• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Як жа цяпер маецца Ваша жонка? Што так пашкодзіла, што аж 2 месяцы сэрца дакучала?
    Усяго Вам найлепшага. Л. Войцікава.
    186.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    10 студзеня 1983 г. Вільня
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Якбачыце, недаю Вам спакою — ізноўпішу. На гэты разу справе Канстанцыі Буйло. Як мы толькі пачалі з ёю перапісывацца — дзьве апошнія “нашаніўкі” — яна мяне паведаміла, што яе малодшая сястра Станіслава1 на пачатку 20 гадоў працавала ў Гродне ў дзіцячым прытулку, выйшла замуж быццам за дырэктара Беларускай гімназіі і ў хуткім часе памёрла ад сухотаў. Бедавала, што нават ня ведае, дзе сястра пахаваная.
    Пры сустрэчы з с.п. др. Марцінчыкам я яму аб гэтым расказала, і ён ахвяраваўся шукаць магілу. К. Буйло нават ня ведала прозьвішча таго дырэктара. А дырэктар быў адзін — Тамашчык2. Гэтага прозьвішча др. М[арцінчы]к і шукаў. Магілу Тамашчыка знайшоў. Побач пахаваная яго жонка, але зусім не Станіслава, нехта іншы. Так нічога і ня выйшла.
    Цяпер супрацоўніца “Голасу Радзімы” Дз. Чаркасава3 піша кніжку пра жыцьцё К. Буйло. Каб сабраць усе факты яе жыцьця, кантактуецца з ёю стала па тэлефоне. Лістоўна з Буйлянкай, як я яе па-старому называю, паразумецца цяжка. Яна ўсё хварэе — рэўматызм, радыкуліт і г.д,— піша рэдка і коратка. Ізноў паўстала пытаньне аб магіле Станіславы Буйло. Цяпер высьветлілася, што Стася прозьвішча не мяняла і, мабыць, пахаваная пад сваім дзявочым.
    Я крыху на Буйлянку злуюся. Чаму не было сказаць адразу ясна і прасіць чалавека (яна з др. М[арцінчы]кам сама перапісывалася) шукаць тое, што трэба? He маладзенькі ж ён, быў і хворы. Цяпер Дз. Чаркасава піша мне, просіць падумаць, што можна зрабіць, як адшукаць тую магілу? А ці наагул яна яшчэ існуе? Зразумела, я асабіста нічога зрабіць не магу.
    Падумала, што бывае моладзь, якая ахвотна вядзе пошукі, а ў гэтым вы-
    падку, каб зрабіць прыслугу старой паэтцы, можа, хто і знойдзецца? Ці не захацелі б Вы кінуць гэтай думкі паміж студэнтаў? Буду чакаць Вашага адказу.
    Учора быў у мяне Уладзімір Скарынкін4 (паэт) з жонкай і дачкой. Хоць я чулася якраз даволі дрэнна, але рада была б гасьцям, калі б не прывязьлі такую цяжкую, страшную вестку: памёр ад інфаркту Алесь Бачыла. Мяне як абухом па галаве дало. Перад самым Новым годам атрымала ад яго ліст. Як заўсёды, пісаў аб тым, чым займаецца, што піша, якія мае пляны надалей.
    I вось — німа чалавека. He магу ўспакоіцца — шмат гадоў знаёмства, перапіска, шмат кніжак з аўтографамі. Ён быў на 1 год старэйшы ад майго сына. Як прыяжджаў, разам хадзілі па Вільні, адведывалі могілкі. Сын мой паказываў яму магілы беларускіх пісьменьнікаў, дзеячоў. Знаходзілі супольную мову. А я заўсёды любіла вершы А. Бачылы, іх натуральнасьць, спакой і чалавечнасьць. А мо Вы ўжо ведалі без мяне аб гэтай трагічнай страце? Памёр 4.01, хавалі 5-га. Чаму так хутка — ня ведаю.
    Апошні час, калі пішу каму, ня маю ніякай пэўнасьці, ці ліст мой дойдзе да адрасата і ці атрымаю адказ. Немагчыма гінуць лісты — і мае, і да мяне. Камусьці мая карэспандэнцыя перашкаджае. А, можа, проста балаган на Віленскай пошце. Тут, напрыклад, ніколі ня ставяць штампаў на атрыманых лістах. Можа ліст валяцца на пошце тыднямі, а раз штампу німа, ніхто праўды ня ведае, калі ліст прыйшоў.
    Але канчаю. Займаю стол, а пара вячэраць. Усяго найлепшага! Прывітаньне пані Марыі. Л.В.
