• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    I я цяпер даўна ня маю вестак з Польшчы. А ўжо было наладзілася добра. А можа б, Вашы ўнукі напісалі на мой адрас, а я пераслала б Вам, улажыўшы ў іншую капэрту, бо мае лісты да Вас даходзяць добра, так як і Вашы да мяне. Якдумаеце, можа, папрабаваць?
    Мне 3. Абрамовіч пасьля свайго 90-годзьдзя прыслаў цэлую газэту (заказным), у якой быў артыкул-інтэрв’ю з ім нейкай польскай журналісткі. Газэта дайшла. Але ён там нагаварыў такога, што я яму даволі востра напісала. Сказаў, быццам у Гродне належаў да польска-беларускага гуртка, калі наш гурток быў чыста і выключна беларускі. He прызнаўся да сваяцтва з Фр. Багушэвічам і яшчэ іншае...
    Напісала, што я аб гэтым думаю, і запыталася, ці ён помніць верш Г. Леўчыка “Хто адрокся сваіх”? Відаць, пакрыўдзіўся, бо больш ня піша і мяне на 90-годзьдзе не павіншаваў. Такі канец больш як 70-гадовага знаёмства.
    У канцы — такая да Вас справа. У Слоніме, у адной школе (нумару яе ня ведаю) выкладчык беларускай мовы і літаратуры стараецца стварыць школьны музэй “Літаратурная Слонімшчына”. Алесь Мікалаевіч [Белакоз] яго падтрымлівае. Той выкладчык пісаў да мяне. Я абяцала даць усё, што ў сябе адпаведнае знайду, зьвязала яго з Нінай Аляксандраўнай Ляшковіч — былой працаўніцай архіваў.
    Я падумала, мо Вы захочаце чым памагчы? Ахвяраваць што са сваей бібліятэкі. Гэта для дабра бел[арускай] справы, беларускай моладзі. Я думаю, што яго добрую волю трэба падтрымаць. Як Вы думаеце? Прозьвішча гэтага выкладчыка — Сідаровіч Мікалай Лявонцевіч2. А мо Вы яго ведаеце?
    Мушу канчаць, бо яшчэ ляжыць 8 лістоў. Хоць бы на адзін яшчэ адказаць. Усяго Вам найлепшага! Каб успакоіліся ўсе мясцовыя злыдні, далі Вам жыць. Цалую сардэчна. Ад маіх — шчырае прывітаньне. ВашаЛ.В.
    182.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    72 лістапада 1982 г. Вільня
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Дзякую за ліст. I я падумала аб тым, што нам з Вамі ані пагаварыць не ўдалося, ані перагледзець маіх перакладаў. “Варажба цыганкі” — пераробленая для сцэны навэля Крашэўскага1 “Chata za wsiq”2 пад загалоўкам “Цыганка Аза”. He змагла я Вам расказаць і зьместу “Пастушкі”. А гэта ўсё трэба зрабіць, і то ня вельмі адкладаючы. Мо ў зімовыя канікулы зможаце прыехаць? Зьмест “Пастушкі” зьбіраюся апісаць дакладна. Тэксту, вядома, ня помню.
    Няўжо я Вам не пісала, што гэты сцэнічны абразок вершаваны? А вось што такое “Страхі” — абсалютна ня помню. Ва ўспамінах аб ГГБМ — на старонках “Студэнцкай думкі”, год 1925 — аб тым, што малодшая сэкцыя ставіла “Страхі” ў маім перакладзе — ёсьць. А калі я ў 60-я гады пачала якраз з ГГБМ пісаць свае агульныя “Успаміны” — чамусьці на напісанае раней не зьвярнула ўвагі, а пісала з памяці і аб “Страхах” забылася.
    Я вельмі ўдзячная С.С. Панізьніку за “Сірату” — я аб гэтым перакладзе таксама ня помніла. Аў“3аранцы”ў1929 годзе — люты-сакавік — зьмешчаны каталёг кніжак для дзяцей, і ў ім асобна“Сцэнічныя творы”: П. Салаўёў — “Цудоўная ноч” (лацінкай), Малады Дзядок3 — “Елка Дзеда Мароза”, Ю. Ігарава — “Сірата”, Р. Завадовіч4 — “Князь Марцыпан”. Мая памылка як рэдактара, што не пададзена прозьвішча перакладчыка, і з якой мовы пераклад. “Князь Марцыпан” — з украінскай, таксама мой пераклад, гэта маю.
    А“Сірату”, паводлеС.С. Панізьніка,ставіліўДзьвінскай Бел[арускай] гімназіі. Рэжысэраваў дырэктар Рыжскага Беларускага тэатру Язэп Камаржынскі5. (Сяр-
    гей Сьцяпанавіч [Панізьнік] абяцаў прыслаць дадатковыя весткі.) “Сірата” магла трапіць у яго рукі з Рыжскай пачатковай школы, бо “Заранка” мела з гэтай школай сталую і сардэчную сувязь.
