсё зрабіць, каб падтрымаць яе духова. Але чым? Як? Ня ведаю.
Вельмі добра, што парушылі ўсе ўлады і нават М.Танка. Такія адносіны, апека ўжо самі сабой падтрымліваюць яе і пазваляюць забыцца ўсе крыўды, якія перанесла ад зэльвенскай “чорнай сотні”.
А ў нас? Прыйшла нарэшці вясна. Дачка (хоць, напэўна, адхварэе высілак) парадкуе кветнікі. Зяць таксама парадкуе — капае, шмат выкідае, бо старое. А мне шкада, бо сама садзіла. Слаўка рвецца на часткі, бо і сад трэба даглядзець, і цяплярні засеяць, і шчапіць яблыні ды сьліўкі (усё новыя гатункі прыносіць), і працаваць нармальна, і начамі пісаць дысэртацыю.
Ужо мае 75 старонак машынапісу, але гэта толькі невялікая частка. Бядуе, што не хапае часу, каб адначасна пісаць патрэбныя да друку артыкулы. Сьпіць 3-4 гадзіны на пару. Толькі як прыйдзе з работы і паабедае, то гадзіны 2 пасьпіць, бо ўжо з ног валіцца. Як доўга так зможа — ня ведаю. Але энэргіі ня траціць.
Нешта Ваш артыкул аб Я.Лявіцкім не паказываецца ў “Полымі”. Наагул, Менск гродзенскіх людзей успамінаць ня любіць. Mae ўспаміны аб ГГБМ некалісь ляжалі ў “Полымі” пару гадоў (падаваў Я. Саламевіч), аж нарэшці на маю просьбу забраў назад.
Ці ў Вас ёсьць лішні экзэмпляр машынапісу “3 кагорты пачыналызікаў”2? Мне прыйшло ў галаву, што вялікую радасьць зрабіў бы гэты артыкул пляменьнікам Я. Лявіцкага. Яны так сардэчна свайго дзядзьку ўспамінаюць і мову сваю захоўваюць, а нічога аб працы дзядзькі ня ведаюць і памятак ня маюць, бо згарэла ў іх хата і ўсе рэчы. Я ім толькі здымак Лявіцкага паслала.
Канчаю. Яшчэ пару лістоў трэба напісаць, а сядзець цяжка. Вось дзе старасьць — ня радасьць. Усяго найлепшага. Пані Марыі — прывітаньне. Л. Войцікава.
Кладу некалькі віленскіх пралесак. Калі даедуць сьвежыя, калі ласка, аддайце ці пакажыце (можа, кветактрымацьу палаце нельга) Ларысе Антонаўне [Геніюш] — як прывітаньне з Вільні.
198. АЛЯКСЕЮ ГІЯТКЕВІЧУ
79 красавіка 1983 г. Вільня Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
Вы, напэўна, ведаеце, што Алесь Мікалаевіч [Белакоз] у гродзенскім шпіталі. Ён мне напісаў некалькі слоў. Пісаў з перарывамі: пачаў 1 красавіка — скончыў