    187.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    23 студзеня 1983 г. Вільня
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Пачынаю ад ГГБМ. Вучні гімназіяў і інш. школаў ня мелі права належаць да ніякіх арганізацыяў, гурткоў, клюбаў і г.д. Прадстаўнікі гімназіяў, гэтак званыя пэдэлі, наведваліся нават у прыватныя кватэры, дзе вучні жылі з бацькамі і, зразумела, у кватэры, дзе трымалі большую колькасьць вучняў. На шчасьце для ГГБМ, да нас, дзе жыло па 8 вучняў адначасна, праз 4 гады ніхто ні разу не прыходзіў. Мая мама меладазвол на вучнёўскую кватэру адуладаў і, відаць, як удава капітана заслугоўвала на давер.
    Карыстаючыся з гэтага, у нас стала зьбіраліся сябры ГГБМ — на рэпэтыцыі, лекцыі, па кніжкі, бо і бібліятэку гуртка я ў сябе трымала. A то і так без усялякай прычыны заўсёды было поўна нашых сяброў. Мама мая толькі малодшых пыталася, ці прыгатавалі лекцыі, і падганяла, каб ня трацілі часу. Калі дапозна чым-небудзь былі занятыя, то і гарбату даставалі ўсе разам са сталымі кватарантамі.
    Горш было польскаму гуртку. Было такое (таксама нелегальнае) “Polskie ko+o samoksztalcenia”1, якое паўстала на 3-4 гады раней ГГБМ. Яны ня мелі адпаведнай кватэры на сталыя сустрэчы і кожны раз мусялі шукаць сабе нейкае памяшканьне. Часам і ў нас зьбіраўся хор на рэпэтыцыі, a то раз і вечарыну зрабілі ў нас на Гараднічанскай. Як ведаеце з маіх успамінаў аб ГГБМ, наш старшыня Адам Бычкоўскі і я былі сябрамі “Polskiego kola...”. Карысталіся іх бібліятэкай (трымалі яе ў кватэры аднаго з сяброў на паліцах, замаскаваных шафамі), бывалі ў іх на вечарынках, так як і яны ў нас. Адносіны былі паміж намі шчырыя.
    Як я прыехала ў Вільню, то якраз былы старшыня “Polskiego kola...” быў віцэ-ваяводай Вільні. Мы часта спатыкаліся на вуліцы, бо ён жыў на Астрабрамскай, недалёка “Беларускай кнігарні”. Заўсёды вітаўся, кажучы: “Dzien dobry, kolezanko”. Я нават раз зьвярталася да яго ў справе Тав[арыст]ва “Пчала”, і ён памог мне добрай радай...
    Маю перад сабой Ваш ліст і адказываю па парадку. Кіеўская школьная часапісь“Подснежнмк”небыларукапіснай.Артыкулы перапісывалі намашынцы, давалі ілюстрацыі (работы саміх вучаніцаў), а пасьля адбівалі на нейкім апараце ў родзе цяперашняй “Эры”. Добра ня ведаю, бо да тэхнічнай групы не належала. Я вельмі хачу пазнаёміць Вас як пэдагога з “Подснежннком”, гэта была часапісь з году ў год паважнейшая, багата ілюстраваная рысункамі і фатаграфіямі (у школе быў фатаграфічны гурток і лябараторыя).
    Я выехала з Кіева, скончыўшы 4 кл., але мне “Подснежннк” прысылалі аж пакуль мая кляса ня скончыла школы. I лістоў шмат маю. Пісалі ня толькі каляжанкі, але і наша г.зв. клясная дама (выхавацелька), якая была дачкой дырэктара. Я неяк паказывала “Подснежнмк” і расказывала аб той школе Саламевічу. Ён быў вельмі зацікаўлены і — зьдзіўлены. “Цяпер,— кажа,— такіх школаў і такіх адносін німа”.
    Ведаеце што, калі Вам нічога важнага не перашкодзіць, адшкадуйце адзін дзень падчасзімовых(ці веснавых)канікулаў — прыедзьце. Шматабчым можна яшчэ пагаварыць, разглядзець. А я, каб няведама як шанавалася, на доўгі час разьлічваць не магу.
    Дзякую за пэўную надзею ў справе Станіславы Буйло. Я нядаўна мела ліст ад Канстанцыі Буйло — паважна хварэе. Лекары хочуць палажыць у шпіталь, а яна не згаджаецца.
    Учора атрымала вестку ад Ларысы Антонаўны [Геніюш]. Вельмі ёй цяжка без апекі. Піша і аб Дануце Б[ічэль]. Там то ўжо зусім, здаецца, справа безнадзейная. Хвораму то канец мукаў, а для сям’і трагедыя...