    Атрымала я лістад Генадзя Аляксандравіча Каханоўскага. Прыслаў цікавую для мяне вестку: калі ў 1840-х гадах выходзіў у Пецярбургу альманах Яна Баршчэўскага6 “Незабудка”, сярод яго падпісчыкаў быў і мой прадзед Ігнат Кулакоўскі! Цяпер, як кажуць, я ўдома. Разумею, што маё далучэньне да беларускага руху — гэта проста спадчына па прадзеду.
    Кніжкі прафэсара Няфёда7 я ня маю. А весткі пра ГГБМ ён мае проста ад мяне. Бо некалькі разоў пісаў, пытаўся аб гурток і першыя крокі У. Галубка, бо ятады былаўМенску. Артыкул М. Карповічанехтавыкарыстаўдля Бел[арускай] сав[ецкай] энцыкляпэдыі — у рэдакцыі культуры і мастацтва. Прыслалі мне на візу. Перадусім зьвярнула ім увагу, што гурток ніколі не называлі драматычным, бо спэктаклі былі толькі адной з галінаў яго дзейнасьці. Прасілі расшыфраваць ініцыялы. Я гэта ўсё зрабіла і дадала да ліку сяброў Язэпа Лявіцкага і АдольфаЗенюка.
    Трэба закончыць гутарку, бо яшчэ мушу адказаць на ліст Генадзя Аляксандравіча [Каханоўскага], а дачка зараз выходзіць.
    Ага, ці Вы ўжо атрымалі здымкі з таго юбілейнага дня? Зяць іх выслаў (калі — ня ведаю) і меў прасіць перадаць дадатковыя экзэмпляры тым, чыіх адрасоў ня маем. Выбачайце за клопат, але не было іншай рады.
    Як здароўе Вашай жонкі? Ці ўжо ўдома? Усяго найлепшага! Шчыра вітаю — Л. Войцікава.
    183.	ДАНУЦЕ БІЧЭЛЬ
    30 лістапада 1982 г. Вільня
    Дарагая пані Данута.
    Аж у сэрца закалола, як даведалася, што ў Вас такая нядобрая хвароба. He пачалася яна, хіба, так гвалтоўна адразу, а мусілі быць нейкія сымптомы раней. Ці ляжыце ўдома, ці ў шпіталі? Калі ўдома, то хто Вас даглядае? Мужу, хіба, гэта цяжка рабіць.
    Я па-старому доўга бываю адна, што ў гэтую пару — кароткі дзень, хмарна і цёмна — ня вельмі прыемна і адбіваецца на нэрвах.
    Цяперу Вільні Сяргей Сьцяпанавіч Панізьнік. Ізноўзнайшоўмаепублікацыі, аб якіх я зусім забылася, і нават у маіх сьпісках іх німа. Але рукапісы ў мяне ёсьць, толькі я ня помніла, што гэтыя рэчы (дзіцячыя) друкаваліся. Заўсёды прыемна, калі хто загляне і нешта новае ўнясе ў жыцьцё.
    Шчыра дзякую за здымкі — добра выйшлі. Мяне ізноў засыпалі лістамі, не магу з імі даць рады. Тым больш, што пераважна з рознымі пытаньнямі. Але з другога боку гэта добра — ёсьць хоць маленькая карысьць з жыцьця.
    Сяньня атрымала ліст ад Арсеня Сяргеевіча Ліса. Піша, што езьдзіў разам з мастакамі на магілу Я. Драздовіча. Паставілі помнік і адчынілі музэй этнаграфічна-мастацкіўсаўгасе,убылой капліцы Плятэраў’. Гэтадобрая падзея.
    Ня буду Вас больш мучыць. Але буду непакоіцца станам Вашага здароўя і прашу ў трох словах паведаміць, як цяпер чуецеся.
    Шчыра цалую і зычу палепшаньня. Л. Войцікава.
    184.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    14 сьнежня 1982 г. Вільня
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Ужо маю трэцюю вестку ад Дануты Іванаўны [Бічэль] са шпіталя. I я да яе пішу. Але ведаю, што ёй пісаць цяжка, таму не пытаюся, што падчас яе хваробы робіццаз Домам-музэем М. Багдановіча. Ці ёсьць камудаглядаць, калі ўжо не вясьці працу далей?
    Калі б пабачылі адпаведныя людзі, штотам німаналежнайапекі, маглі бзабраць памяшканьне. Ці ня думаеце, што гэта магчыма?
    Калі ўважаеце за патрэбнае, унясіце ў сьпісак маіх твораў яшчэ 2 пазыцыі: 1) легенда “Ластаўка”; 2) маленькае апавяданьне “Канвалія”. Яны друкаваліся ў выданым “Беларускай крыніцай” у Вільні, год ці не 1927, зборнічку для дзяцей “Sadok dla nasych dzietak “. Гэтую знаходку маю ізноў дзякуючы Сяргею Сьцяпанавічу Панізьніку.
    Я рукапісы гэтых драбніц маю, а што яны друкаваліся — зусім ня помніла. Хоць да Новага году яшчэ кусок часу, але пры аказіі сяньня высылаю павіншаваньне. Вельмі цікава, што ён нам прынясе новага? I што добрага?
    Усяго найлепшага! Прывітаньне п. Марыі.Л. Войцікава.
    185.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    4 студзеня 1983 г. Вільня Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Ляжыць добры дзясятак лістоў з перад-Новага году, на якія аніяк не зьбяруся адказаць. Абвастрылася старая хвароба страўніка... Болі не даюць сядзець, не даюць нічога рабіць. Баюся, што з маіх задумаў ужо нічога ня будзе.
    Вам хачу адказаць хоць на самае галоўнае. “Сірата”, “Князь Марцыпан” выйшлі з друку ў 1929 г. Выданьне “Заранкі”. На вокладцы “Князя Марцыпана” пастаўлена і прозьвішча (псэўданім) перакладчыка — 3. Верас. На “Сіраце”, здаецца, таксама. Ня маю “Сіраты” ў сябе, бо з “Сіраты” і з “Малюнкаў” Машары меліся зрабіць копіі на “Эры”. Зяць узяў, каб зрабіць. Тым часам “Эра” (на рабоце ў зяця) чамусьці не працуе, а зяць паміма таго, што я дамагаюся, каб кніжачкі аднёс мне, бо такая драбяза можа згубіцца, не прыносіць іх.
    Перакладтвору В. Біянкі1“Лясныяхаткі”выйшаўу1931 г. Перакладчыкнеадзначаны. Выдавецтва — “Жаночае т[аварыст]ва імені Цёткі”. Тыя драбніцы — верш “Што я люблю”, легенда “Ластаўка”, абразок “Канвалея” — гэта не пераклады, а мае ўласныя. “Ластаўка” — легенда з запісаў М. Федароўскага (“Lud Bia+oruski”), мая апрацоўка. Яшчэ 2 легенды з М. Федароўскага — “Скуль узяліся асіны і бярозы” (“Заранка”) і “Скуль узяліся пчолы” (“Бел[аруская] борць”). А “Канвалея” была напісана па-расейску (“Ландыш”) яшчэ ў 1906 г. (мне было 14 гадоў) для школьнай часапісі “Подснежннк” у Кіеве (тады я там вучылася), а пасьля я гэта самае напісала па-беларуску.
    Што да ГГБМ — гэта проста непаразуменьне. Мне, калі атрымала артыкул з энцыкляпэдыі на візу, чамусьці не прыйшло ў галаву, што гэта пісаць маглі Вы. А дзеля таго, што больш ніхто аб ГГБМ дэталяў ня ведаў, падумалася, што нехта пакарыстаўся артыкулам Карповіча. Вось уся загадка.
    Ад Дануты Бічэль я ўжо весткі мела — і са шпіталя, і ўжо з дому. А вось Ла-
    рыса Антонаўна [Геніюш] нешта доўга маўчыць. Ці ня хворая?
    Напісала я зьмест “Пастушкі”, і як яе ставілі. Тэксту, зразумела, ня помню. А здымкі тагачасныя маладзенькіх артыстаў маю. Сама сябе абвінавачываю, што пасьля таго, як паставілі “Пастушку” ў Ратамцы, рукапісу адразу не забрала. Так і загінуў.
    Цяпер адно, што пасьпела зрабіць,— гэта напісаць жыцьцяпісы Грынкевічаў: кс. Францішка і др. Станіслава. I адаслаць іх пляменьніку ў Варшаву. Аб гэта мяне даўна прасілі іх сваякі: пляменьнік, які жыве ў Варшаве, сын др. Станіслава ў Эльблёнгу і далейшы сваяк Казімір Грынкевіч у Новым Двары. Той, што ў Варшаве, перадрукуе на машынцы і разашле іншым. Аж лягчэй зрабілася, што выканала просьбу. Доктара Станіслава маю біяграфію і багатую бібліяграфію па-беларуску. А для тых, хто ў Польшчы, прыйшлося перакладаць на польскую мову. Толькі той, што ў Новым Двары (яму 78 гадоў), чытае і стала да мяне піша па-беларуску.
    Падумала, што жыцьцяпіс і бібліяграфія др. С. Грынкевіча — псыхіятранэўроляга — і Вас бы зацікавіла. Але гэта ўжо калі зможаце хоць на адзін дзень прыехаць. Перапісываць — ня дам рады.