    А яшчэ гэтыя хваробы у сям’і Загнетавых2 зусім спынілі працу для гродзенскага музэю Багдановіча. Данута Іванаўна дамовілася з Н.А. Ляшковіч (працаўніца віленскіх архіваў), што прыедзе ў студні і пры дапамозе Ніны Алякс[андраўны] будзе шукаць патрэбных матэр’ялаў. Цяпер усё прапала. А будучыня музэю, відаць, вельмі невыразная. Ваш гродзенскі кампазытар А.К. ШыдлоўскРпісаўу Менск даЯ. Хвораста, прасіў памагчы якімі экспанатамі, бо калі іх не зьбярэцца, музэю не адчыняць...
    А тут і я дагэтуль нічога не магла зрабіць. Маю пару драбніц прыгатаваных і, як абяцала, думала даць успаміны аб гуртку з фатаграфіямі. Копію гэтых успамінаў меўся зрабіць С. Новік-Пяюн. Я і здымкі паслала. Тым часам з ім няшчасьце. Можа, Вы чулі ўжо — страціў на вуліцы прытомнасьць, упаў, разьбіў галаву, бок, рукі, ногі... Ляжаў удома без апекі. Пляменьнік адвёз яго ў Слонім да сястры. Адзін раз некалькі слоў напісаў, а цяпер ані да мяне, ані ў Менск да прыяцеля ня піша. На яго работу цяпер надзеі німа.
    Можа, як удасца папрасіць зяця, каб зрабіў копіі. Мне патрэбныя дзьве, бо адну — у Гродна, а другую — у Слонім, у школьны музэй. Вядома, афармленьне будзе ўжо ня тое, але што рабіць?
    Хачу запытацца ў Вас адну рэч. Я маю ў сябе машынапіс сцэнічнага твору “У сваты”, напісанага Адамам Бычкоўскім у Гродне ў 1910 г. Ці варта гэта даць у музэй? Разам з успамінамі аб ГГБМ. Для мяне гэта памятка, але пасьля мяне
    каго яна зацікавіць? А я гэтую рэч дастала ўжо пасьля сьмерці А. Бычкоўскага — ад Пятра Ластаўкі.
    Але хопіць. Зараз яшчэ перапішу жыцьцяпіс кс. Фр. Грынкевіча і мушу адказаць на ліст беларуса-віленчука, які жыве ў Польшчы і прыслаў мне вельмі цікавыя кніжкі, выданыя ў Беластоку. Кніжкі беларускія.
    Усяго найлепшага! Прывітаньне пані Марыі. Шчыра прыязная Л. Войцікава.
    188.	ЛАРЫСЕ ГЕНІЮШ
    25 студзеня 1983 г. Вільня Дарагая Ларыса Антонаўна.
    Дзякую за зьмястоўны ліст. Шмат у ім сумнага, шмат трывожнага, а найгорш тое, што пры найлепшым жаданьні нельга даць ніякай рады. Добра разумею Ваша самотнае існаваньне. У госьці пайсьці ці прыняць у сябе, вясельле — гэта прыемныя падзеі і даюць магчымасьць хоць на некалькі гадзін адарвацца ад рэчаіснасьці. Але але самотныя дні ды ночы, асабліва калі чалавек хворы, вельмі цяжка ператрываць, ня маючы пры сабе блізкай душы.
    Пішаце, што я маю пры сабе сваіх? Вядома, гэта шчасьце, але якое яно часам бывае горкае пры маім калецтве (глухаце) ... Ці ім хочацца дастасоўвацца да мяне? У іх свае справы, свае думкі, якімі могуць дзяліцца між сабой. А я — чалавек пабочны, ды і мае справы (весткі, лісты) не заўсёды іх цікавяць. Хоць Галя заўсёды пытаецца, хто што піша, а Лявон з прыемнасьцю перачытываў бы ўсе мае лісты... А я не люблю кантролю і крытыкі.
    Слаўка вельмі мала цікавіцца беларускімі справамі, і гэта мне баліць, але я яго разумею. Улюбёная праца ў экспэрымэнтальным інстытуце, канфэрэнцыі ў розных гарадах СССР, дзе пасьля друкуюць яго работы (мае іх у друку 16-17). Цяпер некалькі месяцаў хадзіў на ўнівэрсытэт (не кідаючы работы) — дзеля павышэньня кваліфікацыі, напісаў дыплёмную работу на “выдатна”. А цяпер піша дысэртацыю.
    Другі яго конік — сад. Выпісывае, вышуківае ў знаёмых энтузыястаўсадоўнікаў шчэпы новых адменаў яблыкаў, грушак, сьлівак, каб вясной прышчапіць у сябе. Дзе ж тут мейсца і час на беларускія клопаты? Часам што прачытае, пераглядзіць часапісі. Але гаворыць чыста, прыгожай мовай. I гэта добра, бо на рабоце і ў таварыстве сваіх калегаў гаворыць па-расейску, а найчасьцей — па-літоўску. I польскую мову ведае. У справах саду і агароду заўсёды са мной радзіцца, хоць цяпер ужо болыл за мяне ведае.